Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Фактары фарміравання мастацкіх вобразаў архітэктуры.




Адным са значных фактараў, які ўплывае не фарміраваннемастацкага вобраза,з’яўляецца апора на традыцыі. Такой думкі прытрымліваецца пераважная большасць навукоўцаў філасофіі, эстэцікі і мастацтвазнаўства з той толькі розніцай, што адны з іх пакідаюць пяршынства за прафісійнымі традыцыямі мастацтва, іншыя аддаюць перавагу народным традыцыям. Абагульняльным і найбольш поўным у гэтым сэнсе з’яўляецца меркаванне Б. Віпер. На яго думку, своеасаблівасць мастацкай культуры краіны складваецца на аснове нар-ай творчасці, якая аказвае значны ўплыў на прафісійную мастацкую дзейнасць у перыяд крызісу. Менавіта на такім этапе, у перыяд крызісу, упадку адбываецца зараджэннем новага мастацага вобраза. У выніку пры яго фарміраванні ў кожны гістарычны перыяд асновы ці базу новаму даюць народныя традыцыі і нац-ная спецыфіка. У трактоўцы Б. Віпера сцвярджаецца думка аб тым, што найбольш значныя гісторыка-культурныя падзеі ў жыцці дзяржавы фарміруюць і замацоўваюць асноўную мастацка-вобразную лінію на многія гады наперад.

А.Бенуа лічыць, што скульптурныя ўпрыгожванні з‘яўляюцца адным з нац-ных багаццяў архет-ры і іадыгрываюць актыўную ролю ў фарміраванні спецыфікі мастацкіх вобразаў краіны. Адсутнасць дэкаратыўных упрыгожванняў вядзе да пахавання нац-нага аблічча дойліцтва.

Вялікае значэння стылю ці мастацкага кірунку мае, па меркаванні Б.Віпера, геаграфічнае размяшчэнне краіны. Але само станаўленне стылю адбываецца ў барацьбе мастацкіх супярэчнасцей, выяўленных у светапоглядзе грамадства. Гэтыя супярэчнасці звязаны ў большасці выпадкаў з крызісам папярэдняга стылю і эканамічным пераваротам. Пры гэтым карэнныя змены адбываюцца ва ўсіх ці ў пераважнай большасці відаў мастацтва.

Рознастайнасцю і шырынёй трактоўкі катэгорыі мастацкага вобраза адзначаюцца канцэптуальныя падыходы архетыктурнай думкі. З часоў свойго з’яўлення на працягу стагоддзяў архетыктурныя тэорыі ўяўлялі разанастайныя інтэрпрэтацыі пытання сутнасці мастацкага вобраза, абумоўленыя фактарамі часу існавання, праблематыкай і навукова-тэхнічнымі дасягненнямі грамадства. Найбольш раннія канцэпцыі мелі абагульнены характар, што было абумоўлена ўплывамі філасофскай сістэмы светапогляду грамадства, якое імкнулася знайсці адкзы на найбольш істотныя і значныя для жыцця пытанні. Большасць навук старажытных часоў былі цесна звязаны з філасофіяй, таму трактоўка многіх пытанняў тэорыі мастацтва мала чым адрознівалася ад філасофска-эстэтычнай.

Па сцвярджэнню Э.Віоле ле Дзюка, архет-ныя кампазіцыі справаджаюцца звычаямі грамадства, якія пастаянна змяняюцца. Таму архет-ныя формы, як і фактары, што ўплываюць на іх фарміраванне, бесперапынна змяняюцца. Архет-ра набывае выразнасць, калі яна не толькі дакладна ўзнаўляе праграму, але і заключае яе ў формы, што адпавядаюць звычаямі дадзенага перыяду ў дадзеным грамадстве. У адваротным выпадку народ не мае архет-ры - архітэктар стварае не кампазіцыю, а кампіляцыю. Але галоўнай вартасцю дойлідства, - працягвае Э. Віоле ле Дзюк, - з’яўляецца гармонія паміж канструкцыяй і знешнім выглядам.

Тэарэтык архет-ры, А. Рапапорт, у даследаванні пытанняў формаўтварэння сцвярджае, што “ мастацкі вобраз вызначае сімвалізацыя формаўтварэння, якая ўяўляе выражэнне ў інфармацыйна- знакавай сістэме архет-нага аб’екта існавання значных сіл, падзей, з’яў, што знаходзяцца па-за межамі гэтага аб’екта”. Дадзенае меркаванне вылучае думку аб тым, што мастацкі вобраз архет-ра з’яўляецца адлюстраваннем рэальнага свету пэўнай эпохі ў знакава-сімвалічнай форме.

Сацыяльны фактар з’яўляецца адной з умоў фарміравання мастацкага вобраза ў дойлідстве. “ Уся гісторыя гарадоў, - лічыць М.Бархін, - паказвае, як дакладна сацыяльная будова грамадства, тэхнічны і эканамічны яго патэнцыялы, стан мастацтва, навукі, усёй духоўнай і матэрыяльнай культуры прадвызначаюць і фарміруюць структуру, план і характар забудовы гарадоў, іх мастацкі вобраз”. Аднак кожны гістарычны этап пасвойму адбіваецца на дойлідстве. Архет-ра не толькі адлюстроўвае грамадскія змены, але і сама актыўна арганізуе жыццё , канстатуе асяроддзе для развіцця новых элементаў жыцця, прадугледжвае іх і спрыяе росту.

Аналізуючы праблемы развіцця сучаснага дойлідства, гэтую ж думку пацвярджае айчынны тэарэтык архет-ры А.Сардараў, які рэпрэзентуе сутнасць архет-ры ў выглядзе “ … сістэмы, якая актыўна ўплывае на арганізацыю грамадства. Яна ( архетэктурв.- Ю.З.)закранае ўсе праблемы чалавечага соцыуму: формы і ўзровень вытворчасці, бытавыя ўмовы жыцця чалавека, структуру грамадскай арганізацыі, сістэму ўлады, рэгіянальнае развіццё, сістэмы камунікатыўных сувязей і г.д.”

“ Архетыктура – гэта воля эпохі, перанесеная ў прастору”, - сцвярджае Л. Міс ван дэр Роэ.

Найбольшую значнасць у тэорыі і гісторыі архет-ры пры даследаванні праблемы мастацкага вобраза набыло пытанне стылю і зязаннае з ім пытанне пераемнасці.

На працягу эвалючыі мастацтвазнаўча-эстэтычнай думкі трактоўка сутнасці мастацкага вобраза мяняецца пад уплывам шэрага фактараў, сярод якіх- сацыяльна-гістарычныя перадумовы, асаблівасці агульнай культурнай сітуацыі краіны, традыцыі,прыродна-ландшафтныя ўмовы, узровнь навукова-тэхнічнага развіцця грамадства.



Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 95; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты