КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Апоўначны двубой
Усё сваё жыццё Гары лічыў, што не сустрэне хлопца свайго ўзросту, якога будзе ненавідзець больш чым Дадлі, але гэта было да сустрэчы з Драко Малфоем. Суцяшала толькі то, што грыфіндорцы сустракаліся са слізэрынцамі толькі на зеллеварстве, таму не трэба было сустракацца з Малфоем зачаста. Так усе лічылі да таго, як адным разам не ўбачылі на дошке аб’яваў у грыфіндорскай гасцёўне паведамленне, прачытаўшы якое пачалі стагнаць. У чацвер грыфіндорскія першагодкі павінны былі пачаць вучыцца лятаць на мётлах... разам са слізэрынцамі. - Як заўжды,- змрочна прамовіў Гары. Усё жыццё марыў апазорыцца перад Малфоем, сеўшы на мятлу. А ён так жадаў распачаць вучыцца палётам на мятле. - У цябе няма доказаў, што гэта праўда, так што не дуры галавы сам сябе.- выказаўся на гэты конт Рон.- Канечне, Малфой на кожным кутку кажа, які ён добры квідытчыст, але ці гэта не з’яўляецца гэта яго ўласнай хвальбой. Так, Малфой насамрэч ўвесь час пахваляўся тым, як добра ён лятае. А яшчэ гучна скардзіўся на тое, што першагодак не бяруць у школьныя квідытчныя каманды. А колькі раз ён распавядаў пра тое, як пад час палёту, ледзь паспяваў ухіліцца ад маглаўскіх верталётаў. Хаця тут ён быў не адзін. Шымас Фініган сцвярджаў, што палову свайго дзяцінства правёў гойсаючы на мятле па сельскай мясцоваці дзе жыў з бацькамі. Нават Рон, усім жадаючым распавядаў, як ледзь не сутыкнуўся з дэльтапланам лятаючы на старой мятле свайго брата Чарлі. І як адзін, усе хто выхоўваліся ў чарадзейскіх сем’ях, увесь час размаўлялі аб квідытчы, а Рон адзін раз нават пасварыўся з Дынам Томасам, які пачаў размову аб футболе. Рон не бачыў анічога добрага ў гульне дзе толькі адзін мяч і ніхто з гульцоў не лятае. А аднойчы Гары бачыў, як той штурхаў постэр з вест-хэмскай футбольнай камандай, які Дын павесіў над ложкам, каб прымусіць гульцоў рухацца. Толькі Нэвіл ніколі ў жыцці не лятаў, таму што бабуся, нават блізка яго да мятлы не падпускала. І з пункту гледжання Гары рабіла цалкам правільна, бо яе ўнук і стоячы на цвёрдай зямле не надта добра трымаўся на нагах. Не меньш за Нэвіла нервавалася Герміёна Грэйнджэр. Вывучыць на памяць усе падручнікі было для яе чымсьці натуральным... але лятаць яна ніколі не спрабавала. У чацвер падчас сняданку яна закатавала ўсіх парадамі аб тым, як патрэбна лятаць, якія знайшала ў бібліятэчнай кнізе “Квідытч праз стагоддзі”. Нэвіл лавіў кожнае герміёніна слова, у адчаі запамінаючы ўсё, што магло спатрэбіцца яму, каб утрымацца на мятле, але ўсе астатнія былі задаволены, калі лекцыя дзяўчынкі была прыпынена аб’явімшыміся ў зале совамі з поштай. Гары з часоў хагрыдавай цыдулкі не атрымліваў больш аніводнага ліста, што зразумела ж з зададавальненнем адзначыў Малфой. Самому Драко штодня сямейны пугач прыносіў пакункі з прысмакамі, якія ён са злараднасцю адкрываў за слізэрынскім сталом. Нэвілу бабуліна сіпуха прынясла невялічкі пакуначак. Той усхвалявана распакаваў пасылку і ўбачыў нешта нагадваючае вялізную перліну з белым дымком усярэдзіне. - Гэта ўзгадацель!- падтлумачыў ён астатнім.- Бабуля ведае, што ў мяне дзіравая памяць... а ўзгадацель дапамагае прыпомніць тое, што ты нешта забыўся зрабіць. Яго трэба моцна сціснуць у руцэ і калі дым ў яго сярэдзіне пафарбуецца на чырвоны значыць... аёй...- Нэвіл запанікаваў, бо дымок ува ўзгадацеле зрабіўся ажно пунсовым...-вы нета забылі... Нэвіл ліхаманкава прыняўся ўспамінаць нешта, калі, падыйшоўшы да грыфіндорскага стала Мадфой, выхапіў узгадацель з яго рукі. Гары і Рон скокам выпрасталіся. Яны ўжо напалову спадзяваліся, што знайшлі падставу, каб пабіцца з Драко, калі ля стала ўзнікла, маючая як аніхто з настаўнікаў чуццё на ўзнікаючыя праблемы, прафесарка МакГонагал. - Што тут дзееца? - Малфой забраў мой узгадацель, мадам прафесар. Са злосцю ў вачах, Драко хутка кінуў прыладу на грыфіндорскі стол. - Я толькі хацеў паглядзець.- кінуў ён і хутка ўцёк, суправаджаемы Крэйбам і Гойлам. * А палове на чацвёртую, Гары, Рон і іншыя грыфіндорцы, паспяшалі на свае першыя заняткі па палётах. Дзень быў ясны, паветра свежае, а трава прыемна спружынілася пад іх нагамі, калі яны рушылі па траўніку на паляну стадыёна, насупраць змрочна калыхаючагася Забароненага леса. Слізэрынцы ўжо былі там, а на зямлі ляжала каля дваццаці мёцел. Гары памятаў скаргі Фрэда і Джорджа на школьныя мётлы, колькі з якіх пачыналі вібраваць, калі на іх заляціш завысока, а некаторыя падчас палёта заўжды крыху адхіляліся ў левы бок. На стадыёне аб’явілася настаўніца па палётах мадам Хуч – вядзмарка з кароткай сівой фрэзурай і жоўтымі ястрабінымі вачыма. - Ну, ці ўсе тут?- крыкнула яна.- Так, няхай кожны падыйдзе да мятлы. Давайце, хуценька хуценька. Гары паглядзеў на сваю мятлу. Яна была вельмі старой і некаторыя яе пруткі былі выгнуты пад дзівоснымі вугламі. - Так, а цяпер выцягніце над мятлой правую руку,- крыкнула настаўніца,- і скажыце “Угору!” - УГОРУ!- крыкнулі вучні. Гарына мятла, як у няшмат каго яшчэ, імгненна скокнула ў яго руку. Метла Герміёны пачала катацца па зямлі, а нэвілава нават не варухнулася. Магчыма, вырашыў Гары, мётлы былі падобны да лашадзей і адчувалі тых хто іх баіцца. Нэвіл заклікаў сваю мятлу дрыжачым голасам і гучна гаворыў, што ён лепей будзе стаяць на цвёрдай зямлі. Мадам паказала ім, як правільна садзіцца на мятлу, каб не паваліцца. Потым яна прайшлася уздоўж шэрагу, папраўляючы ў сяго-таго захоп. Калі яна падыйшла да Малфоя, мадам, да вялікага задавальнення Гары і Рона, паведаміла Драко, што той ужо шмат год трымае мятлу неправільна. Па свістку, вы адштурнецеся ад зямлі,- працягвала прафесарка Хуч,- падніміцеся на колькі футаў, а потым крыху нахіліўшыся да тронка сядзьце на зямлю. Па маёй камандзе... раз... два... Але Нэвіл, занерваваны і напуганы неабходнасцю пакінуць зямлю скокнуў раней, чым мадам Хуч паспела паднесці свісток да вуснаў. - Вярніся, хлопча!- крыкнула настаўніца, але Нэвіл працягваў імкліва, быццам корак з бутэлькі, падымацца ў паветры... дванаццаць... дваццаць футаў. Гары бачыў яго белы, напоўненны жахам твар, як ён хапаў ртом паветра, потым ён нахіліўся на бок і... БАМС... адчуўся глухі стук падзення і нейкі брыдкі хруст. Нэвіл ляжаў на траве ўніз тварам, а яго мятла працягвала падымацца ўгору вышэй і вышэй, а потым пацяцела некуды ў бок забароненнага леса і знікла з вачэй. Мадам Хуч, твар якой быў гэткім жа белым, як у Нэвіла, схілілася над хлопцам. - Запясце зламаў,- пачуў Гары яе мармытанне.- Давай, хлопча, давай, падымайся... усё добра, ты на зямлі... Яна развярнулася да астатніх вучняў. - Нікому не рухацца, пакуль я не адвяду гэтага хлопца ў шпітальнае крыло. Мётлы не чапаць ці пакініце Хогвартс раней чым паспееце вымавіць слова “Квідытч”. Пойдзем, мой любы... Нэвіл, трымаючы сябе за запясце, з пакрытым слязмі тварам пахрамаў разам з настаўніцай, якая абняла яго адной рукою. Як толькі яны сыйшлі па-за межы чутнасці Малфой пачаў рагатаць. - Ці вы бачылі твар, гэтага дурынды? Астатнія слізэрынцы таксама зарагаталі. - Заткніся, Малфой,- абарвала яго Парваці Паціл. - Аёй, нехта заступаецца за Лонгботама?- прамовіла Пансі Паркінсон, суроватварая слізэрыка.- Ніколі не думала, Парваці, што табе падабаюцца тлустыя плаксівыя дзецюкі. - Глядзіце!- уклікнуў Малфой. Ён кінуўся наперад і падабраў нешта з траўніка.- Гэта тая дурота, якую Лонгботамы даслала бабуля. У яго поднятай руцэ зазіхацеў узгадацель. - Дай яго мне, Малфой.- ціха прамовіў Гары. Усе навакольныя сціхлі. Малфой брыдка ўсміхнуўся. - Я лічу, што яго лепш пакінуць там, дзе Лонгботам яго не знойдзе... можа... на дрэве? - А ну, дай сюды!- крыкнуў Гары, але Малфой паспеў ускочыць на мятлу і ўзляцець. Драко не хлусіў, лятаў ён сапраўды добра... ён падняўся на ўзровень верхніх галін дрэва і крыкнуў адтуль: - Паспрабуй забраць, Потэр! Гары ўскочыў на мятлу. - НЕ!- крыкнула Герміёна.- Мадам Хуч загадала не рухацца... з-за цябе ў нас будуць непрыемнасці. Але Гары не слухаў яе. У яго скронях застучала кроў. Ён адштурхнуўся ад зямлі і ўзляцеў. Ён падняўся вышэй, паветра кудлаціла яго валасы і ўздымала ўгору мантыю... палаючы нейкай дзікай радасцю, Гары зразумеў, што нават ніколі не спрабуючы, мог дастаткова добра лятаць... гэта было вельмі лёгка і вельмі ВЫДАТНА. Гары крыху нахіліў тронак на сябе, каб падняцца вышэй. Ён чуў, як з зямлі яму крычаць дзяўчынкі, патрабуючы, каб ён неадкладна спускаўся і ўрушаны лямант Рона. Гары развярнуў мятлу і апынуўся на адной вышыні з Драко. Той быў ашаломленым. - Вярні ўзгадацель.- крыкнуў Гары,- ці я скіну цябе з мятлы! - Няўжо?- паспрабаваў усміхнуцца Драко, але ў вачах яго лунала турбота. Гары не разумеў гэтага, але быццам ведаў што робіць. Ён нахіліўся наперад, моцна схапіў тронак абедзьвума рукамі і стралой панёсся да Малфоя. Той ледзь паспеў ухіліцца. Гары рэзка развярнуўся і зноўку завіс у паветры. Колькі чалавек унізе заапладыявалі. - Тут няма ані Крэйба, ані Гойла, ніхто не ўратуе тваю шыю, Малфой!- крыкнуў Гары. Тое ж самае напэўна вырашыў і сам Драко. - Паспрабуй злаві!- крыкнуў ён, шпурнуў ўзгадацель высока ў паветра і куляй кінуўся да зямлі. Быццам у запаволеным руху, Гары ўбачыў як ўзгадацель падняўся ў паветра, а потым паляцеў да зямлі. Ён прыціснуўся да тронка і накіраваўся уніз... у наступную секунду ён ўвайшоў у крутое піке...вецер у вушах змяшаўся з воклічамі людзей на зямлі... Гары выцягнуў руку... і ў фуце ад зямлі злавіў узгадацель, як раз сваечасова, каб паспець выраўняць сваю мятлу і мягка, трымаючы ўзгадацель у кулаку сесці на зямлю. - ГАРЫ ПОТЭР! Яго душа павалілася ў пяткі хутчэй, чым ён сам толькі што лятаў. Па траўніку да яго бегла прафесарка МакГонагал. Яго ногі задрыжэлі. - Ніколі... за ўвесь той час што я перабываю ў Хогвартсе...- ад шоку прафесарка не магла размаўляць і толькі яе акуляры люта блішчэлі...- як ты мог... ты ж мог паламаць сабе шыю... - Ён не вінаваты, мадам прафесар... - Памаўчыце, міс Паціл... - Але Малфой... - Годзе, містэр Візлі. Потэр, ідзіце за мной. Крайком вока Гары заўважыў, як заззялі трыюмфам твары Малфоя, Крэйба і Гойла, калі ён перапалохана рушыў услед за прафесаркай у бок замка. Ён ведаў, што зараз яго выкінуць са школы. Ён адкрыў рот, каб сказаць нешта ў сваю абарону, але здавалася нешта здарылася з яго голасам. МакГонагал ішла вельмі хутка нават не азіраючыся на Гары, таму ён павінен быў бегчы, каб не адставаць. У яго гэта атрымалася, ён не правучыўся і двух тыдняў. Цяпер яму дадуць дзесяць хвілін, каб сабраць валізу. Цікава, што скажуць Дурслі, калі ён аб’явіцца на іх ганку? Яны рушылі ўверх па мармуровых сходах, а прафесарка не прамовіла ані слова. Яна рыўком адчыняла дзверы і хутка крочыла па калідорах, а няшчасны Гары рыссю бег за ёй. Можа яна вядзе яго да Дамблдора? Ён жа дазволіў Хагрыду застацца ў школе ў якасці палясоўшчыка, калі таго выкінулі. Можа яго зробяць яго асістэнтам. У Гары закруціла ў жываце, калі ён уявіў сябе Рона і іншых навучэнцаў, якія будуць назіраць за тым, як хлопчык цягне на плячах хагрыдаву торбу. Тым часам прафесарка супынілася ля адной з класаў. Яна прыадчыніла дзверы і зазірнула ў пакой. - Прабачце, прафесар Флітвік, ці не магла б я на хвілінку скрасці ў вас Вуда? Вуд? Гары быў збіты з панталыку, можа Вуд, гэта нешта падобнае на дубец, які яна збіраецца выкарыстаць для яго пакарання? Але на самой сраве Вуд быў чалавекам. Мажным хлопцам пяцігодкам, які здзіўлена пазіраючы выйшаў з класы. - Хадзіце за мной, абодва,- прамовіла МакГонагал і зноў пайшла па калідоры, Вуд нічога не разумеючы пазіраў на Гары. - Сюды. Яна паказала ім на дзверы класы ў якой цяпер не было анікога, за выключэннем Піўза, які пісаў мелам на дошцы непрыстойныя словы. - Ідзі вэк, Піўз!- гыркнула прафесарка. Той кінуў крэйду ў пустой сметнік, які пры гэтым гучна бразнуў і сыплючы праклёнамі адляцеў прэч. МакГонагал зачыніла дзверы і павярнулася да хлопцаў. - Потэр, гэта Олівер Вуд. Вуд... я знайшла вам паляўнічага. Непаразумленне на вудавым твары змянілася захапленнем. - Вы сур’ёзна, мадам прафесар? - Абсалютна,- рашуча адказала МакГонагал.- Гэты хлопчык, ён прыродны. Ніколі не бачыла анічога падобнага. Сёння вы першы раз селі на мятлу, Потэр? Гары моўчкі кіўнуў. Ён не разумеў анічога, што зараз адбываецца, але дакладна ведаў, што пакуль яго не збіраюцца выкідваць са школы. Цяпер яго ногі былі ўжо не такімі ватнымі. - Ён злавіў вось гэта спусціўшыся з пяцідзесяціфутавай высаты,- паведаміла Вуду прафесарка,- і нават не падрапаўся. Падобнага не мог зрабіць нават Чарлі Візлі. Цяпер Вуд пачаў выглядаць так, быццам разам споўніліся ўсе яго жаданні. - Ты калі-небудзь,- усхвалявана спытаўся ён,- бачыў, як гуляюць у квідытч, Потэр? - Вуд – капітан грыфіндорскай каманды,- растлумачыла Гары прафесарка. - Ён быццам бы народжаны, каб быць паляўнічым,- прамовіў Вуд азіраючы Гары з усіх бакоў.- Лёгкі... хуткі... прафесар, нам трэба падабраць яму прыстойную мятлу... Німбус 2000 ці Слінсвіп 7 будзе тое што трэба. - Я пагаманю з прафесарам Дамблдорам, якім чынам нам абыйсці правіла першагодкі. Бог ведае, у нас павінна быць каманда лепш, чым у мінулым годзе. Пасля нашай апошняй паразы ад Слізэрына я колькі тыдняй не магла глядзець Северусу Снэйпу ў твар... МакГонагал сурова зірнула на Гары праз свае акуляры. - І я жадаю ведаць аб тым, што вы ўпарта трэніруецеся, Потэр, ці я магу змяніць сваё рашэнне аб вашым не пакаранні. Пасля яна нечакана ўсміхнулася. - Як бы вамі ганарыўся ваш бацька,- прамовіла яна,- ён сам неблага гуляў у квідытч. * - Ты жартуеш? Яны сядзелі разам за абедзенным сталом. Гары толькі што скончыў распавядаць, што здарылася пасля таго, які ён і МакГонагал сыйшлі ў замак. На поўдарозе да ронава рта на відэльцы быў насажаны кавалак пірага з мясам і ныркамі, але хлопчык пра яго зусім забыўся. - ПАЛЯЎНІЧЫ?- спытаўся ён.- Але ж першагодак ніколі не... ты ж будзеш самым маладым гульцом за... - ... стагоддзе,- дамовіў за яго Гары, запіхваючы ў рот свой кавалак пірага. Пасля хваляванняў мінулага дня, ён быў моцна згаладалым,- Вуд казаў мне аб гэтым. Рон быў гэдак ўражаным і ашаломленым, што папросту моўчкі вытарапіўся на Гары. - Я пачынаю трэніроўкі на наступным тыдні,- прамовіў Гары,- і анікому не кажы. Вуд хоча, каб гэта засталося ў сакрэце. - У залу завіталі Фрэд і Джордж Візлі і адразу ж кінуліся да Гары. - Файна,- ціхім голасам сказаў Джордж.- Вуд аб усім нам распавёў. Мы таксама ў камандзе... бітакі. - І скажу вам па сакрэту, напэўна ў гэтым годзе мы выйграем кубак.- дадаў Фрэд,- мы не выйгравалі з тых часоў, калі Чарлі пакінуў школу, але цяпер у нас падабралася бліскучая каманда. Усё будзе супэр, Гары, і гэта факт. Калі Вуд размаўляў з намі, ён ледзь не прыгаў ад шчасця. - Балазе, а цяпер нам трэба ісці, Лі Джордан кажа што знайшоў новы патаемны праход са школы. - Іду ў заклад, гэта той, што па-за статуяй Рыгора Ліслівага, які мы знайшлі яшчэ на першым тыдні вучобы. Пабачымся. Фрэд і Джордж хутка збеглі, але да стала падыйшлі тыя, каго Гары жадаў бачыць у самую апошнюю чаргу – Малфой у кампаніі Крэйба і Гойла. - Апошні пасілак у школе, Потэр? І калі твой цягнік да маглаў? - Ну, што, цяпер калі ты на зямлі і разам з табой твае маленькія сябры, ты зноў зрабіўся смелым?- халодна адрэзаў Гары. Канечне ані Крэйб, ані Гойл маленькімі не былі, але цяпер, калі іх добра было бачна з-за настаўніцкага стала, адзінае што ім заставалася – пагрозліва хрумкаць суставамі і хмура глядзець спадылба. - А як наконт змагання, сам насам?- прамовіў Драко.- Нават сёння ўночы, калі жадаеш. Чарадзейскі двубой. Толькі палачкі... аніякага кантакту. Што здарылася? Першы раз чуеш аб чарадзейскім двубоі? - Ён вядома ж усё ведае,- сказаў Рон, абыходзячы Малфоя з кампаніяй.- Я буду яго секундантам, а хто твой? Драко крытычна аглядзеў сваіх паплечнікаў. - Крэйб,- сказаў ён.- Апоўначы, згода? У трафейні, яе аніколі не зачыняюць. Як толькі слізэрынцы адыйшлі прэч, Гары і Рон перазірнуліся. - Што за чарадзейскі двубой?- спытаўся Гары.- І што будзеш рабіць ты, як секундант? - Ну, секундант павінен заняць тваё месца, калі цябе заб’юць,- абыякава сказаў Рон, нарэшце ўзяўшыся за халодны пірог. Але ўбачыўшы выраз на гарыным твары, хутка дадаў.- Але паміраюць толькі падчас сапраўднага двубоя, з дарослымі чараўнікамі. Самае большае, што вы з Малфоем ў стане зрабіць, гэта наслаць адзін на аднаго колькі сполахаў іскрынак, бо аніадзін з вас не валодае сур’ёзнай магіяй. Да таго ж, іду ў заклад, ён чакаў што ты адмовішся. - А што калі я махну палачкай, а нічога не атрымаецца? - Даш яму ў нос,- прапанаваў Рон. - Прабачце. Гары і Рон паднялі вочы. Ля іх стаяла Герміёна Грэйнджэр. - Няўжо чалавеку нельга спакойна пад’есці?- спытаўся Рон. Але Герміёна, не звярнуўшы ўвагі на яго словы з’вярнулася да Гары. - Я не магла не пачуць, што вы з Малфоем дамовіліся... - Закладаемся, што магла?- прамармытаў Рон. - ... і я лічу ты не павінен валэндацца па школе ноччу. Падумай колькі балаў страціць Грыфіндор, калі цябе зловяць, а зловяць цябе абавязкова. З твайго боку гэта вельмі эгаістычна. - Але насамрэч цябе гэта не датычыцца,- адказаў Гары. - Бывай,- дадаў Рон. * І ўсё ткі гэта нельга было назваць ідэальным заканчэннем дня, вырашыў Гары, чакаючы пакуль Дын і Шымас заснуць (Нэвіл пакуль не вярнуўся са шпітальнага крыла). Рон увесь вечар закідваў Гары парадамі. - Калі ён паспрабуе заклясці цябе, лепш ухіліся, таму што я не памятаю, як блакаваць праклёны. Да таго ж была вялізная верагоднасць сустрэцца з Філчам ці яго коткай, а Гары вырашыў, што ня трэба выпрабоўваць лёс і чарговы раз за дзень трапляцца на парушэнні школьных правілаў. З іншага боку з цемры на яго пазіраў насмешлівы твар Малфоя... у Гары была магчымасць пазмагацца з ім сам насам і прапусціць яе Гары не мог. - А палове на дванаццатую,- прамармытаў Рон.- Нам трэба ісці. Яны скінулі свае халаты, дасталі палачкі і крадком пачалі спускацца па вінтавой лесеньке ў грыфіндорскую гасцёўню. Колькі вугалькоў яшчэ гарэлі ў каміне, ператвараючы фатэлі ў дзіўныя чорныя істоты. Гары і Рон ужо амаль дабраліся да адтуліны ў партрэце, калі з бліжэйшай фатэлі нехта прамовіў: - Я ня веру, Гары, ты ўсё ткі збіраешся гэта зрабіць? Лямпа асвятліла твар, невядомага. Ім аказалася хмурая Герміёна, апранутая ў ружовы халат. - Зноў ты!- гыркнуў Рон.- А ну вэк да ложка! - Я твайму брату раскажу,- гыркнула ў адказ Герміёна.- Ён прэфект, ён вас супыне. Гары і паверыць не мог, што нехта мог ім настолькі моцна шкодзіць. - Пойдзем,- сказаў ён Рону, адштурхнуў патртрэт Тлустай Пані і пралез у адтуліну. Але Герміёна не збіралася здавацца так лёгка. Яна ўслед за Ронам прайшла праз адтуліну, працягваючы адначасова шыкаць на іх, бы раз’юшчаная гуска. - Вы клапоціцеся толькі самі аб сабе, а не аб Грыфіндоры. Я не хачу, каб слізэрынцы атрымалі Кубак Дамоў, а вы рызыкуеце страціць тыя балы, што я атрымала ад прафесаркі МакГонагал за веданне злучаюшчых замоваў. - Ідзі вэк. - Добра, але я вас папярэдзіла. Вы яшчэ прыпомніце мае словы, калі будзеце заўтра вяртацца дадому, вы... Але хто яны, Гары з Ронам не пачулі. Герміёна павярнулася да партрэта, але замест Тлустай Пані ўбачыла толькі пустую карціну. Гаспадыня партрэту напэўна вырашыла ноччу схадзіць да каго-небудзь у госці і праход у грыфіндорскую вежу быў заблакаваны. - Што мне цяпер рабіць?- рэзка спыталася Герміёна. - Гэта твае праблемы,- адказаў Рон,- а нам трэба спяшацца, бо ўжо запозна. Але не паспелі хлопцы дайсці да канца калідора, як Герміёна іх дагнала. - Я іду з вамі,- прамовіла яна. - Не ідзеш. - І застануся чакаць пауль Філч мяне не зловіць. А калі мы трапімся ўтраіх, я скажу, што хацела вас супыніць і вы мяне падтрымаеце. - Адкуль такая рашучасць...- гучна сказаў Рон. - Ціха вы!- супыніў яго Гары.- Я нешта чую. У цемры нехта сапеў. - Місіс Норыс?- прасіпеў Рон, углядаючыся скрозь цемру. Але гэта была не котка наглядчыка, а Нэвіл. Скурчыўшыся на падлозе ён моцна спаў, але як толькі Гары, Рон і Герміёна пакраліся бліжэй, імгненна прачнуўся. - Дзякуй Богу, вы мяне знайшлі! Я тут ўжо колькі гадзін. Я забыўся на новы пароль. - Цішэй Нэвіл. Пароль “Свінячы лыч”, але цябе гэта не дапаможа, Тлустая Пані кудысьці сыйшла. - Як твая рука?- спытаўся Гары. - Выдатна,- Нэвіл паказаў ім руку.- Мадам Помфры вылекавала яе за хвіліну. - Супэр... выдатна. Нэвіл, паслухам, нам трэба ісці ў адно месца, пабачымся пазней... - Не пакідайце мяне.- з цяжкасцю падымаючыся на ногі, сказаў Нэвіл.- Я баюся тут заставацца. Міма мяне ўжо двойчы пралятаў Крывавы Барон. Рон паглядзеў на гадзіннік, а потым люта глянуў на Герміёну і Нэвіла. - Калі нас зловяць, я не супакоюся, пакуль Квірэл не распавядзе нам аб прывідным праклёне і скарыстаю яго супраць вас. Герміёна адкрыла ўжо рота, магчыма, каб расказаць Рону аб прывідным праклёне, але Гары сыкнуў на іх і паклікаў за сабой. Яны ціхінька беглі па калідорах, абмінаючы палоскі месячнага святла, што струмянілася праз высокія вокны. Гары на кожным кроку баяўся натыкнуцца на Філча, ці Місіс Норыс, але пакуль ім шанцавала. Узбяжаўшы па сходах на чацвёрты паверх, яны крадкром падыйлі да трафейні. Малфоя і Крэйба яшчэ не было. На паліцах золатам і срэбрам у месяцовым святле блішчэлі разнастайныя трафеі – кубкі, шчыты, талеркі і статуэткі. Яны крочылі ўздоўж сцяны, пазіраючы на абодва ўваходы ў пакой. На той выпадак, калі Малфой выскачыць аднекуль, Гары трымаў сваю палачку напагатове. Паволі праходзіла хвіліна за хвілінай. - Ён спазняецца, можа забаяўся?- прашапатаў Рон. Нейкі шум за дзвярыма прымусіў іх ажно падскочыць. Гары падняў сваю палачку, але пачуў як нехта за дзвярыма размаўляе... аднак голас не быў малфоевым. - Нюхай паўсюль, мая любая, яны могуць хавацца па кутках. За дзвярыма Філч размаўляў з Місіс Норыс. Ахоплены жахам, Гары шалёна пачаў махаць астатнім, каб яны, як мага хутчэй рушылі за ім. Яны накіраваліся да супрацьлеглага ўваходу. Толькі Нэвіл, які ішоў апошнім, паспеў выскачыць з трафейні, як туды завітаў Філч. - Яны недзе тут,- пачулася яго мармытанне,- схаваліся ад мяне. - Сюды!- аднымі вуснамі прамовіў Гары. Змяртвелыя ад жаху, яны пачалі красціця ўздоўж калідора застаўленага даспехамі. Было чутна, як набліжаўся Філч. Раптам Нэвіл спалохана піскнуў і пабег... спатыкнуўся, зачапіў Рона і яны разам абрынуліся на даспехі. Адчуўся ляск і грукат здольны пабудзіць увесь Хогвартс. - БЯГОМ!- крыкнуў Гары і яны ўчатырох кінуліся ўздоўж калідора, нават не азіраючыся, каб пераканацца, ці бяжыць за імі Філч... Яны выскачылі за дзверы праімчаліся па адным калідоры, па другім, Гары не разумеў дзе яны і куды ім бегчы. Яны прайшлі скрозь нейкі габелен і аказаліся ў патаемным праходзе, праз які яны выбеглі да кабінета замоваў, які быў вельмі далёка ад трафейні. - Думаю адарваліся,- цяжка дыхаючы прамовіў Гары, ён прытуліўся да халоднай сцяны і выцер пот з ілба. Паблізу рогам скруціўшыся стаяў Нэвіл, ён хрыпеў і захлынаючыся хапаў паветра ртом. - А... я вам... казала.- схапіўшы сябе за гузікі і цяжка дыхаючы сказала Герміёна.- Я... вас... папярэджвала... - Мы павінны вярнуцца ў грыфіндорскую вежу,- сказаў Рон,- і як мага хутчэй. - Гары, Малфой падмануў цябе,- прамовіла Герміёна.- Ты гэта разумееш? Ён нат не збіраўся прыходзіць... Філч ведаў, што ў трафейні нехта будзе. Гэта Малфой яго папярэдзіў. Гары вырашыў, што Герміёна напэўна мае рацыю, але не збіраўся казаць ёй аб гэтым. - Хадзем. Але гэта было ня так проста. Не паспелі яны прайсці і дзесяці крокаў, як дзверы адной з класаў расчыніліся і нешта з грукатам вылецела ў калідор. Гэта быў Піўз. Убачыўшы грыфіндорцаў ён завішчаў ад захаплення. - Заткніся, Піўз... калі ласка, сціхні... нас выкінуць са школы. У адказ полтэргейст загагатаў. - Валэндаецеся па апоўначы, маненькія першагодачкі? Ай-яй-яй. Шалапутаў зловяць тута. - Не зловяць, калі ты даш нам сыйсці, Піўз, калі ласка. - Я павінен расказаць Філчу, павінен,- са святасцю ў голасе і дзяблікамі ў вачах прамовіў полтэргейст,- дзеля вашай жа карысці. - Прэч з дарогі,- гыркнуў Рон, адштурхаючы Піўза... гэта было яго памылкай. - НАВУЧЭНЦЫ ПА-ЗА ЛОЖКАМІ!- загаласіў Піўзю- НАВУЧЭНЦЫ Ў КАЛІДОРЫ ЗАМОВАЎ! Абмінуўшы Піўза, яны пабеглі па калідоры да нейкіх дзвярэй... але яны былі зачынены. - Ну вось!- прастагнаў Рон, калі яны беспаспяхова колькі разоў штурхнулі дзверы.- Мы папаліся! Гэта канец! На другім канцы калідора пачуліся крокі, Філч з усяе моцы бег на піўзаў крык. - Адсунься,- гыркнула Герміёна. Яна ўзяла гарыну палачку, пастукала па замку і прамовіла.- Алагамора! Замок пстрыкнуў і дзверы адчыніліся... Гары, Рон, Герміёна і Нэвіл хутка заскочылі, зачынілі дзверы і прытуліўшыся да іх уважліва прыслухаліся. - Куды яны падзеліся, Піўз?- адчуўся голас Філча.- Скажы, куды яны пайшлі? - Скажы “калі ласка”. - Не дуры галавы, Піўз, зараз жа скажы, куды яны схаваліся? - Я не скажу анічога, пакуль не скажаш “калі ласка”- надакучліва распеўным голасам прамовіў Піўз. - Добра, добра... Калі ласка. - АНІЧОГА! Га гагага! Я ж папярэджваў, што не скажу “АНІЧОГА”! Га га! Гаааааа!- Піўз са свістам адляцеў, пакінуўшы разлютаванага Філча, кідаць праклёны ў яго адрэсу. - Ён лічыць, што гэты дзверы зачынены,- прашапатаў Гары.- Я думаю ўсё добра... можам выходзіць. Нэвіл!- апошнюю хвіліну той тузаў Гары за рукаў.- Што здарылася? Гары развярнуўся... і на ўласныя вочы ўвачыў ШТО. Першую секунду ён лічыў, што трапіў у кашмар... але гэта было ўжо занадта. Яны былі не ў пакоі, як Гары лічыў першы час. Яны былі ў калідоры, у забароненым калідоры і цяпер гары бачыў, чаму ён забаронены. Яны вока на вока апынуліся ля агромістага сабакі, які запоўніў сабой прастору ад падлогі да столі. Ён меў тры галавы. Тры пары вачэй шалёна круціліся, тры носа круціліся з боку ў бок, а з жаўтлявых іклаў у яго трох пашчаў струменчыкамі сцякала сліна. Сабака нерухома стаяў, вытарапіўшы на дзяцей шэсць вачэй і, як палічыў Гары, адзіная прычына па якой яны ўсё яшчэ жывыя – яны засталі сабаку знянацку. Але той хутка прыходзіў у сябе і пачаў пагрозліва рыкаць. Гары націснуў на дзвярную ручку... паміж Філчам і смерцю, ён абраў Філча. Яны выскачылі вонкі... Гары зачыніў за імі дзверы і яны пабеглі, амаль паляцелі, прэчкі. Філч, напэўна шукаў іх недзе ў іншых месцах, таму што ён аніразу ім не трапіўся... але наглядчык іх не непакоіў іх, іх цяпер больш турбавала, як апынуцца далей ад пачварнага сабакі. Дзеці супынілі свой бег, толькі калі апынуліся на восьмым паверсе ля партрэта Тлустай Пані. - Адкуль гэта вы?- гледзячы на іх ўзапрэлыя твары і халаты, ледзь трымаючыеся на іх плячах, спыталася Тлустая Пані. - Не мае значэння... “свінячы лыч”, “свінячы лыч”- ледзь дыхаючы прамовіў Гары, партрэт ад’ехаў, адкрыўшы праход у вежу. Яны ўвайшлі ў гасцёўню і цяжка паваліліся на фатэлі. Іх калаціла. Мінула даволі шмат часу, перш чым хтось з іх мог размаўляць. А Нэвіл выглядаў так, быццам не будзе размаўляць ніколі. - Што яны сабе думаюць, трымаць гэткую пачвару ў школе?- нарэшце вымавіў Рон.- І ён напэўна даўно ані на кім не трэніяваўся? Герміёна аднавіла спакойнае дыхенне, але яе настрой зной пагоршыўся. - Цікава, а дзе былі вашы вочы?- адгыркнулася яна.- Няўжо ты не бачыў на чым ён сядзеў? - На падлозе?- прапанаваў Гары.- Шляхетна кажучы, мяне больш непакоілі яго галовы. - Ані, не на падлозе. Ён сядзеў на люке. Магчыма, ён тут нешта ахоўвае. Герміёна выпрасталася, паглядзела на хлопцаў. - Спадзяюся вы задаволены сабой.- прамовіла яна.- Нас маглі забіць... ці, што яшчэ горш, выкінуць са школы. А зараз, калі вы не супраць, я пайду спаць. Рон, адкрыўшы рот, паглядзеў ёй услед. - Зразумела ж не супраць,- сказаў ён.- Быццам мы яе за сабой цягнулі? Але словы Герміёны, прымусілі Гары задумацца, ён ляжаў у ложку і разважаў. Сабака нешта ахоўвае... А што яму казаў Хагрыд? Грынгатс лепшае месца, каб захаваць нешта ў бяспецы... але яшчэ надзейней Хогвартс. Цяпер, здаецца, Гары ведаў, куды падзеўся маленечкі неахайны пакуначак са сховішча 713.
— РАЗДЗЕЛ Х —
|