Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Агульная характарыстыка грамадска-палiтычнага ладу ў другой палове 1-га тыс. н.э.




Адным з найбольш спрэчных i цяжкiх пытанняў усяго курса гiсторыi Беларусi наогул i гiсторыi дзяржавы i права ў прыватнасцi з’яўляецца пытанне, калi ўсё-такi з’явiлася дзяржаўнасць ва ўсходнiх славян. Буйны гiсторык права С.В.Юшкоў лiчыў, што першыя прыкметы дзяржаўнасцi ў славян адзначаюцца пасля VII ст. н. э. Акадэмiк Б.А.Рыбакоў сцвярджае, што дзяржаўнасць у славян узнiкла намнога раней, недзе на памежжы старой i новай эры. Вельмі цікавыя думкі аб узнікненні дзяржавы і яе сутнасці выказвае буйны вучоны Беларусі, доктар юрыдычных навук прафесар Я.А.Юхо. У прыватнасці, ён адзначае, што на тэрыторыі сучаснай Беларусі дзяржава ўзнікла за многа гадоў да нашай эры1 . Прафесар Я.А.Юхо лiчыць, што на рубяжы нашай эры iшоў працэс станаўлення рабаўладальнiцкага i адмiрання абшчынна-патрыярхальнага ладу. Абодва гэтыя лады працяглы час суiснавалi i ўзаемна дапаўнялiся. Рабаўладальнiцкi лад не дасягнуў найвышэйшага развіцця i ў X ст. пад уздзеяннем феадальных адносiн пачаў прыходзiць у заняпад. У сваiх поглядах Я.А.Юхо не адзiны. Напрыклад, прафесар В.I.Гарамыкiна не згодна з думкай аб тым, што феадалiзм у Еўропе пачаў развiвацца адразу пасля падзення Рымскай iмперыi (476 г.). Яна сцвярджае, што ў вынiку вялiкага перасялення народаў на тэрыторыi былой Рымскай iмперыi ўзнiклi новыя рабаўладальнiцкiя дзяржавы, якiя iснавалi нядоўга ў параўнаннi са старажытнымi цывiлiзацыямi. В.I.Гарамыкiна настойвае на тым, што ў Кiеўскай Русi, як i ў iншых дзяржавах, спачатку iснавала рабаўладальнiцкая фармацыя, якая ў XII — XIII стст. змянiлася феадальнай1 .

На думку прафесара Г.В.Штыхава, у VI — VIII стст. у славян, у тым лiку ў крывiчоў, дрыгавiчоў i радзiмiчаў, iснавала патрыярхальнае рабства. Што тычыцца больш ранейшага перыяду (прыкладна да VI — VII стст.), то на тэрыторыi сучаснай Беларусi родаплемянное грамадства знаходзiлася на стадыi ваеннай дэмакратыi.

У апошнi час беларускiя вучоныя прыйшлi да высновы, што пачатак пераходу ўсходнiх славян да класавага грамадства на тэрыторыi Беларусi адносiцца да другой паловы 1-га тыс. н.э. У гэты перыяд тут складваюцца шматукладныя сацыяльна-эканамiчныя адносiны, развiваецца маёмасная няроўнасць, зараджаецца раннефеадальны ўклад жыцця, якi прыкладна з IX — X стст. становiцца вызначальным.

Такiм чынам, для гiстарычнага развiцця славян рабаўладальнiцкая фармацыя ў яе класiчным стане была нетыповай. Працяглы пераходны перыяд характарызаваўся своеасаблiвым грамадскiм ладам, пры якiм адначасова iснавалi тры ўклады: першабытнаабшчынны, рабаўладальнiцкi i феадальны. Першы быў аджываючым, другi не атрымаў шырокага распаўсюджвання i толькi трэцi стаў базiсным для развiцця новай фармацыi.

Якая ж форма палiтычнай арганiзацыi адпавядала пераходнаму перыяду? Некаторыя даследчыкi, напрыклад С.В.Юшкоў, лiчылi, што гэтаму перыяду адпавядала дафеадальная дзяржава (“пераддзяржава”). Але ў апошнi час найбольш распаўсюдзiлася меркаванне, што ў пераходны перыяд ва ўсходнiх славян iснавалi палiтычныя аб’яднаннi — племянныя саюзы.

Калi i як утварылiся ва ўсходнiх славян першыя княствы, якiя папярэднiчалi ўзнiкненню Старажытнарускай дзяржавы, мы дакладна не ведаем. Але меркаванне, што яны iснавалi яшчэ да IX ст., думаецца, будзе правiльным. Справа ў тым, што Кiеўская Русь не магла ўзнiкнуць на пустым месцы, а толькi праз аб’яднанне ўжо iснуючых дзяржаўна-племянных утварэнняў самай рознай тэрытарыяльнай велiчынi. Таму яе ўтварэнне трэба разглядаць як завяршаючы этап злiцця ўсходнеславянскiх земляў у адну дзяржаву. Сказанае дае падставу зрабiць вывад, што княствы, цi дзяржаўна-племянныя саюзы, iснавалi на тэрыторыi Беларусi i да IX ст. Тым часам рукапiсныя крынiцы адлюстроўваюць адносiны гэтых земляў з Ноўгарадам i Кiевам толькi з X cт. У другой палове X ст. (980 г.) у летапiсах называюцца два княствы, што iснавалi на тэрыторыi сучаснай Беларусi: Полацкае i Тураўскае. З другой паловы X ст. да нас дайшлi звесткi, якiя характарызуюць розныя бакi жыцця беларускiх земляў-княстваў. У палiтыка-прававых адносiнах у iх дзейнасцi адзначаюцца моманты як залежнасцi, так і незалежнасцi ад iншых земляў Кіеўскай Русі, як самабытнасці, так i агульнасці з iмi.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-05; просмотров: 107; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты