Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Янішчыц




Нарадзілася 20.11.1948 г. у вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1971 г. скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала загадчыцай бібліятэкі, літкансультантам "Сельской газеты", у рэдакцыі часопіса "Маладосць".Трагічна загінула 25.11.1988 г.Першыя вершы ў рэспубліканскім друку з'явіліся ў 1964 г. Аўтар зборнікаў паэзіі "Снежныя грамніцы" (1970), "Дзень вечаровы" (1974), "Ясельда" (1978), "На беразе пляча" (1980), "Пара любові і жалю" (1983), "Каліна зімы" (1987), кнігі вершаў і паэм "У шуме жытняга святла" (1988).

У ранніх вершах, у прыватнасці, у кнізе «Ясельда», хоць і адчуваецца нейкі дысананс у каханні, але жанчына не спяшаецца паверыць, спрабуе не паддавацца роспачы. Тут яшчэ няма адчування адзіноты, гаркоты, жалю, што апануюць яе пазней («Я дыханнем цябе абаўю...»)

Расстанне з каханым успрымаецца як непазбежнасць, наканаваная лёсам, ад якой нікуды не збяжыш: «Ні на міг, ні на век — не твая. // Так і трэба, відаць, так і трэба!». Прамаўляецца гэта з горыччу. Але дамінуючымі тут з'яўляюцца пакуль яшчэ светлы, мажорны настрой і незабыўны вобраз бесклапотнай, узвышана рамантычнай, мілай дзяўчынкі: «Ўсміхнуся я: // яшчэ бяжыць дзяўчынка // Па кладцы той, якой даўно няма». Разам з тым і ў «Ясельдзе» ёсць вершы, якія сведчаць пра разлад у душы лірычнай гераіні і яе нялёгкае змаганне з самой сабой: «Няпраўда, ужо не сумую, // Але, затуманіўшы зрок, // На ўсіх скрыжаваннях раўную // Твой голас, твой позірк, твой крок». Рэфлексія адкрывае цэлую гаму пачуццяў і настрою: «Іду і бягу за табою, // Зрываючы путы пакут». Перахітрыць сябе і пераадолець каханне не ўдаецца. Яно назаўсёды пасялілася ў жаночым сэрцы, напаўняючы болем, узмацняючы адчуванне безабароннасці, ранімасці («То цёмны бор, то рэдзенькі лясочак...»): «Табе, мой боль, табе — і больш нікому! Адчай і адзінота гоняць у дождж на прыветны агеньчык у знаёмым акне гераіню паэмы «Акно ў дождж», напісанай ў 70-я гады. Сямейная ўладкаванасць быту каханага, недарэчнасць з'яўлення ў яго доме яшчэ больш абвастраюць пакуты. У нялёгкіх драматычных абставінах сталеюць пачуцці, выразна выяўляецца сапраўдны душэўны разлад. Няспраўджанае каханне і ў паэме «Прызнанне вачамі», напісанай ў 80-я гады. Сказанае пацвярджаецца многімі вершамі, дзе з дапамогай заглыбленага псіхааналізу робіцца аглядка на няроўны жыццёвы шлях і не надта ласкавую жаночую долю («Святлом і скрухай лёс мой апавіты...», «Сухі і маланкай апалены ствол...», «Загаворана пушча чаборам...»): «I за што б вы мяне ні судзілі — // Трудны шлях мой і боль незнарок». У другім з названых вершаў ёсць такія радкі: «Не трэба кахаць мяне // за рамяство. // Перш-наперш, я проста жанчына». Лірычнай гераіні, як і кожнай жанчыне, хочацца простага жаночага шчасця. З майстэрствам псіхааналітыка даследуецца лірычны характар, асноўнымі асаблівасцямі якога бачацца сапраўдная чалавечая годнасць, мужнасць. Жанчына імкнецца трымацца годна, але нярэдка міжвольна выяўляецца жаноцкая слабасць, прарываецца скарга: «Як цяжка мне гордую голаў насіць // У горкім сутонні самоты!». Праўда, слабасць імгненна адпрэчваецца, змяняецца сугестыўным перакананнем, што ў яе ўсё, як у людзей: «Сёння і вечна! — і мы са шчаслівых. // Бульбу пастаўлю, гуркі пасалю. // Я і сама не люблю шкадаўлівых, — // Болей суровых і гордых люблю». Шчырасць і адкрытасць — яе выдатныя маральна-этычныя якасці.

 

30. Асноўнае ў «Зорнай паэме»(1986) — роздум над праблемамі часу, многія з якіх не зняты з парадку дня і на пачатку XXI ст. На жаль, па-ранейшаму не лепшыя часы перажывае вёска. Выміранне яе ў свой час было засведчана адпаведнай урадавай устаноўкай падзелу на вёскі перспектыўныя і неперспектыўныя. Разбуральны працэс вясковага ўкладу жыцця пачынаўся ад рэвалюцыйных пераўтварэнняў 20—30-х гадоў, калі сялянства адвучвалі гаспадарыць на сваёй зямлі. Негатыўныя наступствы бачацца на кожным кроку. Гэта найперш безгаспадарлівасць, няма ніякага жадання працаваць на зямлі: «Прагне зямелька пляча абароннага, // Просіць за бульбу, за лён і траву». Востра адчуваюцца праблема кадраў, абыякавасць, махлярства, кар'ерызм, п'янства і іншыя антыграмадскія праявы: «А у канторы — // прыпіскі, адпіскі, — // Трэці бухгалтар змяніўся за год». Асабліва пакутуюць ад абыякавага стаўлення адпаведных дзяржаўных інстанцый нямоглыя адзінокія старыя, якім няма каму нават выклікаць хуткую дапамогу, бо на ўсю вёску адзін тэлефон: «З гускамі век дажывае Харыта, // Ў дом састарэлых не хоча ісці». З-за неразумнага ўмяшання ў прыроду розных «пераўтваральнікаў», наступу меліяратараў на рэкі і балоты вяскоўцы задыхаюцца без вады: «Высах калодзеж, хоць жыта насып». I яшчэ адно жахлівае сведчанне наступстваў безгаспадарлівасці.Так разважаюць вяскоўцы, пакутліва шукаючы адказы на набалелыя надзённыя пытанні. Іх спрабуе знайсці і аўтар паэмы, але адназначнага адказу не існуе. Непрадказальным папярэджаннем для чалавецтва застаюцца наступствы трагедый Хірасімы, Нагасакі, Чарнобыля: «Гамлета прывід васкрэс на планеце // З тым жа пытаннем: "Быць альбо не?"».

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 141; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты