Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛIНЫ. Фарміраванне прафесійных кампетэнцый




Фарміраванне прафесійных кампетэнцый

Бібліятэкара-метадыста

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 5 курса факультэта iнфармацыйна-дакументных камунiкацый дзеннай формы навучання

 

 

Лазарава Іна Пятроўна

выкладчык

 

 

Мiнск 2012

Рабочая праграма

(зацверджана пратакол № 2 ад 19.10 2012г.)

 

УСТУП

Актуальнасць вывучэння дысцыпліны абумоўлена ўзрастаючай роллю працы метадыста ва ўдасканаленні і развіцці бібліятэчнай галіны Метадычныя кадры бібліятэк, якія на высокім узроўні валодаюць усімі ключавымі прафесійнымі кампетэнцыямі, з’яўляюцца рухаючай сілай прафесійных інавацый і павінны займаць вартае месца ў структуры бібліятэчнага персанала, і, адпаведна, метадычных цэнтраў

Праграма дысцыпліны “Фарміраванне прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста” распрацавана ў адпаведнасці з Дзяржаўным адукацыйным стандартам вышэйшай прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці Е1–23.01.11 «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».

Задачы курса – фарміраванне ў студэнтаў комплексных ведаў аб прафесійных кампетэнцыях бібліятэкара-метадыста, іх складаючых і шляхах фарміравання.

У праграме ў лагічнай узаемасувязі вылучаны тэмы, якія раскрываюць спецыфіку прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста, сутнасць, кампаненты, формы і метады іх фарміравання, ролю ў прафесійнай дзейнасці.

Пры складанні праграмы ўлічваліся міжпрадметныя сувязі з дысцыплінамі “Бібліяграфазнаўства. Тэорыя”, “Бібліятэчны тэхналагічны менеджмент”, “Бібліятэказнаўства. Тэорыя”, “Дакументазнаўства”, Бібліятэчная статыстыка” і іншымі курсамі, якія служаць фундаментам у набыцці прафесійных ведаў па спецыялізацыі “бібліятэкар-метадыст”.

Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу курса. Студэнт павінен ведаць:

¾ галоўныя прыярытэтныя напрамкі бібліятэчнай палітыкі дзяржавы;

¾ сутнасць, функцыі, задачы дзейнасці бібліятэкара-метадыста на сучасным этапе развіцця бібліятэчнай справы;

¾ актуальныя праблемы, якія стаяць перад метадыстам і метадычнай службай.

¾ прафесійныя кампетэнцыі і іх сутнасць;

¾ тыпалогію асобы метадыста;

¾ сістэму павышэння кваліфікацыі бібліятэчных кадраў;

¾ сістэму арганізацыйна-дарадчай дакументацыі;

¾ прафесіяграму метадыста;

¾ паказчыкі дзейнасці бібліятэкі;

¾ патрабаванні да выдавецкай дзейнасці бібліятэкі;

¾ выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій у метадычнай дзейнасці і павышэнні кваліфікацыі;

валодаць методыкамі:

¾ выяўлення і ўкаранення інавацыйнага вопыту ў дзеqнасць бібліятэкі;

¾ самаадукацыі;

¾ распрацоўкі мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі;

¾ стварэння метадычных дапаможнікаў;

¾ складання метадычных рэкамендацый

¾ стварэння іміджу бібліятэкара-метадыста:

¾ распрацоўкі планаў і справаздач;

умець:

¾ распрацоўваць статыстычныя табліцы;

¾ запаўняць формы статыстычнай справаздачнасці;

¾ прымяняць новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў павышэнні кваліфікацыі і арганізацыі працы;

¾ наладжваць сувязі з грамадскасцю і арганізацыямі, установамі.

 

Выкарыстанне вучэбна-метадычнага комплекса па дысцыпліне, рэйтынгавай сістэмы ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўных мадэлей кіруемай самастойнай работы садзейнічае арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыка.

Пры правядзенні семінарскіх заняткаў па дысцыпліне мэтазгодна выкарыстоўваць дыскусійныя формы, методыкі актыўнага навучання, што будзе садзейнічаць фарміраванню сучасных сацыяльна-асабовых і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый будучых спецыялістаў.

У межах вывучэння курса праводзяцца розныя віды кантроля за самастойнай працай студэнтаў (ацэнка пісьмовых прац, тэстаў, вуснае субяседаванне і інш.). Завяршаецца вывучэнне курса экзаменам.


ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН КУРСА

  Назва тэмы Колькасць гадзін
усяго лекц. сем. заняткі практ. заняткі   СРС
Уводзіны 0,5 0,5      
Тэма 1.Сфера дзейнасці бібліятэкара-метадыста  
Тэма 2.Мадэль прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста    
Тэма 3.Імідж бібліятэкара-метадыста. Фактары прафесійнай абгрунтаванасці (пераканаўчасці)  
Тэма 4.Камунікатыўная культура метадыста  
Тэма 5.Карпаратыўная культура метадыста
Тэма 6.Дзейнасць бібліятэкара-метадыста ў рамках рэдакцыйна-выдавецкага працэса  
Тэма 7.Тыпалогія асобы метадыста    
Тэма 8.Арганізацыя працы бібліятэкара-метадыста    
Тэма 9.Прымяненне новых інфармацыйных тэхналогій у метадычным забеспячэнні дзейнасці бібліятэкі 9,5 1,5
УСЯГО

ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛIНЫ

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 74; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.009 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты