Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Практычныя метады навучання на занятках па культуры.




 

Крыніцай ведаў выступаюць практычныя дзеянні з прадметамі, тэкстамі, дапаможнымі матэрыяламі і г.д.

ПРАКТЫКАВАННІ – паўторнае шматразовае выкананне разумовага або практычнага дзеяння з мэтай авалодання ім або павышэння яго якасці. Галоўнымі патрабаваннямі з’яўляюцца:

1) асэнсаванне тэарэтычнай асновы практыкавання;

2) строгая паслядоўнасць выканання і паступовае павышэнне ступені самастойнасці ў працы вучня;

3) разнастайнасць практыкаванняў і паступовае ўскладненне;

4) свядомая накіраванасць на ўдасканаленне ўмення;

5) аналіз вынікаў і прычын памылак.

Вызначаюць практыкаванні: узнаўлення з мэтай замацавання; па прымяненню ведаў у новых умовах; творчыя практыкаванні. Вусныя практыкаванні садзейнічаюць развіццю лагічнага мыслення, памяці, маўлення і ўвагі. Пісьмовыя практыкаванні выкарыстоўваюцца для замацавання ведаў і выпрацоўцы ўменняў, садзейнічаюць фарміраванню культуры пісьмовага маўлення, самастойнасці ў працы.

Да графічных практыкаванняў адносяцца праца навучэнцаў па складанні схем, чарцяжоў, графікаў, тэхналагічных карт, выраб альбомаў, плакатаў, стэндаў, выкананне замалёвак пры правядзенні лабараторна-практычных прац, экскурсій і т.д. Графічныя практыкаванні выконваюцца звычайна адначасова з пісьмовымі і вырашаюць адзіныя вучэбныя задачы. Ужыванне іх дапамагае навучэнцам лепш успрымаць, асэнсоўваць і запамінаць вучэбны матэрыял, спрыяе развіццю прасторавага ўяўлення. Графічныя працы ў залежнасці ад ступені самастойнасці навучэнцаў пры іх выкананні могуць насіць аднаўляючы, трэніровачны або творчы характар.

Да вучэбна-працоўных практыкаванняў адносяцца практычныя працы навучэнцаў, якія маюць вытворчую скіраванасць. Мэтай гэтых практыкаванняў з'яўляецца ўжыванне тэарэтычных ведаў навучэнцаў у працоўнай дзейнасці. Такія практыкаванні спрыяюць працоўнаму выхаванню навучэнцаў.

ПРАКТЫЧНЫЯ РАБОТЫ – праводзяцца пасля вывучэння тэм, раздзелаў і маюць абагульняючы характар. Выконваючы практычныя заданні, вучні выпрацоўваюць уменні і навыкі, а таксама атрымліваюць новыя веды аб з’явах культуры, творах мастацтва, гістарычных асобах.

ЛАБАРАТОРНЫЯ РАБОТЫ - прадугледжвае вывучэнне вучнямі па заданню настаўніка якіх-небудзь з’яў пры дапамозе спецыяльнага абсталявання. Праводзяцца лабараторныя работы ў ілюстратыўным ці даследчым плане. На культуралагічных прадметах такія заданні звязаны са збіраннем і папаўненнем экспанатамі мясцовых краязнаўчых ці школьных музеяў, вывучэнне фальклору сваёй мясцовасці і іншыя. Настаўнік складае інструкцыю, а вучні запісваюць вынікі працы ў выглядзе справаздач, лічбавых паказчыкаў, графікаў, схем, табліц. Лабараторная работа можа быць часткай урока, займаць цэлы ўрок і больш.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 91; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты