КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху СупраціўленняНа ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ разам з усімі народамі адзінай краіны – Савецкага Саюза – уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў Беларусі былі мабілізаваны ці добраахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. Толькі ў 1944-1945 гг. у Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 755 тыс. жыхароў Беларусі. Сотні тысяч беларусаў загінулі на франтах вайны, у партызанскіх атрадах і падполлі. З ўраджэнцаў Беларусі вызначылася многа таленавітых палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, генерал арміі, кавалер ордэна «Перамога» А.І.Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д.Сакалоўскі і І.І.Якубоўскі, маршал авіяцыі С.А.Красоўскі, генералы арміі І.І Гусакоўскі, В.П.Маргелаў, І.Я.Шаўроў, генерал-палкоўнікі А.Р.Бацюня, У.Р.Вашкевіч, І.П.Камера, Ф.І.Кузняцоў, М.В.Паўлоўскі, А.В.Петрушэўскі, віцэ-адмірал В.П.Дрозд, контр-адміралы В.Е.Ананіч, А.І.Гурын – усяго 217 генералаў і адміралаў. Толькі ў складзе Ваенна-паветраных Сіл СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны налічвалася 5305 і ў бранятанкавых войсках звыш 2500 афіцэраў беларусаў па паходжанню. Нашы землякі прынялі актыўны ўдзел у антыфашысцкім руху Супраціўлення ў заходніх краінах Еўропы, а так сама ў ваенных фарміраваннях, якія ваявалі ў складзе армій заходніх саюзнікаў. У адпаведнасці з пагадненнем ад 14 жніўня 1941 г. паміж СССР і Польшчай прадугледжвалася стварэнне на тэрыторыі СССР польскай арміі. Камандуючым арміі польскі эмігранцкі ўрад прызначыў генерала У.Андэрса. У сакавіку 1942 г. польская армія ў СССР налічвала звыш 75 тыс. салдат і афіцэраў, з якіх каля 10% былі ўраджэнцамі Заходняй Беларусі. Са згоды савецкага ўрада польская армія генерала Андэрса была накіравана ў 1942 г. у паўднёвыя раёны Ірана і Ірака. У чэрвені 1943 г. з яе складу быў вылучаны 2-гі корпус для ўдзелу ў баявых аперацыях саюзных войскаў. Значную частку гэтага злучэння складалі ўраджэнцы Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Польскі корпус у складзе 8-й брытанскай арміі вызначыўся ў Італіі ў бітве за Монтэ-Касіна. У час наступлення корпуса вызначылася вялікая колькасць беларусаў (I.Буглак, Р.Буслак, I.Віршыч, С.Голуб, I.Драчынскі, Т.Купрыян, Б.Пачыкоўскі, У.Пашкоўскі, I.Станкевіч, П.Сыч, А.Цаюн, У.Юргілевіч, С.Янкоўскі). Многія з іх атрымалі высокія брытанскія і польскія баявыя ўзнагароды. Поспех 2-га польскага корпуса пад Монтэ-Касіна быў аплачаны вялікай крывёю. Ён страціў 70% асабовага складу. У гады Вялікай Айчыннай вайны дзесяткі тысяч нашых землякоў апынуліся ў нямецкім палоне ці былі вывезены ў акупіраваныя германскімі войскамі краіны Еўропы. Многія з іх збеглі з палону і працягвалі барацьбу супраць фашызму ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Дзесяткі ўраджэнцаў Беларусі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі гэтых краін. Так, у дэпартаменце Марбіян у Францыі ў Супраціўленні змагаўся ўраджэнец Магілёўшчыны лейтэнант Ф.Кажамякін. Пасмяротна ён быў адзначаны вышэйшай узнагародай Францыі – ордэнам Ганаровага легіёна. Інжынер з Дзяржынска А.Варанкоў удзельнічаў у стварэнні партызанскага атрада з былых савецкіх ваеннапалонных у Бельгіі. У ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым бельгійскім ваенным ордэнам. Ураджэнец Віцебшчыны В.А.Квіцінскі камандаваў Асобай партызанскай брыгадай імя К.Готвальда, якая вызначылася ў Славацкім нацыянальным паўстанні 1944 г., яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За актыўны ўдзел у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на славацкай зямлі Героем Савецкага Саюза таксама стаў гамельчанін Б.Ф.Калач. У італьянскім Руху Супраціўлення прымаў удзел 19-гадовы студэнт з Мінска Аляксандр у якасці памочніка камандзіра 16-й гарыбальдзійскай дывізіі «Вагано». Аляксандр загінуў у снежні 1944 г. На італьянскай зямлі загінуў таксама А.К.Кісялёў, ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавічскага раёна, які змагаўся ў гарыбальдзійскай партызанскай брыгадзе «Матэоці». Апынуўшыся ў канцэнтрацыйных лагерах, людзі з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў лагерах смерці. У Маўтхаўзене пасля смерці генерала Д.М.Карбышава падпольную арганізацыю ўзначаліў ураджэнец Чавусаў палкоўнік Л.Я.Маневіч. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны план паўстання і перад вызваленнем паўстаўшыя захапілі лагер. Найбольш моцным і арганізаваным быў рух савецкіх патрыётаў у Францыі. Там у кастрычніку 1943 г. быў створаны Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных. Добра арганізаваныя атрады з савецкіх ваеннапалонных наносілі гітлераўцам адчувальныя страты. Існавалі нават жаночы атрад – «Радзіма». Камандзірам атрада была выбрана мінчанка Н.І.Лісавец, а пасля яе хваробы – Р.З.Сямёнава-Фрыдзон. Абедзве атрымалі званне лейтэнантаў французскай арміі. Ураджэнец Магілёўшчыны В.Мяшкова ўзначальваў партызанскі атрад «Ягуар», які дзейнічаў на тэрыторыі паўночнай Францыі і паўднёвай Бельгіі. На яго баявым рахунку знішчэнне нямецкай радыёлакацыйнай станцыі пад Клермонам, адкуль праводзілася карэкціроўка палётаў нямецкіх ракет «ФАУ-1» і «ФАУ-2». Нашы землякі – ўдзельнікі Руху Супраціўлення, былі салдатамі адзінай арміі, якая змагалася супраць агульнага вора-
|