КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай АрмііАдным з вызначальных фактараў хуткай перамогі пад час аперацыі «Баграціён» з’яўляецца шырокі партызанскі рух ва ўсходніх раёнах Беларусі і дапамога з боку насельніцтва Беларусі. Важнейшай акцыяй беларускіх партызан было правядзенне трэцяга этапу «рэйкавай вайны», пачатага за тры дні да наступлення савецкіх войск. Партызаны падарвалі больш за 40 тыс. рэек, паралізаваўшы рух на чыгунцы. Гэта значна знізіла мабільнасць нямецкіх войскаў, па сутнасці паралізавала іх магчымасць да шырокага манёўру. З пачаткам наступлення Чырвонай Арміі партызаны самастойна вызвалілі шэраг населеных пунктаў, іх атрады займалі важныя плацдармы, пераправы праз рэкі. Актыўную дапамогу і падтрымку савецкім войскам аказвалі жыхары Беларусі. Разам з партызанамі яны разбуралі варожыя камунікацыі, дарогі, рабілі лясныя завалы, паказвалі варожыя засады, мінныя палі, пераправы, з’яўляліся праваднікамі, выконвалі даручэнні. Шмат дзе ствараліся атрады самаабароны, якія мужна баранілі свае вёскі ад падпальшчыкаў, ад адступаючых груп ворага. Мясцовае насельніцтва дапамагала фарміраванням Чырвонай Арміі адшукваць салдат і афіцэраў разбітых нямецка-фашысцкіх часцей. З дапамогай мясцовых жыхароў толькі на тэрыторыі Віцебскай вобласці было ўзята ў палон ці знішчана пры аказанні супраціўлення каля 9 тыс. салдат і афіцэраў. 14 чэрвеня 1944 г. у адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б было створана 185 знішчальных батальёнаў. Яны налічвалі 16640 байцоў. Ім дапамагалі 7 тыс. груп садзейнічання, якія налічвалі 42730 чалавек. Толькі за ліпень 1944 г. імі былі паланёныя звыш 22 тыс. чалавек. У гарадах і населеных пунктах падпольныя арганізацыі стваралі групы для назірання за прамысловымі прадпрыемствамі і памяшканнямі, якія падрыхтоўваліся гітлераўцамі да ўзрыву. Дом Урада, будынак ЦК КП(б)Б, Акруговы Дом афіцэраў, многія дамы і прадпрыемствы ў Мінску ўдалося выратаваць толькі дзякуючы таму, што перадавыя часці, якія ўварваліся ў горад, хутка наладзілі кантакт з мясцовымі падпольшчыкамі і пры іх дапамозе неадкладна размініравалі будынкі. Акрамя непасрэднай дапамогі ваенным, насельніцтва вызваленых раёнаў шмат рабіла для аднаўлення інфраструктуры рэспублікі, якая ў першую чаргу была партэбна для далейшага паспяховага наступлення. Яны выходзілі на аднаўленне чыгунак, шашэйных і грунтовых дарог, на будаўніцтва мастоў. За кароткі тэрмін было адноўлена больш як 10 тыс. км чыгуначнага палатна і 1735 чыгуначных мастоў, пабудавала 2950 новых мастоў. За тры дні працоўныя Мінска аднавілі мост цераз раку Свіслач, перашылі чыгуначнае палатно. Ужо 9 ліпеня ў Мінск прыбыў першы цягнік, а ў Брэст першы цягнік прыбыў ужо на трэці дзень пасля яго вызвалення. Насельніцтва Беларусі прыцягвалася да мабілізацыі сродкаў у фонд абароны, у час збору хлеба і іншых прадуктаў, падпіскі на трэцюю ў 1944 г. і чацвёртую ў 1945 г. дзяржаўныя ваенныя пазыкі. Шырока на вызваленай тэрыторыі прайшоў прызыў у Чырвоную Армію. Тэрыторыя заходняй і цэнтральнай Беларусі не пазнала шырокай эвакуацыі ў 1941 г., таму людскія рэзервы захаваліся, не гледзячы на палітыку генацыду з боку нямецкіх акупацыйных уладаў. За перыяд з пачатку вызвалення Беларусі да сярэдзіны студзеня 1945 г. у армію было мабілізавана звыш 560 тыс. чалавек, да якіх дадаліся 147 тыс. удзельнікаў партызанскага руху. Але перад гэтым адбыўся парад партызанаў, які з’явіўся той высокай ацэнкай ўкладу беларусаў у справу агульнай перамогі. Мітынг і парад працоўных і партызан Мінска і Мінскай вобласці адбыўся 16 ліпеня 1944 г. На яго сабралася 50 тыс. працоўных сталіцы і больш за 30 тыс. партызан, быў запрошаны камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі і дэлегацыя працоўных горада Горкага (зараз Ніжні Ноўгарад). Грандыёзны партызанскі парад з’явіўся дастойным завяршэннем гераічнай барацьбы партызан і ўсіх жыхароў рэспублікі супраць нямецкіх захопнікаў.
|