КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі8 жніўня 1945 г. савецкае кіраўніцтва заявіла японскаму паслу, што з 9 жніўня СССР знаходзіцца з Японіяй у стане вайны. Значна раней, 5 красавіка, Масква разарвала пакт аб ненападзе. Вайна з боку СССР была аб’яўлена пасля таго, як японскі ўрад адмовіўся на ганаровую капітуляцыю па ўмовах Патсдамскай канферэнцыі. На ўступленні Савецкага Саюза ў вайну настойвалі ЗША. Па падліках амерыканскіх ваенных, для перамогі над Японіяй Амерыцы патрабавалася 1,5 года і армія ў Манжурская наступальная аперацыя (9 жніўня – Квантунская японская армія колькасцю больш за 1млн. салдат і афіцэраў, 6,6 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 1,2 тыс. танкаў, звыш 1,9 тыс. баявых самалётаў размяшчалася на тэрыторыі 17 умацаваных раёнаў на мацерыку, на астравах існавалі так сама моцныя сістэмы абароны. Камандаванне Чырвонай Арміі (кіраваў аперацыяй А.Васілеўскі) выкарыстала спрыяльную лінію мяжы і хутка акружыла большасць японскіх часцей і прыступіла да іх ліквідацыі. З 19 жніўня японскія часткі пачалі маава прымаць умовы капітуляцыі. У другой палове жніўня былі праведзены Паўднёва-Сахалінскаяі Курыльская дэсантныя аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. Аперацыі праводзіліся сіламі Ціхаакіянскага флоту, паветранымі сіламі і сухапутнымі войскамі і прадстаўлялі сабой прыклады высокай ступені ўзаемадзеяння розных родаў войск. Тысячы беларусаў вызначыліся і ў гэтай бітве. Так, 203-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерала Г.С.Здановіча, ураджэнца Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, з упартымі баямі прайшла 1350-кіламетровы марш па цяжкапраходнай мясцовасці Маньчжурскага плато Вялікага Хінгана, фарсіравала р. Ляохэ, авалодала горадам Фусінь. За здзейснены подзвіг Г.С.Здановічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася перамогай антыфашысцкай кааліцыі.
|