КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛIНЫ. Фарміраванне прафесійных кампетэнцыйСтр 1 из 3Следующая ⇒ Фарміраванне прафесійных кампетэнцый Бібліятэкара-метадыста Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 5 курса факультэта iнфармацыйна-дакументных камунiкацый дзеннай формы навучання
Лазарава Іна Пятроўна выкладчык
Мiнск 2012 Рабочая праграма (зацверджана пратакол № 2 ад 19.10 2012г.)
УСТУП Актуальнасць вывучэння дысцыпліны абумоўлена ўзрастаючай роллю працы метадыста ва ўдасканаленні і развіцці бібліятэчнай галіны Метадычныя кадры бібліятэк, якія на высокім узроўні валодаюць усімі ключавымі прафесійнымі кампетэнцыямі, з’яўляюцца рухаючай сілай прафесійных інавацый і павінны займаць вартае месца ў структуры бібліятэчнага персанала, і, адпаведна, метадычных цэнтраў Праграма дысцыпліны “Фарміраванне прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста” распрацавана ў адпаведнасці з Дзяржаўным адукацыйным стандартам вышэйшай прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці Е1–23.01.11 «бібліятэказнаўства і бібліяграфія». Задачы курса – фарміраванне ў студэнтаў комплексных ведаў аб прафесійных кампетэнцыях бібліятэкара-метадыста, іх складаючых і шляхах фарміравання. У праграме ў лагічнай узаемасувязі вылучаны тэмы, якія раскрываюць спецыфіку прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста, сутнасць, кампаненты, формы і метады іх фарміравання, ролю ў прафесійнай дзейнасці. Пры складанні праграмы ўлічваліся міжпрадметныя сувязі з дысцыплінамі “Бібліяграфазнаўства. Тэорыя”, “Бібліятэчны тэхналагічны менеджмент”, “Бібліятэказнаўства. Тэорыя”, “Дакументазнаўства”, Бібліятэчная статыстыка” і іншымі курсамі, якія служаць фундаментам у набыцці прафесійных ведаў па спецыялізацыі “бібліятэкар-метадыст”. Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу курса. Студэнт павінен ведаць: ¾ галоўныя прыярытэтныя напрамкі бібліятэчнай палітыкі дзяржавы; ¾ сутнасць, функцыі, задачы дзейнасці бібліятэкара-метадыста на сучасным этапе развіцця бібліятэчнай справы; ¾ актуальныя праблемы, якія стаяць перад метадыстам і метадычнай службай. ¾ прафесійныя кампетэнцыі і іх сутнасць; ¾ тыпалогію асобы метадыста; ¾ сістэму павышэння кваліфікацыі бібліятэчных кадраў; ¾ сістэму арганізацыйна-дарадчай дакументацыі; ¾ прафесіяграму метадыста; ¾ паказчыкі дзейнасці бібліятэкі; ¾ патрабаванні да выдавецкай дзейнасці бібліятэкі; ¾ выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій у метадычнай дзейнасці і павышэнні кваліфікацыі; валодаць методыкамі: ¾ выяўлення і ўкаранення інавацыйнага вопыту ў дзеqнасць бібліятэкі; ¾ самаадукацыі; ¾ распрацоўкі мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі; ¾ стварэння метадычных дапаможнікаў; ¾ складання метадычных рэкамендацый ¾ стварэння іміджу бібліятэкара-метадыста: ¾ распрацоўкі планаў і справаздач; умець: ¾ распрацоўваць статыстычныя табліцы; ¾ запаўняць формы статыстычнай справаздачнасці; ¾ прымяняць новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў павышэнні кваліфікацыі і арганізацыі працы; ¾ наладжваць сувязі з грамадскасцю і арганізацыямі, установамі.
Выкарыстанне вучэбна-метадычнага комплекса па дысцыпліне, рэйтынгавай сістэмы ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўных мадэлей кіруемай самастойнай работы садзейнічае арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыка. Пры правядзенні семінарскіх заняткаў па дысцыпліне мэтазгодна выкарыстоўваць дыскусійныя формы, методыкі актыўнага навучання, што будзе садзейнічаць фарміраванню сучасных сацыяльна-асабовых і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый будучых спецыялістаў. У межах вывучэння курса праводзяцца розныя віды кантроля за самастойнай працай студэнтаў (ацэнка пісьмовых прац, тэстаў, вуснае субяседаванне і інш.). Завяршаецца вывучэнне курса экзаменам. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН КУРСА
ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛIНЫ
|