Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Тэмы курсавых работ




1. Александрыйская бібліятэка: ад старажытнасці да сучаснасці

2. Першыя манастырскія бібліятэкі

3. Бібліятэкі сярэднявечных універсітэтаў

4. “Філабіблон” Рычарда дэ Бёры: аналіз зместу

5. Бібліятэкі Беларусі ў эпоху Адраджэння

6. Бібліятэкі каталіцкіх ордэнаў у Беларусі

7. Развіццё бібліятэчнай справы ў Заходняй Беларусі

8. Кніжныя калекцыі – адлюстраванне інтарэсаў іх уладальнікаў

9. Прафесійны перыядычны друк

10. Знакамітыя бібліятэкары-беларусы

11. Беларускія бібліятэказнаўцы

12. Бібліятэчныя асацыяцыі і іх роля ў прафесійным жыцці

13. Выдавецкая дзейнасць бібліятэк Беларусі

14. Гісторыя рэгіянальных бібліятэк Беларусі

15. Гісторыя развіцця бібліятэчнай адукацыі ў Беларусі (ФІДК).


9. Тэмы дыпломных і магістарскіх работ

1. Інвентарныя вопісы манастыроў як важнейшая крыніца вывучэння гісторыі бібліятэк

2. Даследаванне гісторыі бібліятэк Беларусі ў літоўскіх і польскіх навуковых і бібліяграфічных працах

3. Прыватныя кнігазборы Беларусі

4. Рэканструкцыя гістарычных кнігазбораў

5. Праблемы захавання і выкарыстання кніжных калекцый

6. Бібліятэчныя зборы беларускай эміграцыі

7. Чытанне і публічныя бібліятэкі Беларусі ў зменлівым медаяасяроддзі

8. Інавацыйная дзейнасць дзіцячых бібліятэк у кантэксце чытачазнаўства

9. Дзейнасць абласных бібліятэк Беларусі па абслугоўванню этніченых меньшасцей

10. Дзейнасць рэгіянальных бібліятэк Беларусі па захаванні нацыянальнай кніжнай спадчыны

Метадычныя рэкамендацыі па напісанні

курсавых і дыпломных работ

Адной з форм вывучэння курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” з’яўляецца напісанне курсавой і дыпломнай работ. Іх падрыхтоўка патрабуе ад студэнта самастойнага паглыбленага і творчага вывучэння тэмы, якое дапаможа студэнту не толькі пашырыць свае веды па гісторыі бібліятэчнай справы, але і атрымаць неабходны вопыт працы з фактаграфічным і тэарэтычным матэрыялам, што, безумоўна, будзе цесным чынам звязана з яго прафесійнай дзейнасцю. Выбар тэмы залежыць ад жадання студэнта. Ён можа выкарыстаць тэматыку курсавых і дыпломных работ, распрацаваную і зацверджаную кафедрай, або прапанаваць сваю тэму, якая тычыцца праблем эвалюцыі бібліятэчнай справы. Абраўшы тэму, студэнт павінен вызначыць навуковага ктраўніка. З ім узгадняецца план работы і абмяркоўваюцца асноўныя пытанні тэмы. План работы залежыць ад кола даследуемых праблем.

Спецыяльная літаратура падбіраецца самастойна. Можна выкарыстоўваць даведачна-бібліяграфічныя выданні, навуковыя агляды, якія знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Пры падрыхтоўцы курсавой і дыпломнай работы неабходна ўважліва вывучыць тэарэтычныя пытанні даследуемай тэмы.

Выкарыстоўваючы ў рабоце матэрыял іншых аўтараў, студэнт павінен падаваць яго ў выглядзе цытат, спасылаючыся на адпаведныя крыніцы.

Аб’ём курсавой работы павінен складаць прыкладна 20 старонак, дыпломнай – 50 старонак машынапіснага тэксту або тэксту, выкананага на камп’ютэры. Курсавую работу рэкамендуецца пераплесці або выкарыстаць хуткасшывацель, а дыпломную работу пераплесці або выкарыстаць стандартныя папкі. На тытульным аркушы і курсавой, і дыпломнай работ у абавязковым парадку ўказваецца навучальная ўстанова, факультэт, кафедра, тэма работы, выканаўца, навуковы кіраўнік. Кожны раздзел павінен мець загаловак (могуць быць і падзагалоўкаі). Старонкі неабходна пранумараваць (тытульны аркуш не нумаруецца). Структура работы ўключае: уводзіны, асноўны тэкст і заключэнне (або вывады), спіс выкарыстаных крыніц. Ва ўводзінах абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы, вылучаецца аб’ет і прадмет даследавання, вызначаюцца асноўная мэта і задачы, метады, метадалогія даследавання, акрэсліваецца крыніцазнаўчая база, паказваецца навізна выкананай працы. У заключэнні неабходна адлюстраваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі вывады, да якіх прыйшоў студэнт, даследуючы праблему.

Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з апошнімі па часе дзеяння стандартамі па бібліяграфічным апісанні. Падаецца ў алфавіце аўтараў і назваў. Крыніцы на замежных мовах прыводзяцца апошнімі.

Дыпломная работа завяраецца і падпісваецца – дапускаецца да абароны – загадчыкам кафедры.

Літаратура

Курсовая и дипломная работы, магистарская диссертация. Правила подготовки, оформления и защиты : уч.-метод. пособие. – М. : Изд. центр БГУ, 2009. – 68 с.


10. Спіс літаратуры па курсу

Асноўная

1. Абрамов, К. И. История библиотечного дела в России / К. И. Абрамов. – Москва : Либерия, 2000–2001. – Ч. 1–2. – 175 с.; 159 с.

2. Владимиров, Л.И. Всеобщая история книги / Л.И. Владимиров. – Москва : Книга, 1988. – 312 с.

3. Володин, Б.Ф. Всемирная история библиотек. – 2-е изд., доп. / В.Ф. Володин. – С.-Петербург : Профессия, 2004. – 432 с. : ил.

4. Маркова, Т.Б. Библиотека в истории культуры / Т.Б.Маркова. – С.-Петербург : Наука, 2008. – 327 с.

5. Нікалаеў, М. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага. – Мінск : БелЭн, 2009. – 424 с. : іл. – (Гісторыя беларускай кнігі: у 2 т. ; т. 1).

6. Покало, М.И. История библиотечного дела в БССР / М.И. Покало. – Минск : Выш. шк., 1986. – 200 с.

7. Талалакина, О.И. История библиотечного дела за рубежом / О.И. Талалакина. – Москва : Книга, 1982. – 272 с.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 94; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты