КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Прыназоўнікі аб, перад, над, пад перад займеннікам мне — мною пішуцца з дадатковым а: аба мне, нада мною. ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2 3. Перад словамі, якія пачынаюцца спалучэннем зычных, першы з якіх з, с, ш, ж, м, замест прыназоўніка з вымаўляецца і пішацца прьюазоўнік са: са школы, са жменю, са мною. 4. Замест прыназоўніка^ выкарыстоўваецца прыназоўнік ва перад словамі, якія пачынаюца з у: ва універсітэце, ва ўсіх. 5. Састаўныя прыназоўнікі пішуцца ў два-тры словы: на працягу, у галіне, у адпаведнасці з, на чале з.
33. Часціца як часціна мовы. Правапіс часціц. Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам. Часціцы не могуць ужывацца асобна ад самастойных часцін мовы, яны не з'яўляюцца членамі сказа. Толькі некаторыя з іх (ага, але, не, няўжо, так) у дыялогу ці пры разважанні могуць выступаць у ролі слоў-сказаў: «Што ж, можа людзі горш пачалі пісаць?» — «Не,— упершыню сур 'ёзна сказаў я.— Лепш». (Каратк.) Пры дапамозе часціц выдзяляецца, узмацняецца сэнс некаторых слоў у сказе: Зараснікі поўніліся птушынымі галасамі, ажпо гулі ад іх. (Хадк); выражаецца пабуджэнне да дзеяння, пажаданне: Хай паверкай перад новым днём будзе гэты час мой вечаровы. (Віт.); надаецца выказванню эмацыянальная афарбоўка: А што за ягады лясныя ў нас адразу зацвілі, як толькі промні веснавыя цяпло разнеслі па зямлі! (Гл.); выражаецца пытанне: Ці бачылі вы, як хаваецца сонца ў агністыя падушкі? (Гр.); сцвярджаюцца ці адмаўляюцца факты і з'явы рэчаіснасці: «Ты гэта добра ведаеш?» — «Так». (А. С.) «Ніхто з вас не бачыў выдры?» — «Не, не!» — загаманілі наперабой хлопцы. (Пасл.) У залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя; 2) мадальныя; 3) эмацыянальныя; 4) формаўтваральныя. Да сэнсавых часціц, якія надаюць словам, словазлучэнням і сказам дадатковыя сэнсавыя адценні, адносяцца ўказальныя: вось (от, ео), вунь, гэта; удакладняльныя: амаль, іменна, проста, менавіта, якраз; выдзяляльна-абмежаваныя: толькі, абы толькі, хіба толькі, хоць, хоць бы, ледзь. Мадальныя часціцы, якія надаюць выказванню розныя мадальныя значэнні, уключаюць сцвярджальныя часціцы: так, але, ага; адмоўныя: не, ні; пытальныя: ці, хіба, няўжо, а, так; параўнальныя: бо, нібы, як бы, быццам; пабуджальныя: бы (б), няхай (хай), дай (дайце), давай (давайце), ну, бадай. Эмацыянальныя часціцы выражаюць розныя эмацыянальныя значэнні (радасць, захапленне, іронію, здзіўленне) або ўзмацняюць, лагічна выдзяляюць, падкрэсліваюць сэнс пэўнага слова, словазлучэння ці сказа. Да эмацыянальных часціц адносяцца клічныя: што за, як, ну і, вось дык і ўзмацняльныя: нават, бы, дык, жа, аж, ажно, такі. Формаўтваральныя часціцы служаць для ўтварэння форм дзеяслова: бы (б) — умоўнага ладу; няхай (хай), давай (давайце) — загаднага: зрабіў бы, н'яхай прынясе, давайце раскажам.
34. Значэнне і ўжыванне часціц НЕ і НІ. Часціца не выражае адмоўнае значэнне, калі ўжываецца: 1) у адмоўных сказах: Не маўчыць, не сціхае, суігакою не мае, ходзіць рэха, блукае, выйсця з лесу шукае. (Кір.); 2) пры супрацьпастаўленнях: Часамі днём позняга лета пачынае хмурнець дзень, і гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. (К. Ч.); 3) пры адмоўным параўнанні: Не сакоча за хвойнікам ластаўка, не пяе салавейка над возерам,— так смяецца Алёнка, гаворачы, на траве з князем седзячы побач. (Н. А.) Часціца не можа мець сцвярджальнае значэнне: 1) калі ўжываецца з пытальнымі займеннікамі, прыслоўямі, часціцамі: Як я мог не чуць? (Каратк.) Ці не вецер над грэбляю еые, ці мо плачуць вярбіны старыя? (Н. А.); 2) калі паўтараецца два разы ў састаўным дзеяслоўным выказніку: Не згадаць не магу рэчкі люстраной між лозаў і вязаў што на лугах быстра воды нясе. (Кір.); 3) калі спалучаецца з часціцамі ледзь, амаль, чуць і падпарадкавальнымі злучнікамі каб, пакуль: Ледзь не на кожнай палескай хаце ляскае дзюбай жывы, вольны бусел, абліты барвай захаду. (Каратк.); 4) калі спалучаецца са словамі нельга, немагчыма: Нельга не напісаць аб людзях, справы і лёс якіх хвалююць. (Хадк.) Часціца ні мае ўзмацняльнае значэнне. Для ўзмацнення адмаўлення яна ўжываецца: 1) у адмоўных сказах з часціцай не ці са словамі няма, нельга, немагчыма: Птушкі недзе пахаваліся. Няма над возерам ні ластавак, ні чаек. (В. В.); 2) у якасці злучніка пры пералічэнні аднародных членаў сказа: У начной цішыні не чуваць было ні смеху, ні песняў, ні гаворкі. (Каратк.); 3) у пабуджальных сказах з загаднай інтанацыяй: Ні кроку назад! Для ўзмацнення сцвярджэння часціца ні ўжываецца ў спалучэнні з займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі: хто ні, што ні, дзе ні, дзе б ні, куды ні, куды б ні, як ні і інш.: Людзі варты шчасця, дзе б яны ні жылі: на Ацэ, у Прыдняпроўі, ці на берагах сініх латышскіх азёраў або ў наваколлі Відраджы. (Каратк.) Летам, куды ні кінеш вокам, зачароўвае зялё'ны прастор і прыгажосць. (Р. I.) Са значэннем няпэўнасці, узмацнення часціца ні ўжываецца ваўстойлівых зваротах: нірыбанімяса, ніжывы німёртвы, ні свет ні зара.
35. Асаблівасці беларускага сінтаксісу ў сістэме словазлучэння. Словазлучэнне – гэта мінімальнае сэнсава-граматычнае адзінства, утворанае на аснове падпарадкавальнай сувязі двух ці не калькіх самастойных слоў, якое выражае ў сказе разнастайныя ад- носіны паміж прадметамі, з’явамі, дзеяннямі і прыметамі ў іх узаемасувязях: цікавая кніга, будаваць дом, чытаць уважліва. Не з’яўляюцца ўласна словазлучэннямі: 1) спалучэнне дзейніка і выказніка (гэта прэдыкатыўнае словазлучэнне, якое характарызуецца мадальна-часавым планам): прыйшла вясна; 2) апісальныя формы ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: больш цяжкі; 3) прыназоўнікава-склонавыя формы назоўнікаў: нягледзячы на дождж; 4) аналітычныя формы дзеясловаў будучага складанага часу, умоўнага і загаднага ладу: будзем вучыцца, няхай вучацца, вучыліся б; 5) састаўныя колькасныя лічэбнікі: сорак два; 6) рады аднародных членаў сказа (хоць не ўсе лінгвісты пагаджаюцца з гэтым): лёгкія і празрыстыя (хмаркі). Класіфікацыя словазлучэнняў грунтуецца на аснове наступных крытэрыяў. 1. Паводле структуры словазлучэнні бываюць простыя і складаныя. Простыя словазлучэнні складаюцца з двух паўназначных слоў, адно з якіх з’яўляецца галоўным кампанентам, а другое – залежным: зялёнае лісце, вучыцца старанна. Да простых адносяцца і такія словазлучэнні, у функцыі галоўнага (ці залежнага) кампанента якіх выступае спалучэнне двух ці больш слоў, што маюць цэласнае значэнне: белы аленевы мох (аленевы мох – назва кусцістага лішайніка, які служыць кормам для паўночных аленяў); ехаць за трыдзевяць зямель (за трыдзевяць зямель – ‘вельмі далёка’). Складаныя словазлучэнні складаюцца з трох і больш паўназначных слоў. Яны могуць утварацца трыма шляхамі: 1) шляхам далучэння паясняльных слоў да залежнага кампанента: прачытаць цікавую кнігу (= прачытаць кнігу, цікавую кнігу); 2) далучэннем паясняльных слоў да галоўнага кампанента: высокія, разложыстыя дубы (= высокія дубы, разложыстыя дубы); 3) шляхам спалучэння двух простых словазлучэнняў, якія выступаюць у якасці галоўнага і залежнага кампанентаў складанага словазлучэння: працоўны семестр студэнтаў універсітэта (працоўны семестр, студэнтаў універсітэта, семестр студэнтаў). 2. Паводле звязнасці кампанентаў вылучаюцца свабодныя і несвабодныя словазлучэнні. У свабодных словазлучэннях кожны з кампанентаў функцыянуе ў ролі асобнага члена сказа. Напрыклад: Чародкамі праляталі гракі, дзесьці крычалі гусі (Хомч.). У несвабодных словазлучэннях кампаненты аслабілі (або цалкам страцілі) сваё лексічнае значэнне і ў складзе сказа выступаюць у ролі аднаго члена сказа. Да іх адносяцца сінтаксічна непадзельныя і фразеалагічныя словазлучэнні. Сінтаксічна непадзельнымі з’яўляюцца словазлучэнні, якія ў сказе выконваюць ролю простага дзеяслоўнага ўскладненага выказніка: Дэкан выказаў падзяку (= падзякаваў) студэнтам 4-га курса за актыўны ўдзел у днях філфака; састаўнога іменнага ці састаўнога дзеяслоўнага выказніка: Лета па-ранейшаму было сухое і спякотнае, без пары пачала спець збажына на полі, яшчэ нават добра не наліўшыся (Дам.); колькасна-іменныя словазлучэнні тыпу два клёны, менш за пяцьдзесят рублёў, літр малака, цыстэрна бензіну, група студэнтаў; іменныя словазлучэнні, у якіх залежны кампанент – прыметнік з ацэначным значэннем: Бабры – руплівыя гас- падары (В.В.); Бярозавік – добры напітак (Р.І.); Дуб – мудрае дрэва (К-с) і інш. Фразеалагічныя словазлучэнні не ствараюцца ў часе маўлення, яны бяруцца як гатовыя моўныя адзінкі. «Галоўная, вызначальная прыкмета фразеалагізма – яго семантычная цэласнасць, унутранае сэнсавае адзінства, нераскладальнае на асобныя значэнні кампанентаў» [4, с. 6]: Калі ехалі назад, ён [Сяргей], змарыўшыся, пачаў кляваць на возе носам (= драмаць седзячы) (І.Н.).прысутных, трыццаць гадоў; дзеяслоўныя (дзеяслоў і яго формы – дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе): ехаць стоячы, пабялелы ад інею; адвер- біяльныя (прыслоўе, катэгорыя стану): хораша ў лесе. 4. Паводле граматычнага значэння (сэнсавых адносін, якія ўзнікаюць паміж галоўным і залежным кампанентамі ў выніку падпарадкавальнай сувязі) вылучаюцца словазлучэнні з: а) аб’ектнымі адносінамі (указваюць на дзеянне і прадмет, на які накіравана дзеянне; да залежнага кампанента можна паставіць пытанне дапаўнення): пасадзіць дрэва, купіць хлеба, прынесці абедаць, здольны да навукі; б) азначальнымі (атрыбутыўнымі) адносінамі (указваюць на прадмет і яго прымету; да залежнага кампанента можна паставіць пытанне азначэння): першы экзамен, зорнае неба, жаданне вучыцца, кіёск насупраць; в) акалічнаснымі адносінамінага кампанента можна паставіць пытанне акалічнасці): старанна вучыцца, ісці лугам, спазніцца з-за непагадзі; г) суб’ектнымі адносінамі (залежны кампанент абазначае ўтваральніка дзеяння або носьбіта адзнакі; пры трансфармацыі такое словазлучэнне ператвараецца ў сказ): загад рэктара (= рэктар загадаў), зламаныя ветрам (= вецер зламаў), сінь неба (= неба сіняе), храбрасць воіна (= воін храбры); д) камплетыўнымі адносінамі (узнікаюць паміж кампанентамі ў сінтаксічна непадзельных словазлучэннях, калі залежны кампанент папаўняе недахоп інфармацыі, змешчанай у галоўным кампаненце): працаваць настаўнікам, тры семестры. Названыя адносіны не заўсёды існуюць у чыстым выглядзе. Яны могуць ускладняцца дадатковымі адценнямі або сумяшчаць некалькі значэнняў як асноўных. У гэтым выпадку тып адносін вызначаецца як сінкрэтычны (змешаны або кантамінаваны): піражкі з капустай (якія? і з чым?). 5. Паводле разнавіднасцей сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі вылучаюцца словазлучэнні з дапасаваннем, кіраваннем і прымыканнем. Пры дапасаванні залежны кампанент мае тыя ж самыя граматычныя формы, што і галоўны кампанент. Дапасуюцца прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, указальныя, прыналежныя, азначальныя, няпэўныя займеннікі, часам назоўнікі. Дапасаванне лічыцца поўным, калі залежны кампанент дапасуецца да галоўнага ва ўсіх магчымых формах: навуковага часопіса (супадаюць род, лік, склон), і няпоўным, калі залежны кампанент прыпадабняецца да галоўнага не ва ўсіх формах: з прафесарам Пятровай (адсутнічае дапасаванне ў родзе). Граматычным сродкам афармлення сувязі прыдапасаванні выступаюць канчаткі. Пры кіраванні залежны кампанент ставіцца ў форме пэўнага ўскоснага склону, абумоўленай лексічна-граматычным значэннем галоўнага кампанента. Кіруюцца звычайна назоўнікі ці іншыя сло- вы, ужытыя ў значэнні назоўнікаў, а таксама абагульнена-прадметныя займеннікі. Кампаненты ў словазлучэнні звязаны моцным кіраваннем, калі залежны кампанент ставіцца толькі ў адной склонавай форме: жаць жыта; калі ж формы залежнага кампанента залежаць ад сэнсавых адносін (а не ад лексічна-граматычнага значэння галоўнага кампанента), кіраванне лічыцца слабым.
36. Тыпы маўлення. Функцыянальныя стылі маўлення. Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Функцыянальныя стылі падзелены на дзве групы, звязаныя з тыпамі маўлення. Першую групу, у якую ўваходзяць навуковы, публіцыстычны і афіцыйна-дзелавы стылі характарызуе маналагічнае маўленне; для другой групы, утвараемай рознымі відамі размоўнага стылю, тыповым з’яўляецца дыялагічнае маўленне. Стылі дазваляюць абагуліць усе прыватныя праяўленні залежнасці мовы ад умоў зносін. Так, умовы навуковых зносін патрабуюць найбольшай аб’ектывізацыі маўлення, адмаўленне ад усіх спасылак на даны акт маўлення і на яго ўдзельнікаў (так, мы пазбаўляемся ў навуковых зносінах ад займеннікаў першай асобы, ужываем няпэўна-асабовыя і безасабовыя канструкцыі і г.д.).
Стылі размежаваны не толькі наяўнасцю стыляўтвараючых рыс, але і немагчымасцю ўключэння ў кожны стыль такіх элементаў, якія яму не дазволены (афіцыйна-дзелавы стыль не дазваляе словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі). Функцыянальныя стылі – паняцце дыялектычнае. Ім аднолькава ўласцівыя тэндэнцыі да раздзялення, дыферэнцыяцыі і тэндэнцыі да ўзаемапранікнення, узаемаўплыву, інтэнсіўнай нейтралізацыі міжстылявых моўных сродкаў. Кожны са стыляў мае свае падстылі. Калі стыль – грамадска ўсвядомленая разнавіднасць мовы, то падстыль – грамадска ўсвядомленая разнавіднасць стылю. Размежаванне на падстылі пазбаўлена адзінага абгрунтавання, бо яно заснавана дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю, фактарах. Сістэма моўных стыляў з’яўляецца гістарычна зменлівай. Межы паміж стылямі ўмоўныя, адносныя. азмоўнае маўлене служыць не толькі мэтам паведамлення, але і мэтам уздзеяння. Гэтая двухнакіраванасць выяўляе такія якасці размоўнага маўлення, як а) экспрэсіўнасць і эмацыянальнасць; б) нагляднасць і вобразнасць; в) сінанімічнае багацце, хоць ужыванне сінонімаў у размоўным стылі мае сваю спецыфіку. У звычайным паўсядзённым маўленні няма магчымасці надаваць належную ўвагу якасці маўлення – разнастаіць яго, ліквідаваць паўторы. Аднак імкненне да гэтага ёсць: Ты ўсё-такі вырашыла паступаць? – Так, надумала. г) выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў (гіпербалы, літоты, параўнанні і г.д.). Да лексічных асаблівасцей размоўнага стылю адносяць: а) ужыванне размоўных слоў, якія надаюць маўленню адценне неафіцыйнасці, натуральнасці, фамільярнасці, але не грубасці, б) ужыванне семантычна ‘спустошаных’ слоў: справа, штука, рэч, гісторыя; такі, што аж - у значэнні прыкметы і г.д.; в) своеасаблівае спалучэнне прыметнікаў і прыслоўяў з назоўнікамі і дзеясловамі, у складзе якіх прыметнікі і прыслоўі набываюць гутарковае эмацыянальнае адценне: здаровы камень, сімпатычны касцюм, страшэнна падабаецца; г) ужыванне слоў-паразітаў: вось, ну, значыць, гэта самае; д) ужыванне субстантывіраваных назваў, што з’явіліся ў выніку выдзялення прыметнікаў з адпаведных словазлучэнняў са значэннем асобы: вясковыя, гарадскія; е) ужыванне ўсечаных назваў: дыплом (дыпломная работа). ж) ужыванне прастамоўнай лексікі, іншы раз нават грубай, вульгарнай. У размоўным стылі часта выкарыстоўваюцца дыялектызмы, прафесіяналізмы, фразеалагізмы. 37. Паняцце лексікі. Агульнаўжывальная лексіка. Лексіка абмежаваных сфер выкарыстання. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання. Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, што бытуюць на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Яны ўласцівы ўсім стылям беларускай мовы: брат, сястра, год, раніца, возера, чырвоны, сіні, чытаць, несці, глядзець, учора, заўтра, блізка, дваццаць і інш. Гэта агульнанародныя словы, зразумелыя ўсім людзям. Асобныя словы малавядомыя ці наогул невядомыя многім людзям, бо іх ужыванне абмежавана мясцовай гаворкай, пэўным прафесійным ці сацыяльным асяроддзем. Такія словы складаюць лексіку абмежаванага ўжывання. Яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную. Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ўжываюцца людзьмі пэўнай спецыяльнасці, прадстаўнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную іпрафесійную. Тэрмін — гэта афіцыйна ўзаконенае слова, якое дакладна абазначае навуковае, тэхнічнае, сельскагаспадарчае, эканамічнае і іншыя паняцці: алыча (бат.), аўтаген (тэхн.), ваўказуб (заал.), газаасветны (фіз.), унутрыклетачны (біял.). Сукупнасць тэрмінаў, якія ўжываюцца ў пэўнай галіне навукі, вытворчасці, мастацтва, называецца тэрміналогіяй. Існуюць матэматычная, юрыдычная, лінгвістычная, філасофская, медыцынская і іншыя тэрміналогіі. Словы-тэрміны падаюцца ў спецыяльных тэрміналагічных даведніках па асобных галінах ведаў, а таксама ў слоўніках. Прафесіяналізмы —- гэта словы, якія ўжываюцца ў мове прадстаўнікоў розных прафесій, спецыяльнасцей (цесляроў, ганчароў, плытагонаў, пчаляроў, краўцоў і інш.). Прафесіяналізмы бытуюць звычайна ў вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняў, прадметаў, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. Напрыклад, у вуснай мове пчаляроў вядомы такія прафесіяналізмы: вашчыпа, дымар, куралі, ляжак, пропаліс, раёўня; плытагоны і людзі, якія працуюць на лесасплаве, ужываюць прафесіяналізмы: апачына, барбара, боміць, галаўнік, гардзель, гартоль, лотачнік, цёшчык. У мастацкай літаратуры прафесійныя словы і выразы выкарыстоўваюцца для апісання роду заняткаў дзеючых асоб, стварэння моўнай характарыстыкі герояў твора: Ужо гукаюць: «Майна!», «Віра!» — іл'ёгка, якузмах крыла, ўслед за рукою брыгадзіра плыве ажурная страла. (Грах.) На рум, месца, дзе вяжуць плыты, плытагоны падвозілі бярвенні, ромжыны, віткі. (Шах.) Дыялектную лексіку складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак (дыялектызмы). Так, у паўднёва-заходніх беларускіх гаворках ужываюцца словы: ахайваць "мыць, прыбіраць", змануць "прывыкнуць", савяк "падбярозавік", мадэда "модніца" і інш. У творах мастацкай літаратуры пісьменнікі выкарыстоўваюць дыялектызмы з мэтай стварэння мастацкага вобраза, для характарыстыкі дзеючых асоб, перадачы моўнага каларыту мясцовасці, у якой адбываецца дзеянне: Калі я выйшаў за вёску, зусім развіднела ... толькі высока на паўднёвым усходзе мігцела зеленаватая Венера — Мілавіца. (Л. Л.) «Будзе капаць картоплі»,— стрывожылася маці і выцягнула з-пад мяне капач — яна не брала яго дадому, а пакідала кожны раз тут, на полі. (Ад.) Выдзяляюць лексічныя, семантычныя, фанетычныя, граматычныя і словаўтваральныя дыялектызмы. Лексічныя дыялектызмы падзяляюцца на ўласналексічныя і этнаграфічныя. Уласналексічныя дыялектызмы — гэта мясцовыя назвы агульнавядомых прадметаў, дзеянняў, якасцей, якім у літаратурнай мове адпавядаюць словы з іншай асновай: барыла "бочка", бацян "бусел", ладаваць "рыхтаваць". Этнаграфічныя дыялектызмы — словы, што называюць мясцовыя прадметы ці з явы і не маюць адпаведнікаў у літаратурнай мове. Гэта назвы прадметаў хатняга побыту, гаспадаркі, адзення, характэрных для пэўнай мясцовасці: кулька "драўляная ручка на касе", скарач "кухонны ручнік", шпандыр "рэмень, дзяга", кажарка "кароткае адзенне з аўчыны". Семантычныя дыялектызмы — гэта агульнанародныя словы, якія ў дыялектнай мове маюць іншае значэнне: тавар "буйная рагатая жывёла", чайка "рыбацкая лодка-пласкадонка", чалавек "муж", агароджвацца "апраўдвацца,агрызацца". Фанетычныя дыялектызмы — словы, якія адлюстроўваюць фанетычныя асаблівасці пэўнай гаворкі: тато, мамо, кеб, буў, вукапаў, казоў, узёў. Граматычныя дыялектызмы адлюстроўваюць граматычныя асаблівасці дыялекту ці гаворкі: аўцэ, валэ, бураке, прося, нося, гавора, чытацьму, пісацьмеш, ідзець, нясець. Словаўтваральныя дыялектызмы — словы, што адрозніваюцца ад літаратурных некаторымі словаўтваральнымі марфемамі: спамінаецца (успамінаецца), настольніца (настольнік), умэнт (умомант), стрывожыцца (устрывожыцца), жаўранка (жаваранак), вобуй (абутак), кожан (кожны), тамака (там), тутака (тут). Пранікаючы ў літаратурную мову вусным шляхам ці праз мастацкую літаратуру, многія дыялектызмы ўзбагачаюць яе лексічны склад, становяцца агульнанароднымі словамі. Жаргон — мова людзей, аб'яднаных сацыяльнымі, прафесійнымі, бытавымі інтарэсамі, якою яны карыстаюцца замест агульнанародных слоў. Існуюць асобныя жаргонныя словы вучняў, студэнтаў, салдат, матросаў, карцёжнікаў: кол, пара, зубрыць, зубрылка, зрэзацца, салага, хвост, стыпуха, коры, бабкі, лох. Жаргонныя словы заемечваюць літаратурную мову, робяць яе непрыгожай, малазразумелай, а таму не маюць права на існаванне ў ён. Жарганізмы зрэдку выкарыстоўваюцца пісьменнікамі ў творах мастацкай літаратуры для характарыстыкі пэўных асоб і таго асяроддзя, у якім яны знаходзяцца: Не крычыце чайкі, не завіце ў мора, я ж не салажонак, ведаю ваш нораў. (X. Ж.) Наўрад ці знойдзецца хто з былой бражкі, пазашываліся, як і ён, у норы. (I. Н.)
38. Спецыяльная лексіка (тэрміны і прафесіяналізмы). Паводле сферы выкарыстання лексіка беларускай мовы падзяляеццы на агульнаўжывальную і абмежаванага выкарыстання. У склад лексікі абмежаванага выкарыстання звычайна ўключаюць дыялектныя, спецыяльныя і жаргонныя словы. У сваю чаргу спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналогію, прафесіяналізмы і наменклатуру. Слова тэрміналогія выкарыстоўваецца ў двух асноўных значэннях: Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў.Напрыклад, тэрміналогія эканомікі, мовазнаўчая , юрыдычная тэрміналогія. У больш шырокім сэнсе слова тэрміналогія ўжываюць для абазначэння агульнай сукупнасці тэрмінаў гэтых галін дзейнасці. 2. Раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў (Антанюк, 1987; 1990, 1995). Пад прафесіяналізмамі звычайна разумеюць словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі, сферы дзейнасці. Прафесіяналізмы і тэрміны складаюць паняцце «спецыяльная лексіка». Але тэрміны адрозніваюцца ад прафесіяналізмаў сістэматызаванасцю, унармаванасцю, кадыфікаванасцю. Прафесіяналізмы ж часта з’яўляюцца паўафіцыйнымі словамі, выкарыстоўваюцца вузкім колам спецыялістаў, пераважна ў гутарковым стылі і характарызуюцца эмацыянальнасцю, напр., у асяроддзі камп’ютэршчыкаў: вінда (віндаўс), клава (клавіятура), жалеза (камп’ютэр), знесці вінду (удаліць віндаўс). Прымета эмацыянальнасці прынцыпова адрознівае прафесіяналізмы ад тэрмінаў, якім уласціва неэмацыянальнасць, дакладнасць, адназначнасць, наяўнасць строга вызначанай дэфініцыі (азначэння) і інш. Паняцце «наменклатура» некаторыя даследчыкі размяжоўваюць з паняццем тэрміналогія, падкрэсліваючы абстрактнасць паняццяў і катэгорый тэрміналогіі і канкрэтнасць прадметаў, якія абазначаюцца наменклатурнымі знакамі (Л. А. Антанюк), напр., геграфічныя тэрміны рака, гара і геграфічная наменклатура – назвы канкрэтных гор, рэк. Некаторыя даследчыкі ўключаюць наменклатуру ў склад тэрміналогіі, падкрэсліваючы агульныя прыкметы тэрмінаў і наменклатуры. Прынцыповае значэнне для даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння, упарадкавання і складу нацыянальнай тэрміналогіі, узаемадзеяння паміж агульнаўжывальнай лексікай і тэрміналогіяй мае вырашэнне пытання аб сутнасці паняцця «тэрмін». Спробы вызначэння сутнасці гэтага паняцця маюць глыбокую навуковую традыцыю. Сярод мноства існуючых ад старажытнагрэчаскай навукі часоў Платона азначэнняў тэрміна асноўнае месца займаюць тыя, якія адзначаюць яго суаднесенасць са строгай дэфініцыяй і кваліфікуюць тэрмін як знак спецыяльнага паняцця. У большасці сучасных лінгвістычных даследаванняў адзначаюцца таксама прыметы дэфінітыўнасці, сістэмнасці, спецыяльнасці тэрмінаў, іх адрозненне ад наменклатурных назваў і інш. У сваёй аснове прыметы дэфінітыўнасці, сістэмнасці, спецыяльнасці тэрмінаў не з’яўляюцца процілеглымі пэўным уласцівасцям агульнаўжывальных слоў. Так, прымета дэфінітыўнасці, якая выяўляецца ў тым, што навуковае азначэнне выступае неад’емнай часткай тэрміна, па сваёй сутнасці з’яўляецца толькі спецыфічным праяўленнем агульных суадносін «знак – абазначанае», «слова – значэнне». Прымету сістэмнасці тэрміна ў сэнсе суаднесенасці яго з сістэмай паняццяў таксама нельга назваць прынцыпова адметнай рысай у параўнанні з агульнаўжывальным словам. Яе адметная асаблівасць заключаецца толькі ў тым, што тэрміны як словы або словазлучэнні пэўнай спецыяльнай сферы (навука, тэхніка, мастацтва і інш.) суаднесены з сістэмай паняццяў гэтай сферы, у той час як пэўная тэматычная група агульнаўжывальнай лексікі суаднесена з сістэмай адпаведных паняццяў іншай сферы. Аднак пры больш дэтальным аналізе семантычнай суаднесенасці тэрмінаў, іх лексічнай і сінтаксічнай спалучальнасці, словаўтваральных гнёздаў і інш. выяўляюцца іх адметныя рысы ў параўнанні з агульнаўжывальнымі словамі. Асноўныя функцыі мовы і маўлення маюць розную ступень універсальнасці ці этнічнай адметнасці, што вельмі актуальна для так званых дзвюхмоўных і дыглосных моўных сітуацый, якія ўласцівы сучаснаму беларускаму грамадству. Выключная значнасць камунікатыўнай ролі і дасканаласці мовы як найважнейшага сродку зносін становіцца зразумелай у тым відавочным факце, што ўзрастанне ролі чалавечых зносін выступае адной з умоў і складальных частак сацыяльнага прагрэсу. Развіццю грамадства адпавядае развіццё маўленчых зносін, здольных адлюстроўваць і наладжваць складаную, і разнастайную дзейнасць людзей ва ўсіх сферах грамадскага быцця.
39. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай дыферэнцыяцыі. Актыўная і пасіўная лексіка. Лексіка ўвесь час змяняецца з развіццём грамадства, навукі і тэхнікі, вытворчасці, культуры. Для абазначэння новых прадметаў, матэрыялаў, рэчываў, працэсаў, дзеянняў узнікаюць новыя словы або вядомыя словы набываюць новыя значэнні, напрыклад: відэатэлефон, дэлыпаплан, касмадром, кібернетыка, майстар машыннага даення, палімеры, стэрэаскапічны фільм. Некаторыя словы набываюць адценне ўстарэласці, пачынаюць рэдка ўжывацца ў агульнанароднай мове і пераходзяць у пасіўны слоўнікавы запас. Так, словы асадка "ручка", атрамант "чарніла", гарбата "чай" былі агульнаўжывальнымі ў 20-я гг. XX ст., пазней яны перайшлі ў пасіўны слоўнік і замяніліся новымі словамі-сінонімамі. Паводле ступені ўжывальнасці лексіка падзяляецца на актыўную і пасіўную. Пераважная большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя, шырокаўжывальныя: акно, газета, доўга, просты, па-бацькоўску, свой, смяяцца, чужы, чытаць і інш. Пасіўную лексіку складаюць словы рэдкаўжывальныя, што маюць адценне ўстарэласці або навізны. Такія словы не ўжываюцца штодзённа, хоць і зразумелыя для нас. Устарэлыя словы падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы — гэта назвы прадметаў і з'яў, якія зніклі ў сувязі са зменамі ў грамадскім жыцці, культуры, навуцы: аканом, баярын, валасная ўправа, ваявода, жандар, парабак, стралец. Архаізмы — гэта ўстарэлыя назвы прадметаў і з'яў, якія існуюць і ў наш час, але называюцца новымі словамі: бортнік — пчаляр, вакацыі — канікулы, гута — шклозавод, дзіда — піка, мыта — пошліна, нарком — міністр, пракламацыі — лістоўкі, скрыжалі — законы. Гістарызмы выкарыстоўваюцца і як нейтральныя словы (у навуковых працах па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі), і як стылявы сродак у творах мастацкай літаратуры для перадачы каларыту адпаведнай эпохі, раскрыцця характару героя, адлюстравання асаблівасцей мовы: Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб дворня князева ў хорам багаты, пасадзілі на ганку між клёнаў і ліп, на цагляным парозе магната. (Куп.) Узяў дзядзька Марцін грошы, пайшоў у лясніцтва і купіў асігнату на сажань дроў. (К-с) Неалагізмы — гэта словы ці значэнні вядомых слоў, якія служаць назвамі новых прадметаў ці з'яў і не страцілі адцення навізны: вададром, снегаход, луніт, галаграфія, тэрмавізар. Дзякуючы навізне і нязвыкласці неалагізмы спачатку ўваходзяць у пасіўны слоўнік, але, замацаваўшыся ў мове, стаўшы шырока вядомымі, часта ўжывальнымі, яны пераходзяць у актыўную лексіку. Так, сталі словамі актыўнай лексікі неалагізмы 20—30-х гт. XX ст.: камбайн, камсамол, механізацыя, партком, піянер, пяцігодка, саўгас, трактар. Асобныя з неалагізмаў таго часу перайшлі ў разрад устарэлых слоў: стаханавец, рэўком, камісар, нарком, нэп, харчразвёрстка. Ад неалагізмаў трэба адрозніваць наватворы асобных пісьменнікаў — так званыя індывідуальна-стылістычныя неалагізмы. Яны ствараюцца пісьменнікамі, паэтамі з пэўнай стылявой мэтай, не выходзяць за рамкі мастацкага твора і не ўваходзяць у агульнанародную мову. Іх значэнне можна высветліць толькі ў кантэксце: Зямлю цалуе неба сінь сваім чырвоным сонцатварам. (М. Ч.) Хутка вус гарбуз закруціць. На ярыслонку ў духаце галаву замятаруціць. (Р. Б.) Ці не мой гэта голас блукае ласінымі сцежкамі ў багунніках п'яных з тае санцачубай пары? (Г. П.)
40. Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнне слоў. Адназначнымі лічацца тыя словы, якія маюць толькі адно лексічнае значанне. Адназначнасць - адно з асноўных патрабаванняў да тэрмінаў.Словы, якія маюць па некалькі лексічных значэнняў, лічацца мнагазначнымі, а сама гэтая з'ява называецца мнагазначнасцю або полісеміяй.Першаснае, зыходнае значэнне, якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, называецца прямым. Значэнні, якія ўзнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з'явы, дзеяння, працэсу на іншыя, называюцца пераноснымі. На гэтай аснове развілося і пераноснае, вобразнае значэнне 'вялікая колькасць, мноства'. У залежнасці ад таго, на аснове якой прыметы адбываецца перанос назваў, адрозніваюць тры спосабы ўзнікнення новых значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха. Метафара — выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, якое развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з'яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання. Метанімія -перанос назвы на іншы прадмет ці на з'яву на падставе пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі.Сінекдаха — перанос назвы, замена аднаго паняцця другим на аснове колькасных прымет: адзіночнага і множнага ліку; уласных і агульных імёнаў; назвы цэлага і часткі; родавая назва падмяняе відавую або наадварот. Амонімы.Поўнае гукавое супадзенне розных паводле значэнняў слоў называецца аманіміяй, а самі словы — амонімамі. Амонімы ўзнікаюць у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў:а) спрадвечна беларускіх і запазычаных.б) запазычаных з розных моў. в) запазычаных з адной i той жа мовы.У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікдвымі артыкуламі, нумаруюцца справа ўверсе арабскзмі лічбамі, забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы падзяляюцца на лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя.Лексічныя амонімы належаць да адной і той часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах.Марфалагічныя амонімы, або амаформы маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або разных часцін мовы. Амаформы ўзнікаюць у сувязі з пераходам слоў з адной часціны мовы ў другую.Фанетычныя амонімы, або амафоны -словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца.Да амафонаў адносяцца сугучныя агульныя і ўласныя назоўнікі. Графічныя амонімы, або амографы — розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні.Аманімія — пашыраная і заканамерная моўная з'ява. Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а таксама гумарыстычных і сатырычных твораў. Паронімы. Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавоё падабенства, але не тосныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца паронімамі.Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Словы-паронімы маюць неаднолькавыя словазлучальныя магчымасці.Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі. Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб'ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе. Кожны паронім ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі, характарызуецца семантычнай самастойнасцю і можа мець свае сінонімы і антонімы. Сінонімы. Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі.Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем. Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, называецца дамінантай.Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або ідэаграфічнымі называюцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы.Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна нейтральным словам. Найбольш у мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх называюць семантыка-стылістычнымі. Кантэкстуальнйя аўтарскія сінонімы - гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні. У сучаснай беларускай літаратурнай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы — выразы, якія апісальна раскрываюць значэнне слова.Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычньий адценнямі, ні стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў, называюцца абсалютнымі сінонімамі або лексічнымі дублетамі.Антонімы.Словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, называюцца антонімамі . Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той тэматычнай групы. Антанімічнымі могуць быць як рознакаранёвыя, так і словы з адным і тым жа коранем, якім супрацьлеглае значэнне надаюць прыстаўкі.
41. Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні. 3 'ява поўнага супадзення ў гучанні розных па значэнні слоў называецца аманіміяй, а словы — амонімамі: тур 'першабытны дзікі бык' — тур 'этап гульні, спаборніцтва, адзін круг танца', стан 'тулава, постаць чалавека' — стан 'лагер, месца стаянкі' — стан 'машына ці сістэма машын для апрацоўкі металу ціскам' — стан 'становішча, у якім хто- ці што-небудзь знаходзіцца' — стан 'ваюючы бок' — стан 'катэгорыя дзеяслова'. Многія амонімы ўтварыліся ў выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў: а) спрадвечна беларускіх і іншамоўных: тур 'першабытны дзікі бык' і тур 'перыяд, этап', бот 'абутак' і бот 'невялікае вёсельнае, паруснае або маторнае судна'; б) толькі іншамоўных: кран 'прыстасаванне ў рэзервуарах' і кран 'механізм для пад'ёму грузаў', бухта 'марская затока' і бухта 'вялікі скрутак дроту, каната і пад.', лама 'паўднёваамерыканская бязгорбая ўючная жывёліна сямейства вярблюдаў' і лама 'будыйскі манах-свяшчэннік у Тыбеце і Манголіі'. Лексічныя амонімы неабходна адрозніваць ад такіх з'яў аманіміі, як амафоны, амаформы, паронімы, амографы. Амафоны — словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае напісанне. У сувязі з тым, што амафоны — такія словы, якія супадаюць у гучанні ў выніку дзеяння фанетычных законаў, іх яшчэ называюць фанетычнымі амонімамі. Узнікаюць амафоны пры аглушэнні канцавых звонкіх зычных: ёд — ётп, лёд — лёт (дзеянне паводле дзеяслова ляцець), аглушэнні звонкіх зычных перад глухімі ў сярэдзіне слова: грубка — групка (памянш.-ласк. ад група), казка — каска, козка (памянш.-ласк. ад каза) — коска. Разнавіднасцю амафонаў лічацца супадаючыя ў гучанні імёны ўласныя і агульныя: Вера — еера, Раман — раман. Амаформы — словы, якія супадаюць у гучанні ў адной або некалькіх граматычных формах. У сувязі з тым, што амаформы ўзнікаюць у выніку дзеяння марфалагічных законаў, іх яшчэ называюць марфалагічнымі амонімамі. Сярод шматлікіх амаформаў выразна выдзяляюцца дзве групы: амаформы на ўзроўні часцін мовы і амаформы ў рамках той ці іншай граматычнай парадыгмы канкрэтнага слова. Амаформы на ўзроўні часцін мовы, у сваю чаргу, падзяляюцца на дзве разнавіднасці: а) якія ўзніклі ў выніку. выпадковага супадзення гучання граматычных формаў слоў, што належаць да розных часцін мовы: вусны "губы, рот" (назоўнік назоўнага склону множнага ліку) — вусны "які вымаўляецца" (прыметнік мужчынскага роду назоўнага склону адзіночнага ліку), май (назоўнік назоўнага склону адзіночнага ліку) —май (дзеяслоў загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку), пакрывала (назоўнік назоўнага склону адзіночнага ліку) — пакрывала (дзеяслоў абвеснага ладу 3-й асобы адзіночнага ліку прошлага часу); б) якія ўзніклі ў выніку пераходу адных часцін мовы ў другія: прыслоўяў — у катэгорыю стану і пад. Гэта так званая функцыянальная аманімія, таму што рэалізуецца яна ў канкрэтных сінтаксічных пазіцыях. Параўн., напрыклад, дзеепрыметнік у значэнні прыметніка марожанае (марожанае мяса) і субстантывіраваны прыметнік марожанае (марожае прадаецца штодзень), прыметнік маладая (маладая трава) і субстантывіраваны прыметнік маладая (Маладая вылучалася сярод вясельнікаў), прыметнік кароткай формы ясна (ясна зорка), прыслоўе спосабу дзеяння ясна (хоць коратка, але ясна) і слова катэгорыі стану ясна (На дварэ стала ясна). Амаформы ў рамках той ці іншай граматычнай парадыгмы канкрэтнага слова — гэта супадзенне ў гучанні пераважна склонавых формаў назоўнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў і кароткіх прыметнікаў. Напрыклад, назоўнікі жаночага роду тыпу арганізацыя, лінія і косць, радасць, сенажаць маюць аднолькавыя граматычныя формы ў родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку і ў назоўным склоне множнага ліку; назоўнікі мужчынскага роду тыпу партызан, салдат, чалавек маюць аднолькавыя граматычныя формы ў назоўным склоне адзіночнага ліку і ў родным склоне множнага ліку, лічэбнікі пяць — дваццаць, а таксама трыццаць, пяцьдзесят, шэсцьдзесят, семдзесят, восемдзесят у родным, давальным, месным склоне маюць адну граматычную форму, а лічэбнікі сорак і сто — у назоўным і вінавальным, а таксама ў родным, давальным, творным і месным. Лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах мае аднолькавую граматычную форму. Аднолькавыя марфалагічныя формы ў родным, давальным, вінавальным і месным склонах мае зваротны займеннік сябе. Кароткія прыметнікі супадаюць у формах назоўнага і вінавальнага склону адзіночнага ліку; параўн., напрыклад, аднолькавыя граматычныя формы мужчынскага роду прыметнікаў назоўнага і вінавальнага склону рад, повен, чуцен, ніякага роду рада, поўна, чутна, жаночага роду рада, поўна, чутна. Амографы — словы, якія аднолькава пішуцца, але па-рознаму вымаўляюцца. Паколькі вымаўленне (гучанне) іх не аднолькавае, то амографы не могуць лічыцца амонімамі, бо не адпавядаюць аднаму з галоўных патрабаванняў аманіміі — аднолькавасці гучання. Сярод амографаў выдзяляюць дзве групы: лексічныя і граматычныя. Паронімы — гэта аднакаранёвыя словы, блізкія, але не тоесныя па сваёй марфалагічнай будове і гучанні і розныя па значэнні. З'ява марфалагічнай і арфаэпічнай блізкасці слоў пры розных іх значэннях называецца параніміяй. Паранімія як лексічная з'ява ўласціва для слоў, што належаць да адной і той жа часціны мовы. Напрыклад, паронімы-назоўнікі пілаеанне "разразанне пілой" і пілавінне "дробныя часткі дрэва або іншага матэрыялу, якія застаюцца пасля яго распілоўвання" збліжаюцца структурна на аснове адзінага кораня піл- і суфікса -ав-і адначасова супрацьпастаўляюцца па наяўнасці ў адным з паронімаў суфікса -анн-, а ў другім — суфікса -інн-. Па значэнні гэта розныя словы. Паронімы-прыметнікі рухавы "які вызначаецца жывасцю, хуткасцю рухаў" і рухомы "здольны рухацца" (рухомы састаў) збліжаюцца структурна на аснове адзінага кораня рух- і адначасова супрацьпастаўляюцца па наяўнасці ў адным з паронімаў суфікса -ав-, а ў другім — суфікса -ом-. Па значэнні гэта таксама розныя словы. Паронімы неабходна адрозніваць ад амонімаў: паронімы заўсёды неаднолькавыя па гучанні і напісанні (атамнік — атамшчык, значэнне — значымасць, дыктат — дыктант, кардынальны — кардынальскі), амонімы — словы аднолькавыя па гучанні і напісанні.
42. Лексічная спалучальнасць слоў (словы-паронімы). Сінонімы, антонімы, іх роля ў маўленні. Сінонімы — гэта словы, якія па-рознаму гучаць, але аднолькавыя ці вельмі блізкія па сэнсе. Напрыклад, словы дужы — здаровы аднолькавыя па сэнсе таму, што аб'ядноўваюцца ў сінанімічную групу паводле адзінага агульнага значэння "які моцнага здароўя". Словы ісці — рухацца — прасоўвацца — прабірацца — прадзірацца таксама аб'яднаны ў сінанімічную групу паводле адзінага агульнага значэння "перамяшчацца пешшу", аднак апошнія тры з іх адрозніваюцца адценнямі значэння "рухацца пешшу, пераадольваючы пэўныя перашкоды" і стылістычнай афарбоўкай — прыналежнасцю да размоўна-гутарковага стылю мовы. З'ява супадзення ў значэннях аднолькавых ці блізкіх па сэнсе слоў называецца лексічнай сінаніміяй, а самі сінонімы — лексічнымі. Адрозніваюцца сінонімы і лексічнай спалучальнасцю, напрыклад, сінонімы духоўны — унутраны "звязаны з разумовай, маральнай, псіхічнай дзейнасцю чалавека" ў адных спалучэннях узаемазамяняюць адзін аднаго: можна сказаць духоўная (унутраная) сіла, духоўнае (унутранае) жыццё, а ў другіх спалучэннях — не: духоўны крах нельга замяніць на ўнутраны крах, як духоўнае падзенне і духоўнае дасягненне — адпаведна на ўнутранае падзенне і ўнутранае дасягненне. Але ёсць сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычна, ні экспрэсіўна-стылістычнай афарбаванасцю. Звычайна імі з'яўляюцца навуковыя тэрміны, якія ўжываюцца паралельна: назыўны — намінатыўны. Словы, звязаныя сінанімічнымі адносінамі, утвараюць сінанімічны рад, які можа складацца з двух і болып сінонімаў: "раздзел навукі"—мовазнаўства, лінгвістыка; "уласцівасць прыгожага" — хараство, прыгажосць, краса. Пры размяшчэнні слоў у сінанімічным радзе першым падаецца дамінанта, звычайна стылістычна нейтральнае слова, якое выяўляе характар усяго рада, як, напрыклад: "з адмоўнымі якасцямі" — дрэнны, благі, кепскі і г. д. У сінанімічныя адносіны могуць уступаць словы і словазлучэнні: прэч — вон з вачэй, хутка — у момант вока, аднойчы — аднаго разу, беспадстаўна — без прычыны, уцячы — даць дзёру. У выніку шматграннай дзейнасці чалавека з мэтай далейшага паглыбленага вывучэння і даследавання ўжо вядомых прадметаў і з'яў яны нярэдка атрымоўваюць новыя назвы: сухоты — туберкулёз, маланка — электрычны разрад у атмасферы, неба — космас. Сінанімічныя рады могуць папаўняцца за кошт запазычанай лексікі. Лексічная сінанімія цесна звязана з мнагазначнасцю, таму што сінанімізацыя мнагазначных слоў адбываецца часцей за ўсё толькі па частцы іх значэнняў або па адным. Так, слова лёгкі мае некалькі значэнняў, звязаных агульнай сэнсавай асновай "невялікай вагі, важкасці, вартасці (пра канкрэтныя прадметы, абстрактныя з"явы і працэсы і пад.)', аднак да кожнага з яго значэнняў сінонімамі будуць розныя словы: лёгкі — няцяжкі (груз), л'ігкае — нескладанае (заданне), лігкі — слабы (удар), лёгкі — нязначны (спалох), лігкі — даступны (сэнс). Такім чынам, сінанімічных радоў са значэннямі слова лёгкі будзе некалькі: лёгкі—няцяжкі (груз, камень), лёгкі — слабы (удар, штуршок), лёгкае — нескладанае (заданне, выйсце), лёгкі — нязначны (спалох, эфект), лёгкі — дасціпны (сэнс, тэкст). Словы, якія ўступаюць у сінанімічныя адносіны з тым ці іншым значэннем палісемы, у сваю чаргу, таксама могуць быць мнагазначнымі і сваімі астатнімі значэннямі ўваходзіць у склад новых сінанімічных радоў. Антонімы — гэта словы з супрацьлеглымі значэннямі. Яны ўяўляюць сабою прасцейшыя слоўныя аб'яднанні, кожнае з якіх складаецца толькі з дзвюх адзінак: праўда — хлусня, сябра — вораг, любіць — ненавідзець, падняць — апусціць, малады — стары. Супрацьпастаўленыя ў значэннях, такія адзінкі ўтвараюць антанімічную пару. З'ява парнага супрацьпастаўлення значэнняў слоў называецца лексічнай антаніміяй. Праблема антаніміі — шматаспектная: яна даследуецца не толькі ў лінгвістыцы, але і ў філасофіі і логіцы. Яе асноваю ў лінгвістыцы з'яўляецца супрацьлегласць значэнняў слоў, якія выражаюць супрацьлеглыя паняцці. Але толькі тады словы лічацца антонімамі, г. зн. супрацьлеглымі па значэнні, калі яны называюць паняцці, звязаныя паміж сабою. Так, лёгкі і цяжкі з'яўляюцца антонімамі, таму што выражаюць супрацьлеглыя, але звязаныя між сабою паняцці малога, нязначнага цяжару і вялікага, значнага цяжару. Словы блізкі і далёкі з'яўляюцца таксама антонімамі, таму што выражаюць супрацьлеглыя, але звязаныя паміж сабою паняцці нязначнай адлегласці і значнай адлегласці. Аналагічна лічацца антонімамі гарачы і халодны (з высокай тэмпературай і з нізкай тэмпературай), маладосць і старасць (стан, уласцівы маладому чалавечаму арганізму, і стан, уласцівы старому чалавечаму арганізму) і пад, У антанімічныя адносіны ўступаюць не ўсе словы, а тыя, семантыцы якіх уласціва агульнае значэнне якасці-, колькасці, часу, прасторы і г. д. Гэта могуць быць як знамянальныя (вернасць — здрада), так і службовыя словы (за — супраць:Вы за ці супраць?). Не маюць антонімаў, напрыклад, словы з канкрэтным значэннем: рука, галава, шафа і пад. Большасць слоў у мове мнагазначныя, таму антанімічнасць можа выяўляцца або па ўсім семантычным аб'ёме слова, або па асобных кампанентах. Адпаведна антонімы могуць быць або поўнымі, або няпоўнымі. Поўныя антонімы цалкам семантычна ўзаемаадмаўляюцца або ўзаемавыключаюцца. Такімі з'яўляюцца, напрыклад, антонімы поўнач — поўдзень. Першае слова мае значэнні: 1) "адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню" (на поўначы святлела), 2) "мясцовасць, краіна з халодным кліматам" (марыць аб поўначы). Значэнні другога слова адпаведна супрацьлеглыя: 1) "адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўначы" (на поўдні святлела), 2) "мясцовасць, краіна з цёплым, гарачым кліматам" (марыць аб поўдні). Для поўных антонімаў уласціва спалучальнасць з аднолькавымі лексічнымі адзінкамі: актыў (наш, брыгадны, атрадны, вучнёўскі, вытворчы і г. д.) — пасіў (наш, брыгадны, атрадны, вучнёўскі, вытворчы і г. д.); пасіў (баланса) — актыў (баланса); (запісаць у) актыў — (запісаць у) пасіў. Для няпоўных антонімаў лексічная спалучальнасць членаў антанімічных пар з іншымі лексічнымі адзінкамі часткова з'яўляецца аднолькавай, а часткова адрознай. Так, мнагазначныя словы радасны, смутны ўступаюць у антанімічныя адносіны, калі абазначаюць адпаведна "які адчувае, выяўляе радасць" і "які адчувае, выяўляе сум, маркоту": радасныя (вочы, усмешка, песня) — смутныя (еочы, усмешка, песня). Значэнні слова смутны "поўны беспарадку, мяцежны" (смутныя часы) і "невыразны, няпэўны" (смутная трывога)- не маюць антанімічных адпаведнікаў у семантыцы слова радасны, таму апошняе слова ў дадзеным выпадку не можа спалучацца са словамі часы, трыеога. У мове антонімы выкарыстоўваюцца з рознымі мэтамі. Найчасцей іх ужываюць як дакладныя сродкі пры адлюстраванні супрацьлегласцей, якія фактычна з'яўляюцца палярнымі бакамі адных і тых жа рэалій. 43. Фразеалагізмы, іх сэнсава-стылічная роля ў маўленні. Адметнасць беларускай фразеалогіі. Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным, цэласным значэннем. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць сукупнасць фразеалагізмаў.Фразеалагізм — своеасаблівая моўная адзінка. Сваім значэннем ён падобны да слова: хоць складаецца не менш як з двух слоў (іх яшчэ называюць кампан е н т а м і), але выражае адно паняцце, значэнне вынікае з усяго ўстойлівага звароту, сэнсава ён непадзельны. Ва ўстойлівых спалучэннях сустракаюцца словы, якія асобна, па-за фразеалагізмам, не ўжываюцца ў мове.Знешне, паводле сваей структуры, фразеалагізм падобны да словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне.Сэнс фразеалагізма — не сума значэнняў кампанентаў, як у свабодным словазлучэнні, а зусім іншы.У мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя словазлучэнні — гучаць аднолькава, а абазначаюць рознае.Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае адно значэнне, але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі.Блізкія значэннем фразеалагізмы можна аб'яднаць у сінанімічныя рады. Як непадзельныя моўныя адзінкі, фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх, выступаюць адным членам сказа.Устойлівыя звароты ўжываюцца ў гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць выразным стылістычным сродкам. Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі, бытавымі падзеямі.У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або структурай.Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы. Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое, што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам, маюць вобразнасць і выразнасць.Прыказка (прымаўка) — трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.У прыказках адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні, выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям, робяцца падказкі, парады на розныя выпадігі жыцця.Пашырэнню прыказак, іх актыўнаму ўжыванню ў вуснай і пісьмовай мове спрыяюць глыбіня думкі, моўнае майстэрства іх стваральнікаў. Прыказкі не старэюць на працягу стагоддзяў, бо нясуць агульначалавечую мараль, выказаную сцісла, лаканічна і ў дасканалай мастацкай форме. Крылатыя словы і афарызмы — трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі, паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі. Яны выэначаюцца абагульняльным зместам, лаканічнасцю і выразнасцю.
|