Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Прыметнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенна прыметнікаў.




Часціна мовы, якая называе статычную прыкмету або ўласцівасць рэаліі, абазначанай назоўнікам, і мае залежныя ад яго граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Пры гэтым з семантычнага пункту гледжання абазначаная прыметнікам прыкмета не мае аб’ёму, але пры спалучэнні з назоўнікам аўтаматычна набывае яго. З улікам гэтых залежных ад назоўнікаў граматычных форм да прыметнікаў далучаюцца парадкавыя лічэбнікі, прыметнікавыя займеннікі, дзеепрыметнікі, якія першасна выступаюць у атрыбутыўнай функцыі, што сінтаксічна афармляецца дапасаваным азначэннем. Другаснай функцыяй прыметнікаў з’яўляецца іх выступленне ў ролі прэдыкатыва, своеасаблівага сінтаксічнага цэнтра выказвання, калі яны служаць састаўной часткай выказвання, часцей за ўсё ў творным склоне, прэдыкатыўныя канструкцыі з якімі пачалі актыўна ўжывацца яшчэ ў старабеларускай мове. Па сваіх лексіка-граматычных асаблівасцях прыметнікі падзяляюцца на якасныя і адносныя.

Якасныя прыметнікі выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, дапускаюць сваю лагічную інтэрпрэтацыю, матываванай адпаведнай якасцю прадметаў. Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы. Праз пераносныя значэнні адносныя прыметнікі ў пэўных кантэкстах здольны выступаць у ролі якасных (параўн.: жалезны характар), і наадварот, якасныя прыметнікі ў адпаведных кантэкстах набываюць роль адносных (параўн.: чорны хлеб).

Вышэйшая ступень параўнання якасных прыметнікаў мае простую (сінтэтычную) форму выражэння, што ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ейш (-эйш) і складаную (аналітычную), што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней). Простая форма найвышэйшай ступені ўтвараецца з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені, а складаная форма ўтвараецца аналітычным спосабам з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш, якія далучаюцца да зыходнай формы якасных прыметнікаў.

Якасныя прыметнікі могуць выступаць у поўнай і кароткай форме, але кароткія формы ў сучаснай беларускай мове з’яўляюцца малаўжывальнымі; яны не скланяюцца як раней і амаль паўсюдна выцеснены поўнымі формамі. Кароткія прыметнікі пры сваім выкарыстанні выступаюць пераважна ў ролі прэдыкатываў, выражаюць не пастаянныя, а часовыя прыкметы, знаходзяць прымяненне ў некаторых паэтычных творах, ва ўстойлівых выразах, практычна не ўжываюцца як азначэнні ў іншых відах маўленчай дзейнасці. Для якасных прыметнікаў уласціва антанімія.

Займеннікавыя прыметнікі (параўн.: мой, твой, наш, гэты, які, усякі і інш.), гэтаксама як і субстантыўныя займеннікі (параўн.: я, мы, хто, нішто і інш.), выконваюць аднолькавую функцыянальную ролю, выступаюць у якасці замяшчальнікаў знамянальных слоў, аднак розняцца паміж сабой тым, што граматычныя катэгорыі першых (займеннікавых прыметнікаў) вызначаюцца тымі назоўнікамі, з якімі яны спалучаюцца; а ў другіх (субстантыўных займеннікаў) праяўляюцца самастойна. Сярод займеннікавых прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя (параўн.: мой, наш, ваш і інш.), указальныя (параўн.: гэты, той, такі і інш.), азначальныя (параўн.: кожны, увесь, іншы і г.д.), пытальна-адносныя (параўн.: чый, які, каторы і інш.), няпэўныя (параўн.: абы-чый, які-небудзь, чый-небудзь і інш.), адмоўныя (параўн.: нічый, ніякі і інш.). Дадзеныя займеннікавыя прыметнікі спалучаюцца ў родзе, ліку, склоне з адпаведнымі назоўнікамі.

Сярод прыметнікаў ёсць група нязменных слоў, якія не скланяюцца, не змяняюцца па родах і ліках, маюць ва ўсіх выпадках свайго ўжывання нулявы канчатак. Звычайна нязменныя прыметнікіі з’яўляюцца запазычанымі словамі, выступаюць у сінтаксічнай функцыі азначэнняў, але ў адрозненне ад уласнабеларускіх і засвоеных запазычаных прыметнікаў займаюць у словазлучэнні постпазіцыйнае месца (параўн.: колер хакі). Арганічна засвоеныя беларускай мовай запазычаныя словы падобнага тыпу могуць набываць поўную форму прыметнікаў і граматычна змяняцца як і яны (параўн.: тканіна колеру бардо і бардовая тканіна).

Пераважная большасць прыметнікаў скланяецца па прыведзенаму вышэй ад’ектыўнаму тыпу субстантываваных прыметнікаў, але прыналежныя прыметнікі змяняюцца па змешанаму тыпу скланення. У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду – нулявы канчатак, жаночага роду – канчатак , ніякага роду не пад націскам , а пад націскам . У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду пры спалучэнні з неадушаўлёнымі назоўнікамі маюць кароткую форму, як і ў назоўным склоне, а прыналежныя прыметнікі жаночага роду маюць кароткую форму з канчаткам . Прыналежныя прыметнікі множнага ліку ўсіх родаў у назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую форму з канчаткам . Ва ўсіх астатніх склонах канчаткі прыналежных прыметнікаў супадаюць з канчаткамі прыметнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення.

Білет 14

Лічэбнік і яго асноўныя разрады.

Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку. Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі. З семантычнага пункту гледжання лічэбнікі падзяляюцца на пэўна-колькасныя, што фіксуюць дакладны лік чаго-небудзь і няпэўна-колькасныя, якія выражаюць недакладны лік адзінак.

Сярод пэўна-колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца зборныя,што абазначаюць колькасць як адно цэлае, адзінства, дробавыя, што абазначаюць часткі цэлага або цэлае і яго часткі. Зборныя назоўнікі часцей за ўсё спалучаюцца з назвамі маладых істот, асобамі мужчынскага полу, субстантываванымі прыметнікамі, асабовымі займеннікамі, множналікавымі назоўнікамі, пры набыцці імі сэнсу прыслоўяў тыпу ўдвух. Зборныя лічэбнікі не маюць роду і ліку, утвараюцца звычайна ад колькасных лічэбнікаў у межах ад двух да дзесяці, натуральна робяцца субстантывамі, рэдка выкарыстоўваюцца ў навуковым і ў афіцыйна-дзелавым стылях. Зборны лічэбнік абодва (мужчынскі і ніякі род) у жаночым родзе мае форму абедзве, а пры спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага роду, ужываецца форма абое.

Як і дробавыя лічэбнікі, няпэўныя спалучаюцца з назоўнікамі, што абазначаюць матэрыяльныя рэчывы, абстракт-ныя рэаліі.

Лічэбнікі з’яўляюцца лексіка-граматычнымі разрадамі слоў, бо выражанае імі паняцце мае найперш семантычную прыроду, у той час як марфалагічныя катэгорыі прадстаўлены ў іх непаслядоўна і менш выразна, таму што адны лічэбнікі надзелены граматычнымі характарыстыкамі назоўнікаў, другія – прыметнікаў (парадкавыя лічэбнікі), трэція маюць не зусім вызначаны граматычны статус. У матэматыцы лічэбнікі выступаюць як абазначэнні абстрактных велічынь і могуць функцыянаваць самастойна, без спалучэння з назоўнікамі. У адрозненне ад слоў іншых часцін мовы многія лічэбнікі могуць дубліравацца на пісьме лічбамі, і арабскімі, і лацінскімі, якія ўжываюцца часта ў пісьмовым тэксце побач і ў спалучэнні з вербальнымі сродкамі.

Па сваёй граматычнай структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаюцца з аднаго кораня, складаныя, маюць як мінімум дзве асновы, састаўныя, утвараюцца з двух і болей лічэбнікаў-слоў. Асноўнай граматычнай прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склону, бо ўсе яны, акрамя паўтара, паўтары, дзевяноста, мала, шмат, многа, нямала, скланяюцца. Па родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнік адзін, а толькі па родах – паўтара, паўтары, абодва, абедзве, два, дзве. Астатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў. У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталт тройка, сотня, дзесятак і інш., якія маюць родавыя адрозненні, спалучаюцца з лічэбнікамі і прыметнікамі і акрамя ліку выражаюць прадметнасць. Пэўныя колькасныя лічэбнікі пры постпазіцыйным ужыванні выражаюць прыблізную колькасць. Катэгорыю адушаўлёнасці маюць толькі лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры. Асобную невялікую групу лічэбнікаў складаюць займеннікавыя, што ўключаюць у свой склад словы колькі, некалькі, столькі, гэтулькі і інш. Дадзеныя словы выступаюць як адносныя і пытальныя займеннікі, у спалучэнні з дзеясловамі як прыслоўі, а таксама ўжываюцца для абазначэння няпэўнай колькасці. У апошнім выпадку гэтыя словы звычайна спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне і скланяюцца як прыметнікі множнага ліку.

Парадкавыя лічэбнікіпа сваёй семантыцы адносяцца да лічэбнікаў, а па граматычных уласцівасцях – да прыметнікаў. У першым выпадку яны суадносяцца з пэўнымі колькаснымі паняццямі, маюць сваё вызначанае месца пры лічэнні, могуць выражацца на пісьме лічбамі. Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку, склону ў парадкавых лічэбніках прадстаўлены як і ў граматычна зменных прыметнікаў. У састаўных лічэбніках пры гэтым скланяецца толькі апошняя слова. Граматычнай асаблівасцю дробавых лічэбнікаў служыць тое, што яны ўтвараюцца з колькасных лічэбнікаў (у лічніку) і парадкавых (у назоўніку).Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне. Да дробавых лічэбнікаў адносяцца словы паўтара (ужываецца ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) і паўтары (выкарыстоўваецца ў спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду). Колькасныя лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі ад пяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі.

Скланенне і правапіс лічэбнікаў

Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці. Лічэбнік адзін (одна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў родзе толькі ў назоўным і вінавальным склонах. Лічэбнік адна ў родным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою).Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду.Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнік 3-га скланення.У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят і дзвесце — дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абе­дзве часткі.Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна.Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, і сто — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх.Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі 1га скланення; мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення. У творным склоне лічэбнік тыся­ча мае дзве формы—тысячай і тысячу.Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скла­няюцца, як прыметнікі. У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змя­няецца толькі апошняе слова.У адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення ва ўсіх склонавых формах колькасныя і парадкавыя лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці вымаўляюцца з націскам на складзе на; лічэбнікі шэсцьдзесят, сёмдзесят, вдсемдзесят — з націскам на першым складзе ў назоўным і вінавальным склонах; лічэбнік пяцьдзесят — з націскам на апошнім складзе. Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі маюць націск на другім складзе. Правапіс лічэбнікаў. У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма.У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю.У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю.Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове.Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны.У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя, чатыры восьмыя; а пры словах пяць і вышэй – у родным склоне множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых.Пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі.Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат.Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку: паўтара цэнтнера, паўтары тоны.

Білет 15

Займеннік і яго лексіка-граматычныя разрады.Скланенне займеннікаў. Займеннік

Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. У залежнасці ад таго, словы якіх часцін мовы замяшчае займеннік, вылучаюцца займеннікі-назоўнікі, займеннікі-прыметнікі, займеннікі-лічэбнікі, займеннікі-прыслоўі, а таксама магчыма і займеннікі-прэдыкатывы. Для ўсіх займеннікаў характэрна катэгорыя склону, але граматычныя катэгорыі роду і ліку праяўляюцца імі непаслядоўна і звязаны з пэўнымі разрадамі займеннікаў. 3 улікам найперш семантычных асаблівасцяў выдзяляюцца займеннікі асабовыя (я, ты, ён, яна, яно), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, твой), указальныя (гэты), азначальныя (кожны), пытальна -адносныя (хто), адмоўныя(ніхто), няпэўныя (нехта).Асабовыя займеннікі служаць аналітычным сродкам выражэння персанальнасці, прычым займеннікі 3-й асобы выражаюць не толькі персону, a і выступаюць у ролі найбольш абагульненага ўказальніка на ўсе магчымыя прадметы, з'явы, прыкметы, паняцці ў якасці іх замяняльніка. Асабовыя займеннікі я, ты не маюць марфалагічнай катэгорыі роду, якая, аднак, праяўляецца сінтаксічнымі сродкамі праз прэдыкатыўную сувязь з дзеясловамі прошлага часу, або з магчымымі азначэннямі, што часцей за ўсё выступаюць у якасці прыдатка. Катэгорыя ліку ў асабовых займеннікаў я, ты праяўляецца праз суплетыўныя формы мы, вы, якія абазначаюць мноствы розных асоб уключна я, ты. Для асабовых займеннікаў характэрна транспазіцыя, г.зн. адзін займеннік ужываецца ў значэнні і на месцы іншага. Зваротны займеннік сябе (сабе) указвае на тое, што аб'ектам дзеяння служыць сам суб'ект, або асоба, прадмет і інш., пра якія ідзе гаворка. Гэты займеннік не мае катэгорыі ліку, роду, а таксама назоўнага склону, можа адносіцца да 1, 2, 3-й асобы абодвух лікаў, выступае ў сказе як дапаўненне, скланяецца па ўзору займенніка ты, можа выступаць у функцыі часціцы. Прыналежныя займеннікі ўказваюць на 1, 2, 3-ю асобы, якія з'яўляюцца ўладальнікамі прадмета. Прыналежныя займеннікі мой, твой, наш, ваш маюць катэгорыі ліку, роду, склону; займеннікі яго, яе, іх не скланяюцца. У некаторых склонавых формах прыналежных займеннікаў магчымы варыянтныя канчаткі. Указальныя займеннікі гэты, той, таю, гэтакі маюць марфалагічныя формы роду, ліку, склону; скланяюцца па ўзору прыметнікаў. Значэнні займеннікаў гэты,той з'яўляюцца карэлятыўнымі: ужываюцца пры ўказанні адпаведна на блізкі і далёкі прадметы. Займеннікі такі, гэтакі ўдакладняюць або выдзяляюць сэнс пры характарыстыцы якасці прадмета, могуць паказваць падабенства рэалій. Лічэбнікавыя займеннікі столькі, гэтулькі, што адносяцца да ўказальных, не маюць катэгорый роду і ліку, скланяюцца па ўзору прыметнікаў множнага ліку. Займеннік гэты (гэта) можа набываць вельмі адцяпненае значэнне і субстантывавацца. У вусным маўленні указальныя займеннікі часта суправаджаюцца такім паралінгвістычным сродкам, як жэст, што ўдакладняе іх змест; на пісьме іх значэнне вынікае з кантэксту, дзе яны могуць выражаць, у прыватнасці, і ступень якасці, выступаць у граматычнай функцыі звязкі.Азначальныя займеннікі іншы, кожны,. любы, сам, самы, увесь, усякі выражаюць абагульненую якасць або маюць выдзяляльны сэнс, характарызуюцца граматычнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Займеннікі кожны, любы, усякі служаць сінонімамі, выкарыстоўваюцца для вылучэння прадметаў з аднароднай сукупнасці. Займеннікі ўвесь, усе, усё здольны субстантывавацца, а некаторыя азначальныя займеннікі ў пэўных кантэкстах набываюць ролю або мадальнага слова, або ўзмацняльнай часціцы, або выкарыстоўваюцца для выражэння ступені якасці.Пытальна-адносныя, ці пытальныя і адносныя, займеннікі ўключаюць у сябе адны і тыя ж словы, якія ва ўсіх індаеўрапейскіх моваі ужываюцца ў адной форме, аднак, адрозніваюцца функцыянальна і таму, па сутнасці, з'яўляюцца амонімамі. У першай функцыі гэтыя словы выражаюць пытанні аб асобах, істотах, прадметах, іх якасцях ці прыналежнасці, што ў вусным маўленні выражаецца інтанацыйна, на пісьме -пытальным знакам. У другой функцыі дадзеныя займеннікі выражаюць сэнсавыя і граматычныя адносіны паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа. Займеннікі каторы, чый, які характарызуюцца марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону, а ў займеннікаў хто, што род і лік могуць выражацца не марфалагічнымі, а сінтаксічнымі сродкамі; пры скланенні гэтыя займеннікі набываюць суплетыўныя формы. У даданых сказах адносныя займеннікі могуць выступаць ў ролі галоўных членаў сказа, і ў ролі даданых. Слова каторы служыць сіноніма слова які і ўжываецца ў сучаснай беларускай мове даволі рэдка.Няпэўныя займеннікі нехта, нешта, абы-хто, абы-што, хто-небудзь, што небудзь, хтосьці, нейкі, некаторы і інш. указваюць на невядомыя прадметы, тыя ці іншыя прыкметы, на прыналежнасць прадметаў, значэнні якіх не вынікае з кантэксту і не вызначаецца ім. Для няпэўных займеннікаў характэрны катэгорыі роду, ліку, склон якія ў іх супадаюць з адпаведнымі пытальна-адноснымі займеннікамі, што выкарыстоўваюцца для іх утварэння з дапамогай афіксаў не-, абы-, -небудзь, -сьці. Адмоўныя займеннікі указваюць адсутнасць тых рэалій, якія яны абазначаюць. Дадзеныя займеннікі выкарыстоўваюцца ў адмоўных сказах, дзе ёсць словы не, няма, утвараюцца ад пытальных шляхам далучэння прэфікса ні-. Займеннікі ніхто, нішто выступаюць у сказе субстантывы. Адмоўныя займеннікі скланяюцца па ўзору скланення адпаведных пытальных. Словы некага, нечага не маюць назоўнага склону, гэтаксама як займеннік сябе, але яны належаць да малаўжывальных у сучаснай беларускай мове. У якасці займеннікаў могуць выступаць словы іншых часцін мовы, што называецца пранаміналізацыяй. Аднак значна часцей самі займеннікі выступаюць у ролі іншых часцін мовы. У якасці часціц могуць ужывацца зваротны займеннік сабе, указальны займеннік гэта, слова ўсё, займеннікі колькі, які, словы штосьці, нешта і інш.

Скланенне займеннікаў. Усе займеннікі скланяюцца. Пры іх скланенні назіраюцца шматлікія асаблівасці. Характэрнай асаблівасцю асабовых займеннікаў я, ты, мы, ён (яна, яно), яны з'яўляецца ўтварэнне форм ускосных склонаў ад суплетыўных асноў: я — мяне, мне; ты - цябе, табе; мы — нас, нам. Займеннікі мы і вы ў родным, вінавальным і месным склонах маюць спецыфічны канчатак -ас: нас, в-ас, пры н-ас, пры вас.Зваротны займенникк сябе скланяецца на ўзор займенніка ты.У творным склоне асабовыя займеннікі я, ты, яна і зваротны займеннік сябе маюць варыянтныя канчаткі. Формы мной, табой, ёй, сабой ужываюцца ва ўсіх стылях мовы, а формы мною, табою, ёю, сабою — звычайна ў паэзіі.Прыналежныя займеннікі мой, твой, свой, іхні скланяюцца, як прыметнікі з асновай на мяккі зычны, а займеннікі наш, ваш, ягоны — як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны.Займеннікі мой (мае), твой (тваё), свой (свае) у родным і давальным склонах маюць аснову май-, твай-, свай- і адпаведна канчаткі –го и -му.У творным і месным склонах займенникі мужчынскага і ніякага роду маюць канчаткі -ім, -ым.Канчаткі займеннікаў жаночага роду ў родным, да­вальным, творным, месным склонах супадаюць: -ёй (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам).У родным склоне займеннікі жаночага роду побач з асноўнай формай маёй, тваёй, своей, нашай, вашай могуць мець варыянтныя формы мае, твае, свае, на-шае, вашае.У творным склоне займеннікі жаночага роду побач з канчаткамі -ёй, -ай, -яй- маюць канчаткі -ёю, -аю, -яю.Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх па склонах не змяняюцца. Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі (усялякі), кожны, іншы, любы скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.Указальны займеннік той ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку мае аснову –т--: т-ой. Займеннік той у форме адзіночнага ліку мае націск на другім складзе канчатка.У мове мастацкай літаратуры займеннікі жаночага ро­ду гэта, тая, такая могуць ужывацца з варыянтнымі канчаткамі -ае, -ое.У творным склоне указальныя займеннікі жаночага роду побач з нарматыўнымі канчаткамі -ой, -ай могуць мець варыянтныя –ою,-аю.Наглядаюцца адрозненні ў скланенні азначальных займеннікаў самы і сам. Займеннік самы скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай асновай. Націск ва ўсіх склонах захоўваецца на аснове.Займеннік сам у множным ліку скланяецца, як прыметнікі з мяккай асновай, а ў адзіночным - з цвёрдай (за выключэннем творнага і меснага склонаў з канчаткам -ім). Націск ва ўскосных склонах падае на першы галосны канчатка.Займеннікі столькі, гэтулькі ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў множнага ліку.Займеннікі хто, што ўтвараюць формы ўскосных склонаў ад суплетыўных асноў. Адмоўныя і няпэўныя займеннікі скланяюцца так, як пытальныя і адносныя, ад якіх яны ўтвораны. Займеннікі ніхто, нішто ў родным і давальным склонах маюць адпаведна канчаткі -ога, -ому. Націск падае на першы галосны канчатка. Націск у адмоўным займенніку ніякі ва ўсіх склонавых формах нязменны.Пры скланенні няпэўных займеннікаў з постфіксам -небудзь націск пастаянны — на першым яго складзе.Пры скланенні няпэўных займеннікаў нехта, нешта, нечы, нейкі націск захоўваецца на прыстаўцы не-.Націск у займенніку некаторы ва ўсіх склонах падае на апошні галосны асновы.Займеннік колькі скланяецца, як прыметнік з мяккай асновай у множным ліку, мае пастаянны націск на аснове.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-02-10; просмотров: 494; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.01 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты