Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


ВАРЫЯНТ 6




6.1. Дзе быў высечаны надпіс “Аптэка для душы”?

a. над уваходам у Львіны пакой палацавай бібліятэкі Ашурбаніпала

b. на базальтавым абеліску ў Вавілоне

c. над уваходам у бібліятэку Рамсэса ІІ

d. над уваходам у палац Хатусіліса ІІІ

6.2. Які новы тып бібліятэк узнікае ў Рымскай імперыі?

a. навуковая

b. публічная

c. бібліятэка мусейона

d. бібліятэка скрыпторыя

6.3. На якія часткі дзеяляцца кніжныя фонды манастырскіх бібліятэк Сярэднявечча?

a. кнігі вялікага фармату і кнігі малога фармату

b. рэлігійныя і свецкія

c. даступныя чытачам і прызначаныя для абраных

d. якія можна выносіць з манастыра і якія нельга выносіць

6.4. Дзе ўпершыню ўзніклі бібліятэкі пры мусульманскіх універсітэтах?

a. у Каіры

b. у Дамаску

c. у Кардове

d. у Багдадзе

6.5. Калі заснавана першая навуковая бібліятэка ў Расіі?

a. у 1650 г.

b. у 1685 г.

c. у 1724 г.

d. у 1795 г.

6.6. З чыім імем было звязана пераўтварэнне Бібліятэкі Кангрэса ў важнейшы дзяржаўны інстытут ЗША?

a. Э. Р. Спофарда

b. Дж. Вашынгтона

c. Т. Джэферсана

d. Б. Франкліна

6.7. Які прынцып ляжыць у аснове англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі і канцэпцыі народнай бібліятэкі?

a. адкрытага доступу

b. педагагічнага ўздзеяння на чытача

c. агульнадаступнасці

d. нейтральнай пазіцыі бібліятэкі

6.8. Якое аб’яднанне бібліятэчных работнікаў было арганізавана ў Пецярбургу ў 1908 г.?

a. Бібліятэкар

b. Таварыства бібліятэказнаўства

c. Таварыства рускіх бібліятэчных работнікаў

d. С.-Пецярбургская бібліятэчная асацыяцыя

6.9. Якая міжнародная арганізацыя з 1992 г. ажыццяўляе праграму па ахове і прапагандзе сусветнай дакументальнай спадчыны “Памяць свету”?

a. ІФЛА

b. ЮНЕСКА

c. ФІД

d. ІСО

6.10. Якія бібліятэкі ўваходзяць у сетку бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь?

a. публічныя і прафсаюзныя бібліятэкі

b. бібліятэкі ўстаноў культуры і адукацыі

c. НББ, абласныя і іншыя публічныя бібліятэкі для дарослых і дзяцей

d. публічныя бібліятэкі і бібліятэкі аграпрамысловага комплексу

 

3. Рабочая праграма вучэбнага курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” для студэнтаў ФЗН (4 і 5 гады навучання)

№ п/п Назва тэмы Колькасць гадзін
лекцыі семінары КСР
1. Уводзіны. Бібліятэкі Старажытнага Свету    
2. Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча    
3. Бібліятэкі эпохі Адраджэння і Асветніцтва 2*  
4. Бібліятэчная справа ў ХІХ – ХХ стст.    
5. Сучасны стан бібліятэчнай справы    
  Усяго +
Кантроль ведаў: КСР, экзамен, курсавая работа

 

*Літаратуру да семінарскіх заняткаў гл. на с. 25–32.

4. Метадычныя рэкамендацыі

да семінарскіх заняткаў

Пасля прачытання курса лекцый праводзяцца семінарскія заняткі, у працэсе якіх замацоўваюцца веды, атрыманыя на лекцыях, і набываюцца практычныя навыкі іх выкарыстання. Заняткі ў форме гутаркі, дыскусіі, абмеркавання дакладаў, тэстаў, правядзення кантрольных работ, інтэрактыўных гульняў дапамагаюць глыбей зразумець сутнасць гісторыі развіцця бібліятэк як важнейшага сацыяльнага інстытута грамадства і дзяржавы, вывучыць тэмы курса.

Адным з перспектыўных метадаў актыўнага навучання з’яўляюцца дзелавыя гульні. Яны дазваляюць зрабіць працэс навучання індывідуальна арыентаваным, дапамагаюць студэнтам больш эфектыўна ўспрымаць інфармацыю, лягчэй засвойваць пройдзены матэрыял. Мадэлючы і праводзчы параўнанні, выкладчык дапамагае студэнтам набыць навыкі ў ацэнцы сітуацыі, выбары правільнай лініі паводзін, у бачанні сувязяў з’яў і перспектыў іх развіцця. Дзелавыя гульні па курсу “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” мэтазгодна праводзіць у разнастайных формах: праз пазнанне асабістага ўкладу таго ці іншага бібліятэказнаўцы ў развіццё бібліятэчнай справы; праз параўнанне тых ці іншых з’яў, у ходзе якіх вывучаюцца канкрэтныя матэрыялы і гістарычныя факты эвалюцыі бібліятэк.

Дэбаты адносяцца да метадаў навучання, якія накіраваны на пошук сумеснага рашэння праблемы, выпрацоўку навыкаў актыўнай камунікацыі, адстойвання ўласнай пазіцыі, выяўлення індывідуальных здольнасцяў да мыслення. Дадзены метад выкарыстоўваецца тады, калі неабходна не проста выявіць пазіцыю па той ці іншай праблеме, а разгледзець гэту праблему з розных пунктаў гледжання і зрабіць вывад. Дэбаты мэтазгодна праводзіць пры вывучэнні тэмы “Агульнадаступныя бібліятэкі ў ХІХ – пач. ХХ стст.” прапанаваўшы для абмеркавання дзве канцэпцыі – англа-амерыканскую і канцэпцыю народнай бібліятэкі; “Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэчнай справы”.

Пры дэманстрацыі электронных прэзентацый можна штучна стварыць абстаноўку, дзе ролю выкладчыка (даследчыка) выконваюць студэнты.

Для правядзення калоквіума прапануецца зарання вызначыць вядучага калоквіума, які распрацуе пытанні (тэставыя заданні) для іншых студэнтаў, удзельнікаў калоквіума.

Заключны тэст закліканы сістэматызаваць атрыманыя веды, як непарыўны гістарычны працэс развіцця грамадства, дзяржавы і бібліятэкі; вылучыць агульнае і спецыфічнае ў развіцці бібліятэчнай справы той ці ішнай краіны; упісаць у кантэкст гістарычнага развіцця і бібліятэчную справу Беларусі, яе нацыянальную адметнасць.

Самастойная ацэнка сітуацыі, пошук шляхоў вырашэння пастаўленых пытанняў дапаможа студэнтам у далейшым арыентавацца ў аналагічнай сітуацыі, выкарыстоўваць засвоеныя веды ў сваёй камунікацыйнай дзейнасці, адчуваць не толькі ўпэўненасць, але гонар і адказнасць за сваю прафесію.

 

5. дакладЫ, курсавыЯ і дыпломныя работЫ

Прыкладная тэматыка*

№ п/п Назва тэмы форма працы
1. Роля бібліятэк старажытных цывілізацый у захаванні культуры сваіх народаў даклад
2. Александрыйская бібліятэка: ад старажытнасці да сучаснасці даклад
3. Першыя манастырскія бібліятэкі даклад
4. Бібліятэкі сярэднявечных універсітэтаў даклад
5. “Філабіблон” Рычарда дэ Бёры: аналіз зместу даклад
6. Бібліятэкі Беларусі ў эпоху Адраджэння даклад
7. Гістарычныя кнігазборы нацыянальных дакументаў ВКЛ курсавая
8. Інвентарныя вопісы манастыроў як важнейшая крыніца вывучэння гісторыі бібліятэк курсавая
9. Кніжныя калекцыі – адлюстраванне інтарэсаў іх уладальнікаў даклад
10. Бібліятэчныя зборы беларускай эміграцыі курсавая
11. Даследаванне гісторыі бібліятэк Беларусі ў літоўскіх і польскіх навуковых і бібліяграфічных працах курсавая
12. Прафесійны перыядычны друк даклад
13. Знакамітыя беларусы, якія працавалі бібліятэкарамі даклад
14. Прыватныя кнігазборы Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст. курсавая
15. Беларускія бібліятэказнаўцы курсавая
16. Бібліятэчныя асацыяцыі і іх роля ў прафесійным жыцці курсавая
17. Рэканструкцыя гістарычных кнігазбораў курсавая
18. Выдавецкая прадукцыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі даклад
19. Сучасны стан бібліятэчнай справы ў Беларусі даклад
20. Бібліятэкі і бібліятэкары ў эпоху ведаў даклад

*Выкарыстоўваецца літаратура, указаная да семінарскіх заняткаў: гл. с. 22–40; таксама праводзіцца самастойны аналіз адпаведных крыніц па тэме – манаграфій, прафесійных перыядычных выданняў, бібліятэчнай выдавецкай прадукцыі.

Метадычныя рэкамендацыі па напісанні дакладаў

Падрыхтоўка даклада адносіцца да самастойных заняткаў студэнтаў. Яго змест павінен паказаць ступень засваення студэнтам асноўных заканамернасцяў эвалюцыі бібліятэк і бібліятэчнай справы ў той ці іншы перыяд, а таксама яго ўменне самастойна мысліць, абагульняць вывучаны матэрыял.

Для выканання даклада студэнт павінен выбраць адну з рэкамендуемых тэм, прадумаць план работы, падабраць неабходную літаратуру. Пры напісанні работы неабходна праявіць уменне карыстаннем крыніц, прыводзчы на іх спасылкі ў тэксце; уменне выкладання сваіх ацэнак і вывадаў. Аб’ём работы павінен складаць прыкладна 5–10 аркушаў тэкста, выкананага з дапамогай камп’ютэранага набору. Тытульны аркуш павінен змяшчаць назву навучальнай установы, факультэта, тэму работы, прозвішча выканаўцы. Работа павінна мець план, уводзіны, назвы раздзелаў, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры (у алфавіце аўтараў і назваў – не менш 3 крыніц) з указаннем выхадных дадзеных.

Работа падаецца на кафедру ў тэрміны, устаноўленыя навучальнай установай. Даклад таксама можа быць абмеркаваны на семінарскіх занятках.

Метадычныя рэкамендацыі па напісанні

курсавых і дыпломных работ

Адной з форм вывучэння курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” з’яўляецца напісанне курсавой і дыпломнай работ. Іх падрыхтоўка патрабуе ад студэнта самастойнага паглыбленага і творчага вывучэння тэмы, якое дапаможа студэнту не толькі пашырыць свае веды па гісторыі бібліятэчнай справы, але і атрымаць неабходны вопыт працы з фактаграфічным і тэарэтычным матэрыялам, што, безумоўна, будзе цесным чынам звязана з яго прафесійнай дзейнасцю. Выбар тэмы залежыць ад жадання студэнта. Ён можа выкарыстаць тэматыку курсавых і дыпломных работ, распрацаваную і зацверджаную кафедрай, або прапанаваць сваю тэму, якая тычыцца праблем эвалюцыі бібліятэчнай справы. Абраўшы тэму, студэнт павінен напісаць заяву на імя загадчыка кафедры з просьбай зацвердзіць тэму курсавой або дыпломнай работы і вызначыць навуковага ктраўніка. З ім узгадняецца план работы і абмяркоўваюцца асноўныя пытанні тэмы. План работы залежыць ад кола даследуемых праблем.

Спецыяльная літаратура падбіраецца самастойна. Можна выкарыстоўваць даведачна-бібліяграфічныя выданні, навуковыя агляды, якія знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Пры падрыхтоўцы курсавой і дыпломнай работы неабходна ўважліва вывучыць тэарэтычныя пытанні даследуемай тэмы.

Выкарыстоўваючы ў рабоце матэрыял іншых аўтараў, студэнт павінен падаваць яго ў выглядзе цытат, спасылаючыся на адпаведныя крыніцы.

Аб’ём курсавой работы павінен складаць прыкладна 20 старонак, дыпломнай – 50 старонак машынапіснага тэксту або тэксту, выкананага на камп’ютэры. Курсавую работу рэкамендуецца пераплесці або выкарыстаць хуткасшывацель, а дыпломную работу пераплесці або выкарыстаць стандартныя папкі. На тытульным аркушы і курсавой, і дыпломнай работ у абавязковым парадку ўказваецца навучальная ўстанова, факультэт, кафедра, тэма работы, выканаўца, навуковы кіраўнік. Кожны раздзел павінен мець загаловак (могуць быць і падзагалоўкаі). Старонкі неабходна пранумараваць (тытульны аркуш не нумаруецца). Структура работы ўключае: уводзіны, асноўны тэкст і заключэнне (або вывады), спіс выкарыстаных крыніц. Ва ўводзінах абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы, вылучаецца аб’ет і прадмет даследавання, вызначаюцца асноўная мэта і задачы, метады, метадалогія даследавання, акрэсліваецца крыніцазнаўчая база, паказваецца навізна выкананай працы. У заключэнні неабходна адлюстраваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі вывады, да якіх прыйшоў студэнт, даследуючы праблему.

Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з апошнімі па часе дзеяння стандартамі па бібліяграфічным апісанні. Падаецца ў алфавіце аўтараў і назваў. Крыніцы на замежных мовах прыводзяцца апошнімі.

Дыпломная работа завяраецца і падпісваецца – дапускаецца да абароны – загадчыкам кафедры.

Літаратура:

Курсовая и дипломная работы, магистарская диссертация. Правила подготовки, оформления и защиты : уч.-метод. пособие. – М. : Изд. центр БГУ, 2009. – 68 с.

6. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену

1. Узнікненне бібліятэк як сацыяльнага інстытута. Заражээнне бібліятэк у краінах старажытных цывілізацый (Шумер, Асіра-Вавілонія, дзяржава Хетаў).

2. Бібліятэка Ашурбаніпала (668 – каля 626 гг. да н.э.).

3. Асноўныя тыпы бібліятэк старажытнага Егіпта.

4. Бібліятэкі антычнай Грэцыі і Рыма і развіццё функцыі абслугоўвання.

5. Александрыйская і Пергамская бібліятэкі: гісторыя і сучаснасць.

6. Бібліятэкі дзяржаў Усходу ў эпоху Сярэднявечча. Роля Кітая ў развіцці бібліятэк Японіі, М’янмы, В’етнама.

7. Асноўныя тыпы бібліятэк Арабскага халіфата.

8. Асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы ў эпоху Сярэднявечча (Візантыя, Італія, Англія).

9. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Кіеўскай Русі.

10. Першыя бібліятэкі на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Полацкага княства. Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.

11. Бібліятэчная думка ў эпоху Сярэднявечча.

12. Значэнне распаўсюджання ідэй гуманізма для развіцця бібліятэчнай справы ў эпоху Адраджэння (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Францыя, Англія).

13. Развіццё бібліятэчнай справы ў Германіі ў эпоху Адраджэння і Рэфармацыі. Уплыў І.Гутэнберга, М.Лютэра.

14. Роля прыватных бібліятэк у эпоху Адраджэння.

15. Прадстаўнікі бібліятэчнай думкі эпохі Адраджэння.

16. Манастырскія і царкоўныя бібліятэкі на Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора, Слуцкага Троіцкага манастыра, Супрасльскага і Жыровіцкага манастыроў).

17. Бібліятэкі духоўных вучэбных устаноў на Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (праваслаўных брацтваў, каталіцкіх і уніяцкіх ордэнаў).

18. Навуковыя бібліятэкі Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (Віленскай акадэміі, Гродзенскай медычнай акадэміі).

19. Прыватныя бібліятэкі на Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага.

20. Бібліятэкі манастыроў і царскіх прыказаў Расіі ў XIV – XVIII стст.

21. Сацыяльныя пераўтварэнні ў Расіі ў першай чвэрці XVIII ст., іх уплыў на развіццё навуковых і спецыяльных бібліятэк.

22. Развіццё бібліятэчнай думкі ў Расіі ў XVIII ст.

23. Новы бібліятэчны светапогляд эпохі Асветніцтва. І.В.Гётэ і змены ўзаемаадносін бібліятэкі, грамадства і дзяржавы.

24. Узнікненне нацыянальных бібліятэк як новага інстытута дзяржаўнасці ў краінах Еўропы (другая пал. XVII – пач. ХІХ ст.).

25. Навуковыя бібліятэкі Германіі ХІХ – пач. ХХ ст.

26. Навуковыя бібліятэкі Расіі ХІХ – пач. ХХ ст.

27. Бібліятэка Брытанскага музея. Дзейнасць А.Паніццы.

28. Бібліятэчная справа ў Францыі ў канцы XVIII – пач.ХІХ ст. і стварэнне Нацыянальнай бібліятэкі.

29. Імператарская публічная бібліятэка ў С.-Пецярбургу як нацыянальная бібліятэка Расіі. Дзейнасць А.М.Аленіна, І.А.Крылова, В.І.Сабальшчыкова.

30. Бібліятэка Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне. Дзейнасць Т.Джэферсана, Г.Патнэма.

31. Асаблівасці стварэння нацыянальных бібліятэк у краінах Лацінскай Амерыкі.

32. Нацыянальныя бібліятэкі Аўстра-Венгрыі (Венгрыя, Чэхія, Польшча, Сербія, Славакія).

33. Англа-амерыканская канцэпцыя публічнай бібліятэкі (другая пал. ХІХ ст.) Уклад М.Дзьюі і Ч.Кетэра.

34. Развіццё канцэпцыі агульнадаступнай “народнай бібліятэкі” ў Германіі. Дзейнасць В.Хофмана.

35. Распаўсюджанне і ўкараненне англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі і канцэпцыі агульнадаступнай народнай бібліятэкі ў Еўропе і Паўднёвай-Усходняй Азіі ў ХІХ – пач. ХХ ст. (Францыя, Іспанія, Балгарыя, Фінляндыя, Данія, Індыя).

36. Публічныя бібліятэкі ў Расійскай імперыі ХІХ – пач. ХХ ст. (Расія, Беларусь).

37. Народныя бібліятэкі ў Расійскай імперыі ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст. (Расія, Беларусь). Дзейнасць Ф.Ф.Паўленкава, Л.Б.Хаўкінай, Я.Хлябцэвіча.

38. Роля прыватных бібліятэк Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

39. Спецыфіка развіцця бібліятэчнай справы ў СССР і БССР.

40. Дэмакратычныя змены ў сферы бібліятэчнай справы пасля 1989 г.

41. Роля цэнтральных рэгіянальных бібліятэк у захаванні культурнай і духоўнай спадчыны (другая палова ХХ ст. – ХХІ стст.).

42. Нацыянальная бібліятэка Беларусі і яе роля ў развіцці бібліятэчнай справы краіны. Дзейнасць І.Б.Сіманоўскага.

43. Уплыў інфарматызацыі на развіццё нацыянальных бібліятэк.

44. Публічныя бібліятэкі: нацыянальныя мадэлі сучаснасці.

45. Сучасны стан бібліятэчнай справы ў Беларусі.

46. Электронная і традыцыйная бібліятэка: перспектывы развіцця.

47. Сучасныя манаграфіі і перыядычныя выданні па сусветнай гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справе (Беларусь, Расія).

48. Дзейнасць прафесійных аб’яднанняў ў галіне бібліятэчнай справы. Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя, Брытанская бібліятэчная асацыяцыя, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.

49. ІФЛА і ЮНЕСКА: задачы, структура, асноўныя праекты ў галіне бібліятэчнай справы.

50. Уклад ФІД і ІСО ў бібліятэчную справу.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 95; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты