Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Тыпавая вучэбная праграма




Зацвярджаю

Першы намеснік міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

__________________ А.I. Жук

08 01 2011 г.

Рэгістрацыйны № ТД-Е 2871 / тып.

 

БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА

2. ГІСТОРЫЯ

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1 – 23 01 11 – бібліятэказнаўства і бібліяграфія

 

УЗГОДНЕНА Начальнік упраўлення навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь _______________ Н. Ю. Шмакава “ 9 чэрвеня 2010 г.   Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў _______________ Б. У. Святлоў “ 6 мая 2010 г.   УЗГОДНЕНА Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь _______________ Ю. І. Міксюк “ 29 12 2010 г.   Першы прарэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” ______________ М. І. Дзямчук “ 30 11 2010 г.   Эксперт-нормакантралёр _______________ Ф. М. Кляўцэвіч “ 30 11 2010 г.

 

 

Мінск 2011

Складальнік

Л. І. Доўнар, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук

 

Рэцэнзенты:

кафедра бібліятэказнаўства і кнігазнаўства бібліятэчна-інфармацыйнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў;

вучоны савет дзяржаўнай установы “Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа акадэміі навук Беларусі”;

М. В. Нікалаеў, загадчык аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў С.-Пецярбургу, доктар філалагічных навук;

В. М. Герасімаў, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь

 

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:

кафедрай тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 8 ад 27.03.2009 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 6 ад 12.05.2009 г.);

навукова-метадычным саветам па культуры, бібліятэказнаўстве і бібліяграфіі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў (пратакол № 1 ад 04.12.2009 г.)

 

 

Адказны за рэдакцыю В. В. Каташвілі

Адказны за выпуск Л.І.Доўнар

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

“Бібліятэказнаўства: гісторыя” ў якасці раздзела ўваходзіць у курс “Бібліятэказнаўства”. Яго асноўнай мэтай з’яўляецца раскрыццё сусветнай гісторыі бібліятэчнай справы праз вывучэнне патрэбнасці грамадства ў бібліятэцы, яе ролі ў вытворчым і культурным жыцці. Вывучэнне сусветнай гісторыі бібліятэчнай справы як састаўной часткі сусветнай культуры неабходна для разумення агульных заканамернасцей развіцця культуры і спецыфічных праблем бібліятэчнага працэсу.

У раздзеле “Бібліятэказнаўства: гісторыя”, які абапіраецца на законы і катэгорыі філасофіі, тэорыі бібліятэказнаўства і гісторыі кнігі, разглядаецца развіццё бібліятэчнай справы ў кожную гістарычную эпоху ў цеснай сувязі з канкрэтнымі ўмовамі пэўнай дзяржавы, вывучаецца дзейнасць бібліятэк з пазіцыі патрэб грамадства, падаюцца асноўныя тэарэтычныя і практычныя пытанні эвалюцыі бібліятэк.

Адносіны паміж дзвюмя пярвічнымі функцыямі бібліятэкі – функцыяй фондаўтварэння і функцыяй абслугоўвання, змены ў іх узаемадзеянні складаюць галоўны прадмет гісторыі бібліятэк. Вывучэнне гісторыі бібліятэк менавіта як часткі сусветнай гісторыі культуры дазваляе выявіць і асэнсаваць тыя з’явы, якія найбольш моцна паўплывалі на іх развіццё і сталі пачаткам новага этапу іх эвалюцыі. Гісторыя бібліятэк разглядаецца ў сувязі з праблемамі, звязанымі з узнікненнем і развіццём бібліятэк і бібліятэчных сістэм, з генезісам поглядаў і тэорыі на арганізацыю грамадскага карыстання творамі пісьменства і друку ў мінулым і сучаснасці.

Асноўнымі задачамі раздзела з’яўляюцца:

– характарыстыка гістарычных перыядаў і этапаў развіцця бібліятэк, вызначэнне асноўных фактараў фарміравання бібліятэкі як сацыяльнага інстытута;

– асэнсаванне сацыяльных патрабаванняў да бібліятэкі і бібліятэкара;

– раскрыццё ўяўленняў аб эвалюцыі разнастайных тыпаў і відаў бібліятэк, іх функцый, даступнасці фондаў для чытачоў;

– авалоданне ведамі аб інфармацыйна-пошукавай сістэме бібліятэкі ў яе гістарычным развіцці і на сучасным этапе;

– дасягненнях бібліятэчнай думкі, буйнейшых бібліятэках, дзеячах.

У выніку вывучэння раздзела “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” студэнты павінны ведаць:

– асноўныя этапы эвалюцыі бібліятэк і бібліятэчнай справы;

– ролю і месца бібліятэкі ў развіцці чалавечага грамадства;

– заканамернасці і тэндэнцыі развіцця бібліятэкі як сацыяльнага інстытута;

– значэнне арганізацыі інфармацыйна-пошукавай сістэмы ў абслугоўванні чытачоў;

– асноўныя тыпы і віды бібліятэк у іх гістарычным развіцці;

– буйнейшыя бібліятэкі мінулага і сучаснасці;

– знакамітых дзеячаў бібліятэказнаўчай думкі.

Студэнты павінны ўмець:

– карыстацца асноўнымі паняццямі, тэрмінамі бібліятэказнаўства;

– выкарыстоўваць веды па гісторыі бібліятэк у далейшай прафесійнай падрыхтоўцы для бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці;

– валодаць галоўнымі фактамі і вынікамі вывучэння гісторыі бібліятэк Беларусі і замежных краін;

– улічваць гістарычныя ўмовы пры разглядзе важнейшых падзей і ролі асобы ў развіцці бібліятэк.

Матэрыял вывучаецца студэнтамі ў першым семестры і прадугледжвае разнастайныя формы заняткаў. Яны разлічаны, у тым ліку, на 60 гадзін аўдыторных. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін па формах заняткаў наступнае: лекцыі – 44 гадзіны, семінары – 16 гадзін.

Прадугледжваецца кантроль ведаў у форме экзамену.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Раздзелы і тэмы Колькасць гадзін
усяго лекцыі сем. зан.
Уводзіны. Прадмет, задачы, асноўныя падыходы і паняцці  
Раздзел І. Бібліятэкі Старажытнага Усходу (ІІІ – І тыс. да н. э.)
Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэк  
Тэма 2. Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі, Егіпце
Раздзел ІІ. Бібліятэкі ў эпоху Антычнасці і элінізма (VIII ст. да н. э. – V ст.)
Тэма 3. Бібліятэкі ў Старажытнай Грэцыі
Тэма 4. Бібліятэкі ў Старажытным Рыме  
Раздзел ІІІ. Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча (V – XIIІ стст.)
Тэма 5. Бібліятэчная справа на Усходзе (Кітай, Японія, Арабскі халіфат)  
Тэма 6. Бібліятэчная справа ў Візантыі, Заходняй Еўропе, Старажытнай Русі. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі
Раздзел IV. Бібліятэкі ў эпоху Адраджэння (ХІІІ – першая палова XVII ст.)
Тэма 7. Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Германія, Францыя, Англія)
Тэма 8. Бібліятэкі ў Расіі  
Тэма 9. Бібліятэкі ў Беларусі
Раздзел V. Бібліятэкі ў эпоху Асветніцтва (другая палова ХVІІ – пачатак XІХ ст.)
Тэма 10. Новы бібліятэчны светапогляд. Узнікненне нацыянальных бібліятэк
Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі  
Тэма 12.Бібліятэчная справа ў Беларусі  
Раздзел VІ. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XXст.
Тэма 13. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі  
Тэма 14. Агульнадаступныя бібліятэкі
Тэма 15Бібліятэчная справа ў Беларусі  
Раздзел VІІ. Бібліятэчная справа ў XX –пач. ХХІ ст.
Тэма 16.Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы
Тэма 17. Міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва  
Тэма 18. Сучасны стан развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі (пасля 1991 г.).  
Разам ...

ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Уводзіны

Мэта і задачы раздзела “Бібліятэказнаўства: гісторыя” як часткі дысцыпліны “Бібліятэказнаўства”. Прадмет і метады. Перыядызацыя гісторыі бібліятэк. Гістарыяграфія і крыніцазнаўства. Сувязь і суадносіны з іншымі агульнанавуковымі, агульнапрафесійнымі і спецыяльнымі дысцыплінамі. Значэнне раздзела ў агульнанавуковай і прафесійнай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне інфармацыйна-дакументных камунікацый.

Аб’ём і структура. Асноўныя формы аўдыторных заняткаў. Самастойная работа студэнтаў у засваенні матэрыялу. Забеспячэнне раздзела “Бібліятэказнаўства: гісторыя” вучэбна-метадычнымі матэрыяламі. Формы кантролю.

Раздзел І. Бібліятэкі Старажытнага Усходу (ІІІ – І тыс. да н. э.)

Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэк

Асноўныя фактары ўзнікнення бібліятэкі як сацыяльнага інстытута. Фарміраванне патрэбнасці ў стварэнні матэрыяльных носьбітаў інфармацыі. Вынаходніцтва пісьма і распаўсюджанне пісьменства. Развіццё дзяржавы і ўмацаванне ўлады. Развіццё горада як цэнтра культуры.

Вынікі археалагічных раскопак на берагах ракі Еўфрат. Датаванне найстаражытнейшых тэкстаў, іх матэрыяльная форма, змест. Значэнне бібліятэк у вывучэнні гісторыі і культуры старажытных цывілізацый.

 

Тэма 2. Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі, Егіпце

Росквіт культур старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў у Месапатаміі. Старажытнейшыя бібліятэкі-архівы ў Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі. Асноўныя тыпы бібліятэк, іх функцыянальнае прызначэнне. Бібліятэка асірыйскага цара Ашурбаніпала (668–631 гг. да н. э.) у Ніневіі. З’яўленне элементаў сістэматызацыі бібліятэчных фондаў, экслібрыса.

Кніга і бібліятэка ў егіпцян. Асноўныя тыпы бібліятэк Асаблівасці ўжывання паняццяў “дом кнігі” і “дом жыцця”. З’яўленне пасады захавальніка бібліятэкі. Бібліятэка-архіў фараона Рамсэса ІІ (каля 1300 г. да н. эч.). Бібліятэка ў сістэме дзяржаўнага кіравання, культуры і навукі. Даступнасць бібліятэк, чытачы. Захаванне фондаў.

Раздзел ІІ. Бібліятэкі ў эпоху Антычнасці і элінізма

(VIII ст. да н. э. – V ст.)

Тэма 3. Бібліятэкі ў Старажытнай Грэцыі

Значэнне антычнай культуры для развіцця еўрапейскай цывілізацыі. Росквіт рабаўладальніцкага грамадства Грэцыі. Рэлігія, навука і адукацыя ў антычным грамадстве. Бібліятэка як паняцце. Асноўныя тыпы бібліятэк антычнасці. Узнікненне структурных падраздзяленняў бібліятэкі. Мусейоны і іх роля ў развіцці функцыі абслугоўвання. Тыражыраванне дакументаў. Арганізацыя фондаў і даведачнага апарата.

Бібліятэка Александрыйскага мусейона: узнікненне, дзейнасць, разбурэнне і ўзнаўленне. Пергамская бібліятэка, яе спецыялізацыя.

Пашырэнне і падзел службовых абавязкаў бібліятэкара. З’яўленне першых прац, прысвечаных кнігам, іх адбору, сістэматызацыі, бібліяграфічнаму апісанню; камплектаванню бібліятэк, сістэматызацыі фондаў (Дэмафіл, Калімах, Філон, Тэлефас).

Тэма 4. Бібліятэкі ў Старажытным Рыме

Развіццё кніжнага гандлю і бібліяфільства ў Рыме. Выкарыстанне працы рабоў у кніжнай справе. Распаўсюджанне на бібліятэку функцыі скрыпторыя. Ідэя агульнадаступнасці бібліятэк у Старажытным Рыме. Буйнейшыя прыватныя бібліятэкі рымскіх імператараў. Узнікненне публічных і галіновых бібліятэк. Спробы арганізацыі цэнтралізаванага кіраўніцтва бібліятэкамі і бібліятэчным персаналам. Першыя ганенні на кнігі і бібліятэчныя фонды.

Семінар 1. Зараджэнне бібліятэк у дзяржавах Старажытнага свету.

Раздзел ІІІ. Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча (V – XIIІ стст.)

Тэма 5. Бібліятэчная справа на Усходзе

(Кітай, Японія, Арабскі халіфат)

Рэлігійны характар сярэднявечнай культуры. З’яўленне паперы і новых формаў кнігі. Фарміраванне новых тыпаў бібліятэк.

Асаблівасці арганізацыі і функцыянавання бібліятэк у Кітаі: “мэн-фу” (“саюзныя палаты”), “шу юань” (“кніжныя двары”). Ступень даступнасці бібліятэчных фондаў у Кітаі і Японіі. Захаванне кніг.

Арабскі Усход і перайманне антычнай спадчыны. Неаднароднасць і разнастайнасць арабскіх бібліятэк. “Дамы мудрасці”, “дамы навукі”, далучаныя бібліятэкі. Роля бібліятэк Арабскага халіфата ў распаўсюджанні навуковых ведаў і адукацыі. Калекцыяніраванне кніг.

 

Тэма 6. Бібліятэчная справа ў Візантыі, Заходняй Еўропе, Старажытнай Русі. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі

Роля рэлігіі і царквы ў Візантыі і еўрапейскіх дзяржавах у эпоху ранняга Сярэднявечча. Візантыя і традыцыі грэчаскай кніжнай культуры. Распаўсюджанне манастырскіх бібліятэк-скрыпторыяў. Узнікненне першых універсітэцкіх бібліятэк. Каралеўскія бібліятэкі. З’яўленне ў бібліятэчных фондах рукапісаў на народных мовах. Абмежаванні ў выдачы кніг.

Распаўсюджанне кніжнай спадчыны з Балгарыі і Візантыі на тэрыторыі Старажытнай Русі. Буйнейшыя цэнтры асветы і кніжнасці (Кіеў, Ноўгарад, Смаленск, Полацк, Тураў і інш.). Заснаванне бібліятэк Яраславам Мудрым. Спісы забароненых кніг. Полацкія князі і стварэнне першых бібліятэк на тэрыторыі Беларусі. Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора. Манастырскія школы і скрыпторыі па перапісцы кніг. Дзейнасць Ефрасінні Полацкай.

Працы аб кнігах, бібліятэчных фондах, чытанні, арганізацыі і карыстанні бібліятэкай (Касідор, Фоцій, Кірыл Тураўскі, Р.дэ Фурнэвіль, Р.дэ Бёры).

Семінар 2. Бібліятэкі Сярэднявечча.

 

Раздзел IV. Бібліятэкі ў эпоху Адраджэння

(ХІІІ – першая палова XVII ст.)

Тэма 7. Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Германія, Францыя, Англія)

Эпоха фарміравання гуманістычнай культуры і адраджэння антычнай спадчыны. Фарміраванне нацыянальных моў і культур. Погляды гуманістаў на прызначэнне бібліятэкі. Рост бібліятэчных фондаў, дыферэнцыяцыя літаратуры, з’яўленне новых чытачоў. Распаўсюджанне кнігадрукавання. Змены ў функцыях захоўвання і абслугоўвання.

Прыватныя і публічныя бібліятэкі ў Італіі. Развіццё прынцыпу агульнадаступнасці. Буйнейшыя прыватныя кнігазборы Ф. Петраркі, Дж. Бакача, Н. Ніколі. “Лаўрэнцыяна”. Бібліятэка Ватыкана. Італьянскае Адраджэнне і яго ўплыў на развіццё бібліятэчнай справы ў Далмацыі і Венгра-Харватыі. Распаўсюджанне свецкай адукацыі і універсітэцкіх бібліятэк. Рэфармацыя і ўзнікненне гарадскіх бібліятэк у Германіі. Дзейнасць М. Лютэра і І. Гутэнберга. Асаблівасці распаўсюджання ідэй гуманізму ў Францыі. Дзейнасць ордэна езуітаў і барацьба з ерытычнай літаратурай. Бібліятэчная справа ў Англіі і секулярызацыя манастырскіх бібліятэк. Фарміраванне буйнейшых каралеўскіх бібліятэк у Францыі і Англіі.

Развіццё тэорыі каталогаў, новыя працы па класіфікацыі, арганізацыі бібліятэкі і камплектаванні фондаў (Ф. Трэфлер, Ф. Дэлакруа, Э. Маўнсэл, К. Геснер, Ф. Бэкан, Г. Надэ). Ідэальная мадэль бібліятэкі эпохі Барока К. Клемана.

Тэма 8. Бібліятэкі ў Расіі

Роля праваслаўнай царквы і распаўсюджанне ў Маскоўскай дзяржаве манастырскіх і царкоўных бібліятэк. Буйнейшыя манастырскія бібліятэкі (Кірыла-Белазёрскага, Салавецкага, Іосіфа-Валакаламскага, Троіца Сергіевай лаўры і інш.). Стварэнне Патрыяршай бібліятэкі.

Заснаванне бібліятэк Царскіх прыказаў (Пушкарскага, Аптэкарскага), іх спецыялізацыя. Шляхі папаўнення фондаў, чытачы.

Фарміраванне фонду бібліятэкі маскоўскіх цароў як дынастычнай і ўрадавай. Лёс бібліятэкі Івана IV Жахлівага. Узнікненне прыватных бібліятэк (Сімяона Полацкага, Андрэя Курбскага і інш.). Спецыфіка маскоўскіх бібліятэк пры свецкіх навучальных установах (“гімнасіёны”, Славяна-грэка-лацінская акадэмія). Склад фондаў бібліятэк паводле інвентарных вопісаў.

Тэма 9. Бібліятэкі ў Беларусі

Беларускае Адраджэнне і пашырэнне сувязей з Заходняй Еўропай. Распаўсюджанне скрыпторыяў – цэнтраў масавай вытворчасці беларускай рукапіснай кнігі. Узнікненне беларускага кнігавыдання. Гуманістычныя погляды Ф. Скарыны. Распаўсюджанне рэфармацыйнага руху, каталіцызму, уніяцтва.

Манастырскія бібліятэкі і іх першыя інвентарныя вопісы (у Слуцку, Лаўрышаве, Жыровіцах, Супраслі і інш.). Лёс бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора.

Бібліятэкі езуіцкіх калегіумаў, каталіцкіх і уніяцкіх касцёлаў і кляштараў. Заснаванне першай універсітэцкай бібліятэкі ў Вільні. Цэнзураванне кніг і прагляд бібліятэчных фондаў.

Асветніцкая дзейнасць праваслаўных брацтваў: школы, бібліятэкі, друкарні. Іх роля ў захаванні і развіцці беларускай культуры і мовы.

Асноўныя тыпы прыватных кнігазбораў. Бібліятэка Жыгімонта Аўгуста ІІ, бібліятэкі Радзівілаў, Сапегаў, іх гісторыка-культурнае значэнне.

Семінар 3. Бібліятэкі эпохі Адраджэння.

Раздзел V. Бібліятэкі ў эпоху Асветніцтва

(другая палова ХVІІ – пачатак XІХ ст.)

Тэма 10.Новы бібліятэчны светапогляд. Узнікненне

нацыянальных бібліятэк

Роля кнігі і адукацыі ў “эпоху Вальтэра”. Шырокае распаўсюджанне друкаванага тэксту, разнастайных тыпаў і відаў друкаванай прадукцыі на нацыянальных мовах. Часопісы і кнігі “кішэннага фармату”. “Энцыклапедыя” як сімвал эпохі Асветніцтва і яго ўплыў на камплектаванне фондаў бібліятэк. Змены арыенціраў бібліятэкі ў сферы абслугоўвання. Пашырэнне кола чытачоў бібліятэк. Пытанні прафесійнай бібліятэчнай адукацыі (Францыя, Германія).

Буржуазныя рэвалюцыі ў Галандыі, Англіі, Францыі. Фарміраванне, развіццё мадэлі цэнтралізаванай нацыянальнай дзяржавы і нацыянальная бібліятэка. Спецыфічныя функцыі і місія нацыянальнай бібліятэкі. Роля прыдворных (каралеўскіх) бібліятэк. Значэнне атрымання абавязковага экземпляра, адкрыцця фондаў для шырокай публікі, узвядзення новага будынку ў набыцці бібліятэкай статуса нацыянальнай.

Бібліятэка Брытанскага музея. Мерапрыемствы па рэарганізацыі бібліятэчнай справы ў Францыі і стварэнне Нацыянальнай бібліятэкі. Пруская каралеўская бібліятэка. Бібліятэка братоў Залускіх у Варшаве.

Выдзяленне навуковых і публічных бібліятэк. Арганізацыя першых падпісных бібліятэк у Англіі і ЗША.

Дзейнасць А. Грэгуара, А. Камюса, Г. В. Лейбніца, І. В. Гётэ, Т. Джэферсана.

Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі

Пераўтварэнні Пятра І у кніжнай справе. З’яўленне першых бібліяграфічных дапаможнікаў (І. Капіевіч, М. Бантыш-Каменскі). Стварэнне бібліятэкі Акадэміі навук у С.-Пецярбургу. Распаўсюджанне ідэй агульнадаступнасці бібліятэк, праекты арганізацыі публічных бібліятэк (А. І. Багданаў, В. В. Кіпрыянаў і інш.). Дзейнасць М. В. Ламаносава і стварэнне Бібліятэкі Маскоўскага універсітэта.

Палітыка Кацярыны ІІ і бібліятэчная справа. Бібліятэка Вальтэра. Шляхі рэалізацыі праектаў аб адкрыцці Імператарскай публічнай бібліятэкі. Дзейнасць М. Навікова. Стварэнне спецыяльных бібліятэк. Тэхнічныя бібліятэкі на Урале і Алтаі. Дзейнасць П. К. Фралова. Праекты публічных бібліятэк у губерскіх гарадах Расіі.

“Лексікон” В. М. Тацішчава і яго роля ў развіцці бібліятэказнаўства. З’яўленне прац па гісторыі бібліятэк, іх ролі ў грамадстве, значэнні чытання кніг і аб кіраванні чытаннем (І. К. Бакмейсцер, Х. А. Чабатароў).

Тэма 12. Бібліятэчная справа ў Беларусі

Сацыяльна-эканамічнае і культурнае становішча Беларусі. Узмацненне ўплыву каталіцкай царквы на духоўнае жыццё. Распаўсюджанне контррэфармацыі. Пашырэнне сеткі кляштарных і школьных бібліятэк каталіцкіх ордэнаў (езуітаў, францысканцаў, піяраў, дамініканцаў); уніяцкага (базыльянскага) ордэна (Вільня, Полацк, Супрасль).

Распаўсюджанне ідэй Асветніцтва ў другой палове XVIII – пачатку ХІХ ст. (І. Храптовіч, І. Яленскі, К. Лышчынскі, Б. Дабашэвіч, К. Нарбут, М. Пачобут-Адляніцкі). Рэформа адукацыі С. Канарскага. Арганізацыя цэнтралізаванага кіравання бібліятэкамі.

Роля бібліятэкі Віленскай езуіцкай акадэміі ў распаўсюджанні навуковых ведаў. Фарміраванне даведачна-бібліяграфічнага апарату, атрыманне абавязковага экземпляру. Спецыфіка фондаў навуковай бібліятэкі Гродзенскай медыцынскай акадэміі. Дзейнасць бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума. Стварэнне бібліятэк спецыяльных навучальных устаноў.

Лёс буйнейшых прыватных бібліятэк Беларусі ў часы войнаў і падзелаў Рэчы Паспалітай.

Семінар 4. Бібліятэчная справа эпохі Асветніцтва.

Раздзел VІ. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XXст.

Тэма 13. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі

Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя ўмовы развіцця бібліятэк у эпоху прамысловага перавароту. Рост патоку друкаванай прадукцыі. Далейшае пашырэнне кола чытачоў. Асноўныя тыпы бібліятэк. Новыя ўяўленні грамадства аб універсітэце. Разуменне бібліятэкі як інстытута развіцця навукі (Германія). Буйнейшыя навуковыя бібліятэкі універсітэтаў у Вялікабрытаніі і ЗША. Ідэі Роберта фон Моля.

Нацыянальная бібліятэка як важнейшы інстытут дзяржавы. Узнікненне новых нацыянальных бібліятэк у ЗША, Іспаніі. Нацыянальна-вызваленчы рух і стварэнне нацыянальных бібліятэк у Аргенціне, Чылі, Перу, Балівіі. Феномен “нацыянальных бібліятэк” Аўстра-Венгерскай імперыі. Адкрыццё нацыянальнай бібліятэкі ў Расіі. Дзейнасць В. І. Сабальшчыкова, В. С. Сопікава, У. У. Стасава. Бібліятэка Маскоўскага публічнага Румянцаўскага музея. Універсітэцкія бібліятэкі. Дзейнасць М. І. Лабачэўскага.

Галоўныя крытэрыі камплектавання фондаў нацыянальных і навуковых бібліятэк. Спецыялізацыя і пошук шляхоў узаемадзеяння паміж бібліятэкамі.

Тэма 14.Агульнадаступныя бібліятэкі

Рэфармаванне бібліятэчнай справы ў Вялікабрытаніі. Узнікненне тэрміну “бясплатная публічная бібліятэка”. Асноўныя палажэнні англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі. Развіццё бібліятэчнага заканадаўства ў Вялікабрытаніі і ЗША. Асаблівасці прынцыпу адкрытага доступу. Цэнтралізацыя бібліятэчнай справы і арганізацыя сеткі бібліятэк. Стварэнне першых прафесійных аб’яднанняў бібліятэкараў і першых прафесійных часопісаў. Адкрыццё вышэйшых бібліятэчных школ у ЗША і Германіі. Дзейнасць М. Дзьюі, Ч. Кетэра.

Фарміраванне канцэпцыі “народнай” бібліятэкі ў Германіі і ідэі народнай педагогікі. Прадастаўленне чытачам “добрай” літаратуры. “Кніжнае ядро” В. Хофмана. Арганізацыя сеткі народных бібліятэк. Выданне нямецкага прафесійнага часопіса.

Развіццё публічных (губернскіх і павятовых) бібліятэк у Расіі (А. Ф Смірдзін, М. С. Мардвінаў). Рэакцыйнае заканадаўства аб бібліятэках. Нелегальныя бібліятэкі. Заснаванне земствамі народных бібліятэк (Ф. Ф. Паўленкаў). Арганізацыя бібліятэчных курсаў (Л. Б. Хаўкіна), стварэнне аб’яднанняў бібліятэчных работнікаў, выданне першага ў Расіі прафесійнага часопіса, І Усерасійскі бібліятэчны з’езд.

 

Тэма 15. Бібліятэчная справа ў Беларусі

Фарміраванне капіталістычных адносін, нацыянальнай свядомасці. Цэнзурнае становішча кнігі і бібліятэк. Рэформа асветы і друку. Нацыянальна-вызваленчы рух і асаблівасці бібліятэчнай справы ў ХІХ ст.

Дзейнасць і закрыццё навуковай бібліятэкі Віленскага універсітэта. Стварэнне сістэмы каталогаў, распрацоўка правіл карыстання бібліятэкай, абслугоўванне чытачоў. Г. Гродэк і кафедра бібліяграфіі. Гісторыка-кнігазнаўчыя і бібліяграфічныя працы выкладчыкаў універсітэта (І. Лялевель, А. Багаткевіч). Спецыяльная бібліятэка Горы-Горыцкага сельскагаспадарчага інстытута. Пашырэнне бібліятэк гімназій, павятовых вучылішч. Узнікненне першых публічных бібліятэк, іх разнастайнась. Склад бібліятэчных фондаў, чытацкае кола. Ліквідацыя бібліятэк каталіцкіх і уніяцкіх кляштараў. Нелегальныя бібліятэкі. Арганізацыя камерцыйных бібліятэк. Грамадскія і ведамасныя бібліятэкі. Распаўсюджанне народных бібліятэк (Я. І. Хлябцэвіч).

Буйнейшыя прыватныя кнігазборы літаратараў, краязнаўцаў, настаўнікаў і іх роля ў захаванні нацыянальнай кніжнай спадчыны (У. Сыракомлі, Г. Татура, А. К. Ельскага, А. П. Сапунова, А. Храптовіча і інш.). Рэканструкцыя прыватных кнігазбораў у сучаснасці.

Семінар 5. Бібліятэчная справа ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

Раздзел VІІ. Бібліятэчная справа ў XX –пачатку ХХІ ст.

Тэма 16. Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы

Асноўныя тэндэнцыі ў камплектаванні бібліятэк. Каардынацыя дзейнасці бібліятэк у планаванні, абмене бібліяграфічнай інфармацыяй, дакументамі. Развіццё ідэі стварэння зводных каталогаў пэўнай краіны. Уплыў англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі на развіццё народных бібліятэк у краінах Еўропы.

Асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы ў СССР і БССР. Прынцып “сацыялістычнага бібліятэчнага будаўніцтва”. Нацыяналізацыя і ўніфікацыя бібліятэчных фондаў. Заснаванне дзяржаўных бібліятэк. Цэнтралізацыя бібліятэчнай справы. Стварэнне агульнадаступнай бібліятэкі таталітарнай дзяржавы – масавай бібліятэкі, яе функцыі. Развіццё сеткі масавых бібліятэк.

Кантроль за дзейнасцю бібліятэк у Германіі ў 1930-я гг. Страты і перамяшчэнні бібліятэк у гады Другой сусветнай вайны.

“Саветызацыя” бібліятэчнай справы ў сацыялістычных краінах. Прынцыпы камплектавання бібліятэчных фондаў і доступ да іх. Спісы забароненай літаратуры.

Дэмакратычныя змены ў бібліятэчнай дзейнасці ў канцы 1980-х гг. Адмова ад уніфікацыі ў назвах бібліятэк, аднаўленне нацыянальных бібліятэк, інтэграцыя ў сусветныя бібліятэчныя працэсы. Стварэнне бібліятэчных асацыяцый, прыняцце законаў аб бібліятэчнай справе.

Змены ў дзейнасці бібліятэк ва ўмовах глабальнай інфарматызацыі. Узнікненне электронных бібліятэк (“Гутэнберг”, “Еўрапеіяна”). Праекты нацыянальных электронных бібліятэк. Політыпалагічнасць бібліятэк.

Уклад у даследаванне гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справы К. І. Абрамава, Ю. У. Грыгор’ева, А. М. Ванеева, Б. Ф. Валодзіна, Ю. М. Сталярова, В. І. Талалакінай; М. В. Нікалаева, М. І. Пакала, Л. І. Уладзімірава і інш.

 

Тэма 17. Міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва

Усталяванне прафесійных сувязей і кантактаў. Стварэнне Міжнароднага бібліяграфічнага інстытута і яго рэарганізацыя ў Міжнародную федэрацыю па дакументацыі (ФІД). Дзейнасць Ш. Р. Ранганатана. Заснаванне Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый (ІФЛА). Асноўныя кірункі дзейнасці. Членства Беларусі. Роля ЮНЕСКА ў падтрымцы і развіцці бібліятэчнай справы. Праграма “Памяць свету”. Распрацоўка і рэалізацыя праграмы “Памяць Беларусі”. Асноўныя мэты дзейнасці Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ІСО). Нацыянальная арганізацыя па стандартызацыі ў Беларусі.

Буйнейшыя міжнародныя праекты ў галіне каардынацыі камплектавання і каталагізацыі (“Фармінгтонскі план”, “Скандыяплан”, РІСА, ЛІБНЕТ). Выкарыстанне міжнародных фарматаў аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў.

Дзейнасць бібліятэчных асацыяцый. Амерыканская бібліятэчная асацыяцы, Бібліятэчная асацыяцыя ў Вялікабрытаніі, Расійская бібліятэчная асацыяцыя.

 

Тэма 18. Сучасны стан развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі

(пасля 1991 г.)

Новыя патрабаванні да зместу дзейнасці бібліятэк. Узнікненне бібліятэк грамадскіх арганізацый, аднаўленне царкоўных бібліятэк. Працэс рэарганізацыі і скарачэння дзяржаўных бібліятэк. Перагляд і змены ў агульнай сетцы бібліятэк краіны. Кіраванне бібліятэчнай справай. Праблемы камплектавання бібліятэчных фондаў. “Канцэпцыя развіцця бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь”. Закон “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Заснаванне Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (ББА) і прафесійнага часопіса “Бібліятэчны свет”.

Прыярытэтныя кірункі мадэрнізацыі бібліятэк Беларусі. Фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы ў краіне і роля бібліятэк. Стварэнне публічных цэнтраў прававой інфармацыі. Праграмы інфарматызацыі бібліятэк краіны (“Электронная Беларусь”).

Сучасная бібліятэчная сістэма Беларусі (публічныя і спецыяльныя бібліятэкі). Сетка бібліятэк Міністэрства культуры. Новыя арганізацыйныя бібліятэчныя структуры ў сельскай мясцовасці. Значэнне цэнтральных рэгіянальных бібліятэк у захаванні нацыянальнай спадчыны.

Дасягненні НББ і ЦНБ імя Я. Коласа НАНБ і іншых бібліятэк у галіне даследавання кнігі, бібліятэк і бібліятэчнай справы. Арганізацыя бібліятэчнай адукацыі ў краіне. Сучасны стан і перспектывы даследавання гісторыі бібліятэк, асноўныя працы па гісторыі бібліятэк Беларусі.

Семінар 6. Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэк.


ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА

Літаратура

Асноўная

1. Абрамов, К. И. История библиотечного дела в России / К. И. Абрамов. – Москва : Либерия, 2000–2001. – Ч. 1–2. – 175 с.; 159 с.

2. Владимиров, Л.И. Всеобщая история книги / Л.И. Владимиров. – Москва : Книга, 1988. – 312 с.

3. Володин, Б.Ф. Всемирная история библиотек. – 2-е изд., доп. / В.Ф. Володин. – С.-Петербург : Профессия, 2004. – 432 с. : ил.

4. Маркова, Т.Б. Библиотека в истории культуры / Т.Б.Маркова. – С.-Петербург : Наука, 2008. – 327 с.

5. Нікалаеў, М. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага. – Мінск : БелЭн, 2009. – 424 с. : іл. – (Гісторыя беларускай кнігі: у 2 т. ; т. 1).

6. Покало, М.И. История библиотечного дела в БССР / М.И. Покало. – Минск : Выш. шк., 1986. – 200 с.

7. Талалакина, О.И. История библиотечного дела за рубежом / О.И. Талалакина. – Москва : Книга, 1982. – 272 с.

Дадатковая

1. Библиотечная энциклопедия / Рос. гос. б-ка; гл. ред. Ю. А. Гриханов; сост. Е. И. Ратникова, Л. Н. Уланова. –Москва: Пашков дом, 2007. – 1300 с. : ил.

3. Довнар, Л. И. Библиотеки / Л. И. Довнар, И. М. Стрижонок // Республика Беларусь: энциклопедия. – Минск : БелЭн, 2006. – Т.2. – С.386-387.

4. Доўнар, Л. І. Бібліятэчная справа / Л. І.Доўнар // Памяць: Мінск: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : [у 5 кн.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – Кн. 5, ч.2. – С. 400-436.

5. Нікалаеў, М. Палата кнігапісная. Рукапісная кніга на Беларусі ў Х–ХVІІІ стст. / М. Нікалаеў. – Мінск : Маст. літ., 1993. – 239 с.: іл.

6. Новицкая, Л. Библиотечное дело в Белоруссии (XVI в. – 1917 г.): библиогр. указ. / Гос. б-ка БССР им. В. И. Ленина; сост. Л. Новицкая. – Минск, 1983. – С.32–68.

7. Шамурин, Е. И. Очерки по истории библиотечно-библиографической классификации / Е. И. Шамурин. – Москва : Изд. Всесоюз. кн. палаты, 1955–1959. – Т. 1–2. – 399 с.; 563 с.



Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 178; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты