КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і УкраінуКіраўніцтва Германіі падштурхоўвала Маскву да актыўных дзеянняў супраць Польшчы. Але савецкі ўрад дзейнічаў вельмі асцярожна, бо было добрае разуменне адказнасці за развязванне Сусветнай вайны. Маскве патрабавалася легальная падстава для ўвядзення войскаў на тэрыторыю Польшчы. Націск германскага кіраўніцтва пастаянна ўзрастаў, ім выкарыстоўвалася карта страты для Масквы зоны ўплыву ў Польшчы, якая была вызначана паводле жнівеньскіх «пратаколаў». 11 верасня быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага (камандуючы М.П.Кавалёў) і Украінскага (камандуючы С.К.Цімашэнка) франтоў, а 16 верасня яны былі разгорнуты і падрыхтаваны для вызваленчага паходу. Усяго мелася 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій і 18 танкавых брыгад агульнай колькасцю каля 600000 чалавек, 5467 сярэдніх і цяжкіх гармат, 4000 танкаў і 2000 самалётаў. Але толькі пасля 16 верасня, калі польскі ўрад падаўся ў эміграцыю і ніхто не гарантаваў бяспеку беларускаму насельніцтву, савецкі ўрад абвясціў аб увядзенні Чырвонай Арміі на тэрыторыю, якую засяляюць брацкія беларускі і украінскі народы. 17 жніўня польскаму паслу ў Маскве была ўручана нота, у якой СССР брала на сябе забеспячэнне гарантый грамадзянскіх і маёмасных правоў «польскім» беларусам і украінцам. Урад Польшчы прызнаў, што стану вайны краіны з СССР няма, СССР таксама не аб’яўляў вайны Польшчы. Таму ў загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброеных сіл Польшчы маршала Э.Рыдз-Сміглы 17 верасня польскім войскам прадпісвалася не ўступаць у баі з савецкімі воінскімі падраздзяленнямі, за выключэннем спроб раззбраення. Загад Э.Рыдз-Сміглы садзейнічаў таму, што ваенных дзеянняў паміж польскімі і савецкімі войскамі фактычна не было. Зафіксавана каля 40 выпадкаў супраціўлення пагранічных патрулёў, а таксама баі пад Кобрынам, Вільняй, Сапоцкіным. Найбольш упартыя баі разгарнуліся 20-21 верасня ў Гродне. У перыяд з 17 па 30 верасня 1939 г. страты войск Беларускага фронту склалі 996 чалавек загінуўшымі і 2002 параненымі. Да 2 кастрычніка Чырвоная Армія ўзяла ў палон Паход Чырвонай Арміі пачаўся 17 верасня 1939 г. і працягваўся 12 дзён. Да 22 верасня былі занятыя Беласток і Брэст. Савецкаму Саюзу адыйшлі тэрыторыі, якія былі анексіраваны Польшчай у 1920 г. – гэта прыкладна 190 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 12 млн. чалавек, у асноўным украінцаў і беларусаў. Заходняя мяжа СССР была перасунутая на захад на 250-300 км. Лінія сутыкнення савецкіх і германскіх войск у асноўным супадала з «лініяй Керзана». 25 верасня 1939 г. у Брэсце адбыўся парад савецкіх і нямецкіх войск – патэнцыяльных ворагаў. Уз’яднанне народаў Украіны і Беларусі з’явілася актам гістарычнай справядлівасці. Большая частка насельніцтва Заходняй Беларусі сустракалі савецкіх салдат кветкамі, хлебам-соллю. У некаторых месцах стыхійна ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія раззбройвалі паліцэйскіх і асаднікаў, бралі пад ахову чыгуначныя масты, прадпрыемствы, іншыя аб’екты. Органамі новай улады з’яўляліся часовыя ўправы і сялянскія камітэты. У адпаведнасці з сакрэтным пратаколам, прыкладзеным да дагавора аб сяброўстве і мяжы паміж СССР і Германіяйад Пагадненні з фашысцкай Германіяй дэзарыентавалі рэвалюцыйныя і антыфашысцкія сілы ў іншых краінах, ускладнілі становішча камуністычных партый. Кіраўнік польскага ўраду ў эміграцыі В.Сікорскі кваліфікаваў савецка-германскую дамоўленасць ад 28 верасня як чацвёрты падзел Польшчы. У дэкрэце польскага прэзідэнта Савецкі Саюз быў названы агрэсарам. Аб’яўлялася аб пачатку барацьбы за ўзнаўленне суверэнітэту Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г.
|