Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Іван Пташнікаў




выступіў у друку з вершамі ў 1952 годзе .Першы празаічны твор – аповесць «Чачык», якую ён апублікаваў у часопісе «Полымя». І. Пташнікаў – аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень», «Сцяпан Жыхар са Сцешыц», аповесцей «Лонва», «Тартак»,«Найдорф», раманаў «Чакай у далёкіх Грынях», «Мсціжы», «Алімпіяда» .

У 1980 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2-х тамах, зараз апублікаваны збор твораў у 4-х тамах, які быў надрукаваны ў 1990-1992 гадах. І. Пташнікаў--лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа за аповесць «Найдорф».

Цікавымі па задуме і зместу лічацца яго апавяданні “Алені”, “Алёшка” і “Бежанцы”, галоўным героем якіх з’яўляецца падлетак. Пісьменнік не расстаецца з памяццю вайны, з памяццю свайго, апаленага суровымі выпрабаваннямі дзяцінства.

Сапраўдную вядомасць аўтару прынеслі яго творы “Лонва”, “Тартак”,”Найдорф”. У “Тартаку” асноўныя падзеі звязаны з тым, што перажываюць сямёра сялян, якія вязуць з Дальвы ў камендатуру збожжа. Расказы пра трагедыю вёскі Дальва, спаленую фашыстамі, пачутыя ў дзяцінстве, і падштурхнулі І.Пташнікава да напісання аповесці. “Тартак” і “Найдорф” - творы пра пакутную і збалелую людскую памяць. Толькі ў “Тартаку” вызначальны быў пафас трагічны, а ў “Найдорфе” ўжо гераічны матыў у пафасе, гераічная нота становіцца вызначальнай.Паказана вайна, якой яна была на самай справе.

Тэма вайны не пакідае пісьменніка. З кожным творам ён па-новаму асэнсоўвае народны боль і трагедыю. Апавяданне “Эфка” – пра пасляваенных беларускіх дзяцей. Апавяданне ж “Львы” – гэта водгук на чарнобыльскую трагедыю. Абодва гэтыя апавяданні – папярэджанне аб тым, да чаго можа прывесці забыццё спрадвечных ісцін дабра, нежаданне людзей жыць па законах маралі.

І. Пташнікаў – пісьменнік пераважна вясковай тэмы, пясняр вёскі на розных этапах яе гісторыі, праўда, недалёкай, зафіксаванай у аўтарскай памяці. Прыхільнасць да аднаго жыццёвага матэрыялу ў дадзеным выпадку абумоўлена не толькі дакладным веданнем яго, але і творчым крэда пісьменніка, яго ідэалам, эстэтычнымі задачамі, якія ён ставіць перад сабой. Творчае развіццё І.Пташнікава ішло з аднаго боку, пад знакам панавання лірычнай, эмацыянальнай “вясковай прозы”, з другога - пад уплывам беларускай эпічнай традыцыі, якая знайшла сваё яркае ўвасабленне не толькі ў класічных творах беларускай літаратуры, але і ў сучаснікаў Пташнікава – І.Мележа, А.Чарнышэвіча, М.Лобана, П.Пестрака і інш.1

Мова раманаў, аповесцей і апавяданняў І.Пташнікава – багатая і разнастайная. Яе аснова – агульнаўжывальныя словы-тыя словы, якія пісьменнік чуў ад сваёй бабулі, маці, ад суседзяў, ад усіх людзей з родных мясцін.

Жывыя гаворкі былі і застаюцца галоўнай крыніцай узбагачэння беларускай літаратурнай мовы.

У творах І.Пташнікава актыўна ўзаемадзейнічаюць сродкі гутарковага і кніжнага стыляў. У раманах, аповесцях, апавяданнях пісьменніка жывое народнае слова, нярэдка характэрнае для мясцовай гаворкі, арганічна, нязмушана ўлучаецца у сістэму моўна-выяўленчых сродкаў.

Сёння І. Пташнікаў – прызнаны майстар слова, творчасць якога заслугоўвае ўвагі і даследавання моваведаў і літаратуразнаўцаў.

Ён уводзіць у кантэкст дыялектныя словы не дзеля натуралістычнай дакладнасці, а ў пошуках найбольш эфектыўных моўных сродкаў пры стварэнні вобразаў. Такое выкарыстанне дыялектнай лексікі характэрна толькі тым пісьменнікам, каму дыялект блізка знаёмы. Дыялектызмы ў такіх пісьменнікаў выкарыстоўваюцца разнастайна і дакладна. Гэтыя пісьменнікі не капіруюць моўныя звароты з дыялектызмамі, а ўзнаўляюць моўныя сітуацыі, у якіх непазбежна ўключаюцца самыя разнастайныя дыялектызмы, якія ўяўляюць сабой не маляўнічую дэталь, а заканамерны структурны элемент мастацкай мовы твора. Пісьменнікі такога тыпу не імітуюць умоўны народны стыль, а ўзнаўляюць сапраўдную народную мову, прытым іншы раз з такой этнаграфічнай дакладнасцю, што можна тэрытарыяльна лакалізаваць мову персанажаў, а іншы раз і мову самога аўтара.

У творах І.Пташнікава дыялектызмы выступаюць не як іншародныя ўкрапванні, а запаўняюць прабелы літ-най мовы, надаючы ёй пластычнасць і каларытнасць, таму што ў лексіцы народных гаворак знайшла яркае адлюстраванне шматвекавая гісторыя народа. Жывая народная мова, як сведчаць усе творы І. Пташнікава , не страціла сваёй ролі як крыніцы ўзбагачэння літ-най мовы нават на сучасным этапе яе развіцця.

 

23. Раман І.Пташнікава «Алімпіяда»

(1984) —ўвабраў у сябе самыя глыбінныя супярэчнасці часу, праўда, не ў іх падзейнай і сітуацыйнай завостранасці, а як эмацыян. іх адбітак, дух., маральны кандэнсат. Тут цяжка вылучыць канфлікты, супярэчнасці, складанасці, напрыклад, міжн.-паліт. (падзеі ў Чэхаславакіі), сац.-дэмаграф.(абязлюдзенне вёскі, пагрозлівая хваля алкагалізму), сямейныя ці асабістыя. Ёсць жыццё. А ў ім нішто не знікае, усё займае сваё належнае месца.Свет жыцця, адлюстр.у творы, здзіўляе сваёй праўдзівасцю — сваімі гаспадарча-сац.параметрамі, багатым пейзажна-прыродным зместам, арганічнай цэласнасцю і ўзаемаўзгодненасцю, моцным і высокім чалав.напаўненнем. Пташнікаў як бы спец.падкрэслівае, што падзеі адбыв.ў 60-я гады, што ў цэнтры ўвагі практычна адзін калгас.Апісваецца жыццё ваеннае, пасляв., учараш., сён., заўтраш. Жыццё раёна, рэспублікі, краіны, народа.Характарыстычныя заключныя радкі рамана:"Маленькая вёсачка здалася вялікай — заняла перад вачыма ўвесь край неба пад белымі воблакамі...»".Такім бачыцца ў канцы Крамянец і чытачу.Міфодзя прыязджае пабачыць хворую маці. — Алімпіяду. Ён паслужыў у войску за мяжой. Прыйшоў як бы з другога жыцця. На ўсё глядзіць пранікліва-відушча; бачыць высечаны, у многіх месцах здратаваны лес. Думае пра тых, хто ў гэтым лесе змагаўся з фашысцкай навалай. Услух-ца ў цішыню.Заўважае партызанскія акопы: яны абсыпаліся, зарастаюць травой. Там, дзе да 39г.была пагран-застава пайшоў угару малады лес: ужо ледзь можна заўважыць каменне падмурка.Пісьм-ку ўдалося ў дух.(і не толькі) пакутах героя, выпрабаваннях яго лёсу ўвас. пакуты гісторыі народа, выпрабаванні яго лёсу.Пісьм-к паказаў глыбока станоўчы народны тып у яго народнай існасці, якую складаюць праца,сумленне,спачуванне — спаконвечныя асноватворныя апоры народнага жыццевага кодэкса. Алімпіяда Падаляк, Уліма, як яе завуць у вёсцы, уяўляе гістар.сфармаваны народны, прыродны характар, які ўвабраў у сябе ўсё тое пазітыўнае, што ствар. стагоддзямі нар.жыцця, дух.існавання народа, гэта той праведнік, на якім заўсёды стаяў свет і да якога ва ўсе часы праяўляла цік-сць класіч.літ-ра. I разам з тым гэта ярка выяўлены, у яго вышэйшым духоўным праяўленні, сучасны характар з яго светаадчуваннем, яго стаўленнем да жыцця.Вобраз Алімпіяды Падаляк займае ў рамане галоўнае месца. Ён сюжэтна арганізуе ўсю вобразную сістэму ў творы, у ім увасоблены аўтаравы адносіны да жыцця, да нав.свету. Гэты вобраз выпра- меньвае тое маральнае цяпло, якім сагрэта ўся эмац.атмасфера ў рамане.Успрыманне падзей і навакольнага жыцця: з пункту гл.Алімпіяды.Жанчына напач.рамана уключ.ў штодз.клопаты (і не так-свае асабістыя) фізічная слабасць, хваравітасць вяртаюць успаміны да перш.пасляваен.гадоў.

Пташнікаў бярэ той перыяд у жыцці Алімпіяды, калі яна пачула,адчула, што «дажывае». Праўда, так думае сама Алімпіяда, на самой жа справе яна жыве, жыве па-сапраўднаму. Для таго, каб жыць, і жыць прыстойна, годна, патрэбны намаганні дух.сіл, засяроджанасць на самым істотным, галоўным. Менавіта гэта вызначае мэту існавання, сэнс твайго прабывання на свеце. Зноў жа ў такі перыяд у жыцці, у такім стане чалавек абдвязкова звяртаецца ў мінулае, у гады пражытыя і перажытыя, там шукаючы апірышча ад нягодаў, там намацваючы карэнне жыццеўстойлівасці, яшчэ раз апрабоўваючы галоўныя крытэрыі, арыенціры, знакі, усё тое, што лучыць мінулае і суч.

Пісьм-к змог выдатна адчуць гэты адрэзак, напоўніць яго значн.эмац., дух.і жыццёвым зместам. Перад чытачом у кароткі прамежак часу, часу надзвычай драмат., прайшоў лёс чалавека, за якім і ў якім выразна бачыцца, адчуваецца лёс народа. I не так у яго значнай падзейнасці, фактычнай напоўненасці, як у багатай дух.насычанасці, асаблівай эмац.напружанасці. Як звычайна, для Пташнікава мае сэнс не падзея, а яе духоўны змест.Духоўнасць у «Алімпіядзе» мае актыўна- дзейсны характар; яе ўздзеянне адчувае на сабе ўвесь навакольны свет. Дух-сць гэтая выпраменьваецца пастаянна — як сонечнае святло і цяпло. Дух-сць і душэўнасць зліваюцца. У «Алімпіядзе» ўся духоўная атмасфера, ідэйны пафас засяр.ў вобразе галоўнай гераіні. Яна зусім не вядзе разумных размоў, яе, здаецца, не цікавяць якіясьці глабальныя пытанні. Жыве Алімпіяда самым звычайным жыццём — працоўным, сумленным, добрым, шчырым. Не так для сябе, як для інш.Алімліяда — чалавек вялікай душы. Душа яе напоўнена любоўю, спачуваннем да ўсяго нав.свету — людзей, жывёлы, прыроды. I гэта ні ў якім разе не дэманстрацыя, не парыў, а нармальны стан чалавека, стан яго душы. Такая духоўнасць у высокай ступені жыццятворная, дзякуючы ёй чалавечае існаванне не траціць сваёй пэўнасці і ўстойлівасці. У вобразнай сістэме рамана Алімпіяда ў сваёй змястоўнай сутнасці з'яўляецца як бы выключэннем. Калі інш.вобразы падаюцца ва ўсёй іх супярэчлівасці:з падкрэсліваннем негат.момантаў у іх паводзінах, учынках, а найбольш ў выказваннях, то Алімпіяда пазбаўлена гэтага поўнасцю. У ёй засяроджаны ў форме надзв.чыстай дух.якасці, уласцівыя хар-ру народнаму ў яго ідэальным увасабленні. Такім ідэальным для нас можа быць найперш вобраз маці. Дарэчы, узаемаадносіны Алімпіяды з Мікалаем, мужам яе, паказаны выключна чыста.Галоўны вобраз рамана — Алімпіяды можна з поўнай адказнасцю сцвярджаць,«спісаны"з маці пісьм-ка. Дакладней, пішучы гэты твор, Пташнікаў увас.вобраз маці, якой ужо не было, але якая жыла ў яго памяці, у сэрцы, якую ён бачыў менавіта такою. Дарэчы, маці Пташнікава таксама звалі Алімпіядай.У творы многія героі называюць Алімпіяду маці:Корань звяртаецца да яе: маці;грубаваты Фірага, які не знаў матчынай ласкі, быў абдзелены шчырай чалавечай увагай, называе Алімпіяду увесь час «матка».

Для Фірагі Алімпіяда ўвасабл.надзею на лепшае,светлае ў жыцці.Узнікае само сабою пытанне-адказ: а ці не стан.жыццё наша пустым без такіх людзей, як Алімпіяда,людзей, якія ўсё цяпло душы сваёй аддаюць інш.якія жывуць з пачуццём вялікай адказнасці за ўсё, што робіцца навокал?! а ці не становіцца свет глухім, калі няма душы ў ім?!У гады ваен.і пасляв.чалавек (тая ж Алімпіяда) адчуваў фізічна і дух.глыбокую падтрымку свету прыроды і свету вёскі.У гады 60-я(а за імі адчув-ца і 70-я і 80-я, бо тое, што тады было яшчэ ў зародкавым стане, пазней выяв.ўжо значна паўней) прырода сама ўжо патрабуе абароны, вёска традыцыйная пачынае разбурацца, размывацца знўтры. I таму, хто не мае глыбіннай гістар.сувязі з вёскай і з навак.прыродай, той сувязі, якая стала ўжо быццам дух.-біялаг.сутнасцю чалавека, пераадолець сілу абставін, абставін дзесьці ўжо непадуладных чалавеку, сёння надзвычай цяжка.Алімпіяда перамагла яшчэ ў адной жыццёвай сітуацыі. То сталася перамога "глыбіннай народнай дух-сці і душ-сці. Перамога гэтая забрала многа сіл, але стрымала чал.перад апошняй мяжой. I гэтая барацьба з апошніх сіл, і гэтая перамога яшчэ раз паказалі высокую прыгажосць чал.добрасці, сумленнасці, працавітасці, сцвердзілі непераможнасць народнага духу.

 

24. Зуёнак “Пяцірэчча”

Прызнаным майстрам паэмнага жанру з’яўляецца В.Зуёнак – аўтар цыкла паэм “Пяцірэчча”. Заслуга В.Зуёнка не толькі ў стварэнні адметных жанравых форм паэмы, але і ў паказе чалавека, яго ўзлётаў і падзенняў, яго высокага прызначэння ў наш трывожны час. Пісьменнік імкнецца стварыць цэласную карціну рэчаіснасці і сувязі часоў у рэальнай і духоўнай гісторыі народа. Канцэпцыя асобы ў В.Зуёнка знаходзіць увасабленне ў літаратурным характары.

Паэма “Сяліба” (1973), першая ў названым цыкле, закранае адвечную тэму мастацтва – “Чалавек і прырода”. У В.Зуёнка яна набывае вострадраматычны змест. Аўтар даказвае, што славутае пакарэнне прыроды чалавекам усё часцей абарочваецца вынішчэннем раслін і жывёльнага свету, разбурэннем саміх асноў біясферы, але вынішчэнне пагражае не толькі прыродным, але і духоўным багаццям краіны. У паэме сутыкаюцца дзве грамадскія пазіцыі: чалавека, які жыве клопатам пра будучы лёс сваёй зямлі, і таго, хто задавальняе толькі свае ўласныя патрэбы. Вядома, што на першы план выходзіць той, хто жыве памяццю продкаў, жывіцца натуральнай прыгажосцю прыроды, імкнецца абараніць прыгажосць прыродную і рукатворную. Праз сімволіку і асацыятыўнасць мастацкага мыслення ствараецца цэласная карціна, яна закранае дзень мінулы і дзень сённяшні.

Паэма “Маўчанне травы” (1980) звернута да паказу найбольш драматычных старонак ХХ ст. – рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Такі шырокі ахоп падзей дазваляе пісьменніку стварыць не толькі адпаведнае аблічча часу, але і чалавека, народжанага ім. Мастацкай глыбінёй і жыццёвай праўдзівасцю вылучаецца вобраз Васіля, галоўнага героя паэмы, з якім звязана аўтарскае ўяўленне аб чалавеку-працаўніку, улюблёным у зямлю, на якім ляжыць не толькі цяжар працы, але і адказнасць за лёс краіны ў часы ліхалецця. Побач з велічнай постаццю галоўнага героя малюецца аўтарам іншая асоба, фарміраванню якой у значнай ступені спрыялі канкрэтныя гістарычныя абставіны. (Падобны тып знойдзем пазней у аповесці В.Быкава “Знак бяды”). Такімі людзьмі (у паэме “Трыхан”) кіруе ўшчэмленае самалюбства і жаданне задаволіць яго любым чынам. Таму і праходзіць герой шлях ад вясковага “актывіста” да здрадніка свайму народу. Галоўным у паэме і ў аўтарскай канцэпцыі чалавека застаецца погляд на селяніна, як на носьбіта адвечных духоўных каштоўнасцей беларускага народа.

Паэма “Прыцягненне” (1982) сваёй праблематыкай хутчэй звернута ў будучыню, чым у мінулае. Паэт услаўляе ў ёй эпоху касманаўтыкі, новых адкрыццяў, але пры гэтым не забывае побач ставіць і праблему адказнасці чалавека за лёс Зямлі і Сусвету. У творы паэтызуецца чалавек, які стаіць на самых перадавых пазіцыях навукова-тэхнічнага прагрэсу. І тым не менш паэт гаворыць аб неабходнасці захавання ў такім чалавеку ўспаміну і клопату аб дарагіх сэрцу родных мясцінах. Менавіта гэтыя якасці з’яўляюцца своеасаблівым гарантам яго высокай маральнасці ў адносінах да ўсяго жывога.

У паэме “Лукам’е” паэт скіроўвае ўвагу ў глыб гісторыі свайго народа, у час сярэднявечча. Перад намі паўстае і складаная эпоха, і чалавек, народжаны ёй. Асоба Івана Лукомскага неадназначная. Ён многае ўвабраў у сваю душу ад народа, яго вераванняў, але ў патрэбны час не стаў на яго бок. Паэма захоўвае сацыяльна-гістарычныя арыенціры, але пафас яе нацэлены на сучаснасць. За інтарэсам да гісторыі ўвесь час адчуваецца сучасны чалавек, які задумваецца над пытаннямі: хто ты такі, якое тваё духоўнае напаўненне, якім ідэалам ты служыш? Праз лёс галоўнага героя Івана Лукомскага даводзіцца, што жыццё, барацьба, не асвечаныя высокаю мэтаю, з’яўляюцца марнымі.

У паэме “Падарожжа вакол двара” (1991) знаходзіць адбітак наш складаны і супярэчлівы час. Нягледзячы на тое, што героя мінулай эпохі і чалавека-сучасніка раздзяляе вялікі адрэзак часу, яны блізкія ў сваім маральным пошуку. Як і ў далёкі гістарычны час, наш чалавек таксама знаходзіцца ў працэсе свайго самавызначэння, праяснення душы. У атмасферы дынамічных змен ён пакутліва шукае ўстойлівыя маральныя апоры свайго існавання.

У паэме таксама ёсць спроба выявіць нацыянальны характар, паказаць яго вытокі і аснову, і як гэты характар упісваецца ў дзень сённяшні. Аўтар з трывожным роздумам углядаецца ў будучыню, і ўсё ж у яго цепліцца надзея: Ёсць Радзіма – і ёсць бяссмерце. Мова ёсць – не згіне Зямля...

Усведамляючы трывожныя сімптомы духоўнай хваробы чалавецтва нашага часу, аўтар, тым не менш, спрабуе паказаць той стрыжань, тую аснову, якія адродзяць духоўнасць у чалавеку.

Як бачым, праблема чалавека і часу па-ранейшаму застаецца ў цэнтры ўвагі мастацтва. Паэмы В.Зуёнка, прадаўжаючы традыцыі літаратуры, разгортваюць сваю канцэпцыю асобы і часу. Скіраваныя да ключавых праблем сучаснасці, яны закранаюць і лёсавызначальныя падзеі мінулага, выяўляючы глыбінныя сувязі часоў, духоўную пераемнасць. Аўтар імкнецца даследаваць дынаміку асобы, асэнсаваць яе гістарычны сэнс, выявіць у характары герояў свой духоўны ідэал. Паэмы Васіля Зуёнка вылучаюцца глыбінёй і актуальнасцю самога роздуму аб чалавеку і свеце.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 620; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты