Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Слоўнікавая работа на ўроках літаратурнага чытання




а) задачы слоўнікавай працы

Яна патрэбна для вырашэння наступных задач:

а) узбагачэння слоўнікавага запасу;

б) удакладнення значэння вядомых слоў;

в) разумення мнагазначнасці, канкрэтнага значэння, закладзенага ў слова аўтарам;

г) разумення вобразаўтваральнага значэння слова.

б) этапы засваення новых слоў

Слоўнікавы запас вучняў першага класа – 4-7 тысяч слоў, а пасля заканчэння сярэдняй школы – каля 20 тысяч слоў. Новыя словы засвойваюцца не адразу, не на аснове аднаразовага тлумачэння. Засваенне новых слоў праходзіць чатыры стадыі.

Разуменне слова ў кантэксце.

Пасіўнае засваенне слова. На гэтай стадыі вучань разумее сэнс слова ў кантэксце і па-за кантэкстам, але сам яшчэ не карыстаецца ім. Яно яшчэ не ўвайшло ў актыўны слоўнікавы запас.

На гэтай стадыі ідзе актыўнае засваенне слова. Вучань разумее значэнне слова і карыстаецца ім у сваёй мове.

Засваенне некалькіх значэнняў слова. Уменне карыстацца словам у вобразных выразах.

в) шляхі і прыёмы тлумачэння незразумелых слоў і выразаў

Найбольш эфектыўнымі лічацца наступныя прыёмы.

1. Тлумачэнне слова настаўнікам (настаўнік выкарыстоўвае тлумачальны слоўнік).

2. Пераклад з беларускай мовы на рускую.

3. Падбор да незразумелага слова антонімаў і сінонімаў.

4. Марфемны аналіз слова (вучань праз марфемы пазнае значэнне незразумелага яму слова).

5. Перыфраза – апісальная перадача сэнсу.

6. Выкарыстанне кантэксту (калі ў ім ёсць тлумачэнне ці расшыфроўка).

7. Іншыя прыёмы: муляжы, малюнкі, фотаздымкі, гербарыі...

г) калі тлумачацца незразумелыя словы на ўроках чытання?

На розных этапах урока.

1. Пры праверцы дамашняга задання правяраецца засваенне незразумелых слоў, растлумачаных на папярэднім уроку.

2. Ва ўступнай гутарцы перад чытаннем тэкста тлумачацца толькі тыя словы, без разумення якіх вучні не змогуць успрыняць змест тэкста, уявіць створаны пісьменнікам малюнак, сітуацыю.

3. У працэсе першага чытання, якое ажыццяўляецца без перапынку, незразумелыя словы тлумачацца ўключэннем у тэкст устаўных і пабочных сказаў і словазлучэнняў.

4. Пасля першага чытання тлумачацца толькі тыя словы і выразы, пра значэнне якіх пытаюцца вучні.

5. Пры паўторным чытанні і аналізе тлумачацца не толькі тыя словы і выразы, пра якія пытаюцца дзеці, але і тыя словы, якія прапануе для тлумачэння сам настаўнік.

д) работа з вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы

У мастацкіх творах аўтары шырока выкарыстоўваюць мнагазначнасць слова, фразеалагічныя віды словаўжывання, метафары ва ўсіх іх разнавіднасцях, гіпербалы, перыфразы, эпітэты, параўнанні і інш.

Настаўнік павінен дапамагчы дзецям усвядоміць значэнне ўжытых аўтарам сродкаў для стварэння мастацкага вобраза.

Пры рабоце з вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы шкодна займацца “словатлумачэннем”. Замена вобразных слоў бытавой лексікай парушае цэласнасць мастацкага вобраза. У свядомасці дзяцей можа ўзнікнуць перакананне, што яркае, паэтычнае слова спецыяльна «прыдумана» пісьменнікам і яго можна замяніць простым, зразумелым.

Найбольш даступнае малодшым школьнікам параўнанне. Дзіця звычайна бачыць падобнае там, дзе дарослыя не заўсёды могуць заўважыць яго з-за шаблоннасці і трафарэтнасці мыслення.

Любое параўнанне набывае найвышэйшую каштоўнасць для моўнага развіцця толькі тады, калі нарадзілася ў свядомасці вучня ў сувязі з неабходнасцю выказаць свае адносіны да прадмета – захапіцца, здзівіцца, асудзіць.

Уменне параўноўваць, супастаўляць знаёмае і незнаёмае – абавязковая ўмова для развіцця творчых здольнасцей, вобразнага мыслення, логікі, назіральнасці.

Зусім не абавязкова засяроджваць увагу школьнікаў на кожным параўнанні.

 

Чытаем у Коласа:

Звоніць, скача як дзіцятка,

Гэты жэўжык-ручаёк,

На яго, бы тая матка,

Сонца кідае свой зрок.

 

Аналізуючы тэкст, дастаткова спытаць вучняў: «Каго называюць жэўжыкам? Чаму жэўжыкам названы ручаёк?» і «Як можа глядзець маці на дзіця, якое сваволіць, скача?» (З любасцю, з лёгкім дакорам, але светла, прыязна, з усмешкай).


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 290; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты