КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма 2. Прынцыпы дзейнасці бібліятэкСтр 1 из 3Следующая ⇒
Эвалюцыя поглядаў на прынцыпы дзейнасці бібліятэк. Прынцып камуністычнай партыйнасці як асноватворны прынцып дзейнасці савецкіх бібліятэк. Рэалізацыя прынцыпу партыйнасці ў галіне фарміравання фондаў, каталагізацыі і бібліяграфаванні дакументаў, арганізацыя абслугоўвання чытачоў. Развіццё погладяў на прынцыпы дзейнасці бібліятэк у постсавецкі перыяд. Адлюстраванне прынцыпаў дзейнасці бібліятэк у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь. Каштоўнасныя дэтэрмінанты тэорыі прынцыпаў дзейнасці бібліятэк. Віды і ўзроўні каштоўнасцей. Прынцып адпаведнасці агульначалавечым каштоўнасцям. Прынцып адпаведнасці каштоўнасцям сацыяльных груп. Прынцып адпаведнасці каштоўнасцям індывіда. Асаблівасці праяўлення палітычных, рэлігійных, этычных, мастацкіх, экалагічных і іншых каштоўнасцей на кожным узроўні. Дыялектычная ўзаемасувязь паміж групамі і ўзроўнямі каштоўнасцей. Спецыфіка рэалізацыі бібліятэкамі розных відаў названых прынцыпаў у сваёй дзейнасці. Семінар
Тэма 3. Сацыяльныя і тэхналагичныя функцыі бібліятэк
Эвалюцыя поглядаў на функцыі бібліятэк. Характарыстыка падыходаў да функцый бібліятэк у розныя гістарычныя перыяды. Ідэалагічная, культурна-асветніцкая і навукова-інфармацыйная функцыі савецкіх бібліятэк. Характарыстыка поглядаў на функцыі бібліятэк М.І.Акілінай, А.М. Ванеева, Р.С.Матульскага, К.Т.Селіверставай, А.В.Сакалова, В.В. Скварцова і інш. Інфармацыйная і дакументна-камунікацыйная канцэпцыя функцый бібліятэк. Вызначэнне тэрміна «функцыя». Сістэмны падыход да вызначэння функцый бібліятэк. Сацыяльныя функцыі бібліятэк: сутнасныя і прыкладныя. Іх адметныя асаблівасці. Сутнасныя функцыі бібліятэк: кумулятыўная, мемарыяльная і камунікацыйная – іх характарыстыка і ўзаемасувязі. Прыклкдныя функцыі бібліятэк: забеспячэння адукацыі і выхавання, навукі і вытворчасці, культуры і інш. Навукова-метадычная і навукова-даследчая функцыі. Тэхналагічныя функцыі бібліятэк. Дэфініцыя і суадносіны паняццяў “місія бібліятэкі”, “сацыяльная роля бібліятэкі”, “сацыяльная функцыя бібліятэкі”. Семінар
Тэма 4. Шматконтурная мадэль сістэмы “Бібліятэка”
Выкарыстанне сістэмнага падыходу да вывучэння бібліятэчнай справы. Дэфініцыя паняццяў «сістэма», «падсістэма», «элемент». Эвалюцыя поглядаў на бібліятэку як сістэму. Аднаэлементная мадэль бібліятэкі (М.А.Рубакін, Л.Б.Хаўкіна). Дзвюхэлементная мадэль бібліятэкі (І.Т.Маркаў, О.С.Чубар’ян). Трохэлементная мадэль бібліятэкі (М.С.Карташоў, А.Я.Чарняк, І.М.Фрумін). Чатырохэлементная мадэль бібліятэкі Ю.М.Сталярова. Першы контур сутнаснай сістэмнай мадэлі бібліятэкі. Падсістэмы першага контура: бібліятэчны фонд (БФ), кантынгент карыстальнікаў (КК), бібліятэчны персанал (БП), матэрыяльна-тэхнічная база (МТБ). Характарыстыка дакумента (Д), карыстальніка (К), бібліятэкара (Б), матэрыяльна-тэхнічнага прыстасавання (МТП) як элементаў адпаведных падсістэм. Узаемадзеянне элементаў і падсістэм бібліятэк. Другі контур сутнаснай сістэмнай мадэлі бібліятэкі. Характарыстыка падсістэм другога контура. Пяціэлементная мадэль бібліятэкі (В.В.Скварцоў, Н.І.Цюліна, А.І.Астапаў, Я.Л.Шрайберг). Семінар
|