КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тыпавая вучэбная праграмаСтр 1 из 3Следующая ⇒ Зацвярджаю Першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь __________________ А.I. Жук “ 08 ” 01 2011 г. Рэгістрацыйны № ТД-Е 2871 / тып.
БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА 2. ГІСТОРЫЯ Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1 – 23 01 11 – бібліятэказнаўства і бібліяграфія
Мінск 2011 Складальнік Л. І. Доўнар, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук
Рэцэнзенты: кафедра бібліятэказнаўства і кнігазнаўства бібліятэчна-інфармацыйнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў; вучоны савет дзяржаўнай установы “Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа акадэміі навук Беларусі”; М. В. Нікалаеў, загадчык аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў С.-Пецярбургу, доктар філалагічных навук; В. М. Герасімаў, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой: кафедрай тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 8 ад 27.03.2009 г.); прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 6 ад 12.05.2009 г.); навукова-метадычным саветам па культуры, бібліятэказнаўстве і бібліяграфіі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў (пратакол № 1 ад 04.12.2009 г.)
Адказны за рэдакцыю В. В. Каташвілі Адказны за выпуск Л.І.Доўнар
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА “Бібліятэказнаўства: гісторыя” ў якасці раздзела ўваходзіць у курс “Бібліятэказнаўства”. Яго асноўнай мэтай з’яўляецца раскрыццё сусветнай гісторыі бібліятэчнай справы праз вывучэнне патрэбнасці грамадства ў бібліятэцы, яе ролі ў вытворчым і культурным жыцці. Вывучэнне сусветнай гісторыі бібліятэчнай справы як састаўной часткі сусветнай культуры неабходна для разумення агульных заканамернасцей развіцця культуры і спецыфічных праблем бібліятэчнага працэсу. У раздзеле “Бібліятэказнаўства: гісторыя”, які абапіраецца на законы і катэгорыі філасофіі, тэорыі бібліятэказнаўства і гісторыі кнігі, разглядаецца развіццё бібліятэчнай справы ў кожную гістарычную эпоху ў цеснай сувязі з канкрэтнымі ўмовамі пэўнай дзяржавы, вывучаецца дзейнасць бібліятэк з пазіцыі патрэб грамадства, падаюцца асноўныя тэарэтычныя і практычныя пытанні эвалюцыі бібліятэк. Адносіны паміж дзвюмя пярвічнымі функцыямі бібліятэкі – функцыяй фондаўтварэння і функцыяй абслугоўвання, змены ў іх узаемадзеянні складаюць галоўны прадмет гісторыі бібліятэк. Вывучэнне гісторыі бібліятэк менавіта як часткі сусветнай гісторыі культуры дазваляе выявіць і асэнсаваць тыя з’явы, якія найбольш моцна паўплывалі на іх развіццё і сталі пачаткам новага этапу іх эвалюцыі. Гісторыя бібліятэк разглядаецца ў сувязі з праблемамі, звязанымі з узнікненнем і развіццём бібліятэк і бібліятэчных сістэм, з генезісам поглядаў і тэорыі на арганізацыю грамадскага карыстання творамі пісьменства і друку ў мінулым і сучаснасці. Асноўнымі задачамі раздзела з’яўляюцца: – характарыстыка гістарычных перыядаў і этапаў развіцця бібліятэк, вызначэнне асноўных фактараў фарміравання бібліятэкі як сацыяльнага інстытута; – асэнсаванне сацыяльных патрабаванняў да бібліятэкі і бібліятэкара; – раскрыццё ўяўленняў аб эвалюцыі разнастайных тыпаў і відаў бібліятэк, іх функцый, даступнасці фондаў для чытачоў; – авалоданне ведамі аб інфармацыйна-пошукавай сістэме бібліятэкі ў яе гістарычным развіцці і на сучасным этапе; – дасягненнях бібліятэчнай думкі, буйнейшых бібліятэках, дзеячах. У выніку вывучэння раздзела “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” студэнты павінны ведаць: – асноўныя этапы эвалюцыі бібліятэк і бібліятэчнай справы; – ролю і месца бібліятэкі ў развіцці чалавечага грамадства; – заканамернасці і тэндэнцыі развіцця бібліятэкі як сацыяльнага інстытута; – значэнне арганізацыі інфармацыйна-пошукавай сістэмы ў абслугоўванні чытачоў; – асноўныя тыпы і віды бібліятэк у іх гістарычным развіцці; – буйнейшыя бібліятэкі мінулага і сучаснасці; – знакамітых дзеячаў бібліятэказнаўчай думкі. Студэнты павінны ўмець: – карыстацца асноўнымі паняццямі, тэрмінамі бібліятэказнаўства; – выкарыстоўваць веды па гісторыі бібліятэк у далейшай прафесійнай падрыхтоўцы для бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці; – валодаць галоўнымі фактамі і вынікамі вывучэння гісторыі бібліятэк Беларусі і замежных краін; – улічваць гістарычныя ўмовы пры разглядзе важнейшых падзей і ролі асобы ў развіцці бібліятэк. Матэрыял вывучаецца студэнтамі ў першым семестры і прадугледжвае разнастайныя формы заняткаў. Яны разлічаны, у тым ліку, на 60 гадзін аўдыторных. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін па формах заняткаў наступнае: лекцыі – 44 гадзіны, семінары – 16 гадзін. Прадугледжваецца кантроль ведаў у форме экзамену. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ Уводзіны Мэта і задачы раздзела “Бібліятэказнаўства: гісторыя” як часткі дысцыпліны “Бібліятэказнаўства”. Прадмет і метады. Перыядызацыя гісторыі бібліятэк. Гістарыяграфія і крыніцазнаўства. Сувязь і суадносіны з іншымі агульнанавуковымі, агульнапрафесійнымі і спецыяльнымі дысцыплінамі. Значэнне раздзела ў агульнанавуковай і прафесійнай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне інфармацыйна-дакументных камунікацый. Аб’ём і структура. Асноўныя формы аўдыторных заняткаў. Самастойная работа студэнтаў у засваенні матэрыялу. Забеспячэнне раздзела “Бібліятэказнаўства: гісторыя” вучэбна-метадычнымі матэрыяламі. Формы кантролю. Раздзел І. Бібліятэкі Старажытнага Усходу (ІІІ – І тыс. да н. э.) Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэк Асноўныя фактары ўзнікнення бібліятэкі як сацыяльнага інстытута. Фарміраванне патрэбнасці ў стварэнні матэрыяльных носьбітаў інфармацыі. Вынаходніцтва пісьма і распаўсюджанне пісьменства. Развіццё дзяржавы і ўмацаванне ўлады. Развіццё горада як цэнтра культуры. Вынікі археалагічных раскопак на берагах ракі Еўфрат. Датаванне найстаражытнейшых тэкстаў, іх матэрыяльная форма, змест. Значэнне бібліятэк у вывучэнні гісторыі і культуры старажытных цывілізацый.
Тэма 2. Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі, Егіпце Росквіт культур старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў у Месапатаміі. Старажытнейшыя бібліятэкі-архівы ў Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі. Асноўныя тыпы бібліятэк, іх функцыянальнае прызначэнне. Бібліятэка асірыйскага цара Ашурбаніпала (668–631 гг. да н. э.) у Ніневіі. З’яўленне элементаў сістэматызацыі бібліятэчных фондаў, экслібрыса. Кніга і бібліятэка ў егіпцян. Асноўныя тыпы бібліятэк Асаблівасці ўжывання паняццяў “дом кнігі” і “дом жыцця”. З’яўленне пасады захавальніка бібліятэкі. Бібліятэка-архіў фараона Рамсэса ІІ (каля 1300 г. да н. эч.). Бібліятэка ў сістэме дзяржаўнага кіравання, культуры і навукі. Даступнасць бібліятэк, чытачы. Захаванне фондаў. Раздзел ІІ. Бібліятэкі ў эпоху Антычнасці і элінізма (VIII ст. да н. э. – V ст.) Тэма 3. Бібліятэкі ў Старажытнай Грэцыі Значэнне антычнай культуры для развіцця еўрапейскай цывілізацыі. Росквіт рабаўладальніцкага грамадства Грэцыі. Рэлігія, навука і адукацыя ў антычным грамадстве. Бібліятэка як паняцце. Асноўныя тыпы бібліятэк антычнасці. Узнікненне структурных падраздзяленняў бібліятэкі. Мусейоны і іх роля ў развіцці функцыі абслугоўвання. Тыражыраванне дакументаў. Арганізацыя фондаў і даведачнага апарата. Бібліятэка Александрыйскага мусейона: узнікненне, дзейнасць, разбурэнне і ўзнаўленне. Пергамская бібліятэка, яе спецыялізацыя. Пашырэнне і падзел службовых абавязкаў бібліятэкара. З’яўленне першых прац, прысвечаных кнігам, іх адбору, сістэматызацыі, бібліяграфічнаму апісанню; камплектаванню бібліятэк, сістэматызацыі фондаў (Дэмафіл, Калімах, Філон, Тэлефас). Тэма 4. Бібліятэкі ў Старажытным Рыме Развіццё кніжнага гандлю і бібліяфільства ў Рыме. Выкарыстанне працы рабоў у кніжнай справе. Распаўсюджанне на бібліятэку функцыі скрыпторыя. Ідэя агульнадаступнасці бібліятэк у Старажытным Рыме. Буйнейшыя прыватныя бібліятэкі рымскіх імператараў. Узнікненне публічных і галіновых бібліятэк. Спробы арганізацыі цэнтралізаванага кіраўніцтва бібліятэкамі і бібліятэчным персаналам. Першыя ганенні на кнігі і бібліятэчныя фонды. Семінар 1. Зараджэнне бібліятэк у дзяржавах Старажытнага свету. Раздзел ІІІ. Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча (V – XIIІ стст.) Тэма 5. Бібліятэчная справа на Усходзе (Кітай, Японія, Арабскі халіфат) Рэлігійны характар сярэднявечнай культуры. З’яўленне паперы і новых формаў кнігі. Фарміраванне новых тыпаў бібліятэк. Асаблівасці арганізацыі і функцыянавання бібліятэк у Кітаі: “мэн-фу” (“саюзныя палаты”), “шу юань” (“кніжныя двары”). Ступень даступнасці бібліятэчных фондаў у Кітаі і Японіі. Захаванне кніг. Арабскі Усход і перайманне антычнай спадчыны. Неаднароднасць і разнастайнасць арабскіх бібліятэк. “Дамы мудрасці”, “дамы навукі”, далучаныя бібліятэкі. Роля бібліятэк Арабскага халіфата ў распаўсюджанні навуковых ведаў і адукацыі. Калекцыяніраванне кніг.
Тэма 6. Бібліятэчная справа ў Візантыі, Заходняй Еўропе, Старажытнай Русі. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі Роля рэлігіі і царквы ў Візантыі і еўрапейскіх дзяржавах у эпоху ранняга Сярэднявечча. Візантыя і традыцыі грэчаскай кніжнай культуры. Распаўсюджанне манастырскіх бібліятэк-скрыпторыяў. Узнікненне першых універсітэцкіх бібліятэк. Каралеўскія бібліятэкі. З’яўленне ў бібліятэчных фондах рукапісаў на народных мовах. Абмежаванні ў выдачы кніг. Распаўсюджанне кніжнай спадчыны з Балгарыі і Візантыі на тэрыторыі Старажытнай Русі. Буйнейшыя цэнтры асветы і кніжнасці (Кіеў, Ноўгарад, Смаленск, Полацк, Тураў і інш.). Заснаванне бібліятэк Яраславам Мудрым. Спісы забароненых кніг. Полацкія князі і стварэнне першых бібліятэк на тэрыторыі Беларусі. Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора. Манастырскія школы і скрыпторыі па перапісцы кніг. Дзейнасць Ефрасінні Полацкай. Працы аб кнігах, бібліятэчных фондах, чытанні, арганізацыі і карыстанні бібліятэкай (Касідор, Фоцій, Кірыл Тураўскі, Р.дэ Фурнэвіль, Р.дэ Бёры). Семінар 2. Бібліятэкі Сярэднявечча.
Раздзел IV. Бібліятэкі ў эпоху Адраджэння (ХІІІ – першая палова XVII ст.) Тэма 7. Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Германія, Францыя, Англія) Эпоха фарміравання гуманістычнай культуры і адраджэння антычнай спадчыны. Фарміраванне нацыянальных моў і культур. Погляды гуманістаў на прызначэнне бібліятэкі. Рост бібліятэчных фондаў, дыферэнцыяцыя літаратуры, з’яўленне новых чытачоў. Распаўсюджанне кнігадрукавання. Змены ў функцыях захоўвання і абслугоўвання. Прыватныя і публічныя бібліятэкі ў Італіі. Развіццё прынцыпу агульнадаступнасці. Буйнейшыя прыватныя кнігазборы Ф. Петраркі, Дж. Бакача, Н. Ніколі. “Лаўрэнцыяна”. Бібліятэка Ватыкана. Італьянскае Адраджэнне і яго ўплыў на развіццё бібліятэчнай справы ў Далмацыі і Венгра-Харватыі. Распаўсюджанне свецкай адукацыі і універсітэцкіх бібліятэк. Рэфармацыя і ўзнікненне гарадскіх бібліятэк у Германіі. Дзейнасць М. Лютэра і І. Гутэнберга. Асаблівасці распаўсюджання ідэй гуманізму ў Францыі. Дзейнасць ордэна езуітаў і барацьба з ерытычнай літаратурай. Бібліятэчная справа ў Англіі і секулярызацыя манастырскіх бібліятэк. Фарміраванне буйнейшых каралеўскіх бібліятэк у Францыі і Англіі. Развіццё тэорыі каталогаў, новыя працы па класіфікацыі, арганізацыі бібліятэкі і камплектаванні фондаў (Ф. Трэфлер, Ф. Дэлакруа, Э. Маўнсэл, К. Геснер, Ф. Бэкан, Г. Надэ). Ідэальная мадэль бібліятэкі эпохі Барока К. Клемана. Тэма 8. Бібліятэкі ў Расіі Роля праваслаўнай царквы і распаўсюджанне ў Маскоўскай дзяржаве манастырскіх і царкоўных бібліятэк. Буйнейшыя манастырскія бібліятэкі (Кірыла-Белазёрскага, Салавецкага, Іосіфа-Валакаламскага, Троіца Сергіевай лаўры і інш.). Стварэнне Патрыяршай бібліятэкі. Заснаванне бібліятэк Царскіх прыказаў (Пушкарскага, Аптэкарскага), іх спецыялізацыя. Шляхі папаўнення фондаў, чытачы. Фарміраванне фонду бібліятэкі маскоўскіх цароў як дынастычнай і ўрадавай. Лёс бібліятэкі Івана IV Жахлівага. Узнікненне прыватных бібліятэк (Сімяона Полацкага, Андрэя Курбскага і інш.). Спецыфіка маскоўскіх бібліятэк пры свецкіх навучальных установах (“гімнасіёны”, Славяна-грэка-лацінская акадэмія). Склад фондаў бібліятэк паводле інвентарных вопісаў. Тэма 9. Бібліятэкі ў Беларусі Беларускае Адраджэнне і пашырэнне сувязей з Заходняй Еўропай. Распаўсюджанне скрыпторыяў – цэнтраў масавай вытворчасці беларускай рукапіснай кнігі. Узнікненне беларускага кнігавыдання. Гуманістычныя погляды Ф. Скарыны. Распаўсюджанне рэфармацыйнага руху, каталіцызму, уніяцтва. Манастырскія бібліятэкі і іх першыя інвентарныя вопісы (у Слуцку, Лаўрышаве, Жыровіцах, Супраслі і інш.). Лёс бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора. Бібліятэкі езуіцкіх калегіумаў, каталіцкіх і уніяцкіх касцёлаў і кляштараў. Заснаванне першай універсітэцкай бібліятэкі ў Вільні. Цэнзураванне кніг і прагляд бібліятэчных фондаў. Асветніцкая дзейнасць праваслаўных брацтваў: школы, бібліятэкі, друкарні. Іх роля ў захаванні і развіцці беларускай культуры і мовы. Асноўныя тыпы прыватных кнігазбораў. Бібліятэка Жыгімонта Аўгуста ІІ, бібліятэкі Радзівілаў, Сапегаў, іх гісторыка-культурнае значэнне. Семінар 3. Бібліятэкі эпохі Адраджэння. Раздзел V. Бібліятэкі ў эпоху Асветніцтва (другая палова ХVІІ – пачатак XІХ ст.) Тэма 10.Новы бібліятэчны светапогляд. Узнікненне нацыянальных бібліятэк Роля кнігі і адукацыі ў “эпоху Вальтэра”. Шырокае распаўсюджанне друкаванага тэксту, разнастайных тыпаў і відаў друкаванай прадукцыі на нацыянальных мовах. Часопісы і кнігі “кішэннага фармату”. “Энцыклапедыя” як сімвал эпохі Асветніцтва і яго ўплыў на камплектаванне фондаў бібліятэк. Змены арыенціраў бібліятэкі ў сферы абслугоўвання. Пашырэнне кола чытачоў бібліятэк. Пытанні прафесійнай бібліятэчнай адукацыі (Францыя, Германія). Буржуазныя рэвалюцыі ў Галандыі, Англіі, Францыі. Фарміраванне, развіццё мадэлі цэнтралізаванай нацыянальнай дзяржавы і нацыянальная бібліятэка. Спецыфічныя функцыі і місія нацыянальнай бібліятэкі. Роля прыдворных (каралеўскіх) бібліятэк. Значэнне атрымання абавязковага экземпляра, адкрыцця фондаў для шырокай публікі, узвядзення новага будынку ў набыцці бібліятэкай статуса нацыянальнай. Бібліятэка Брытанскага музея. Мерапрыемствы па рэарганізацыі бібліятэчнай справы ў Францыі і стварэнне Нацыянальнай бібліятэкі. Пруская каралеўская бібліятэка. Бібліятэка братоў Залускіх у Варшаве. Выдзяленне навуковых і публічных бібліятэк. Арганізацыя першых падпісных бібліятэк у Англіі і ЗША. Дзейнасць А. Грэгуара, А. Камюса, Г. В. Лейбніца, І. В. Гётэ, Т. Джэферсана. Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі Пераўтварэнні Пятра І у кніжнай справе. З’яўленне першых бібліяграфічных дапаможнікаў (І. Капіевіч, М. Бантыш-Каменскі). Стварэнне бібліятэкі Акадэміі навук у С.-Пецярбургу. Распаўсюджанне ідэй агульнадаступнасці бібліятэк, праекты арганізацыі публічных бібліятэк (А. І. Багданаў, В. В. Кіпрыянаў і інш.). Дзейнасць М. В. Ламаносава і стварэнне Бібліятэкі Маскоўскага універсітэта. Палітыка Кацярыны ІІ і бібліятэчная справа. Бібліятэка Вальтэра. Шляхі рэалізацыі праектаў аб адкрыцці Імператарскай публічнай бібліятэкі. Дзейнасць М. Навікова. Стварэнне спецыяльных бібліятэк. Тэхнічныя бібліятэкі на Урале і Алтаі. Дзейнасць П. К. Фралова. Праекты публічных бібліятэк у губерскіх гарадах Расіі. “Лексікон” В. М. Тацішчава і яго роля ў развіцці бібліятэказнаўства. З’яўленне прац па гісторыі бібліятэк, іх ролі ў грамадстве, значэнні чытання кніг і аб кіраванні чытаннем (І. К. Бакмейсцер, Х. А. Чабатароў). Тэма 12. Бібліятэчная справа ў Беларусі Сацыяльна-эканамічнае і культурнае становішча Беларусі. Узмацненне ўплыву каталіцкай царквы на духоўнае жыццё. Распаўсюджанне контррэфармацыі. Пашырэнне сеткі кляштарных і школьных бібліятэк каталіцкіх ордэнаў (езуітаў, францысканцаў, піяраў, дамініканцаў); уніяцкага (базыльянскага) ордэна (Вільня, Полацк, Супрасль). Распаўсюджанне ідэй Асветніцтва ў другой палове XVIII – пачатку ХІХ ст. (І. Храптовіч, І. Яленскі, К. Лышчынскі, Б. Дабашэвіч, К. Нарбут, М. Пачобут-Адляніцкі). Рэформа адукацыі С. Канарскага. Арганізацыя цэнтралізаванага кіравання бібліятэкамі. Роля бібліятэкі Віленскай езуіцкай акадэміі ў распаўсюджанні навуковых ведаў. Фарміраванне даведачна-бібліяграфічнага апарату, атрыманне абавязковага экземпляру. Спецыфіка фондаў навуковай бібліятэкі Гродзенскай медыцынскай акадэміі. Дзейнасць бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума. Стварэнне бібліятэк спецыяльных навучальных устаноў. Лёс буйнейшых прыватных бібліятэк Беларусі ў часы войнаў і падзелаў Рэчы Паспалітай. Семінар 4. Бібліятэчная справа эпохі Асветніцтва. Раздзел VІ. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XXст. Тэма 13. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя ўмовы развіцця бібліятэк у эпоху прамысловага перавароту. Рост патоку друкаванай прадукцыі. Далейшае пашырэнне кола чытачоў. Асноўныя тыпы бібліятэк. Новыя ўяўленні грамадства аб універсітэце. Разуменне бібліятэкі як інстытута развіцця навукі (Германія). Буйнейшыя навуковыя бібліятэкі універсітэтаў у Вялікабрытаніі і ЗША. Ідэі Роберта фон Моля. Нацыянальная бібліятэка як важнейшы інстытут дзяржавы. Узнікненне новых нацыянальных бібліятэк у ЗША, Іспаніі. Нацыянальна-вызваленчы рух і стварэнне нацыянальных бібліятэк у Аргенціне, Чылі, Перу, Балівіі. Феномен “нацыянальных бібліятэк” Аўстра-Венгерскай імперыі. Адкрыццё нацыянальнай бібліятэкі ў Расіі. Дзейнасць В. І. Сабальшчыкова, В. С. Сопікава, У. У. Стасава. Бібліятэка Маскоўскага публічнага Румянцаўскага музея. Універсітэцкія бібліятэкі. Дзейнасць М. І. Лабачэўскага. Галоўныя крытэрыі камплектавання фондаў нацыянальных і навуковых бібліятэк. Спецыялізацыя і пошук шляхоў узаемадзеяння паміж бібліятэкамі. Тэма 14.Агульнадаступныя бібліятэкі Рэфармаванне бібліятэчнай справы ў Вялікабрытаніі. Узнікненне тэрміну “бясплатная публічная бібліятэка”. Асноўныя палажэнні англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі. Развіццё бібліятэчнага заканадаўства ў Вялікабрытаніі і ЗША. Асаблівасці прынцыпу адкрытага доступу. Цэнтралізацыя бібліятэчнай справы і арганізацыя сеткі бібліятэк. Стварэнне першых прафесійных аб’яднанняў бібліятэкараў і першых прафесійных часопісаў. Адкрыццё вышэйшых бібліятэчных школ у ЗША і Германіі. Дзейнасць М. Дзьюі, Ч. Кетэра. Фарміраванне канцэпцыі “народнай” бібліятэкі ў Германіі і ідэі народнай педагогікі. Прадастаўленне чытачам “добрай” літаратуры. “Кніжнае ядро” В. Хофмана. Арганізацыя сеткі народных бібліятэк. Выданне нямецкага прафесійнага часопіса. Развіццё публічных (губернскіх і павятовых) бібліятэк у Расіі (А. Ф Смірдзін, М. С. Мардвінаў). Рэакцыйнае заканадаўства аб бібліятэках. Нелегальныя бібліятэкі. Заснаванне земствамі народных бібліятэк (Ф. Ф. Паўленкаў). Арганізацыя бібліятэчных курсаў (Л. Б. Хаўкіна), стварэнне аб’яднанняў бібліятэчных работнікаў, выданне першага ў Расіі прафесійнага часопіса, І Усерасійскі бібліятэчны з’езд.
Тэма 15. Бібліятэчная справа ў Беларусі Фарміраванне капіталістычных адносін, нацыянальнай свядомасці. Цэнзурнае становішча кнігі і бібліятэк. Рэформа асветы і друку. Нацыянальна-вызваленчы рух і асаблівасці бібліятэчнай справы ў ХІХ ст. Дзейнасць і закрыццё навуковай бібліятэкі Віленскага універсітэта. Стварэнне сістэмы каталогаў, распрацоўка правіл карыстання бібліятэкай, абслугоўванне чытачоў. Г. Гродэк і кафедра бібліяграфіі. Гісторыка-кнігазнаўчыя і бібліяграфічныя працы выкладчыкаў універсітэта (І. Лялевель, А. Багаткевіч). Спецыяльная бібліятэка Горы-Горыцкага сельскагаспадарчага інстытута. Пашырэнне бібліятэк гімназій, павятовых вучылішч. Узнікненне першых публічных бібліятэк, іх разнастайнась. Склад бібліятэчных фондаў, чытацкае кола. Ліквідацыя бібліятэк каталіцкіх і уніяцкіх кляштараў. Нелегальныя бібліятэкі. Арганізацыя камерцыйных бібліятэк. Грамадскія і ведамасныя бібліятэкі. Распаўсюджанне народных бібліятэк (Я. І. Хлябцэвіч). Буйнейшыя прыватныя кнігазборы літаратараў, краязнаўцаў, настаўнікаў і іх роля ў захаванні нацыянальнай кніжнай спадчыны (У. Сыракомлі, Г. Татура, А. К. Ельскага, А. П. Сапунова, А. Храптовіча і інш.). Рэканструкцыя прыватных кнігазбораў у сучаснасці. Семінар 5. Бібліятэчная справа ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Раздзел VІІ. Бібліятэчная справа ў XX –пачатку ХХІ ст. Тэма 16. Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы Асноўныя тэндэнцыі ў камплектаванні бібліятэк. Каардынацыя дзейнасці бібліятэк у планаванні, абмене бібліяграфічнай інфармацыяй, дакументамі. Развіццё ідэі стварэння зводных каталогаў пэўнай краіны. Уплыў англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі на развіццё народных бібліятэк у краінах Еўропы. Асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы ў СССР і БССР. Прынцып “сацыялістычнага бібліятэчнага будаўніцтва”. Нацыяналізацыя і ўніфікацыя бібліятэчных фондаў. Заснаванне дзяржаўных бібліятэк. Цэнтралізацыя бібліятэчнай справы. Стварэнне агульнадаступнай бібліятэкі таталітарнай дзяржавы – масавай бібліятэкі, яе функцыі. Развіццё сеткі масавых бібліятэк. Кантроль за дзейнасцю бібліятэк у Германіі ў 1930-я гг. Страты і перамяшчэнні бібліятэк у гады Другой сусветнай вайны. “Саветызацыя” бібліятэчнай справы ў сацыялістычных краінах. Прынцыпы камплектавання бібліятэчных фондаў і доступ да іх. Спісы забароненай літаратуры. Дэмакратычныя змены ў бібліятэчнай дзейнасці ў канцы 1980-х гг. Адмова ад уніфікацыі ў назвах бібліятэк, аднаўленне нацыянальных бібліятэк, інтэграцыя ў сусветныя бібліятэчныя працэсы. Стварэнне бібліятэчных асацыяцый, прыняцце законаў аб бібліятэчнай справе. Змены ў дзейнасці бібліятэк ва ўмовах глабальнай інфарматызацыі. Узнікненне электронных бібліятэк (“Гутэнберг”, “Еўрапеіяна”). Праекты нацыянальных электронных бібліятэк. Політыпалагічнасць бібліятэк. Уклад у даследаванне гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справы К. І. Абрамава, Ю. У. Грыгор’ева, А. М. Ванеева, Б. Ф. Валодзіна, Ю. М. Сталярова, В. І. Талалакінай; М. В. Нікалаева, М. І. Пакала, Л. І. Уладзімірава і інш.
Тэма 17. Міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва Усталяванне прафесійных сувязей і кантактаў. Стварэнне Міжнароднага бібліяграфічнага інстытута і яго рэарганізацыя ў Міжнародную федэрацыю па дакументацыі (ФІД). Дзейнасць Ш. Р. Ранганатана. Заснаванне Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый (ІФЛА). Асноўныя кірункі дзейнасці. Членства Беларусі. Роля ЮНЕСКА ў падтрымцы і развіцці бібліятэчнай справы. Праграма “Памяць свету”. Распрацоўка і рэалізацыя праграмы “Памяць Беларусі”. Асноўныя мэты дзейнасці Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ІСО). Нацыянальная арганізацыя па стандартызацыі ў Беларусі. Буйнейшыя міжнародныя праекты ў галіне каардынацыі камплектавання і каталагізацыі (“Фармінгтонскі план”, “Скандыяплан”, РІСА, ЛІБНЕТ). Выкарыстанне міжнародных фарматаў аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў. Дзейнасць бібліятэчных асацыяцый. Амерыканская бібліятэчная асацыяцы, Бібліятэчная асацыяцыя ў Вялікабрытаніі, Расійская бібліятэчная асацыяцыя.
Тэма 18. Сучасны стан развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі (пасля 1991 г.) Новыя патрабаванні да зместу дзейнасці бібліятэк. Узнікненне бібліятэк грамадскіх арганізацый, аднаўленне царкоўных бібліятэк. Працэс рэарганізацыі і скарачэння дзяржаўных бібліятэк. Перагляд і змены ў агульнай сетцы бібліятэк краіны. Кіраванне бібліятэчнай справай. Праблемы камплектавання бібліятэчных фондаў. “Канцэпцыя развіцця бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь”. Закон “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Заснаванне Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (ББА) і прафесійнага часопіса “Бібліятэчны свет”. Прыярытэтныя кірункі мадэрнізацыі бібліятэк Беларусі. Фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы ў краіне і роля бібліятэк. Стварэнне публічных цэнтраў прававой інфармацыі. Праграмы інфарматызацыі бібліятэк краіны (“Электронная Беларусь”). Сучасная бібліятэчная сістэма Беларусі (публічныя і спецыяльныя бібліятэкі). Сетка бібліятэк Міністэрства культуры. Новыя арганізацыйныя бібліятэчныя структуры ў сельскай мясцовасці. Значэнне цэнтральных рэгіянальных бібліятэк у захаванні нацыянальнай спадчыны. Дасягненні НББ і ЦНБ імя Я. Коласа НАНБ і іншых бібліятэк у галіне даследавання кнігі, бібліятэк і бібліятэчнай справы. Арганізацыя бібліятэчнай адукацыі ў краіне. Сучасны стан і перспектывы даследавання гісторыі бібліятэк, асноўныя працы па гісторыі бібліятэк Беларусі. Семінар 6. Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэк. ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА Літаратура Асноўная 1. Абрамов, К. И. История библиотечного дела в России / К. И. Абрамов. – Москва : Либерия, 2000–2001. – Ч. 1–2. – 175 с.; 159 с. 2. Владимиров, Л.И. Всеобщая история книги / Л.И. Владимиров. – Москва : Книга, 1988. – 312 с. 3. Володин, Б.Ф. Всемирная история библиотек. – 2-е изд., доп. / В.Ф. Володин. – С.-Петербург : Профессия, 2004. – 432 с. : ил. 4. Маркова, Т.Б. Библиотека в истории культуры / Т.Б.Маркова. – С.-Петербург : Наука, 2008. – 327 с. 5. Нікалаеў, М. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага. – Мінск : БелЭн, 2009. – 424 с. : іл. – (Гісторыя беларускай кнігі: у 2 т. ; т. 1). 6. Покало, М.И. История библиотечного дела в БССР / М.И. Покало. – Минск : Выш. шк., 1986. – 200 с. 7. Талалакина, О.И. История библиотечного дела за рубежом / О.И. Талалакина. – Москва : Книга, 1982. – 272 с. Дадатковая 1. Библиотечная энциклопедия / Рос. гос. б-ка; гл. ред. Ю. А. Гриханов; сост. Е. И. Ратникова, Л. Н. Уланова. –Москва: Пашков дом, 2007. – 1300 с. : ил. 3. Довнар, Л. И. Библиотеки / Л. И. Довнар, И. М. Стрижонок // Республика Беларусь: энциклопедия. – Минск : БелЭн, 2006. – Т.2. – С.386-387. 4. Доўнар, Л. І. Бібліятэчная справа / Л. І.Доўнар // Памяць: Мінск: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : [у 5 кн.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – Кн. 5, ч.2. – С. 400-436. 5. Нікалаеў, М. Палата кнігапісная. Рукапісная кніга на Беларусі ў Х–ХVІІІ стст. / М. Нікалаеў. – Мінск : Маст. літ., 1993. – 239 с.: іл. 6. Новицкая, Л. Библиотечное дело в Белоруссии (XVI в. – 1917 г.): библиогр. указ. / Гос. б-ка БССР им. В. И. Ленина; сост. Л. Новицкая. – Минск, 1983. – С.32–68. 7. Шамурин, Е. И. Очерки по истории библиотечно-библиографической классификации / Е. И. Шамурин. – Москва : Изд. Всесоюз. кн. палаты, 1955–1959. – Т. 1–2. – 399 с.; 563 с.
|