Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


На мяжы з Германіяй




Вясной 1941 г. Генштаб Чырвонай Арміі распрацаваў «План абароны дзяржаўнай мяжы 1941 г.», згодна якому войскі памежных акруг павінны былі не дапусціць ворага на тэрыторыю СССР, скаваўшы яго пад час абароны ў абарончых умацаваных раёнах, што дазволіць правесці мабілізацыю і развёртванне галоўных сіл Чырвонай Арміі, стварыць тым самым умовы для галоўнага наступлення. Гэтыя задачы ўскладваліся на 60 дывізій першага стратэгічнага эшалону, размеркаваныя паміж 5 заходнімі памежнымі акругамі.

Негледзячы на заяву ТАСС ад 14 чэрвеня 1941 г., якая адмаўляла магчымасці вайны з Германіяй, 15 чэрвеня прымаюцца меры па тэрміноваму ўзмацненню баяздольнасці арміі. Гэтыя меры адпавядалі раней прынятым дакументам – «Плану абароны... 1941 г.» і ваеннай дактрыне «прэвентыўнага ўдару».

У красавіку-маі дзеля папаўнення войска заходніх акруг было прызвана з рэзерву (нібыта на ваенныя зборы) 800 тыс. чалавек. У маі пачалася перадыслакацыя бліжэй да мяжы 66 дывізій з унутраных акруг. 12 чэрвеня да мяжы па начах падцягваліся 63 дывізіі рэзерваў заходніх акруг. Войскі прыгранічных акруг складалі каля больш паловы ўсёй Чырвонай Арміі. Часці Заходняй Асобай ваеннай акругі складаліся з 44 дывізій агульнай колькасцю 671,9 тыс. чалавек. У войсках было 10087 гармат і мінамётаў, 2201 танкаў і 1685 самалётаў (у асноўным устарэлых узораў).

Гэта былі буйныя сілы, дастатковыя да паспяховай абароны. Але асабовы склад большасці дывізій, асабліва танкавых фарміраванняў, быў укамплектаваны па штатах мірнага часу. Большасць мабілізацыйных запасаў знаходзілася каля дзяржаўнай мяжы. Чырвоная Армія рыхтавалася да апераджальнага ўдару, таму войскі прыкрыцця для другога і трэцяга стратэгічных эшалонаў не развёртваліся, савецкае ваеннае кіраўніцтва неадэкватна ацэньвала свае магчымасці. Так, асабовы састаў Заходняй асобай ваеннай акругі пад камандаваннем генерала арміі Д.Паўлава налічваў ад 37% да 71% штатаў ваеннага часу ў залежнасці ад канкрэтнай часткі. Забяспечанасць тылавых органаў транспартам складала 40-45%.
З 6 механізаваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага парку і авіяцыі былі машыны ўстарэлых марак. Ваенна-паветраныя сілы размяшчаліся скучана, блізка ля мяжы і не мелі цэнтралізаванага кіравання і сучасных сродкаў сувязі.

Новая граніца пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР заставалася неабсталяванай, будаўніцтва новых 4-ох умацаваных раёнаў – Гродзенскага, Асавецкага, Замброўскага, Брэсцкага толькі адставала ад плану. Да чэрвеня 1941 г. было пабудавана толькі 505, а абсталявана толькі 193 доўгатэрміновых агнявых збудаванняў з запланаваных 1174. Для сістэмы абароны заходніх межаў Беларусі гэта было нішто. Умацаванні старой дзяржаўнай савецка-польскай мяжы паскоранымі тэмпамі разбураліся.

Вынік: Напрыканцы 1930-х гг. пачалася паскораная падрыхтоўка Савецкага Саюза да непазбежнай вайны з Германіяй.
У гэтай дзейнасці ўрад СССР абапіраўся на моцную прамысловую базу, партыйна-ідэалагічны апарат і ваенныя сілы Чырвонай Арміі. У 1941 г. праводзіліся канкрэтныя мерапрыемствы па недапушчэнню германскай арміі на тэрыторыю СССР, але з-за неадэкватных ацэнак баяздольнасці арміі і памылковай стратэгіі гэтыя мерапрыемствы не дасягнуць тых мэтаў, якія ставіліся. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны паказалі, што ваенна-эканамічны патэнцыял краіны не быў выкарыстаны ў поўнай меры для ўмацавання абараназдольнасці.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-02-10; просмотров: 70; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты