Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Уводзіны




Кафедра гуманітарных дысцыплін

 

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ.

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ

ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ– ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯЎ

 

Метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў

усіх спецыяльнасцей

 

Магілёў 2007

 

УДК Т 63.3 (2Б)

ББК

Б

 

Разгледжаны і рэкамендаваны да выдання на пасяджэнні кафедры ГД

Пратакол № __ ад_________2007 г.

 

Складальнік

дацэнт, к.г.н., Бабкова Т.Г.

 

Рэцэнзент

 

ã УА “Магілёўскі дзяржаўны

універсітэт харчавання”, 2007

ЗМЕСТ

1. Уводзіны……………………………………………………...  
2. Умовы фарміравання беларускай нацыі……………………  
3. Асаблівасці развіцця нацыянальнай культуры ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст………………………………………  
4. Заключэнне…………………………………………………...  

 


Уводзіны

Тэма “Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стст.” вельмі важная ў курсе “Гісторыя Беларусі”. Студэнты павінны засвоіць прычыны гэтага. У дадзены перыяд буржуазныя рэформы прывялі да значных перамен у палітычным, эканамічным жыцці Расіі, а значыць і Беларусі. Сацыяльна-эканамічнае жыццё ў пачатку ХХ ст. характарызуецца далейшым паглыбленнем капіталістычных адносін. Працягваецца капіталізацыя гаспадаркі, пашыраюцца яе сувязі з рынкам.

У грамадска-палітычным жыцці Беларусі галоўнай адметнасцю стала нараджэнне і дзейнасць палітычных партый. Канец ХІХ – пачатак ХХ ст. – перыяд, калі пачалося нацыянальнае адраджэнне беларускага народа. Расла самасвядомасць беларусаў, пашыраўся нацыянальны рух за самавызначэнне, развіццё мовы і культуры. Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. Пэўны ўклад у абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыграла “кароткая гісторыя Беларусі” В. Ластоўскага. Ад таго, наколькістудэнт засвоіць характэрныя рысы гэтага перыяду, залежыць яго асэнсаванне зместу беларускага адраджэння.

Веды, якія студэнт атрымае пры вывучэнні дадзенай тэмы, дапамогуць яму пры вывучэнні асобных тэм курсаў “Культуралогія”, “Паліталогія”. Мэтай метадычных рэкамендацый з’яўляецца раскрыццё ўмоў, у якіх фарміравалася беларуская нацыя, аналіз пазітыўных і негатыўных з’яў, якія суправаджалі развіццё беларускай нацыянальнай культуры.

 

2. ФармІраванне беларускай нацыІ. Культура БеларусІ другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стст.

План

1. Умова фарміравання беларускай нацыі.

2. Асаблівасці развіцця культуры беларусаў у канцы ХІХ – пачатку ХХ стст.

 

Пры вывучэнні дадзенага пытання студэнты павінны засяродзіць сваю ўвагу на тэрміну “нацыя”.

Нацыя (ад лац. natio – племя, народ) – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі, тэрытарыяльнымі сувязямі; агульнасцю мовы, культуры, побыту, самасвядомасці, характару. Нацыі фарміраваліся ў эпоху пераходу ад феадалізму да капіталізму. Мэтазгодна параўнаць працэс утварэння нацый у розных рэгіёнах Еўропы. Раней за іншыя склаліся заходнееўрапейскія нацыі. Працэс утварэння англійскай нацыі завяршыўся ўжо ў ХVІІ ст. Вялікая Французская рэвалюцыя ХVІІІ ст., аб’ядноўчыя працэсы ў Італіі і Германіі ў другой палове ХІХ ст. паскорылі ўтварэнне нацый у названых краінах.

У Заходняй Еўропе нацыі фарміраваліся ва ўмовах існавання нацыянальных дзяржаў. Іншай была сітуацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Тут існавалі буйныя шматнацыянальныя імперыі: Аўстрыйская, Асманская, Расійская. Іх урады былі зацікаўлены ў тэрытарыяльным адзінстве і аслабленні нацыянальных рухаў. Да таго ж у гэтых рэгіёнах сацыяльна-эканамічнае развіццё ішло больш маруднымі тэмпамі. Усё гэта прывяло да запавольвання тэмпаў фарміравання ўсходнееўрапейскіх нацый. Практычна ўсе яны кансалідаваліся ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, за выключэннем хіба што Расіі. Руская нацыя склалася на працягу ХVІІ-сярэдзіны ХІХ стст.

У ХІХ ст. у цэнтры і на ўсходзе Еўропы актывізавалія нацыянальныя рухі. У 1804 – 1813 і 1815 гг. уздымалі нацыянальна-вызваленчыя паўстанні сербы, у 1821 –1829 гг. – грэкі, у 1830-1831 і 1863-1864 гг. – палякі, беларусы. Некаторыя народы атрымалі дзяржаўнасць. Здолелі дамагчыся незалежнасці ад туркаў Грэцыя (1830 г.), Сербія, Чарнагорыя, Румынія (1878 г.), Балгарыя (1908 г.). У 1867 г. венгры дамагліся пераўтварэння Аўстрыйскай імперыі ў Аўстра-Венгерскую, дзе абедзве часткі мелі суверэнныя правы.

Мэтазгодным будзе адзначыць умовы, якія суправаджалі стварэнне нацыі ў беларусаў. Фарміраванне беларускай нацыі адбывалася на тэрыторыі Расійскай імперыі ў даволі складаных умовах. Тэрыторыя, на якой адбываўся дадзены працэс, у аснове сваёй супадае з тэрыторыя сучаснай беларускай дзяржавы. Асновай ўтварэння тэрытарыяльнай супольнасці нацыі з’яўляецца наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадольваюць замкнёнасць асобных раёнаў і сцягваюць іх у адно цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы пяці заходніх губерняў Расійскай імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні; Лідскі, Ашмянскі і паўднёвую частку Свянцянскага павета ў Віленскай губерні; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Полацкі паветы Віцебскай губерні; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі і Слонімскі паветы Гродзенскай губерні.

Галоўным ареалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах упараўнанні з іншымі раёнамі. Сярэдне-беларускія гаворкі склалі дыялектную аснову беларускай літаратурнай мовы.

Паводле перапісу 1897 г. на тэрыторыі пяці заходніх губерняў пражывала 5млн 408 тыс беларусаў; 3,1 млн рускіх, украінцаў, палякаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў і інш. Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90%). Адметнай рысай тагачаснага становішча беларускага этнасу была нешматлікасць беларусаў у гарадах – толькі 13,2%. 58,2% гарадскіх жыхароў былі яўрэі, 17,8 – рускія, 12% – палякі. Іншаэтнічны горад на Беларусі стаў адной з прычын замаруджанасці працэсу фарміравання беларускац нацыі, бо менвіта ў гарадах канцэнтравалася інтэлектуальнае, палітычнае, культурнае жыццё.

Студэнт павінен усвядоміць змены ў эканамічным, сацыяльным жыцці, якія сталі вынікам рэформ другой паловы ХІХ ст. і якія падштурхнулі фарміраванне беларускай нацыі.

Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі. Прамысловасць атрымала неабходную рабочую сілу з ліку абеззямеляных сялян, а таксама рынак збыту прадукцыі, які пашыраўся ў ходзе разбурэння натуральнай і паўнатуральнай памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі.

Павелічэнню аб’ёму эканамічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спрыяла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін. Кансалідацыі беларусаў у нацыю садзейнічалі рост гарадоў і павелічэнне гарадского насельніцтва.

У сацыяльнай сферы развіццё рыначных адносін праяўлялася ў разлажэнні класаў саслоўяў феадальнага грамадства і фарміраванні на іх аснове новых класаў – пралетарыту і буржуазіі.

На рубяжы ХІХ – ХХ стст. агульная колькасць пастаянных наёмных рабочых на Бнеларусі складала каля 460 тысяч.

Беларуская нацыянальная буржуазія ў другой палове ХІХ ст. знаходзілася яшчэ ў стадыі станаўлення і ўяўляла сабой найбольш слабую праслойку мясцовай шматнацыянальнай буржуазіі. Асноўныя капіталы краю – зямельны, прамысловы, гандлёвы, банкаўскі – знаходзіліся не ў яе руках, а ва ўласнасці польскіх і рускіх памешчыкаў, яўрэйскіх купцоў і прамыслоўцаў. Беларуская нацыянальная буржуазія не ўсведамляла сваей ролі ў нацыянальным руху і абыякава, калі не варожа, ставілася да яго.

Слабасць нацыянальнай буржуазіі пралетаряту ў пэўнай ступені замаруджавал працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў ХІХ ст. не выкарыстоўвалася, за нязначным выключэннем, беларуская мова.

Прыгнечанае становішча беларускага народа, слабасць, нешматлікасць нацыянальнай інтэлігенцыі, русіфікатарская палітыка царызму, паланізатарская дзейнасць польскіх паноў і кталіцкага касцёла – усё гэта стварала незвычайныя цяжкасці на шляху фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы. Ёй давялося развівацца без непасрэднай сувязі са здабыткамі і традыцыямі старой беларускай пісьмовай мовы, абапіраючыся выключна на жывую мову народа. І ўсё ж такі з другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стст. беларуская літаратурная мова перажывала працэс станаўлення. Крыніцай яе з’явілася вусная паэтычная народная творчасць. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. Паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы правапісных і граматычных норм, узбагачэнне лексікі беларускай літаратурнай мовы.

Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. З другой паловы ХІХ ст. усё больш актыўна ўжываюцца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову роднай лічылі 7420 насельніцтва Беларусі.

Фарміраванню нацыянльнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларусам, беларускай мове і культуры. Працы І. Насовіча, М. Дзмітрыева, Ю. Крачкоўскага, А. Семянтоўскага, М. Нікіфароўскага, Я. Карскага, Е. Раманава і іншых аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Асаблівую ролю пры гэтым адыгралі працы Я. Карскагаг.

У той час, калі беларускую мову лічылі гаворкай рускай ці іншай славянскай мовы, Я. Карскі рашуча змяніў традыцыйныя ўяўленні аб беларускім народзе і яго мове. Вучоны робіць вынік аб фарміраванні і існаванні на працягу ХІІІ-ХVІ стст. як дзяржаўнай старабеларускай мовы. Я. Карскі ўпершыню стаў вывучаць беларускае словаўтварэнне як самастойную , цэласную частку адзінай моўнай сістэмы. Я Карскі ўпершыню ў славянскай філалогіі стварыў абагульняючыя працы, у якіх раскрыў гістарычны працэс узнікнення і далейшага развіцця славянскай пісьмовай культуры, уключаючы шматвекавую пісьменную культуру беларускага народа.

Шмат зрабіў Я. Карскі і для развіцця беларускай этнаграфіі. Вучоным створана “Этнаграфічная карта беларускага племені”, упершыню пабудаваная на навуковых фактах. Карта стала асновай для далейшага вывучэння межаў рассялення беларусаў. У навуковых працах даследчыкаў раскрываліся багацце матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў: апісаны побыт, жыллё, прылады працы селяніна, каляндарна-земляробчыя і сямейна-бытавыя абрады і звычаі. Знайшла адлюстраванне таксама народная творчасць (фальклор, музыка, харэаграфія і прыкладное мастацтва), асабліва такія жанры фальклору, як песні, казкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі, легенды і паданні.

Павышэнне інтарэсу да гісторыі і этнаграфіі беларусаў садзейнічала ўсведамленню прадстаўнікамі шляхты і разначынных слаёў сваеё прыналежнасці да народа, пошуку імі сваіх каранёў.

Кансалідацыя беларускага этасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. Аб гэтым сведчыў беларускі нацыянальны рух. Так, паўстанне 1863 г. стала прыкметным этапам у распаўсюджванні ідэй гэтага руху. К. Каліноўскі і яго паплечнікі актыўна выкарыстоўвалі беларускую мову у прапагандысцкіх мэтах напярэдадні і падчас паўстання. На ёй былі напісаны агітацыйныя “Гутарка старога дзеда”, “Гутарка двух суседаў”, усе

 


 

 

Вучэбнае выданне

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 54; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав


<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
 | 
lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты