Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове ХVІ — ХVІІІ ст.




У другой палове XVI — XVIII ст. галоўнай крынiцай права на Беларусi, як i ва ўсiм Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, з’яўляўся III Статут Вялiкага княства Лiтоўскага. У сувязi з тым, што пасля прыняцця Люблiнскай унii ўтварылася канфедэратыўная дзяржава Рэч Паспалiтая, пачалі рабiцца шматлікія спробы ўнесцi ў яго змены. Справа ў тым, што Статут 1588 г. насуперак акту Люблiнскай унii заканадаўча аформiў захаванне Вялiкага княства Лiтоўскага як дзяржавы. Складальнiкi новага Статута нiбы не заўважылi цi не зразумелi акта унii аб уключэннi ВКЛ у склад Польшчы, а таму прадстаўнiкi апошняй патрабавалi ўнясення паправак у некаторыя артыкулы, асаблiва ў тыя, што забаранялi iншаземцам займаць пасады i набываць землi ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Польская шляхта лiчыла, што гэтыя артыкулы супярэчаць акту Люблiнскай унii i павiнны быць скасаваны. Аднак дамаганнi кароннай шляхты былi адхiлены i змест Статута некаторы час заставаўся без карэнных змяненняў. Аднак з цягам часу прымалiся новыя законы, якiя дапаўнялi Статут або нават уносiлi ў яго змены. Напрыклад, калi ў 1668 г. быў выдадзены закон, па якiм за адыход ад каталiцкай веры вiнаватыя каралiся канфiскацыяй маёмасцi i выгнаннем з дзяржавы, то нормы гэтага акта распаўсюджвалiся i на тэрыторыю княства Лiтоўскага. Па законе 1733 г. праваслаўныя i пратэстанты былi пазбаўлены права быць дэпутатамi сойма i суддзямi Галоўнага трыбунала. Згодна з соймавай пастановай у канцы XVII ст. у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у якасцi дзяржаўнай замест беларускай абвяшчалася польская мова.

Важнай крынiцай права ў XVIII ст. становiцца звод законаў пад назвай “Валюмiна легум” (“Кнiга законаў”), у якiм былi сабраны соймавыя пастановы, прывiлеi i iншыя нарматыўна-прававыя акты, якiя дзейнiчалi на тэрыторыi Польшчы, Вялiкага княства Лiтоўскага i Правабярэжнай Украiны да 1793 — 1795 гг. Упершыню 8 тамоў “Валюмiна легум”, у якiх сабраны акты за 1347 — 1779 гг., былi выда-дзены ў Варшаве ў 1732 — 1782 гг.

Такiм чынам, у гэтым выданнi былi змешчаны нарматыўна-прававыя акты, якiя дзейнiчалi, i тыя, што фактычна страцiлi юрыдычную сiлу.

Дарэчы, “Валюмiна легум” — неафiцыйнае выданне i не з’яўляецца поўным зборам законаў. Побач з актамi з арыгiнальных крынiц у гэты зборнiк уключаны i дакументы, якія былі змешчаны ў працах асобных аўтараў. Для вывучэння гiсторыi дзяржавы i права Вялiкага княства Лiтоўскага асаблiвую каштоўнасць маюць акты “Валюмiна легум” аб дзейнасці органаў дзяржаўнага кiравання i ўлады, сацыяльна-эканамiчным становiшчы насельнiцтва1.

Значэнне крынiцы права мелi таксама акты, якiя былi змешчаны ў якасцi дадатка да Статута 1588 г. i выдадзены на польскай мове ў 1648, 1693, 1744 i 1786 гг.2 У тэксце трэцяга Статута Вялiкага княства Лiтоўскага выдання 1786 г. былi змешчаны закон аб утварэннi Галоўнага трыбунала i каментарыi да яго, алфавiтна-прадметны ўказальнiк i некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.

Найбольш значныя змяненнi права адносяцца да другой паловы XVIII ст., асаблiва да перыяду дзейнасцi Чатырохгадовага сойма, якi зацвердзiў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.

У вынiку першага падзелу Рэчы Паспалiтай па наказе Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. на ўключанай у склад Расii тэрыторыi былi створаны Пскоўская i Магiлёўская губернi. Устанаўлiвалася, што “суд i расправа” ў гэтых землях, якiя тычацца асабiстых спраў, павiнны разглядацца на падставе мясцовых “законаў i звычаяў i iх моваю”, гэта значыць — па Статуце 1588 г. “Справы ж, што парушалi спакой i цiшыню грамадзян” , падлягалi разгляду ва ўстановах, “кои от власти верховной на то устроены”3.

Такiм чынам, крынiцамi права ў Пскоўскай i Магiлёўскай губернях па найбольш важных крымiнальных справах, асаблiва па справах аб дзяржаўных злачынствах, з’яўлялiся Саборнае ўлажэнне 1649 г., “Артыкул воiнскi” i iншыя акты расiйскай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якiх крымiнальных справах прымянялiся нормы Статута 1588 г., а па якiх — рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расiйскай Iмперыi дзвюх беларускiх губернях стваралiся губернскiя i правiнцыяльныя суды. Суддзi гэтых судоў выбiралiся шляхтай, якая мела не менш 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымi маглi быць шляхцiцы, якiя мелi не менш чым 20 сялян. Змяняўся час пасяджэнняў земскiх судоў. Яны павiнны былi разглядаць справы толькi ў чатыры восеньска-зiмовыя месяцы (з 1 лiстапада па 1 сакавiка). Указам Сената ад 28 жнiўня 1772 г. забаранялася прадаваць беларускiх сялян без зямлi, бо “белорусское шляхетство издавна не имело сего в обыкновении”1.

Далучэнне ўсходнiх раёнаў Беларусi да Расii ў вынiку першага падзелу Рэчы Паспалiтай выклiкала неабходнасць унесцi змены ў парадак разгляду спраў у Галоўным судзе ВКЛ (трыбунале). Згодна з соймавай пастановай 1775 г. ён павiнен быў праводзiць свае сесii замест Вiльнi, Менска i Наваградка толькi ў Вiльнi i Гароднi. Пачатак Вiленскай сесii Галоўнага суда ўстанаўлiваўся 15 лiстапада, Гарадзенскай — 1 мая.

Сойм Рэчы Паспалiтай у 1786 г. змянiў тэрмiны правядзення сесiй земскiх судоў. Так, суды Менскага i Берасцейскага ваяводстваў павiнны былi разглядаць справы на адной сесii з 1 кастрычнiка да 31 студзеня замест трох сесiй, якiя прадугледжвалiся Статутам. Змянялiся тэрмiны правядзення сесiй земскiх судоў i ў iншых ваяводствах i паветах.

 

 

Глава8


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-05; просмотров: 170; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты