Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Забаронены лес




 

Анічога горш стацца ўжо не магло.

Філч адвёў іх на другі паверх у клас прафесаркі МакГонагал, Гары і Герміёна сядзелі там і моўчкі чакалі сваёй долі. Герміёну калаціла. Розныя адгаворкі, тлумачэнні і неверагодныя па сваёй дзікасці гісторыі адна за адной прыходзілі ў гарыну галаву, але кожная наступная была слабей за папярэднюю. Ён так і не мог прыдумаць, як пазбегнуць пакарання ў гэты раз. Іх загналі ў кут. Як яны маглі так зглупіць і забыць мантыю на даху? Анішто ў свеце не магло прымусіць прафесарку МакГонагал лічыць нечым натуральным іх адсутнасць у ложках і знаходжанне ў астранамічнай вежы, куды вучням хадзіць было забаронена, калі толькі там не праходзіла заняткаў па астраноміі. Дадайце сюды Норберта і мантыю-невідзімку і можна спакойна пакаваць валізы.

Гары думаў, што наўрацці бывае нешта горш. Але ён памыляўся. У класу ўвайшла прафесарка МакГонагал... у суправаджэнні Нэвіла.

- Гары!- заўважыўшы Гары і Герміёну ўсклікнуў ён.- Я хацеў папярэдзіць вас. Я чуў як Малфой сказаў, што хоча падлавіць вас і што ў вас ёсць дра...

Гары захістаў галавой, просячы Нэвіла замаўчаць, але прафесарка гэта заўважыла. Цяпер, калі яна ўзвышалася над імі траімі, здавалася, што менавіта яна, а не Норберт здольна дыхаць вагнём.

- Ніколі бы не падумала ані на кога з вас. Але містэр Філч кажа, што злавіў вас на астранамічнай вежы. А першай гадзіне ночы. Як вы гэта растлумачыце?

Гэта быў першы раз, калі Герміёна не змагла адказаць на пытанне настаўніка. Яна стаяла нерухома, бы статуя, утаропіўшыся на свой абутак.

- А вось я знаю, штоадбывалася насамрэч.- заявіла МакГонагал,- ня трэба быць геніем, каб гэта зразумець. Вы расказалі Драко Малфою гэтую байку аб драконе, каб ён вылез са свайго ложка і трапіў ў бяду. І думаю, вы лічыце вельмі пацешным, што Лонгботам таксама пачуў гэтыя плёткі і паверыў у іх?

Гары паспрабаваў злавіць вочы Нэвіла, каб знакамі сказаць яму, што гэта не праўда, бо той выглядаў ашаломленым і вельмі пакрыўджаным. Бедны неязграба Нэвіл... Гары добра ведаў, якіх намаганняў яму каштавала спроба знайсці іх у цемры, каб папярэдзіць аб бядзе.

- Я ў абурэнні,- працягвала прафесарка.- Чацвёра навучэнцаў ноччу па-за ложкамі! За ўвесь час што я тут працую, не прыпомню падобнага здарэння! Міс Грэйнджэр, я лічыла, што ў вас больш розуму. Што датычыцца вас містэр Потэр, я думала што Грыфіндор для вас больш важлівы за падобныя забавы. Вы трое будзеце пакараны... так і вы таксама, містэр Лонгботам, анішто не апраўдвае тое, што вы хадзілі ноччу па школе, асабліва цяпер, калі гэта вельмі небяспечна... Грыфіндор губляе пяцьдзесят балаў.

- ПЯЦЬДЗЕСЯТ?- ледзь дыхаючы спытаўся Гары... цяпер яны губляюць сваё лідарства... лідарства, якое ён зарабіў падчас апошняга матча.

- Пяцьдзесят, за кожнага парушальніка.- цяжка дыхаючы сваім доўгім вострым носам, прамовіла МакГонагал.

- Мадам прафесар... калі ласка...

- Вы не можаце...

- Не кажыце мне, потэр, што я магу, а што не. А цяпер вы ўсе, марш па ложках. Ніколі мне не было гэдак сорамна за грыфіндорцаў.

Страціць сто пяцьдзесят балаў... Пасля гэтага Грыфіндор апынецца на апошнім месцы. За адну ноч, дзякуючы ім былі згублены ўсе шансы атрымаць Кубак Дамоў.Гары адчуваў сябе так быццам ў яго ўсярэдзіне ўсё абвалілася. Як яны маглі гэта дапусціць?

Усю ноч Гары не мог заснуць. Ён чуў, як Нэвіл плакаў у падушку і здавалася гэта доўжылася шмат гадзін і Гары не мог падабраць словы, каб яго суцешыць. Хлопчык ведаў, Нэвіл, як і ён сам з жахам чакае надыхода раніцы і таго, што адбудзецца, калі астатнія грыфіндорцы даведаюцца, колькі балаў згубіў Дом, з-за іх начной прыгоды.

Спачатку, прамінаючы гіганцкі пясочны гадзіннік, які паказваў колькасць заробленых балаў, грыфіндорскія навучэнцы вырашылі, што адбылася памылка. Якім чынам, яны маглі за адну ноч згубіць сто пяцьдзесят балаў. Аднак хутка ўсе даведаліся: Гары Потэр, іх славуты Гары Потэр, герой двух квідытчных матчаў, гэта ён быў вінаваты ў страце перавагі. Ён і яшчэ двое дурных першагодак.

З самага папулярнага і любімага ўсёй школай чалавека, Гары ператварыўся на самага ненавіснага. Ад яго адвярнуліся нават рэйвенклоўцы з хафлпафцамі, палкам жадаўшыя, каб Слізэрын нарэшце залішыўся без Кубка Дамоў. Цяпер, калі Гары праходзіў міма, на яго казалі пальцамі і не сцішалі голас, каб у прыватнай размове абразіць яго. З іншага боку, слізэрынцы, убачыўшы яго, пачыналі апладыяваць, бадзёра свістаць і крычаць яму:

- Дзякуй, Потэр, мы твае даўжнікі!

Адзін толькі Рон не адвярнуўся ад яго.

- Не хвалюйся, праз колькі тыдняў яны ўсё забудуць. Вунь, Фрэд з Джорджам, колькі тут вучацца ўвесь час балы губляюць, а іх усёроўна любяць.

- А што, яны таксама страчвалі адразу сто пяцьдзесят балаў?- маркотна спытаўся Гары.

- Ммм... не,- прызнаўся Рон.

Выпраўляць наробленую шкоду было ўжо запозна, але Гары ганарова пакляўся сабе больш не лезці ў тое, што не з’яўляецца яго справай. Хопіць яму ўжо займацца патаемнымі прагулянкамі і слежкай. Да таго ж, Гары ахапіў такі люты сорам, што ён пайшоў да Вуда і сказаў, што яму трэба сыйсці з каманды.

- СЫЙСЦІ?- закрычаў на яго Олівер.- І якая з гэтага будзе карысць? Як мы атрымаем назад хоць бал, калі не зможам выйграць квідытчны чэмпіянат.

Але і квідытч не прыносіў мінулага задавальнення. Аніхто з каманды з ім не размаўляў, а калі былі вымушаны гэта рабіць, называлі яго проста “паляўнічы”

Герміёне і Нэвілу таксама было не надта салодка. Яны не былі такімі вядомымі, як Гары, таму да іх адноселіся не надта блага, з імі папросту аніхто не размаўляў. Герміёна нават намагалася больш не прыцягваць да сябе ўсеагульнай увагі, большасць часу яно моўчкі сядзела ў цішыні, схаваўшы галаву ў падручнік.

Гары нават узрадваўся таму, што хутка надыходзілі іспыты. Яму трэба было паўтарыць столькі ўсяго, што на цяжкія роздумы часу ўжо не заставалася. Ён, разам з Ронам і Герміёнай паасобку ад іншых сядзелі да позняй ночы, спрабуючы запомніць інгрыдыенты складаных зеляў, вывучыць на памяць разнастайныя замовы і вывучыць даты стварэння найважлівейшых магічных адкрыццяў і паўстанняў гоблінаў...

Аднак, прыкладна за тыдзень да пачатку іспытаў, гарына клятва не лезці ані ў свае справы зазнала новых моцных выпрабаванняў. Вяраючыся па апоўдні з бібліятэкі, хлопчык пачуў як ў адным з класаў нехта скуголіць. Ён прыслухаўся і пазнаў голас прафесара Квірэла.

- Не... не... калі ласка... ня трэба больш...

Здавалася прафесару нехта пагражаў. Гары ўсутыч наблізіўся да дзвярэй.

- Добра... добра...- пачуў ён квірэлавы енкі.

Праз імгненне Квірэл, папраўляючы турбан, выляцеў з класы. Яго твар быў ушчэнт збляднелы і здавалася ён быў вось вось гатовы заплакаць. Прафесар ішоў, не заўважаючы анічога вакол, нават, падумалася Гары, не пабачыў і яго самога. Хлопчык пачакаў пакуль сціхнуць квірэлавы крокі і зазірнуў у пакой. Там анікога не было, аднак другія дзверы ў класе былі прыадчынены. Гары ўжо прамінуў палову пакою, калі прыпомніў, што абяцаў сам сябе анікуды ня лезці.

І ўсё роўна, Гары гатоў быў паставіць ў заклад дванаццаць філасофскіх камянёў, што праз другія дзверы выйшаў Снэйп і што хутка ён зноў паспрабуе дабрацца да сваёй мэты... усё казала пра тое, што Квірэл здаўся.

Гары вярнуўся ў бібліятэку, дзе Герміёна правярала ронавы веды па астраноміі. Гары распавёў ім аб тым што пачуў пяць хвілінаў таму.

Снэйп свайго дамогся!- прамовіў Рон.- Калі Квірэл расказаў яму, як прайсці праз яго замову...

- Але ж ёсць яшчэ Флуфі,- заўважыла Герміёна.

- Можа Снэйп знайшоў, як яго абыйсці не пытаючыся ў Хагрыда?- гледзячы на стосы кніг, што іх атачалі, заявіў Рон.- Упэўнены, што сярод гэтых кніг, ёсць тая, дзе распавядаецца аб тым, як прамінуць гігапнцкага трохгаловага сабаку. І што нам цяпер рабіць, Гары?

У яго вачах запалала прыгодніцкая іскрынка, але Герміёна апярэдзіла Гары з адказам.

- Трэба ісці да Дамблдора. Мы ўжо даўно павінны былі гэта зрабіць. Калі мы яшчэ раз паспрабуем зрабіць усё самі, нас выкінуць са школы.

- Але ў нас няма аніякіх доказаў!- прамовіў Гары.- Квірэл занадта напалоханы, каб падцвердзіць нашыя словы. А Снэйп заявіць, што ня ведае адкуль падчас Хэлоўіна ўзяўся троль і што яго не было на чацвёртым паверсе... і каму вы думаеце паверыць дырэктар? Ані для каго не сакрэт, што мы ненавідзім Снэйпа, Дамблдор вырашыць, што мы ўсё гэта выдумалі, каб ён звольніў Снэйпа. І Філч нам не дапаможа, нават пад пагрозай жыцця. Па-першае ён сябруе са Снэйпам, а па-другое чым больш вучняў выкінуць са школы, тым шчаслівей ён будзе. Да таго ж не забывайцеся – мы не павінны ведаць ані аб камені, ані аб Флуфі. Мы згубім шмат часу на тлумачэнні.

Герміёну здавалася атрымалася пераканаць, а вось Рона пакуль не.

- А што калі нам, высветліць сёе...

- Не,- рашуча сказаў Гары.- вы ўжо досыць навысвятляліся.

Ён узяў у рукі мапу Юпіцера і прыняўся вывучаць назвы яе спадарожнікаў.

*

Наступнай раніцай, падчас сняданку Гары, Герміёна і Нэвіл атрымалі аднолькавыя паведамленні:

 

“Ваша пакаранне адбудзецца сёння аб адзінаццатай вечара. Містэр Філчбудзе чакаць вас у вестыбюле.

Праф. М. МакГонагал.”

 

Гары ледзь не забыўся пра пакаранне. Ён чакаў, што Герміёна пчне скардзіцца на тое, што вечар, які мажліва было прысвяціць падрыхтоўке да іспытаў будзе страчаны, але дзяўчынка не сказала аніслова. Як і Гары, Герміёна разумела, што пакаранне яна заслужыла.

Аб адзінаццатай вечара, яны развіталіся з Ронам і разам з Нэвілам спусціліся ў вестыбюль. Філч ужо чакаў іх там... разам з Малфоем. Гары ледзь не забыўся, што Малфой таксама быў пакараны.

- Хадзіце за мной,- загадаў Філч, ён запаліў лямпу і выйшаў на вуліцу.- Іду ў заклад,- працягваў наглядчык,- што цяпер вы двойчы падумаеце, перш чым парушыць школьныя правілы. Так... але ў старыя часы вы б спазналі сапраўдныя пакуты... шкада, што цяпер не катуюць так, як у былыя часы... тады вас маглі падвесіць да столі за запясці на колькі дзён, я дагэтуль яшчэ трымаю ў сваім пакоі ланцугі, яны добра змазаны і гатовы на той выпадак, калі раптам камусь спатрэбяцца... добра, ідзіце за мной і не думайце уцячы, ці потым наракайце самі на сябе.

Яны ішлі праз траўнік у бок Забароненага леса. Нэвіл увесь час усхліпваў. Гары разважаў аб тым, як іх збіраюцца пакараць. Пэўна, гэта будзе нешта жудаснае, інакш Філч ня быў бы гэткім радасным.

Месяц на небе быў яскравым, але яго ўвесь час засланялі набігаючыя хмаркі, пагружаючы ўсё ў беспрасветную цемру. Яны пабачылі перад сабой асветленыя вокны хагрыдавай халупы. Адтуль да іх данесліся ўскрыкі.

- Гэт ты, Філч? Двай хучэй, даўно трэб пачнаць.

У Гары палегчыла на душы. Рабіць нешта з Хагрыдам, было не такім ужо і дрэнным.

- Мяркую, ты думаеш, - заўважыўшы выраз гарынага твару, прамовіў Філч,- атрымаць асалоду, ад прагулянкі з гэтым ёлупам? Падумай яшчэ раз хлопча... прагулянка будзе ў Забароненым лесе, і я надта здзіўлюся, калі вы вернецеся да школы жывымі і здаровымі.

Нэвіл ціха застагнаў, а Малфой знерухоміў.

- У Забаронены лес?- перапытаўся ён, яго голас быў не такім фанабэрлівым, як звычайна.- Нам нельга хадзіць туды... ноччу... там шмат разнастайных пачвар... я чуў там ёсць ваўкалакі.

Нэвіл схапіў Гары за рукаў і ўсхліпнуў так, быццам яго нехта душыў.

- А ці гэта мае праблемы?- спытаўся Філч з радасцю ў голасе.- Аб ваўкалаках трэба было думаць раней, перш чым парушаць правілы. А?

З цемры да іх выйшлі Хагрыд і шкандыбаючы за ім Фанг. На плячы ў брамніка ляжаў агромісы арбалет, а праз плячо быў перакінуты калчан са стрэламі.

- Ну нарэшць,- прамовіў ён.- Я вас жо поўгадзін чкаю. Гары, Герміёна, з вамь сё добра?

- Не нада паводзіць сябе з німі надта любасна.- халодна прамовіў Філч.- Не забывайся, яны тут дзеля адбывання свайго пакарання.

- А, ось чаму вы пазніліся.- з раздражненнем сказаў Хагрыд наглядчыку.- Чтаў ім лекц’і аб пакарань? Сё, далейша не твая справа. Ты сваю частк зрабіў, цер мая чарга.

- Вярнуся на золку.- адказаў Філч.- За тым што ад іх застанецца.- з гідкасцю ў голасе дадаў ён, развярнуўся і крочыў у бок замка. Толькі агенчык яго лямпы скочыў у цемры.

Малфой развярнуўся да Хагрыда.

- Я не пайду ані ў які лес.- заявіў ён. Гары рады быў пачуць панічныя ноткі ў яго голасе.

- Подзеш, калі хоч застацц у Хогвартсе.- злосна адказаў Хагрыд.- Ты парушыў правьла і цер павінен быць пакараны.

- Гэтым займаюцца слугі, а не вучні. Я думаўнас прымусяць вершы перапісваць, ці штосьці падобнае. Калі мой бацька даведаецца чым я займаўся, ён...

-... скажа це, што ў Хогвартсе тольк так і робьцца.- прароў волат.- Вершы перапісваць! Ці ёсь у гэтым яка карысь? А цяпер, альбо ты робьш штось карысна, альбо мож развітаць са школай. Калі ты ліч, што гэт узрад’е тваго бацьку, мож сці назад і збраць валіз. Ну, ідзі!

Малфой не варухнуўся з места. Ён люта зірнуў на Хагрыда, але хутка апусціў вочы.

- Ось і добра.- прамовіў палясоўшчык.- А цер слухце мне ўважліва, бо тое, што мы збірамся рабіць сапраўды небспечна, а я не хчу ані кім з вас рызкаваць. Ідзіць за мной след у след.

Следам за Хагрыдам дзеці падыйшлі да ўскрайку Забароненага лесу. Ён высока падняў свой ліхтар і дзеці ўбачылі звілісыя сцяжынкі, што знікалі сярод пакрытых цемраю дрэў, іх валасы падымаў лёгкі ветрык з глыбіні Леса.

- Глядзіць,- прамовіў волат,- бачце, ось там на зямлі? Срэбна такое. Гэт кроў аднарога. Нехт го моцна араніў. Гэт жо другі раз за апошнь тыдзнь. У мінулу серду я жо найшоў аднаго збітага. Нам трэб паспрабваць найсці гэтга небраку і аблечыць го пакуты.

- А што калі нас знойдзе той, хто параніў аднарога?- спытаўся Малфой, ня могучы сцішыць жах у голасе.

- Ты хто жве ў Лесь нічог це не зробяць, калі ты буш са мной ці Фангам.- адказаў Хагрыд.- І калі не буш сходзьць са сцеж. Так а цер мы раздзелімсь на дзве груп і пойдзь па сльдах. Кроў пасюль, напэў го аранілі яшэ мінул ночу.

- Я пайду з Фангам,- гледзячы на доўгія сабачыя іглы хутка сказаў Малфой.

- Добр, але адраз папьрэджваю, ён байгуз.- прамовіў палясоўшчык.- Дык ось, я разм з Гары і Герміён’ю пайду гэтм шляхам, а Драко, Нэвьл і Фанг у той бок. Клі хтось з нас заважць аднарога, нях стэльць у паветра зьлёнымі іскрамі... паспрабуйць цер... добр... клі хтось тапь у бяду, нях стрэльць чырвонмі іскрам са свыёй палчкі, каб астатні прышлі му на дапмогу... будзь асцярожны... а цер пашлі.

У Лесе было цёмна і ціха. Прайшоўшы крыху да развілкі, яны раздзяліліся. Гары, Герміёна і Хагрыд пайшлі ў левы бок, а Малфой, Нэвіл і Фанг у правы.

Яны ішлі моўчкі ўважліва гледзячы на зямлю. Месцовае праменне час ад часу праточваўся скрозь галлё, асвятляючы лужыны срэбнай крыві на апалай лістоце.

Гары бачыў насколькі стурбаваным быў Хагрыд.

- А ваўкалак можа забіць аднарога?- спытаўся Гары.

- Ён для гэтга недстаткова хуткі.- адказаў Хагрыд.- Аднарога не так лёгк злавіць, ён адна з самх магутых чароўных стот. Я рней не чуў, нат каб кагось з іх раньлі.

Яны прамінулі зарослы імхом пень. Гары чуў, як дзесьці непадалёку шуміць вада, магчыма паблізу была крыніца. Зямлю звілістай срэбнай сцежкай пакрывала кроў.

- Герміёна, з тбой сё добра?- ціха спытаўся волат.- Не турбуйць, з такой ранай ён не мог сыйсць далёк, а потм мы... СХАВАЦЕСЯ ЗА ДРЭВА!

Хагрыд штурхнуў Гары і Герміёну за высачэзны дуб. Потым выцягнуў стралу, ўставіў у арбалет і падрыхтаваўся страляць. Усе троя прыслухаліся. Нешта праслізгала непадлёк ад іх, быццам нехта ў доўгім плашчу прайшоўся па апалайц лістоце. Сажмурыўшыся палясоўшчык ўзірнуўся ў цемру, але праз колькі імгненняў гук знік.

- Я ведаю хто гэта,- прамармытаў ён.- Той, каго тут не павінна быць.

- Ваўкалак,- прапанаваў Гары.

- Гэт ня мож быць ані вакалак, ані аднарог.- змрочна прамовіў Хагрыд.- Добра, цяпер ідзіць за мной, тольк сцярожна.

Яны павольна рушылі наперад, прыслухоўваючыся да найцішэйшага гуку. Паптам, на бліжняй паляне нехта варухнуўся.

- Хто там ё?- ускрыкнуў Хагрыд.- А ну пакжыся... у мня збоя ё!

І ён паказаўся... ці то чалавек, ці то конь. Вышэй таліі ён быў мужчынам з рудымі валасамі і барадой, а ніжэй паса істота мела бліскучае гнядоя канячае цела з доўгім рудым хвастом. Гары і Герміёна стаялі і глядзелі на яго раскрыўшы рота.

- А, гэт ты Ронан.- з палёгкай прамовіў волат.- як маеся?

Ён зрабіў крок наперад і паціснуў кентаўру руку.

- І табе добры вечар, Хагрыд,- глыбокім, маркотным голасам адказаў Ронан.- Ты збіраўся стрэліць ў мяне?

- Сам размееш, Ронан, нельга быць занадт асьрожным.- паляпваючы сябе па баку адказаў Хагрыд.- Там у лесь схвалася нешт дрэнна. А, дарэч гэт Гары Потэр і Герміёна Грэнжэр, яну вучцца ў Хогвартсе. А гэт Ронан, ён кетаўр.

- Мы ўжо зразумелі.- слабым голасам адказала Герміёна.

- Вечар добры,- павітаўся Ронан.- Вучні? І шмат чаму вас ужо навучыліся?

- Нуу...

- Сяму таму крышку,- нясмела прамовіла дзяўчынка.

- Крыху – ужо нешта.- ўздыхнуў Ронан. Ён падняў галаву і ўглядзеўся ў неба.- Марс сёння яскравы.

- Так,- адказаў Хагрыд задраўшы галаву.- Слух, добр што мы стрэлі це, Ронан, там хтось араніў аднарога... ты штось бачы?

Ронана адказаў не адразу. Колькі хвілін ён не міргаючы глядзеў у неба, а потым зноў уздыхнуў.

- Нявінныя заўсёды церпяць першымі. Так было стагоддзі таму, так адбываецца і зараз.

- Так,- прамовіў волат.- Але ты штось бачы, штось незвчайнае?

- Марс сёння яскравы,- зноў паўтарыў Ронан, з нецярплівасцю ўтаропіўшамуся на яго Хагрыду.- Занадта яскравы.

- Так,- сказаў палясоўшчык.- Але мяне цькавіць нешт бліжэйша да зямлі. Ці ты не заважыў штось дзіўна?

Ронан зноў доўга разважаў. Нарэшце ён прамовіў:

- У лесе захована шмат таямніц.

Ззаду ад Ронана раздаўся нейкі шум. Хагрыд зноўку ўскінуў лук, але гэта быў усяго толькі кентаўр. Чарнавалосы, вараны і выглядаючы буянейшым за Ронана.

- Здроўку, Бэйн.- павітаўся палясоўшчык.- З табой сё добра?

- Вечар добры, Хагрыд, спадзяюся з табой таксама ўсё добра?

- Лепь усіх. Слух, я жо пытаусь у Ронана. А ты не бачы штось дзіўнаг у апошнь час? Тут нехт араніў аднарога... ці ты ведаш пра гэта што-небдзь?

Бэйн падыйшоў да Ронана і таксама ўзірнуўся ў неба.

- Марс сёння яскравы.- са шчырасцю ў голасе адказаў ён.

- Мы гэт жо чулі.- раззлаваўшыся адказаў Хагрыд.- Балзе, клі ўбачце штось, аведамце мне, згода? А нам час сці далей.

Гары і Герміёна ўслед за ім рушылі прэчкі, праз плячо азіраючыся на кентаўраў, пакуль тыя не схаваліся з вачэй.

- Невергодна рэч,- з раздражненнем сказаў волат,- паспрабваць атрмаць дакладны дказ ад кентара. Кляты астролгі. Іх не цькавіць анішто бліжэйша за месяц.

- А ці шмат іх тут?- пацікавілася Герміёна.

- Трох ё... яны ў асноўн трымаюцц сваіх супляменькаў, але даволь любасны, калі іх аб неч пытаесся... Кентары, яны стоты з глыбок розмам... шмат што вед’юць... анак, не шмат пра гэт кажуць.

- А ці не кентаўра мы чулі тады?- спытаўся Гары.

- Хіба я не азнаў бы стук каптоў? Ані, калі хоч ведаць, мне здаецц, гэт той хто забьваў аднарогаў... я ніколь аньчог падобнага не чуў.

Яны колчылі скозь густыя, цёмныя зарасці дрэў. Гары ўвесь час нервова азіраўся навокал, хлопцу здавалася, што за імі нехта сочыць. Ён быў вельмі рады, таму што паблізу ёсць Хагрыд са сваім арбалетам. Яны крочыці па сцяжынцы ў бок і тут Герміёна схапіла Хагрыда за руку.

- Хагрыд! Глядзі! Чырвоныя іскры, Нэвіл з Малфоем трапілі ў бяду!

- Так, чакаце мня тут!- ускрыкнуў волат.- Не сходзьць са сцеж. Я зарз вярнуся!

Яны чулі як палясоўшчык прадзіраецца скрозь зарасці. Яны з жахам у вачах паглядзелі адно на аднаго. Вакол не было чуваць анічога, акрамя шолаху лісця.

- Ты ж не думаеш, што іх нехта параніў?- шэптам спыталася Герміёна.

- Калі хтось параніць Малфоя, мне будзе ўсё роўна... А вось калі нешта здарыцца з Нэвілам... Гэта ў першую чаргу наша віна, што ён тут апынуўся.

Хвіліна цягнулася за хвілінай. Іх слых зрабіўся надзвычайна вострым. Гары здавалася, што цяпер ён чуе кожны парыў ветрыка, кожны трэск галінкі. Што тварыцца? Куды падзеліся Хагрыд, Нэвіл, Фанг і Малфой?

Нарэшце громкае храбусценне галля абвесціла пра вяртанне Хагрыда. Разам з ім прыйшлі Малфой, Нэвіл і Фанг. Волат кіпеў ад злосці. Высвятлілася, што Малфой, каб пажартаваць над Нэвілам, падкраўся да яго ззаду і схапіў. А Нэвіл у паніке выпусціў слуп іскраў.

- Цер, пасля ваш ракеты, нам вельм ашансуе кагось злавіць. Добра, трэб амяняцца... Нэвіл ты дзеш са мной і Герм’ёнай, а ты Гары пойдзьш разам з Фангам і гэт бодурам. Прабач мяне,- ўапнуў ён Гары на вуха,- але це му будзь ашмат цьжэй наплохаць, а нам шэ трэб выкнаць наш справу.

Такім чынам, Гары ў кампаніі Малфоя і Фанга рушыў ў самы гушчар. Яны ішлі прыкладна поўгадзіны, усё больш і больш паглыбляючыся ў лес, ажно пакуль з-за навіслых па-над імі дрэў сцяжынка зрабілася ледзь бачнай. А крыві, як падумалася Гары, было нашмат болей. Сям-там сярод карэння яны бачылі срэбныя лужыны, быццам небарака кідаўся ў пакутах ад дрэва да дрэва. І тут, скрозь пераплеценнае галлё старога дуба, Гары ўбачыў прагаліну.

- Бачыш...- супыніўшы Малфоя працягнутай у яго бок рукой, прамармытаў ён.

На зямлі ляжаў нехта яскрава белы. Хлопцы ціхінька падкраліся бліжэй.

Гэта сапраўды быў аднарог і ён быў мёртвы. Ніколі раней Гары не бачыў такой прыгожай і сумнай выявы. Ногі істоты былі дзіўна сагнуты, а жамчужна-белая грыва расцяклася па чорнаму лісці.

Гары на адзін крок наблізіўся да аднарога і тут нейкі слізгаючы гук, прымусіў яго супыніцца. Кусты з іншага боку паляны задрыжалі... З ценю на паляну аб’явілася нейкая постаць у каптуры, яна паўзла па зямлі быццам звер, які пераследуе сваю здабычу. Гары, Малфой і Фанг знерухомілі. Постаць наблізілася да аднарога, схіліла галаву над яго ранаю і пачала піць кроў.

- МААААААААААМКАААА!

Малфой жудасна закрычаў і ўцёк... разам з Фангам. Постаць падняла галаву і паглядзела на Гары, з вугалкоў яе рота сцякала срабрыстая аднарогава кроў. Постаць выпрасталася і кінулася на хлопца... а ён не мог паварушыцца.

Потым яго галаву працяў жудасны боль, якога ён не адчуваў аніколі ў жыцці. Здавалася яго шнар палае агнёў... Гары напалову аслеп і пахістнуўся. І тут ззаду ад сябе ён пачуў грукат капытоў, а потым нешта пераскочыла праз хлопца і адштурхнула постаць.

Боль у гарынай галаве зрабіўся такім моцным, што ён паваліўся на калені. Мінула хвіліна ці дзве, пакуль ён сціх. Гары падняў галаву, постаці тут ужо не было. Панад ім стаяў кентаўр, але гэта быў ані Ронан, ані Бэйн. Гэты кентаўр быў значна маладзейшым і меў светлыя валасы і цела саловай масці.

- Як ты маешся?- дапамагаючы Гары падняцца на ногі, спытаўся кентаўр.

- Так... дзякуй вам... што ГЭТА было?

Кентаўр не адказаў яму. Сваімі надзіва блакітным, падобныя на два бледных сапфіры, ён уважліва паглядзеў на Гары. Яго вочы супыніліся на ілбе хлопчыка, дзе лілова-сіняй маланкай выдзяляўся шнар.

- Паслухай, малы Потэр,- пармовіў ён.- Табе зараз лепей вяртацца да Хагрыда. Для цябе Лес сёння небяспечны. Ты ўмееш ездзіць вершкі. Так будзе значна хутчэй.

- Маё імя Фірэнц,- дадаў ён і апусціўся на пярэднія ногі, каб Гары мог ускараскацца яму на спіну.

Раптам адчулуўся новы грукат капытоў. На паляну галопам выскачылі Ронан і Бэйн. Іх бакі цяжка ўздымаліся і былі пакрыты потам.

- Фірэнц!- праравеў Бэйн.- Што ты робіш? Ты дазволіў чалавеку сесці на тваю спіну? Табе не сорамна? Ты падобны на грамадскага мула?

- Ці ты разумееш хто гэта?- прамовіў Фірэнц.- Гэта малы Потэр. І чым хутчэй ён пакіне Лес, тым лепей для яго будзе.

- Ты што-небудзь сказаў яму?- гыркнуў Бэйн.- Памятай, Фірэнц, мы пакляліся не процістаяць нябёсам. Ці мы не чыталі будучыню ў руху планет?

Ронан нервова тупаў на месцы.

- Упэўнены, Фірэнц хацеў зрабіць так, як лепш,- змрочным голасам прамовіў ён.

Бэйн люта ўзбрыкнуў заднімі нагамі.

- Як лепш! Тое што ён робіць? Кентаўры павінны клапаціцца пра тое, што было прадказана зорамі! Яны не павінны, як тыя аслы, ратаваць заблукалых вандроўнікаў!

Раптам Фірэнц устаў дыбкі, так што Гары, каб не паваліцца на зямлю, вымушаны быў схапіць яго за плечы.

- Хіба, Бэйн, ты не бачыў аднарога?- гаркнуў ён.- Ты не разумееш чаму ён быў забіты? Можа планеты захавалі гэта ад цябе ў таямніцы? Я працістаю, таму схавалася ў гэтым лесе, Бэйн, і калі будзе трэба, разам са мной будзе чалавек.

Фірэнц хутка развярнуўся і разам з Гары, які моцна ўхапіўся за кентаўра, паглыбіўся ў лес, пакінуўшы Бэйна і Ронана на паляне.

Гары не зразумеў анічога з таго, што толькі што адбывалася.

- Чаму Бэйн гэдак раззлаваўся?- спытаўся ёе.- І хто была та істота ад якой вы мяне выратавалі?

Фірэнц перайшоў на крок, ён загадаў хлопчыку нахіліцца, каб пазбегнуць нізка навіслага галля, але на пытанне не адказаў. Яны доўга моўчкі прадзіраліся скрозь зарасці дрэў і Гары вырашыў, што кентаўр ня хоча з ім больш размаўляць. Яны прадзіраліся скрозь асабліва шчыльны гушчар, калі Фірэнц нечакана супыніўся.

- Гары Потэр, ці ты ведаеш дзеля чаго выкарыстоўваецца кроў аднарога?

- Ані,- уражаны, гэткім дзіўным пытаннем адказаў Гары.- Для выгатавання зелляў мы карыстаемся толькі рогам і валоссем.

- Так,- працягваў кентаўр. Таму што забойства аднарога найжахлівейшае злачынства. Толькі той, каму няма што губляць можа зрабіць падобнае. Кроў аднарога ўратуе твае жыццё, нават калі ты будзеш ў цалі ад смерці, але кошт за гэта будзе страшны. Забі чыстае і безабароннае стварэнне, дзеля свайго уратавання і з таго моманту, як яго кроў кранецца тваіх вуснаў, ты будзеш жыць праклятым паўжыццём.

Гары ўтаропіўся ў срабрыстае ў месяцовым святле валоссе Фірэнца.

- Але хто можа зрабіць падобнае?- падумаў ён уголас.- Лепей смерць, чым жыццё ў вечным праклёне.

- Той,- пагадзіўшыся з Гары адказаў Фірэнц,- каму трэба пратрымацца дастаткова доўга, перш чым выпіць штось іншае... тое што верне яму поўную моц і ўладу... тое, што не дасць яму больш памерці. Містэр Потэр, ці вы ведаеце, што зараз схавана ў школе?

- Філасофскі камень! Канечне – элексір жыцця! Але я не разумею, каму...

- Хіба ты ня можаш узгадаць, хто чакаў шмат год, каб павярнуць сабе мінулую моц, хто чапляецца за жыццё, чакаючы свайго другога шансу?

Сэрца хлопчыка быццам сціснулася жалезным кулаком. Сярод шолаха лістоты ён быцца зноў пачуў словы, якія Хагрыд сказаў яму падчас іх першай сустрэчы:

“Нехта кажа, што ён памёр. Але на мой погляд, гэта казкі бабціны. Невядома, ці ён здольны на чалавечую смерць.”

- Вы маеце на ўвазе,- прахрыпеў Гары,- што гэта быў Валь...

- Гары! Гары, з табой усё добра?

У іх бок бегла Герміёна. Хагрыд запыхаўшыся паспяшаў за ёй.

- Я ў парадку.- адказаў Гары, а потым ледзь разумеючы што кажа, дадаў.- Аднарог забіты, Хагрыд, ты знойдзеш яго, калі пойдзеш па просецы, што мы зрабілі.

- Тут я пакідаю цябе,- прамармытаў Фірэнц хлопчыку, у той час як Хагрыд пабег глядзець на аднарога.- Цяпер ты ў бяспецы.

Гары саслізнуў з яго спіны.

- Поспехаў табе, Гары Потэр,- прамовіў Фірэнц.- І ў мінулыя часы ня верна чыталася воля зораў, нават кентаўрамі. Спадзяюся зараз адбываецца нешта падобнае.

Ён развярнуўся і паскакаў у глыбіню леса, пакінуўшы дрыжачага Гары разам з Герміёнай.

*

Рон, чакаючы іх вяртання, заснуў у гасцёўне. Калі Гары патрос яго за плячо, ён пракрычаў нешта пра фалы ў квідытчы, але ўжо праз колькі секунд ён з шырока раскрытымі вачыма, слухаў тое, што адбылося з Гары і Герміёнай у Забароненым лесе.

Гары быў не ў стане прысесці. Ён хадзіў сюды-туды перад комінам. Яго ўсё яшчэ калаціла.

- Снэйп палюе за Каменем дзеля Вальдэморта... Вальдэморт чакае яго ў Забароненым лесе... мы памыляліся, калі лічылі, што Снэйпу патрэбен Філасофскі камень, дзеля таго, каб разбагацець...

- Не вымаўляй яго імя!- напалоханым шэптам прамовіў Рон, быццам вырашыў, што Вальдэморт мог іх пачуць.

Але Гары яго не слухаў.

- Фірэнц выратаваў мяне, хаця не павінен быў гэтага рабіць... Бэйн ашалеў ад лютасці... ён сказаў, што нельга было ўмешвацца ў тое, што прадказалі зоры... а яны напэўна прадказалі, што Вальдэморт павяртаецца... Бэйн лічыў, што Фірэнц павінен быў дазволіць Вальдэморту забіць мяне... Мяркую зоры прадказалі і гэта.

- Ці ты кінеш вымаўляць яго імя!- прасыкаў Рон.

- Такім чынам,- адчайна працягваў Гары,- мне застаецца толькі чакаць пакуль Снэйп выкрадзе Камень і аддасць яго Вальдэморту, каб той мог павярнуцца і забіць мяне... Мяркую, Бэйн будзе задаволены.

Герміёна таксама была моцна напалохана, але знайшла словы, каб падбадзёрыць сябра.

- Гары, кажуць Дамблдор – адзіны каго баіцца Сам-Ведаеш-Хто і пакуль Дамблдор тут, Сам-Ведаеш-Хто цябе не кране. Да таго ж ты ўпэўнены, што кентаўры кажуць праўду? Іх словы нагадваюць мне вяшчунства, а прафесарка МакГонагал кажа, што вяшчунства вельмі недакладная частка магіі.

Калі яны скончылі размаўляць, неба пачало святлець. Спустошаныя і з асіплымі горламі яны пайшлі спаць. Але на гэтым начныя сурпрызы не скончыліся.

Калі Гары прыпадняў коўдру, ён убачыў на сваім ложку акуратна складзеную мантыю-невідзімку. Зверху на мантыі ляжала нечая цыдулка у якой было толькі тры словы:

 

На ўсялякі выпадак

 

— РАЗДЗЕЛ XVI —

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 65; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты