Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Прынцыпы выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры .




Прынцыпамі навучання называюць пэўную сістэму зыходных асноўных дыдактычных патрабаванняў да працэсу навучання, выкананне якіх забяспечвае яго неабходную эфектыўнасць. Прынцыпы навучання абумоўлены мэтамі і задачамі, якія ставяцца перад школай, а таксама аб’ектыўнымі заканамернасцямі, што вызначаюцца навукамі, якія вывучаюць працэс выхавання і чалавека.

Прынцыпамі выкладання культуралагічных дысцыплін абазначаюцца патрабаванні да працэсу навучання па культуралагічных прадметах, якія абумоўлены мэтамі і задачамі адукацыі ў галіне культуры.

Арганізацыя працэсу навучання на ўроках культуралагічнага цыклу павінна падпарадкоўвацца агульна-дыдактычным прынцыпам: прынцып навуковасці; сістэматычнасці і паслядоўнасці; даступнасці (ісці ад лёгкага да цяжкага; ад вядомага да невядомага; ад простага да складанага); сувязі навучання з жыццём; свядомасці і актыўнасці ў навучанні; нагляднасці; трываласці і грунтоўнасці; развіваючага і выхоўваючага навучання; індывідуалізацыі навучання; аптымальнага спалучэння метадаў і форм навучання.

Выкладанне культуралагічных дысцыплін мае і ўласныя спецыфічныя прынцыпы выкладання:

· прынцып інтэграцыі розных відаў мастацтва на адным уроку – вызначае метадычныя патрабаванні да аптымальнага спалучэння відаў мастацтва, аб’яднаных па пэўнаму крытэрыю (тэме, аўтару, сюжэту і г.д);

· прынцып гістарызма – знаходзіцца ў аснове пабудовы праграмы па СМК, вызначае неабходнасць пазнання і ўсведамлення вучнямі нялёгкіх шляхоў пошукаў чалавекам сваіх сапраўдных духоўных каштоўнасцей. Іншымі словамі, увесь працэс вывучэння культуры арганізуецца згодна гістарычнай храналогіі – ад першабытнасці да сучаснасці, што мае адлюстраванне не толькі ў планаванні навучання, але і на кожным канкрэтным уроку.

· прынцып апоры на творчы метад – садзейнічае выдзяленню асноўнага, галоўнага ў асаблівасцях мастацкай культуры таго ці іншага часу, вызначэнню вядучых каштоўнасна-арыентуючых тэндэнцый мастацкай культуры эпохі, мастацкага ўвасаблення разумення праблемы самавызначэння чалавека ў грамадстве, у свеце. Адной з важнейшых мэт прадметаў культуралагічнага цыклу з’яўляецца актывізацыя творчай актыўнасці вучняў, пабуджэнне іх да самастойнай творчай дзейнасці.

· прынцып непасрэдных зносін з мастацтвам, якія ажыццяўляюцца пры арганізацыі ўспрымання вучнямі твораў мастацтва.

Выкладанне культуралагічных дысцыплін павінна будавацца на зносінах (не ў значэнні сяброўскіх, роднасных і інш.), у аснове якіх ляжыць паняцце дыялогу. Дыялагічныя зносіны – гэта «такое взаимодействие людей, которое по своей структуре симметрично, в нем нет учителя и ученика, а есть партнеры, равные друг другу участники единой деятельности. Идеальная модель человеческого общения — дружба, которая может существовать только как связь разных, но равных людей. И цель дружбы — не передать какую-то информацию, не научить чему-то. Суть дружбы — добиться общности людей, выработать общие ценности, единые жизненные позиции, при этом каждый из них, остается неповторимой индивидуальностью и ценит ее в другом» (М.С. Каган).


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 88; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.013 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты