Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Рабочая праграма




БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА. РАЗДЗЕЛ 1. ТЭОРЫЯ

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў

І-ІІ курса ФІДК і І-ІІ курса ФЗН

 

 

Стрыжонак Ірына Міхайлаўна, дацэнт

 

Раманава Жана Леанідаўна,

старшы выкладчык

 

 

Мінск 2012


Рабочая праграма

(зацверджана пратакол №1 ад 31.08.2009)

 

УСТУП

 

“Бібліятэказнаўства. Раздзел 1. Тэорыя”, згодна вучэбнага плана, вывучаецца студэнтамі ўсіх спецыялізацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый на другім курсе і студэнтамі першага і другога курсаў факультэта завочнага навучання.

Актуальнасць вывучэння “Бібліятэказнаўства. Раздзел 1. Тэорыя” абумоўлена тым, што яна з’яўляецца асноўнай дысцыплінай бібліятэказнаўчага цыкла, якая забяспечвае метадалагічную і агульнатэарэтычную базу прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў. Яе вывучэнне абумоўлена фундаментальнай роляй агульнатэарэтычных бібліятэказнаўчых ведаў у фарміраванні прафесійнага светапогляду, ведаў, уменняў і навыкаў будучых супрацоўнікаў бібліятэчна-інфармацыйных устаноў.

Мэтай курса “Бібліятэказнаўства. Раздзел 1. Тэорыя” з’яўляецца вывучэнне студэнтамі тэарэтычных асноў бібліятэчнай справы як дзейнасці, накіраванай на задавальненне інфармацыйных патрэб грамадства праз сістэму бібліятэк.

Мэтавая накіраванасць дысцыпліны абумовіла кола задач, рэалізацыя якіх забяспечыць фарміраванне неабходных для спецыялістаў ведаў і ўменняў, а менавіта:

— пазнаеміць студэнтаў з катэгарыяльным апаратам тэорыі бібліятэказнаўства;

— даць уяўленне аб ролі бібліятэк у задавальненні інфармацыйных патрэб на розных этапах развіцця грамадства;

— вызначыць асноўныя перыяды гістарычнай эвалюцыі поглядаў на сутнасць, статут, структуру, методыку і метадалогію бібліятэказнаўства;

— дапамагчы студэнтам засвоіць асноўныя тэарэтычныя палажэнні бібліятэказнаўства.

У выніку засваення курса студэнты павінны ведаць:

— асноўныя паняцці і тэарэтычныя палажэнні бібліятэказнаўства;

— прынцыпы дзейнасці, функцыі, класіфікацыю і тыпалагізацыю бібліятэк;

— сутнасную сістэмную мадэль бібліятэкі;

— сутнасна-функцыянальную структуру бібліятэчнай справы;

— сеткі і сістэмы бібліятэк;

— этапы станаўлення і развіцця бібліятэказнаўства;

— сутнасць, структура, статус, метадалогію і методыку бібліятэказнаўства.

Умець:

— прадстаўляць бібліятэчную дзейнасць на мове бібліятэказнаўчых катэгорый;

— выдзеляць сутнасныя прыкметы асноўных катэгорый тэорыі бібліятэчнай справы;

— умець дакладна фармуляваць аб’ект, прадмет і заканамернасці бібліятэказнаўства;

— абгрунтаваць правамернасць рэалізацыі ў бібліятэчнай практычнай дзейнасці розных канцэпцый сутнасці бібліятэк;

— выдзеляць у тэорыі бібліятэчнай справы праблемы, у вырашэнні якіх можна ўнесці свой уклад.

Праграма курса складаецца з трох раздзелаў. У першым раздзеле разглядаюцца асновы вучэння аб бібліятэцы як сістэме, яе функцыі і прынцыпы дзейнасці, навуковыя канцэпцыі і канцэптуальныя мадэлі бібліятэкі. Другі раздзел “Бібліятэчная справа як галіна дзейнасці” знаеміць студэнтаў з сутнасна-функцыянальнай структурай і асаблівасцямі арганізацыі бібліятэчнай справы, сеткамі публічных і спецыяльных бібліятэк Беларусі, сістэмай кіравання бібліятэчнай справы ў РБ. У трэцім раздзеле “Тэарэтычныя асновы бібліятэказнаўства” разглядаецца сутнасць бібліятэказнаўства як навукі, яго аб’ект, прадмет, метадалогія і методыка.

Аналіз статута бібліятэказнаўства ў сістэме ведаў сведчыць аб значных сувязях дысцыпліны “Бібліятэказнаўства. Раздзел 1. Тэорыя” як з агульнанавуковымі дысцыплінамі (філасофіяй, псіхалогіяй, педагогікай, культуралогіяй) так і дысцыплінамі бібліятэчна-бібліяграфічнага і інфармацыйных цыклаў. Вывучэнне дысцыплін “Бібліяграфазнаўства. Раздзел 1. Тэорыя” і “Бібліяграфазнаўства. Раздзел 2. Гісторыя”, якія садзейнічаюць пашырэнню навукова-тэарэтычнага патэнцыяла бібліятэказнаўства, садзейнічаюць асэнсаванню навуковага паняцця бібліяграфічнай інфармацыі, вучэнне аб формах яе існавання і сацыяльных функцыях. Вывучэнне заканамернасцей развіцця кнігі як сацыяльнай з’явы па курсу “Гісторыя кнігі” і “Дакументалогія” садзейнічае засваенню сутнасці шэрагу бібліятэказнаўчых канцэпцый.

Веды і ўменні, атрыманыя студэнтамі пры вывучэнні дысцыпліны “Бібліятэказнаўства. Раздзел 1. Тэорыя” неабходны для засваення іншых дысцыплін: “Бібліятэказнаўства. Раздзел 2. Гісторыя”, “Асновы навукова-даследчай работы”, “Бібліятэчныя фонды”.

Пры вывучэнні дысцыпліны “Бібліятэказнаўства. Раздзел 1. Тэорыя” выкарыстоўваюцца эфектыўныя педагагічныя методыкі і тэхналогіі: тэхналогія вучэбна-даследчай дзейнасці; камунікатыўныя тэхналогіі; тэхналогіі праблемна-модульнага навучання; агульнатэарэтычныя метады; спецыяльныя (бібліятэчныя) метады (бібліяграфічны метад вывучэння фонда; аналіз інфармацыйных запытаў чытачоў і інш.).

Выкарыстанне вучэбна-метадычнага комплекса па дысцыпліне, рэйтынгавай сістэмы ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўных мадэлей кіруемай самастойнай работы садзейнічае арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыка.

Пры правядзенні семінарскіх заняткаў па дысцыпліне мэтазгодна выкарыстоўваць дыскусійныя формы, методыкі актыўнага навучання, што будзе садзейнічаць фарміраванню сучасных сацыяльна-асабовых і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый будучых спецыялістаў.

У межах вывучэння курса праводзяцца розныя віды кантроля за самастойнай працай студэнтаў (ацэнка пісьмовых прац, тэстаў, вуснае субяседаванне і інш.). Завяршаецца вывучэнне курса экзаменам. Пытанні па асноўных раздзелах курса вынесены на дзяржаўны экзамен.



Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 121; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты