Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Заўвагі




  • Дадаткова, «’» (U+2019 знак апастрофу, нефарм. «верхняе 9») ужываецца дзеля азначэння адсутнасці палаталізацыі. Ён не з'яўляецца літарай і не ўлічваецца пры, напр., парадкаванні. У друку перад 2-й сусв. вайной ужываўся апастроф у форме «‘» (U+2018, нефарм. «верхняе 6»). У практычным камп. ужытку ён часта замяняецца на «'» (U+0027 APOSTROPHE SIGN).
  • Спалучэнні літары «д» з літарамі «ж» або «з» могуць азначаць або два асобныя гукі (напр., у пэўных камбінацыях прыстаўкі-кораню: «пад-земны», «ад-жыць») або беларускія афрыкаты «дж» і «дз» (напр., «падзея», «джала»).
  • У некаторых выявах алфавіту, беларускія афрыкаты, азначаныя дыграфамі «дж» і «дз», улучаюцца ў круглых дужках пасля літары «д», дзеля падкрэслівання іх асаблівага статусу, напрыклад, такім чынам: «… Дд (ДЖдж ДЗдз) Ее …».
  • Літара «ґ» (Зычны гук выбухны) ніколі не належала да аніводнай стандартнай кадыфікацыі беларускага алфавіту.

3. Асноўныя паняцці арфаэпіі і арфаграфіі.

Арфаэпiя-навука, якая вывучае вымауленне галосных,зычных i iх спалу чэнняу.Бел.лiт. мова выступае у дзвюх формах-вуснай i пiсьмовай. Для пiсьмовай разнавiднасцi лiт.мовыуласцiвы правапiсныя (арфаграфiчныя) нормы,а для вуснай-вымауленчыя(арфаэпiчныя).Лiтаратурным вымауленнем -арфаэпiяй-называецца сукупнасць правiл лiт. вымаулення.Напрыклад: нф месцы [о],[э],[а] пасля цвердых i зацвярдзелых зычных не пад нацi скам вымауляецца [а]:ногi-нага,воды-вада.

Арфаграфiя - сукупнасць правiл, якiя вызначаюць правiльнае напiсанне слоу. Прыклад: у бел. мове пры вымауленнi асобных спрадвечных слоу адбывацца спрашчэнне спалучэнняу зычных:карыстацца-карысны.Не вымау­ляецца i не пiшацца [д] у спалучэннях здн,рдн,рдц:праязны-язда,сэрца. Не вымауляецца i не пiшацца [д] у спалучэннi дт на канцы iншамоуных уласных назвау: Кранштат,Шмiт.

4. Аканне і яканне – спецыфічныя фанетычныя з’явы беларуская мовы ў сістэме галосных.

У адпаведнасці з характэрнай фанетычнай рысай беларускай мовы – аканнем, галосныя о, э, а пасля цвёрдых зычных ва ўсіх ненаціскных складах пераходзяць у а , вымаўляюцца як а, за выняткам не засвоеных іншамоўных запазычанняў і асобных беларускіх лексем (параўн.: інжынер, рэкорд, крывавы і інш.) . Гэтыя жгукі о, э, а пасля мяккіх зычных у першым пераднаціскным складзе пераходзяць таксама ў а , але на пісьме ён перадаецца як я, а сам працэс называецца яканнем(параўн.: лясок, нясу, цяпер і інш.).

5. Спалучэнні галосных у іншамоуных словах.

1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца: паміж зычнымі –– літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; біяло'гія, бібліятэ'ка, геліятро'п, піяне'р, ажыята'ж, перыяды'чны, патрыяты'зм, акцыяне'рны, нацыяна'льны, рацыяналіза'тар; у пачатку слова –– літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іо'н, іо'нны, Іо'сіф; Іані'чнае мора, іані'йцы, іаніза'цыя, Іакага'ма, Іаркшы'р, Іашка'р-Ала', Іаа'н.

2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца: пасля галосных –– праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы, маёр, Маёраў, Лаёла; маянэ'з, маяра'н, маяра'т, раяні'раванне; у пачатку слова –– праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны.

3. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіе'на, кліе'нт, аўдые'нцыя, арыента'цыя, абітурые'нт, кліенту'ра, іера'рхія, іе'на, іеро'гліф, Іерусалі'м, іерыхо'нскі.

4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер, траекторыя, Феербах, Маерава, фае.

5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авія'цыя, лія'на, генія'льны, Ілія'да, энтузія'зм, фартэпія'на, піяні'ст, сацыялі'зм, сацыя'льны, варыя'нт, матэрыя'л, матэрыялі'зм, дыя'метр, дыяпазо'н, дыяфра'гма.

6. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова — праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган; пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з –– праз ья, пасля астатніх зычных –– праз ’я: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф’ян.

6. Прыстаўныя галосныя, прыстаўныя і ўстаўныя зычныя, іх правапіс.

Прыстаўная галосныя

1. іпішацца: у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы; у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна. Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала). Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (К. Чорны). Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Я. Колас).

2. У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.

3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.

Прыстайныя і ўстаўныя зычныя

1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о: у пачатку слоў: во'зера, во'льха, во'сень, во'спа, вось, во'кны, во'тчына, во'йкаць, во'бад, во'рыва, во'блака, во'бласць, во'страў, Во'гненная Зямля, Во'льга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абво'страны, адво'рваць, паво'йкаць, уво'сень; але: о'каць (і вытворныя ад яго), о'дум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады', азёрны, асе'нні; перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): во'кіс, во'кісел, во'клік, во'кліч, во'крык, во'пыт, во'піс, во'бземлю, во'бмацкам, во'быск, во'дгалас, во'дгук, во'ддаль, во'дзыў, во'дпаведзь, во'дпуск, во'дсвет, во'дступ, во'труб’е і інш., а таксама наво'бмацак, наво'ддалек, паво'дле, наво'дшыбе і інш.; у запазычаных словах: во'хра, во'цат і вытворных ад іх: во'хрыць, паво'хрыць, вòцатнакі'слы і інш.

2. У словах во'ка, во'стры, во'сем, вако'л і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэ'й, вача'мі, заво'чны, увачаві'дкі, уваччу'; вастры'ць, вастрыня', завастрэ'нне; васьмёра; вако'ліца, навако'лле, вако'лічны. Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніво'дзін, Ляво'н, Ляво'нчанка, Радзіво'наў і інш. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: о'пера, о'перны, о'да, о'рдэн, о'фіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.

3. Прыстаўная літара в пішацца: перад каранёвым у ў пачатку слоў: ву'гал, ву'да, ву'галь, вуж, ву'зел, ву'зы, ву'ліца, вунь, вус, ву'сны, ву'ха, ву'чань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абву'глены, каменнаву'гальны, чатырохвуго'льнік, заву'лак, наву'дзіць, вудзі'льна, вузлы', вузлава'ты, вуса'ты, чарнаву'сы, вуса'ч, вучы'цца, наву'ка, навуча'льны, педвучы'лішча, вушэ'й, вуша'мі, завушні'цы, лапаву'хі, залатаву'ст і інш.;

4. перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): ву'праж, ву'згалаўе, ву'сцілка, ву'сціш, ву'сцішна.

5. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў: перад націскным у: паву'к, ціву'н, караву'л, есаву'л, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі', павуці'нне, павучо'к; цівуно'м; караву'льны; есаву'льскі; перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.

6. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у: у запазычаных словах: у'льтра, ультрафіяле'тавы, у'нтэр, у'нікум, у'нія, у'рна; але: ву'стрыца; ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.

7. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

8. З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.

7. Правапіс У і Ў.

1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных: пры чаргаванні [у] з [ў]: у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);

2. у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур;

3. пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;

4. пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян.

5. У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.

6. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, групоўка у'льтра, норма і у'зус, насілі у'нты, чулася у'ханне, ау'л, бау'л, ау'каць,у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).

7. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.

8. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.

8. Дзеканне і цеканне – спецыфічныя фанетычныя з’явы беларуская мовы ў сістэме зычных.

1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады –– у горадзе, народы –– у народзе, сады –– у садзе, іду –– ідзём, вяду –– вядзі, вада –– вадзяны, грудны –– грудзі, люду –– людзі, варта –– на варце, хата –– у хаце, чысты –– чысцюткі, выток –– выцякаць, карта –– на карце, катлы –– кацёл, тру –– церці, шосты –– шэсць, пяты –– пяць, латынь –– лацінка.

2. Чаргаванне [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца перад мяккім [в’]:
два — дзве, дзвесце, рута –– руцвяны, мёртвы –– мярцвяк, чатыры –– чацвёрты, чэрствы –– счарсцвелы.

Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаў­леннем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.

3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в’] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в’] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва –– у бітве, брытва –– брытве, брытвенны, клятва –– клятве, клятвенны, пітво –– у пітве, паства –– у пастве. Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва –– мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва –– у Літве.

4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.

5. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-,
-ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз’], [ц’], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды –– сульфідзін, каманда –– камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя –– індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя –– гвардзеец, гвардзейскі, мантаж –– манцёр, манціроўка, манціровачны, білет –– білецёр, білецік, эпізод –– эпізодзік, жакет –– жакецік.

6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін.

7. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

9. Правапіс мяккага знака і апострафа.

1. Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц (з мяккага т), дз і непрыставачных н і з перад е, ё, і, ю, я ў словах іншамоўнага паходжання: вальера, рэльеф, калье, мільён, медальён, павільён, більярд, дасье, канферансье, манпансье, пасьянс, парцье, парцьера, ранцье, Фацьян, Тэнардзье, Дзьюі, мадзьяры, кастаньеты, Тэньер, каньён, Тасіньі, Авіньі, Сеньі, Нью-Ёрк, каньяк, Карбюзье, Лавуазье, разьянскі.

2. Ваўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч.

3. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным -еў-
(-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Георгіевіч, Яўціхіеў, Яўціхіевіч, Іракліевіч, Яўлампіевіч, Ануфрыеў, Ануфрыевіч, Ануфрыеўка, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч; але: Вікенцьеў, Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.

4. Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступным галосным:

пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, пераде, ё, ю, яі націскным і: ад’е'зд, аб’ём, аб’я'ва, аб’ядна'цца, пад’ёмны, раз’ю'шыцца, між’я'русны, аб’і'нець, уз’ядна'нне, ад’юта'нт, ін’е'кцыя, кан’юнкту'ра;

у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф,заднеязычных г, к, х,зубных д, т і дрыжачага рперад літарамі е, ё, і, ю, я: б’ецца, вераб’і, В’етнам, інтэрв’ю, сям’я, Дзям’ян, Камп’ен, куп’ё, куп’істы, п’юць, саф’ян, Пракоф’еў, Пракоф’евіч, Мантэг’ю, Лук’ян, Х’юстан, Аж’е, Ч’япа, Буш’е, Д’еп, бар’ер, надвор’е, Грыгор’еў, Юр’еў, Мар’іна Горка;

у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны, трох’ярусны, шмат’ядзерны, шмат’ёмісты.

5. Апостраф не пішацца:

пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі;

у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва, трэд-юніёны.

10. Падаужэнне зычных – спецыфічная фанетычная з’ява ў беларускай і ўкраінскай мовах.

1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё, двукоссе, калоссе, адкрыццё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнаццаццю, пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ламачча, ноччу, Уручча, зацішша, узвышша, мышшу.

2. У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца:граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

3. Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.

11. Правапіс О, Э, А. Аканне – спецыфічная фанетычная з’ява беларускай мовы.

1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзе'й, скарахо'д, салява'р, дабрая'касны, галавало'мка, вадасхо'вішча, малатабо'ец, бамбасхо'вішча, раўнапра'ўе.

Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словафо'рма, словатво'рчасць; штодзённы, штоме'сяц, штого'д; фотазды'мак, фотако'пія, фотаплёнка, фотака'мера, фотавы'стаўка і г.д.; але: фатагра'фія і вытворныя ад яго; мотаго'нкі, мотакро'с, мотаспо'рт і г.д.; але: матаво'з, матацы'кл і вытворныя ад іх.

2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: аснòвапалажэ'нне, бавòўнапрадзі'льны, вòгнетрыва'лы, вòдаразмеркава'льнік, вагòнарамо'нтны, вòстракамбінацы'йны, высòкаідэ'йны, галòўнакама'ндуючы, кòрманарыхто'ўка, кòнегадо'ўля.

У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агòрафо'бія, азòнасто'йкі, азòтнакі'слы, збòжжасхо'вішча, кòксага'завы, мангòлазна'ўства, мòвазна'ўства, мòвазна'ўчы, матòразбо'рка, рабòтада'вец, слòватво'рчасць, фòндасхо'вішча і інш.

Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.

3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўсто'йлівы, торфаўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы, збожжаўбо'рка.

4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.

Напрыклад*:

Н. шэсцьсот семсот восемсот

Р. шасцісот сямісот васьмісот

Д. шасцістам сямістам васьмістам

В. шэсцьсот семсот восемсот

Т. шасцюстамі сямюстамі васьмюстамі

М. (аб) шасцістах сямістах васьмістах

5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазна­чаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.

7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.

12. Правапіс Е, Ё, Я. Яканне – спецыфічная фанетычная з’ява беларускай мовы.

1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі'лка, серпадзю'б, верхнеазёрскі, белабры'сы, землетрасе'нне, светапо'гляд, свежавы'мыты, свежамаро'жаны, сенажа'ць.

Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду'шны, велікару'скі, велікаму'чанік, велікасве'цкі; Вялікабрыта'нія, вялікадзяржа'ўны, вялікагало'вы.

2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты'чны, лёдадрабі'лка, мёртванаро'джаны, мёдаварэ'нне; ледарэ'з, медаго'нка, легкаду'мна.

3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а –– у любым ненаціскным складзе: ільновалакно', Вадо'хрышча, куро'дым, часо'піс, геліёграф, марозаўсто'йлівы, прыборабудаўні'чы.

4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздо'льны, зернясхо'вішча, земляро'б, жыццяра'дасны, крывятво'рны; але: боепрыпа'сы, жыццеапіса'нне, землекарыста'нне, зернебабо'вы.

Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы.

Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо'нд, лясга'с.

13. Катэгорыі роду, ліку, скланення назоўнікаў.

14. Назоўнікі І-га скланення, іх канчаткі. (На все три вопроса)

15. Назоўнікі ІІ-га і ІІІ-га скланення, іх канчаткі.

І. Лік – выражае колькасную характарыстыку прадметаў. Большасць назоўнікаў маюць 2 лікі – адзіночны (горад, вуліца, студэнт) і множны (гарады, вуліцы, студэнты). Назоўнікі змяняюцца па ліках. Аднак ёсць назоўнікі, якія маюць або толькі адзіночны, або толькі множны лік. Да назоўнікаў, якія заўсёды ўжываюцца ў формах адзіночнага ліку, адносяцца: а) уласныя: Мінск, Нёман, Віцебшчына, “Полымя” (часопіс) б) абстрактныя: радасць, сумленне в) зборныя: зерне, насенне, лісце, сялянства; г) рэчыўныя: цукар, масла, чай, пшаніца. Да назоўнікаў, якія маюць толькі формы множнага ліку, належаць назвы: а) парных і непадзельных прадметаў: дзверы, акуляры, нажніцы; б) рэчываў ці прадуктаў: духі, дрожджы, кансервы, крупы; в) адрэзкаў часу: суткі, канікулы, прыцемкі; г) дзеянняў, гульняў, народных звычаяў: выбары, шахматы, гарадкі, дажынкі, вячоркі. Форму множнага ліку маюць і некаторыя ўласныя назоўнікі (геаграфічныя назвы): Баранавічы, Дубкі, Каралішчавічы, Альпы. Назоўнікі грудзі, дзверы, крупы, каноплі ў беларускай мове ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку (русск. грудь, дверь, крупа, конопля), а назоўнікі бяліла, чарніла – толькі ў форме адзіночнага ліку (русск. эти белила, синие чернила). ІІ. Кожны назоўнік у форме адзіночнага ліку належыць да аднаго з трох родаў мужчынскага: край, падручнік, бізнес; жаночага: кніга, дарога, лабараторыя; ніякага: падарожжа, сонца. Ёсць назоўнікі, якія могуць адносіцца і да мужчынскага, і да жаночага роду. Гэта – назоўнікі агульнага роду: няўмека, стыляга, плакса, забіяка, непаседа, сірата, ціхоня, ляўша, запявала, старшыня і г.д. Склон – граматычная катэгорыя, якая паказвае на адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэннях і сказах. Яна выражаецца шасцю радамі канчаткаў у адзіночным і множным ліку. Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад характару асновы. Асновы назоўнікаў могуць канчацца а) на мяккі зычны: песня, радасць, пытанне б) на зацвярдзелы зычны: мара, мяжа; в) на цвёрды зычны: радзіма, краіна, дом; г) на г, к, х: дарога, рука, стог, страха. Для большасці назоўнікаў у Д. і М. склонах характэрны наступныя канчаткі: -і для назоўнікаў з мяккай асновай: радасць – радасці – у радасці, зямля – зямлі – на зямлі; -ы маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на –к, які чаргуецца з ц: кніжка – кніжцы – у кніжцы, мара – мары – у мары, мяжа – мяжы – на мяжы; -э ўласцівы назоўнікам з асновай на –к, які чаргуецца з ц (толькі пад націскам): рука – руцэ – у руцэ; -е для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і на –г, -х, якія чаргуюцца з з, с: краіна – краіне – у краіне, радзіма – радзіме – на радзіме, дарога – дарозе – па дарозе; -у маюць назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асобу чалавека бацька – бацьку – пры бацьку, Міхаська – Міхаську – пры Міхаську; назоўнікі на г, к, х: пясок – пяску – на пяску, пух – пуху – у пуху. Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку Усе назоўнікі ніякага роду маюць канчатак -а, -я: вядра, сяла, сонца, золата, поля, галля, жыцця адушаўлёныя назоўнікі маюць канчатак -а,-я: дразда, пеўня, салаўя, пастуха, каваля, Алега, Мікалая Міхася; неадушаўлёныя назоўнікі- канчаткі -а,-я ці -у,-ю ў залежнасці ад значэння: -а, -я: назвы канкрэтных прадметаў: млына,вулля,яблыка, пня; назвы органаў і частак цела чалавека і жывёлы: зуба,ілба, носа,рога;але твару; назвы мер даўжыні, плошчы, вагі,аб'ёму: метра,гектара, назвы танцаў, гульняў: вальса навуковыя і тэхнічныя тэрміны: алфавіта, ромба,твора, ,суфікса, назвы населеных пунктаў, гааграфічных і астранамічных паняццяў: пасёлка, акіяна,Крыма. – у, -ю: назвы абстрактных паняццяў: абавязку,лёсу,болю,настрою; назвы дзеянняў, адчуванняў, пачуццяў: бою,загаду,кашлю, голаду,жалю,сораму,спакою; назвы вучэнняў, тэорый, грамадскіх фармацый: дарвінізму, рэалізму,капіталізму; назвы рэчаў, хімічных элементаў, зборных прадметаў: воску,клею; Але: аўса, хлеба; з'явы прыроды: ветру, інею, світанку; назвы прасторавых і часавых паняццяў:берагу, верху, краю; Але! ( у залежнасці ад значэння): Для нашага народа - шмат народу. Каля дуба - кубаметр дубу Галоснага гука - не чуваць ні гуку. Рознаскланяльныя назоўнікі Назоўнікі на -мя Н. адз лік :-я; мн. лік: (ён)ы; Р. адз лік я/(ен)і мн лік: нулявы; Д. адз лік -ю/(ен)і ; мн лік (ён)ам; В. адз лік: -я, мн лік як Н.; Т. адз лік -ем/(ен)ем, мн лік (ён)амі; М. адз лік -і(ен)і , мн лік (ён)ах. Заўвага. Назоўнікі імя, стрэмя ў мн.л. могуць скланяцца без суфікса -ЁН Скланенне ўласных назоўнікаў Прозвішчы на -а (-я) скланяюцца, як назоўнікі агульнага роду Калі носьбітам прозвішча з'яўляецца асоба жаночага полу, яно мае канчаткі першага скланення. - калі ж гэта асоба мужчынскага полу, то прозвішча скланяецца, як назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі-а (-я). - Жаночыя прозвішчы на -ла тыпу Ліпіла, Дзюбайла і інш. на -а,-я не скланяюцца. - Прозвішчы тыпу Лужанін, Якаўлеў, Лынькоў, Пятроў, Жураўлеў у Т. склоне маюць канчатак - ым: Пятровым, Лыньковым, Кармуніным. Іншамоўныя прозвішчы тыпу Дарвін, Вірхаў у Т. склоне маюць канчатак - ам: Дарвінам, Вірхавам. Назвы населеных пунктаў на -оў, -аў, -еў, -ёў, ын,-ін. у Т.склоне маюць канчатак -ам : Крычэвам, Рагачовам, Шчучынам, Лоевам, Жлобінам у М. скл: у Рагачове, Крычаве, Шчучыне, Жлобіне

 

16. Спецыфіка формазмянення рознаскланяльных назоўнікаў.

Рознаскланяльныя назоўнікі маюць канчаткі розных тыпаў скланення. Так змяняюцца назоўнікі ніякага роду, што з'яўляюцца назвамі маладых істот з канчаткам -я(-ё): дзіця(-ё), птушаня (-ё), кацяня(-ё); тры назоўнікі на -мя: імя, племя, стрэмя; назоўнікі мужчынскага роду з канчаткам -а (-я) тыпу бацька, старшыня, дзядуля, а таксама назоўнікі агульнага роду, калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу.

Назоўнікі ніякага роду, што з'яўляюцца назвамі маладых істот, набываюць ва ўскосных склонах суфікс -яц- і змяняюцца, за выключэннем творнага склону, як назоўнікі 3-га скланення: дзіцяці, птушаняці, кацяняці. У творным склоне, як і ў назоўным, гэтыя назоўнікі ўжываюцца без суфікса і маюць канчатак -ём, як у 2-м скланенні: дзіцём, кацянём, птушанём. Ва ўсіх ускосных склонах множнага ліку назвы маладых істот, акрамя назоўніка дзіця, ужываюцца з суфіксам -ят-\ птушаняты, кацяняты, арляняты; птушанят, кацянят, арлянят. Назоўнік дзіця ў родным склоне множнага

ліку мае канчатак -ей: дзяцей, у творным мі або -ямі: дзецьмі, дзецямі.

Як назвы маладых істот, змяняюцца тры назоўнікі на -мя: імя, іглемя, стрэмя, калі яны ва ўскосных склонах маюць суфікс -ен-: родны і давальны — імені, творны — іменем, месны — у імені. Калі гэтыя назоўнікі змяняюцца без суфікса -ен-, то маюць канчаткі 2-га скланення: імя, імю, імем, у імі. У множным ліку назоўнікі імя, іглемя, стрэмя ўжываюцца толькі з суфіксам -ён-: імёны — імёнаў, імёнам і г. д.

Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) у родным і вінавальным склонах маюць канчаткі 1-га скланення: мужчыны, бацькі, старшыні, мужчыну, бацьку, старшыню. Канчаткі творнага склону гэтых назоўнікаў вызначаюцца характарам асновы і націскам: пры аснове на цверды яны маюць ненаціскны канчатак -ам: мужчынам, калегам і націскны ой(-ою): Кузьмой(-ою), тамадой(-ою); пры мяккай аснове ем: дзядулем, Ванем, -ей(-ёю):

старшынёй, суддзёю. Ад асновы назоўнікаў і націску таксама залежаць канчаткі давальнага і меснага склонаў: мужчыну (пры) лі)жчыну, але Кузьме, (ігры) Кузьме, старшыні, (ігры) старшыні.

Слова сірата незалежна ад таго, асобу якога полу абазначае, мае канчаткі 1-га скланення.

Мужчынскія прозвішчы на -ін(-ын), -оў(-аў), -еў(-ёў) скланяюцца як назоўнікі 2-га скланення, толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ым: Барысавым, Жураўлёвым, Барадуліным, Якаўлевым, але: Грынам, Дарвінам, Чаплінам. Геаграфічныя назвы з такімі самымі суфіксамі ў творным склоне маюць канчатак -ам: пад Слонімам, Шчучынам, Барысавам, Магілёвам. У месным склоне прозвішчы маюць канчатак -у: (ігры) Салаўёву, Кісялёву, Барадуліну, а геаграфічныя назвы е: (у) Слоніме, Шчучыне, Барысаве. '

Прозвішчы на -а(-я), калі яны належаць асобе мужчынскага полу, у родным і вінавальным склонах маюць канчаткі 1 -га скланення, а ў давальным, творным і месным — канчаткі 2-га скланення: Р. Батуры, Асіпенкі, Ясючэні; В. Батуру, Асіпенку, Ясючэню; Д. Батуру, Асіпенку, Ясючэню; Т. Батурам, Асіпенкам, Ясючэнем; М. (пры) Батуру, Асіпенку, Ясючэню.

Імёны і прозвішчы мужчынскага роду, якія заканчваюцца на зычны, а таксама назоўнікі мужчынскага роду, што абазначаюць геаграфічныя назвы, скланяюцца як агульныя назоўюкі 2-га скланення: Р. Садовіча Алеся, горада Слуцка; М. (пры) Садовічу Алесю, у горадзе Слуцку.

Прозвішчы асоб жаночага полу, якія заканчваюцца на зычны, не змяняюцца: Зосьцы Верас, з Нінаю Колас, Марыі Пашэвіч.

Не скланяюцца прозвішчы асоб мужчынскага і жаночага полу, якія заканчваюцца на -о: Гурло, Лабко, Санько, як і Гюго, Дэфо, Русо.

17. Нескаланяльныя назоўнікі. Скланенне прозвішчаў і геаграфічных назваў.

Нескланялыіыя назоўнікі У сучаснай беларускай мове ёсць назоўнікі, што не змяняюцца па склонах. Гэта нескланяльныя назоўнікі. Да іх адносяцца: назоўнікі іншамоўнага паходжання, што заканчваюцца на галосны: дэпо, таксі, кенгуру, кашнэ; уласныя назвы іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца на галосны: Гюго, Гандзі, Батумі, Сочы, Ватэрлоо; прозвішчы, якія заканчваюцца на зычны і належаць асобам жаночага полу: Атраховіч Тамары, Сінюк Вольгай, з пані Ковач, ад фрау Геншар; прозвішчы на -о: Шайко, Скурко, Гурло; складанаскарочаныя словы, утвораныя з пачатковых літар: БДУ, ВНУ, АТС.

 

18. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў у множным ліку.

Назоўнікі множнага ліку ў назоўным склоне маюць канчатак -ы(-і): дарогі, сады, дрэвы, сенажаці; назоўнікі з

суфіксам -анін (-янін) е: гараджанін — гараджане,

селянін — сяляне. У давальным склоне — канчатак -ам (-ям): садам, межам, землям, сенажацям. У вінавальным склоне назоўнікі, што абазначаюць неадушаўлёныя прадметы, супадаюць з назоўным склонам, а адушаўлёныя — з родным склонам. Творны склон мае канчаткі -амі(-ямі): гарадамі, вучнямі, хлопцамі, вішнямі. У месным склоне назоўнікі множнага ліку маюць канчатак -ах(-ях): (па) дарогах, (у) лясах, (на) сенажацях, (на) скронях.

Родны склон вызначаецца разнастайнасцю канчаткаў, у залежнасці ад тыпу скланення.

Назоўнікі 1-га скланення ў родным склоне множнага ліку маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца адным зычным гукам: хат, кніг, сцен, шчылін.

Назоўнікі, аснова якіх заканчваецца збегам зычных і падоўжаным зычным, ужываюцца з канчаткам -аў(-яў): брытваў стрэльбаў гульняў грэбляў ваннаў сваццяў. Калі ж другі зычны ў аснове гук [к], то ў родным склоне назоўнік мае нулявы канчатак: думка — думак, шапка — шапак, рэчка — рэчак.

Назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -аў(-яў), -оў(-ёў): крэслаў, вучняў, сталоў, палёў; асобныя назоўнікі — канчатак -эй(-ей): плячэй, вачэй, коней, гасцей.

У назоўніках 3-га скланення пад націскам ужываецца

канчатак -эй(-ей): мышэй, абласцей; не пад націскам

аў(-яў): рэчаў, даляў.

У родным склоне часта ўжываюцца варыянтныя канчаткі: нулявы канчатак і -аў(-яў); меж — межаў, вішань — вішняў партызан — партызанаў, вучылішч — вучылішчаў; -аў(-яў) і -эй(-ей): печаў — пячэй, сенажацяў — сенажацей.

 

19. Прыметнік як часціца мовы. Разрады прыметнікаў. Утварэнне ступеней параўнання прыметнікаў.

Прыметнік — самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне. Прыметнікі могуць называць: якасць прадмета, уласцівасць: блакітнае неба, руплівы гаспадар, халодная ноч, адносіны да іншых прадметаў: цагляны дом, жытнёвы палетак, студэнцкі інтэрнат, прыналежнасць асобе ці жывой істоце: братаў сшытак, Верына паліто, баброва хатка.

Прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах (акрамя кароткіх форм) у залежнасці ад роду, ліку, склону назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца: чырвоны абрус, чырвоная хустка, чырвонае лісце, чырвоныя алоўкі, ясным днём, у ясную раніцу, яснага неба, яснымі днямі. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону прыметніка не самастойныя, а залежныя: яны паказваюць толькі на сінтаксічную сувязь прыметнікаў з назоўнікамі. У множным ліку прыметнікі па родах не змяняюцца: прыгожыя дамы, вуліцы, дзеці. У сказе прыметнік бывае дапасаваным азначэннем: Туман насоўваўся белай шапкай над саламянымі апрэхамі, распаўзаўся па вуліцах. (Лыньк.), выказнікам або ўваходзіць у склад выказніка: Зямля мая то мяккая, то ліулкая, ад навальніц прасторная і гулкая, такая непаўторная заўсёды. (Панч.) Дзень быў ціхі, сонечны. (Б.)

Паводле лексічных значэнняў і граматычных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на тры разрады: якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя прыметнікі абазначаюць прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: белы — бялейшы, малады — маладзейшы. Якасці і ўласцівасці прадметаў успрымаюцца непасрэдна органамі пачуццяў: зялёны, гучны, салодкі, мяккі; называюць прасторавыя і часавыя прыметы: цесны, шырокі, кароткі, нрацяглы; выражаюць ацэнку людзей, жывёл, прадметаў: добры, разумны, драпежны, шкодны, карысны.

Якасныя прыметнікі маюць наступныя граматычныя асаблівасці:

1) утвараюць формы ступеней параўнання: моцны — мацнейшы, наймацнейшы, бо.пьш (менш) моцны, самы моцны;

2) маюць формы ацэнкі: сіні — сіненькі, малы —маленькі;

3) могуць уступаць у антанімічныя адносіны: вясёлы — сумны;

4) ад іх утвараюцца абстрактныя назоўнікі з суфіксамі -осць (-асць), -ізн-, -ат-, -ын- і бяссуфіксныя: малады — маладосць, хітры — хітрасць, сівы — сівізна, глухі — глухата, добры — дабрыня, сіні — сінь, а таксама прыслоўі на -а, -у: цікавы — цікава, беларускі — па-беларуску;

5) спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі ціхі, зусім малады;

6) могуць мець вытворную і невытворную аснову: гучны, праўдзівы, новы, чырвоны;

7) некаторыя якасныя прыметнікі маюць кароткія формы: мілы — міл, рады — рад, прыгожы — прыгож. Кароткія формы прыметнікаў не скланяюцца. Яны змяняюцца толькі па родах і ліках. У назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду кароткія прыметнікі маюць нулявы канчатак: рад, весел, прыгож; жаночага і ніякага роду — канчатак -а: рада, весела, прыгожа; у назоўным склоне множнага ліку для ўсіх родаў канчаткі -ы, -і: рады, прыгожы, дорагі. Як правіла, гэтыя формы выступаюць у функцыі выказніка: Міл майму сэрцу гоман далёкі, водгук вясёлы і шум. (К-с)

Не ўсе якасныя прыметнікі маюць пералічаныя прыметы. Гэта звязана з іх значэннем і структурнымі асаблівасцямі.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў. Гэтыя прыметы могуць выражаць адносіны да матэрыялу, месца, часу і інш.: бетонны мост, вясковая вуліца, учарашні сход, пяцітонны самазвал, студэнцкая сталовая. Адносныя прыметнікі — вытворныя словы. Яны ўтвораны ад назоўнікаў, дзеясловаў і прыслоўяў: драўляны слуп, чытальная зала, заўтрашні дзень.

Некаторыя адносныя прыметнікі пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных: жалезная бочка — жалезны характар, каменны будынак — каменнае сэрца, сонечны прамень — сонечная ўсмешка.

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета асобе ці іншай жывой істоце: леснікова хата, братаў капялюш, Кастусёў аловак, буслава гняздо, вароніна крыло.

Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў, -оў, -ёў, -еў, -ін, -ын. У назоўным склоне адзіночнага ліку яны маюць формы кароткіх прыметнікаў, а ў астатніх склонах — формы поўных прыметнікаў. Суфіксы -аў, -оў, -ёў, -еў ужываюцца пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду: дзядзькаў, леснікоў, Кастусёў Васеў. Суфіксы -ін, -ын ужываюцца пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлёных назоўнікаў жаночага роду: сястрын, бабін, Наташын, Зосін.

Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы.

Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае на большую ці меншую якасць аднаго прадмета ў параўнанні з іншым, або на розную ступень якасці прадмета ў залежнасці ад часу і абставін: цікавы — цікавейшы, высокі — вышэйшы. 3 набліжэннем цемнаты агні ў вокнах вясковых хат станавіліся ярчэйшыя. (Хвед.)

Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ейш- (-эйш-): дарагі — даражэйшы, салодкі — саладзейшы, смелы — смялейшы. У асобных выпадках простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ш-, добры — лепшы, дрэнны — горшы.

Складаныя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да прыметнікаў прыслоўяў больш (болей), менш (меней): больш (болей) дарагі, менш (меней) салодкі.

Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання найчасцей ужываюцца з назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам за: Любоў, без якой не народзіцца песня ніводная, любоў святлейшую за майскі вечар лагодны, ярчэйшую нават за сонца і зоры, мацнейшую нават за скалы і горы, гучнейшую за рокат прыліва,— я знайшоў у сэрцы народным. (М. Т.)

Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае самую высокую ці самую нізкую якасць прадмета ў параўнанні з адпаведнай якасцю іншых прадметаў: Найцяжэйшай была дарога праз горны пераваА. (Я. М.)

Простыя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: важнейшы — найважнейшы, прыгажэйшы — найпрыгажэйшы. Ляснік — першы ў наваколлі паляўнічы, і рыбак найлепшы, і грыбнік. (В. В.)

Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў: самы шчаслівы, самы дарагі, найбольш шчаслівы, найбольш дарагі, найменш цяжкі, найменш сонечны. Вера з маленсшва лічыла, шшо яе маці самая добрая, самая разумная. (Шам.) Не ўсе якасныя прыметнікі ўтвараюць формы ступеней параўнання. Гэта залежыць ад іх структуры і значэння семантыкі. Толькі складаныя формы ступеней параўнання ўтвараюць прыметнікі з суфіксамі дзеепрыметнікаў -уч- (-юч-), -ім-: траскучы, гаючы, любімы; з суфіксамі -ат-, -авіт-, -альн-, -к-, -лів-, -льн-, -н-, -іст- і інш.: стракаты, хваравіты, мінімальны, гаваркі, спагадлівы, марозны, спрыяльны, лясісты. Не ўтвараюць форм ступеней параўнання прыметнікі з суфіксамі -ават- (-яват-): стараваты, сіняваты, -ав- (-ов-), - харавы, каляровы, ігераможны, а таксама прыметнікі, якія абазначаюць нязменныя якасці: жывы, босы, глухі; называюць масці жывёл: буланы, пярэсты, рабы; абазначаюць колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў: васільковы, бэзавы, вішнёвы. Не могуць утвараць форм ступеней параўнання складаныя якасныя прыметнікі: свеіпла-зялёны, чарнавокі.

 

20. Нацыянальная спецыфіка бел.мовы ва ўжыванні суфіксаў прыметнікаў.

Самым прадуктыўным спосабам утварэння прыметнікаў з'яўляецца суфіксальны. Гэтым спосабам утвараюцца прыметнікі ўсіх трох разрадаў пераважна ад назоўнікаў і дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -н-, -ск-, -лів-, -іст-, -ов-

(-ав-) і інш.: летні, аўтарскі, даждлівы, жартаўлівы, галасісты, ганаровы, ласкавы.

Прыставачным спосабам утвараюцца прыметнікі ад саміх прыметнікаў пры дапамозе прыставак не-, за-, пры-, звыш-, без-, анты- і інш.: нешырокі, завялікі, прыбалтыйскі, звышгукавы, беззаконны, антынавуковы.

Прыставачна-суфіксальным спосабам прыметнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў, радзей ад дзеясловаў, пілот — беспілотны, мяжа — бязмежны, бераг — ігрыбярэжны, разлучыць — неразлучны, зламаць — нязломны.

Складаныя прыметнікі ўтвараюцца шляхам аб'яднання дзвюх і больш асноў без дапамогі суфіксаў (чыстае складанне): бела-чырвоны сцяг, беларуска-рускі слоўнік, кісла-салодкі яблык, і шляхам складання асноў пры дапамозе суфіксаў (складана-суфіксальны спосаб): кароткачасовы, бульбаўборачны, іншамоўны, доўгачаканы і шляхам зрашчэння кампанентаў словазлучэння ў адно слова: глыбоканавуковы, высокамаральны, малаабгрунтаваны, лёгкаўзброены. Пры зрашчэнні спалучаюцца прыслоўі і прыметнікі ці дзеепрыметнікі ў адно слова без змены іх формы.

Пры ўжыванні прыметнікаў з суфіксамі трэба памятаць наступныя правілы іх правапісу.

Памяншальна-ласкальныя формы прыметнікаў з суфіксамі -еньк-, -эньк; -аньк- пішуцца з мяккім знакам: новенькі, даражэнькі, прыгожанькі. Мяккі знак таксама пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў і пор года на нь: ліпень — ліпеньскі, жнівень — жнівеньскі, восень — восеньскі. У іншых прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на нь пры дапамозе суфікса -ск-, мяккі знак не пішацца: Любань — любанскі, конь — конскі.

3 двума н пішуцца прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса -н- ад назоўнікаў з асновай на н: дзень — дзённы, ячмень — ячменны, прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на мя: імя — імянны, семя — семянны, але: полымя — палымяны. 3 двума н пішуцца прыметнікі з суфіксамі -енн-, -энн-: вогненны, задуменны, страшэнны.

Прыметнікі з суфіксамі -ан- (-ян-), -ін- (-ын-) пішуцца з адным н: драўляны, пчаліны, курыны. 3 адным н пішуцца словы юны, сцюдзёны, але: юннатаўскі.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ск-, зычныя асноў г, ц, ч, к у спалучэнні з суфіксальным с даюць у вымаўленні і напісанні ц: брат — брацкі, шавец — шавецкі, ткач — ткацкі, мастак — мастацкі. Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с таксама вымаўляецца як [ц], але на пісьме захоўваецца д: сусед — суседскі, горад — гарадскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, назваў нацыянальнасцей і народнасцей наг, к, х, з, ж, пры дапамозе суфікса -ск-, зычны асновы назоўніка захоўваецца: Выбарг — выбаргскі, таджык — таджыкскі, казах — казахскі, Каўказ — каўказскі, Нясвіж — нясвіжскі, Добруш — добрушскі; але: славацкі, калмыцкі, турэцкі.

У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на с і ш, пішацца адно с: беларус — беларускі, Палессе — палескі, таварыш — таварыскі.

Складаныя прыметнікі пішуцца разам і праз злучок.

Разам пішуцца: прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: паравозны, салігорскі, наваіюлацкі; прыметнікі, утвораныя ад спалучэння назоўніка з іншымі часцінамі мовы: круглалісты, пяцігадовы, сельскагаспадарчы, іншамоўны; прыметнікі, утвораныя ад прыслоўя і прыметніка (дзеепрыметніка) для абазначэння адзінага паняцця: высокаразвіты, вечназялёны, звышгукавы, доўгачаканы.

Праз злучок пішуцца: прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: Давыд-Гарадок — давыд-гарадоцкі, Буда-Кашалёва — буда-кашалёўскі, а таксама з двух назоўнікаў: Днепр і Буг — Днепра-Бугскі; прыметнікі, утвораныя з двух або трох прыметнікаў (паміж імі можна паставіць злучнікі і, але): гісторыка-філалагічны, грамадска-ігалітычны, беларуска-нямегікі, прыметнікі, якія абазначаюць адценні колеру, смаку: ярка-зялёны, бела-ружовы, кісла-салодкі, гаркавата-салёны; прыметнікі з першай часткай ігаўднёва-, паўночна-, усходне-, заходне-, якія абазначаюць складаныя геаграфічныя назвы ці напрамкі свету: Заходне-Сібірская нізіна, Паўднёва-Афрыканская Рэсігубліка, ігаўночна-ўсходні вецер, паўднёва-заходні дыялект.

 

21. Правапіс складаных прыметнікаў.

1. Пішуцца разам прыметнікі:

якія суадносяцца са складанымі назоўнікамі, што пішуцца разам: чарназёмны (чарназём), водаправодны (водаправод), мастацтвазнаўчы (мастацтвазнаўства), іншаземны (іншаземец), радыёфізічны (радыёфізіка), жалезабетонны (жалезабетон), самаходны (самаход), хваляводны (хвалявод);

якія суадносяцца са словазлучэннямі з падпарадкавальнай сувяззю: каменнавугальны (каменны вугаль), народнапаэтычны (народная паэзія), агульнаадукацыйны (агульная адукацыя), меднарудны, цэнтральнаеўрапейскі, уласнаручны, цвёрдапаліўны, круглагадовы, чырванабокі;

якія суадносяцца са словазлучэннямі дзеясловаў з назоўнікамі: дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэва), масларобны (рабіць масла), мукамольны (малоць муку), касцярэзны, кветкаводчы, водазаборны, ільноцерабільны, лесанарыхтоўчы, лёсавызначальны;

якія суадносяцца са словазлучэннямі назоўнікаў з лічэбнікамі і прыслоўямі адноснай меры колькасці, аб’ёму, прасторы і інш.: двухразовы (два разы), трохколавы, двухтысячагадовы, сямісотпяцідзесяцігадовы, саракаградусны, пяцідзесяціпрацэнтны, саракатонны, шматразовы, мнагалюдны, усемагутны;

першай часткай якіх з’яўляюцца прыслоўі: моцнадзеючы (моцна дзейнічаць), лёгкапаранены (лёгка параніць), цяжкаўспрымальны (цяжка ўспрымаць), нізкарослы, высокаадукаваны, слабасалёны, добраўпарадкаваны, малапрыкметны; але: дыяметральна процілеглы (супрацьлеглы), чыста беларускі, яскрава вызначаны, выключна дасканалы, асабліва адказны, колькасна акрэслены, рэзка адмоўны, кепска ўзараны, усенародна абраны, выпадкова сустрэты, своечасова прыняты, адносна спакойны, бясконца глыбокі, матэрыяльна зацікаўлены;

складаныя прыметнікі з дзвюх і больш лексічных частак, якія служаць для абазначэння навуковых і тэхнічных паняццяў: старажытнаўсходнеславянскі, правабярэжназаходнебугскі, старабеларускамоўны, індаеўрапейскі.

2. Пішуцца праз злучок складаныя прыметнікі:

утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: вакуум-насосны, генерал-губернатарскі, унтэр-афіцэрскі, ліберал-дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, санкт-пецярбургскі і інш.;

часткі якіх абазначаюць разнародныя назвы адпаведнай прыкметы: прыродна-гаспадарчы, жыллёва-будаўнічы, аграрна-сыравінны, лячэбна-працэдурны, таварна-грашовы, электронна-вылічальны, навукова-тэхнічны, грамадска-палітычны, сусветна-гістарычны, народна-вызваленчы, сярэдне-верхні, прытарна-салодкі і інш.;

часткі якіх абазначаюць раўнапраўныя паняцці: рабоча-сялянскі, руска-беларускі;

часткі якіх абазначаюць асаблівасці ці адценні разнароднай якасці: кісла-салодкі, жоўта-зялёны, горка-салёны, гучна-пявучы і інш.;

часткі якіх абазначаюць напрамкі свету ў іх спалучэнні: паўночна-заходні;

якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў з пачатковай часткай Усходне-, Заходне-, Паўднёва-, Паўночна-, Цэнтральна- і інш.: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Заходне-Сібірская раўніна, Цэнтральна-Азіяцкі рэгіён і інш.;

пачатковай часткай якіх з’яўляюцца лічба або літара любога алфавіта: 1000-гадовы, 5-павярховы, Т-падобны.

3. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных уласных імёнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку, пішуцца разам: заісыккульскі, перадцяньшанскі.

4. Складаныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам: ваеннапалонны, ваеннапалявы, ваеннаабавязаны.

22. Лічэбнік як часціца мовы. Разрады лічэбнікаў. Ужыванне лічебнікаў з назоўнікамі.

1. Пішуцца разам:

складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з’яўляюцца
-дзясят, -сце, -ста, -сот: шэсцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;

складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з’яўляюцца -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты, двухтысячны, сямімільённы, пяцімільярдны, двухсотпяцідзесяцівасьмі-мільённы і інш.

2. Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, трыццаць тры, тысяча пяцьсот адзін, сто дваццаць пяты, трыццаць трэці, тысяча пяцьсот першы, два з паловай, пяць з чвэрткай, тры пятыя, пяць дзясятых, сем сотых.

3. Пішуцца праз злучок:

парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў:
25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны;

лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе, 2-3 гады.

4. Ставіцца працяжнік:

у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць –– трыццаць сем гадоў, 50 –– 60-я гады;

пры ўмоўным пералічэнні: артыкулы 2 –– 7, 1 –– 10 класы.

23. Разрады займеннікаў па значэнню і асаблівасті іх скланення.

Асабовыя займеннікі падзяляюцца на ўласна-асабовыя:я, ты, мы, вы і асабова-ўказальныя: ён, яна, яно, Аны. Займеннік я ўказвае на таго, хто гаворыць, ты — на асобу ці прадмет, да якіх звяртаецца той, хто гаворыць. Гэтыя займеннікі не маюць катэгорыі роду і аднолькава ўжываюцца ў адносінах да асоб мужчынскага і жаночага полу: я гаварыла, я гаварыў; ты пісала, ты пісаў. Для іх не характэрна і катэгорыя множнага ліку. Формы адзіночнага ліку я, ты не з'яўляюцца суадноснымі з формамі множнага мы, вы. Займенніклш ўказвае на групу асоб, сярод якіх знаходзіцца і той, хто гаворыць: мы ведалі, мы працавалі.

Займеннік вы ўказвае на групу асоб, да якіх звяртаюцца з гаворкай: Ці чулі вы зязюлі кукаванне ў глыбокіх сутоннях лясных? (А. П.) Займеннік вы можа ўжывацца і пры звароце да неадушаўлёных прадметаў: Удаль вядуць мяне сляды да вас, дзіцячыя гады. (Багд.) У зваротах са значэннем ветлівасці, афіцыйнасці займеннік вы можа ўказваць на адну асобу: Вы, дзядзечка, як малады. (Каратк.)

Асабова-ўказальныя займеннікі ён, яна, яно, яны ўказваюць на ўжо вядомую асобу, маюць катэгорыі роду і ліку. Гэтыя займеннікі могуць указваць на асоб, жывёл, птушак, нежывыя прадметы: Птушкі не спяваюць яшчэ, яны як бы пераклікаюцца адна 3 другой ігасля начы. (Гал.) Пад узгоркам блішчала круглае возера, яно рухалася і пералівалася, як жывое срэбра. (К-с)

Зваротны займеннік сябе ўказвае на асобу, пра якую ідзе гаворка. Ен не мае формы назоўнага склону, яму не ўласцівы катэгорыі роду і ліку. Гэты займеннік можа адносіцца да ўсіх трох асоб адзіночнага і множнага ліку і ў сказе выступае ў ролі дапаўнення: Усім сябрам ты не дагодзіш, а толькі сам сабе нашкодзіш. (Прык.) Людзі прыходзяць на зямлю, каб ігакінуць добрую памяць аб сабе. (Андр.)

Прыналежныя займеннікі ўказваюць, якой асобе належыць прадмет. Займеннікі мой, наш указваюць на прыналежнасць 1-й асобе, твой, ваш — 2-й асобе, свой — кожнай з трох асоб у адзіночным і множным ліку: Мой народ іграз стагоддзі ігранёс дабрыню, да суседзяў народаў ігавагу. (Став.) Беларусь, я — твой воін адданы і сын... (Панч.) Не забудзьма ж нагычадкам сваім ігерадаць у нязменнай красе наша добрае слова. (Вял.)

Для выражэння прыналежнасці 3-й асобе ўжываецца форма роднага склону асабовых займеннікаў яго, яе, іх: Дарога пачала іганіжацца, і сыпкі ігясок яе змяніўся мяккім ігадатным забалочаным грунтам... (I. М.) Ліпы цвілі. Іх шум зліваўся са звонам пчол, што кружыліся над жаўтаватым ліігавым цветам. (Шах.)

Прыналежнымзайменнікамлгсш, твой, наш, вашуласцівы катэгорыі роду, ліку, склону; у сказе яны выступаюць у функцыі дапасаванага азначэння. Займеннікі яго, яе, іх па склонах не змяняюцца; у сказе яны з'яўляюцца недапасаваным азначэннем.

Указальныя займеннікі ўказваюць на прадметы, прыметы прадметаў.

Займеннік гэты ўказвае на прадмет, які знаходзіцца непадалёку або які толькі што названы; займеннік той — на аддалены прадмет ці прадмет, пра які ўжо гаварылася: Ад гэтага броду, ад ігушчы хмары гналі нас у другую вёску. (Б.) Стаяла тая пара, калі ў зялёны летні колер восень ігаволі пачынае ўплятаць свае жоўтыя ніткі. (Кудр.)

Займеннікі такі, гэтакі (гэткі) указваюць на прыметы, пра якія ўжо ішла або будзе ісці гаворка: Чорная густая ноч злілася са стэпам, звычайна такія ночы называюць глухімі. (Нях.) Снег усюды белы, сыігкі, неба гэткае ж малочна-белае, шчыльна кладзецца на ўскрай берагоў. (Сам.)

Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне.

Азначальныя займеннікі маюць формы роду, ліку, склону.

Займеннік сам указвае на асобу ці прадмет, якія ўтвараюць дзеянне самастойна, без удзелу іншых асоб: Хай рассудзіць, хай разважа, слова цвёрдае хай скажа, скажа сам народ. (Куп.)

Займеннік самы можа ўказваць на крайнюю мяжу, да якой распаўсюджваецца дзеянне: Вясной, у час паводкі, вада падыходзіла да самай хаты. (Сам.); ужываецца для ўтварэння найвышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў: Зямля наша — самы святы запаведнік — і трэба, як маці, яе берагчы. (Панч.); можа служыць для ўзмацнення часавага значэння назоўніка: Ад самага красавіка надвор'е спрыяла людзям. (I. М.)

Займеннік увесь (уся, усё, усе) паказвае на поўны ахоп дзеяннем прадметаў ці асоб: Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. (К-с)

Наўкол сцішылася ўсё. (Гр.) Любіць увесь свет лагодны ігрывет. (Прык.)

Займеннікі ўсякі (усялякі), кожны (любы) выдзяляюць пэўны прадмет з групы падобных прадметаў: Відаць, кожны чалавек нраз усё сваё жыццё нясе ўспамін аб сустрэчы з ігершай кшжкай. (ЛіМ)

Займеннік іншы (інакшы) указвае на адрозненне якасці або ўласцівасці прадметаў: Няхай хоць сто зямель прайду

— зямлі не трэба іншай. (А. П.) За суткі стаў інакшым свет, інакшым — луг стракаты, хаця на лузе пад абед сеў бусел — госць цыбаты. (М. К.)

Пры дапамозе пытальных займеннікаў выражаецца пытанне пра асобу ці прадмет (хто, што), пра якасць ці прыналежнасць прадмета (які, чый), пра месца прадмета сярод іншых (каторы): Што ж мне можа быць больш за Радзіму любімую міла? Хто ж мне будзе радней за таго, хто Радзіму стварыў? (Панч.) У клічных сказах займеннік які можа ўказваць на высокую ступень якасці. Іду — і хочацца сказаць: якая маладосць! Якое хараство! (Б.)

Займеннікі хто і што не маюць форм роду і ліку. Выказнік пры займенніку-дзейніку хто ўжываецца ў форме мужчынскага роду адзіночнага ліку, а пры займенніку што

— у форме ніякага роду: Хто ж табе, маці, памог у няшчасці? (Бр.) Што змянілася ад вашых такіх паводзін? (Каратк.) Займеннікі які, чый, каторы маюць формы роду, ліку, склону.

Адносныя займеннікі — гэта тыя ж пытальныя, але ўжываюцца не для пытання, а для сувязі частак у складаназалежным сказе і паказваюць на адносіны даданай часткі да галоўнай. У структуры даданых частак яны выступаюць у якасці галоўных або даданых членаў сказа: Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. (Каратк.) Жыццё вымерваецца не гадамі, а тымі справамі, якія зрабіў чалавек. (Асіп.)

Адносныя займеннікі маюць тыя ж граматычныя асаблівасці, што і пытальныя. Займеннікі хто, што скланяюцца, але не маюць катэгорый роду і ліку; займеннікі які, чый, каторы скланяюцца і маюць родавыя адрозненні, формы адзіночнага і множнага ліку.

Адмоўныя займеннікі ўтвараюцца ад пытальных пры дапамозе прыстаўкі ні-: ніхто, нішто, ніякі, нічыіі. Асаблівасцю адмоўных займеннікаў з'яўляецца тое, што іх значэнні не раскрываюцца ў кантэксце. Ужываюцца яны звычайна ў сказах, дзе пры выказніку ёсць адмоўе не, і ўказваюць на поўную адсутнасць асоб, прадметаў, якасцей: Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае. (К-с) I не было нічога ярчэй за сонца на родным небе, і не было нічога смачней матчынага хлеба. (Панч.)

Няпэўныя займеннікі ўтвараюцца ад пытальных пры дапамозе прыставак не-, абы-: нехта, нешта, нечы, нейкі, абы-хто, абы-што, абы-чый, абы-які і постфіксаў -небудзь, -сьці (-сь): хто-небудзь, што-небудзь, чый-небудзь, які-небудзь, хтосьці, (хтось), штосьці (штось), чыйсьці (чыйсь). Зн


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-21; просмотров: 256; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты