Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе




Мерапрыемствы па стварэнню сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе храналагічна можна падзяліць на два перыяды. Мяжа паміж імі праходзіць вясной 1939 г. Першы перыяд характарызуецца панаваннем палітыкі «замірэння», ігнараваннем ролі СССР у супрацьстаянні блоку агрэсіўных дзяржаў, надзеямі заходніх дэмакратый павярнуць германскую агрэсію супраць СССР. У другі перыяд прыходзіць да лонданскіх і парыжскіх палітыкаў разуменне неабходнасці цесных кантактаў з Масквой у стварэнні еўрапейскай сістэмы бяспекі.

Важным этапам фарміравання міждзяржаўных адносін з’явілася праца Жэнеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенню (1932-1935 гг.) з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. Дэлегацыя СССР прапанавала здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага разбраення, але іншыя дзяржавы не падтрымалі гэтую прапанову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Гэтыя ініцыятывы маглі б стаць сур’ёзным падмуркам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі Германіі і яе саюзнікаў і паслужыць асновай стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Але сур’ёзнай перашкодай для знешняй палітыкі СССР былі пастановы VI кангрэса Камінтэрна (1928 г.) дзе гаварылася аб хуткай «сусветнай рэвалюцыі» і краху сістэмы капіталізму. Такія ўстаноўкі УКП(б) і Камінтэрна ў большасці краін захаду ўспрымаліся як заклік да «сусветнай рэвалюцыі». Не дабаўлялі міжнароднага аўтарытэта Савецкаму Саюзу сталінскія рэпрэсіі. Палітычная актыўнасць на міжнароднай арэне Масквы ў 30-я гг. успрымалася як спроба навязаць камуністычныя ідэалы. Толькі ў 1939 г. ад гэтых стэрэатыпаў пачалі адыходзіць.

У сакавіку-красавіку 1939 г. урады Англіі і Францыі прадставілі Польшчы, Грэцыі, Румыніі і Турцыі дадатковыя гарантыі бяспекі. У сакавіку 1939 г. пачаліся кансультацыі паміж урадамі СССР, Англіі і Францыі аб магчымым падпісанні пагаднення аб узаемадапамозе і аказанні помачы іншым еўрапейскім краінам, супраць якіх пачалася агрэсія. Савецкаму Саюзу прапаноўвалі аказваць неадкладную ваенную дапамогу не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны гарантавалі бяспеку, што было заведама непрымальнай для савецкага ўрада ўмовай, бо яны не ўтрымлівалі прынцыпу ўзаемнасціі ставілі СССР у няроўнае становішча. У іх не прадугледжвалася абавязкаў дапамогі Англіі і Францыі СССР у выпадку нападзення Германіі на Савецкі Саюз.

З 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г. «перамовы дзеля перамоваў» праходзілі ў Маскве, адбылося 12 пасяджэнняў. У выніку былі дасягнутыя дамоўленасці аб прадаўжэнні перамоў і аб падпісанні палітычнага і ваеннага пагадненняў.

Ваенныя місіі прыбылі ў Маскву толькі 11 жніўня, але яны мелі права падпісваць пагадненні. З 12 па 21 жніўня адбылося дзевяць пасяджэнняў, 15 жніўня на прапанову кіраўніка Генштаба Чырвонай Арміі Б.М.Шапашнікава дэлегацыям Англіі і Францыі не было што адказаць. Да таго, паўстала праблема праходу савецкіх войск праз польскую тэрыторыю. Польшча катэгарычна не згаджалася на ўвод Чырвонай Арміі на сваю тэрыторыю. Яна разлічвала на дагавор ад 19 мая 1939 г. з Францыяй, па якому апошняя аказвала неадкладную дапамогу Варшаве. 25 жніўня 1939 г. пагадненне аб узаемадапамозе з Польшчай падпісала Англія. Варшава спадзявалася на дапамогу з Захаду і ігнаравала прапановы Масквы. Перамовы зайшлі ў тупік.

Адначасова Берлін працягвай дыпламатычную гульню як з Лонданам і Парыжам, так і з Масквой. Да апошняга часу першым Гітлер даваў надзею на тое, што яго агрэсія будзе накіравана ў першую чаргу супраць СССР, і гэты факт паралізаваў магчымасці брытанскай і французскай дыпламатыі да крытычнага ўспрымання рэчаіснасці, якая склалася ў свеце. 11 жніўня швейцарскі дыпламат К.Буркхардт са згоды ўрадаў Англіі і Францыі сустракаўся з Гітлерам, які завяраў Захад у антысавецкім накірунку сваёй палітыкі. Пра гэтыя кантакты ведалі ў Маскве, што не дабаўляла даверу гэтым краінам. Мэта Гітлера – не дапусціць складвання адзінага антыгерманскага фронту вялікіх дзяржаў была з поспехам дасягнутая. З мая 1939 г. і Масква пачала атрымліваць канкрэтныя прапановы па заключэнню міждзяржаўнага пагаднення. Каб пазбегнуць пагрозы складвання шырокай антысавецкай кааліцыі, СССР ідзе на кантакты з Гітлерам.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-02-10; просмотров: 155; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты