Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Прадмет i задачы гiсторыi дзяржавы i права




Глава1

Месца курса гісторыі дзяржавы і права Беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія

Прадмет i задачы гiсторыi дзяржавы i права

Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi вывучае працэсы ўзнiкнення i развiцця дзяржавы i права на тэрыторыi нашай Радзiмы ў iх цеснай узаемасувязi на розных этапах жыццядзейнасцi нашага народа. Разам з тым яны ўзаемазвязаны не толькi памiж сабой, але i з умовамi матэрыяльнага жыцця грамадства. Гэта значыць, што прадметам гiсторыка-прававой навукi з’яўляецца вывучэнне вядучай ролi эканамiчных адносiн ва ўзнiкненнi i развiццi дзяржавы i права, а таксама ў вызначэннi службовай ролi дзяржавы i права ў ахове i абароне iснуючага спосабу вытворчасцi ў розных грамадска-эканамiчных фармацыях.

Згаджаючыся з думкай многiх вучоных аб значным уплыве эканомiкi, спосабу вытворчасцi на развiццё дзяржавы i права i прызнаючы гэтыя фактары вядучымi, мы ўсё ж не лiчым, што яны адзiныя. Нельга пакiнуць па-за ўвагай і ролю асобы ў гiсторыi, яе ўплыў на ход гiстарычных падзей. Наўрад цi можна адмаўляць значэнне для развiцця гiсторыi дзяржавы i права войнаў i рэвалюцый, нацыянальных пачуццяў, якiя не абапiралiся непасрэдна на матэрыяльны фактар.

Паколькi развiццё дзяржавы i права залежыць у першую чаргу ад эканамiчнага базiсу, перыядызацыя гiсторыi дзяржавы i права грунтуецца на перыядах развiцця вытворчых адносiн. Асноўным грамадска-эканамiчным фармацыям адпавядаюць i пэўныя тыпы дзяржавы i права.

Праўда, асобнымi навукоўцамi выказваюцца крытычныя думкi аб такiм падыходзе да вывучэння гiсторыi чалавецтва, а значыць i да тыпалогii дзяржаў. Яны ўзялi на ўзбраенне цывiлiзацыйны падыход да асвятлення названай праблемы. Гэты пункт гледжання заслугоўвае ўвагi, але, на нашу думку, вучоныя постсацыялiстычнага грамадства павiнны яшчэ асэнсаваць яго. Мяркуем, што глыбокае пранiкненне ў сутнасць дзяржавы, правiльнае разуменне яе суадносiн з сацыяльна-эканамiчным ладам прадугледжвае выкарыстоўванне абодвух падыходаў: фармацыйнага i цывiлiзацыйнага.

Зразумела, што ў чыстым выглядзе нельга выдзелiць нi рабаўладальнiцкі, нi феадальны, нi буржуазны лад. Эканомiка любога грамадства шматукладная. Аднак можна выдзелiць нейкую пэўную форму грамадскiх адносiн, якая з’яўляецца вядучай, галоўнай. Яна i кладзецца ў аснову таго цi iншага грамадскага ладу. Тое ж можна сказаць i аб дзяржаве i праве, якiя часта спалучаюць у сабе рысы розных тыпаў, але пераважаюць звычайна рысы якога-небудзь аднаго, выключаючы, зразумела, пераходныя эпохi.

Як гiстарычная навука гiсторыя дзяржавы i права — частка гiсторыi чалавецтва, але разам з тым яна з’яўляецца і юрыдычнай навукай — адной з фундаментальных прававых дысцыплiн. Толькi гiсторыя дзяржавы i права вывучае палiтычныя i прававыя iнстытуты з моманту iх з’яўлення i да цяперашняга часу. Такiм чынам, яна займаецца вывучэннем права, якое дзейнiчала ў мiнулым і дзейнічае зараз, прававых галiн i iнстытутаў, якiя пастаянна развiваюцца.

Калi тэорыя дзяржавы i права вывучае галоўным чынам агульныя заканамернасцi развiцця дзяржавы i права розных народаў, то гiсторыя дзяржавы i права займаецца канкрэтнымi дзяржаўнымі i прававымi сiстэмамi, у прыватнасцi тымі, што iснавалi i iснуюць на тэрыторыi нашай краiны, разглядае iх асаблiвасцi i характэрныя рысы. Гiсторыя дзяржавы i права выкарыстоўвае абагульненнi, якiя робiць тэорыя, i ў той жа час даследуе, а значыць, дае канкрэтны матэрыял для такiх абагульненняў.

Гiсторыка-прававая навука павiнна несцi чытачу праўдзiвыя звесткi. Праўдзiвасць гiсторыка-прававога матэрыялу — неабходная ўмова для яго практычнага выкарыстання. Так, напрыклад, гiстарычны аналiз заканадаўства неабходны i для правiльнага разумення дзеючых нормаў права (гiстарычнае тлумачэнне закона), i для крытычнай ацэнкi састарэлых. Калi ж мы будзем карыстацца скажонымi звесткамi аб мiнулым, то не здолеем даць правiльную ацэнку сённяшняга i зрабiць дакладны прагноз на будучае. У савецкай гiстарыяграфii доўгi час iснавала тэндэнцыя да ўхвалення адных гiстарычных падзей i ачарнення другіх. У наш час гiсторыка-прававая навука вызваляецца ад гэтай спадчыны, яна iмкнецца выявiць сапраўдныя факты, паказаць сутнасць з’явы i зрабiць аб’ектыўныя вывады аб мiнулым. У Беларусi, як, мiж iншым, i ў iншых рэспублiках былога Савецкага Саюза, гiсторыка-прававая навука развiваецца даволi супярэчлiва. З аднаго боку, устанаўлiваецца iсцiна, з другога — пад выглядам захавання гiстарычнай праўды дапускаюцца факты фальсiфiкацыi гiсторыi. Асаблiва гэта тычыцца асвятлення пытанняў фармiравання беларускай дзяржаўнасцi, нацыянальна-вызваленчага руху, стану прававой культуры ў грамадстве, парушэння законнасці i г.д.

Безумоўна, галоўныя задачы гiсторыi дзяржавы i права — вывучэнне гiстарычнага ходу падзей у iх храналагiчнай паслядоўнасцi, выяўленне асноўных заканамернасцей развiцця структуры i дзейнасцi органаў дзяржаўнай улады i праваадносiн грамадзян, вызначэнне прававога становiшча класаў, саслоўяў, выяўленне i вывучэнне крынiц права, даследаванне развiцця асноўных галiн права (дзяржаўнага, цывiльнага, крымiнальнага, працэсуальнага i г.д.).

Вывучэнне гісторыі дзяржавы i права сваёй краiны неабходна беларускаму народу i для таго, каб умацаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць сваё месца сярод народаў свету.

Усе славянскiя народы маюць распрацаваную гiсторыю сваiх дзяржаў. Нiхто з даследчыкаў не аспрэчвае неабходнасцi вывучэння гiсторыi дзяржавы i права кожнага народа паасобку. Тым не менш беларусы сталi своеасаблiвым выключэннем з гэтага правiла. Афiцыйнай навукай сцвярджалася, што наш народ да 1919 г. не меў сваіх дзяржаўнасцi i прававой сiстэмы, заўсёды жыў пад прыгнётам суседзяў. Гэта фальсiфiкацыя нашай гiсторыi нават была ўзве-дзена ў ранг закона i замацавана ў Канстытуцыi Беларускай ССР 1978 г., што рабiла немагчымым правядзенне навуковых даследаванняў гiсторыi дзяржаўнасцi беларускага народа. Як вынiк, прынiжалася яго роля ў развiццi сусветнай гiсторыi ў цэлым i прававой думкi ў прыватнасцi.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-05; просмотров: 191; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты