Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


ВОПРОС№48:Политика белорусизации, осн направления и итоги.




У міжваенны перыяд (20–30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая – на працяг палітыкі ваеннага камунізму.З’явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам.З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў.У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР. На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР.Стварэнне СССР дало магчымасць аб’яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату.У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату.Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г.З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка.Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926–1929 гг.Адным з напрамкаў нацыянальнай палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства.У ходзе беларусізацыі вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва.Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Важным напрамкам беларусізацыі з’яўлялася нацыянальна-культурнае будаўніцтва.Шмат што было зроблена ў напрамку беларусізацыі ў выдавецкай справе.Значных поспехаў у гады правядзення палітыкі беларусізацыі дасягнулі беларуская літаратура, нацыянальны беларускі тэатр, музыка, жывапіс.Разглядаючы палітыку беларусізацыі ў 20-я гады, важна адзначыць, што яе ход меў пэўныя супярэчнасці і цяжкасці.Але, нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з’явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.

Паспяхова праходзiла беларусiзацыя навучальных устаноу. Да 1928г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Беларускую мову неслi у масы беларускiя пiсьменнiкi У.Дубоука, М.Чарот, К.Чорны i iнш. Мастацкiя творы 20-х гадоу сведчаць аб зменах,якiя адбывалiся у грамадстве. Паэма Я.Коласа "Новая зямля" дала цэласнае уяуленне аб спадзяваннях беларус- кага сялянства, яго духоуным патэнцыялеРазвi- ваецца краязнауства. На сярэдзiну 20-х гадоу у БССР дзейнiчала 240 краязнау- чых арганiзацый У ходзе беларусiзацыi развiвалася новая галiна у навуцы - беларусазнауства. У 20-ыя гады партыйныя органы спрабуюць iграць вядучую ролю у правя-дзеннi беларусiзацыi,пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асаблiва праявiлася у адносiнах да iнбелкульта, якi страцiу сваё першапачатковае прызначэнне.

Але нягледзячы на цяжкасцi, плённа працавалi на нiве беларускага адраджэн-ня паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк М.Гарэцкi; гiсторыкi В.Ластоускi,У.Iгнатоускi, У.Пiчэта; жывапiсец i графiк М.Фiлiповiч; стваральнiк першага беларускага кiнафiльма "Лясная быль" Ю.Тарыч; аутар першай п'есы на беларус- ай мове "Машэка" Е.Мiровiч; кампазiтар, аутар Дзяржаунага гiмна БССР Н.Сака-лоускi i iнш. Да 1928г. беларусiзацыя дасягнула значных поспехау. Яна аблегчыла барацьбу з непiсьменнасцю, садзейнiчала ажыццяуленню асветнiцкай работы, стварыла пе-радумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаунiцтва у БССР.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-21; просмотров: 142; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты