Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”,“терміналогія”.Асноўныя крыніцы папаўнення тэрміналагічнай лексікі.




Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі неаддзельна ад умоў развіцця і функцыянавання нацыянальнай мовы. Паколькі беларуская мова характарызуецца працягласцю і перарывістасцю яе гістарычнага развіцця, то ёсць падставы сцвярджаць, што натуральнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі таксама з'яўляецца працяглым, але перарывістым. Іменна перарывістасцю працэсу фарміравання беларуская мова адрозніваецца ад рускай. Такія экстралінгвістычныя фактары, як забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам у 1696 г. і негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі адмоўна ўздзейнічалі на пераемнасць натуральнага фарміравання тэрміналагічнай лексікі, паколькі замацаванне навуковых тэрмінаў адбываецца перш за ўсё ў працэсе іх ужывання ў друкаваных выданнях. Лексікаграфічная ж і ўласна тэрміналагічная работа у такіх сацыяльных умовах наогул не магла быць арганізавана. Пэўнае ўяўленне аб складзе і развіцці навуковай лексікі старабеларускай мовы маем зараз толькі з сучасных даследаванняў дзелавых помнікаў беларускай дісьменнасці 14-18 стст..Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы правамерна лічыць намінацыі розных прадметаў і з'яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыю гэтых намінацый у пісьмовых помніках старабеларускай мовы. У гэтай сувязі неабходна адзначыць вялікую ролю пісьмовай традыцыі, развітых лексічных, словаўтваральных, граматычных і іншых моўных сродкаў у развіцці тэрміналогіі кожнай нацыянальнай мовы. Так дзякуючы старажытнай пісьмовай традыцыі, высокаму ўзроўню развіцця беларускай мовы ў 14 - першай палове 17 ст., на беларускай літаратурнай мове ў 19 ст. былі створаны не толькі шэдэўры мастацкай літаратуры, але і напісаны ,навукова-папулярныя творы, творы палітычнай сатыры і інш. Гэтая ж з'ява наглядаецца і ў іншых славянскіх мовах.

Спецыяльная лексіка.Акрамя агульнанароднай лексікі у літаратурнай мове ёсць многа слоў, якімі карыстаюцца і якія разумеюць галоўным чынам прадстаўнікі пэўнай прафесіі, спецыяльнасці. Гэта спецыяльная, або прафесіянальна-тэрміналагічная, лексіка.Да спецыяльнай, або прафесіянальна-тэрміналагічнай, лексікі адносяцца прафесіяналізмы і тэрміны, прафесіяналізмы— словы, якія ўжываюцца ў мове прадстаўнікоў вузкіх спецыяльнасцей і прафесій. Гэтыя словы бытуюць галоўным чынам у вуснай мове людзей пэўнай прафесіі і ў большасці выпадкаў не з'яўляюцца навуковымі абазначэннямі данага прадмета або паняцця. Тэрмін — гэта слова або спалучэнне слоў, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. У адрозненне ад іншых слоў-нятэрмінаў тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ў межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ў розных навуках можа мець зусім розныя значэнні. У мастацкіх і публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-02-10; просмотров: 120; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты