Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Адамчык




Чуж.Бацьк. (1977), Год нулявы (1982), І скажа той, хто народзіцца (1987), Голас крыві брата твайго (1990).

Раман-тэтралогія ўзнаўляе жыццё заходнебел вёскі Верасава і яе жыхароў напярэдадні і ў час 2-ой сусв вайны. Выразна-пластычныя малюнкі штодзённага побыту, маляўнічыя партрэты герояў ствараюць свет гэтага твора. Дзе-ні адбываюцца ў сяр 20 ст.. Шматлікія героі жывуць штодзёншчынай, элементарна выжываюць, мала спадзяюцца на шчаслівы зыход. Высілкі простага люду і нешматлікай нац. Інтылігенцыі накіраваны на тое, каб захаваць апошняе, што ёсць ў душы: чалавечую годнасць. Героі рамана, усе разам і кожны паасобку, набліжаюцца да гістарычнага парога, за якім ім давядзецца развітацца з традыцыйным лдам існавання і прыстасоўвацца да шпаркіх змен у свеце. У верасаўцаў свае маленькія драмы, якія здаюцца вялікімі. Выходзіць замуж за нялюбага, але багатага гаспадара Алеся Корсак. Нагараваўшыся, застаецца ўдавой. Але мары пра жаночае шчасце перашкаджае прысутнасць у хаце свякрухі і нямой залоўкі. Алеся зводзіць абедзвюх са свету дзеля таго, каб быць вольнай і шчасл з Імполем Верамеем. Тым часам ён кідае вокам на маладзейшую за жонку Хрысціну. Алеся збіраецца кінуцца пад цягнік, але чакае дзіця. Іншыя падзеі: гінуць, ачышчаючы за капейку цыстэрну ад газы, Сяргей Рэпка і беспрацоўны Восіп; збіваюць у пастарунку за беларускамоўныя вершы Міцю Корсака, тоне ў рэчцы малы сынок Марціна Ваўчка.

Драматызм падзей нарастае і становіцца мацнее з кожным новым раманам, каб у заключным творы дасягнуць маштабаў мясцовага апакаліпсісу, калі гіне большасць герояў. Зямное існаванне гэтых людзей пазбаўлена духоўнасці, бел інтэліг, як носьбіт нац ідэі амаль цалкам вынішчана, жыццё нагадвае жывёльнае змаганне ўсіх супраць усіх.Празаік выказаў кволую надзею на павольнае вяртанне беларусаў ва ўлонне суч еўрапейскай цывілізацыі. Менавіта таму р-тэтр завяршаецца сцэнай, калі Алеся Корсак , якая страціла амаль усё, што мела,сваіх родных і блізкіх, выходзіць за вёску на шлях, які вядз ў вялікі свет людства.

Вячаслаў Адамчык з’яўляецца адным з вядучых беларускіх пісьменнікаў, аўтарам шырока вядомай тэтралогіі “Чужая бацькаўшчына” (1978), “Год нулявы” (1983), “І скажа той хто народзіцца” (1987), “Голас крыві брата твайго” (1990). У цэнтры ўвагі пісьменніка — заходнебеларуская вёска Верасава. Аўтар прасочвае жыццё герояў на працягу даволі вялікага перыяду. Тут і часы даваеннай польскай дзяржавы, і першыя гады савецкай улады, і перыяд фашысцкай акупацыі.

У рамане “Чужая бацькаўшчына” В. Адамчык выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. Твор прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусі напярэдадні яе вызвалення. У центры яго — сям’я Уласа Корсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае папрокаў : не краў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпу “мая хата з краю”. Нікому ён асабліва не дапамог, зўсёды застаючыся ў цяні. Пражыў жыццё Улас, пры гэтым не страуіўшы сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе не мінула яго, паламаўіы лёс дачкі Алесі. Жыла яна хціва, зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль і этыку і а здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзіць замуж за парабка Імполя, затым атручвае атручвае свякруху і нямую залоўку, перапісваючы на сваё імя зямлю. Але не прыносіць шчасця чужая бацькаўшчына Алесі, яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін. Няўтульна становіцца і Імполю, для якога шырокі свет закрыўся вузкаэгаістычнымі, дробнымі інтарэсамі.

У другі рамане В. Адамчыка “Год нулявы” прасочваецца далейшы лёс герояў. Падзеі адбываюцца ў 1939 г., каді Заходняя Беларусь воінаў Чырвонай Арміі. З тымі, хто выйшаў насустрач воінам, быў і Імполь.

Заключны твор тэтралогіі — раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць !”, -- усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 152; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты