Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Мецэнаты




1. Классификация коллективных спасательных средств.

2. Виды спасательных шлюпок и требования, предъявляемые к ним.

3. Характеристика шлюпок сбрасываемых с кормы методом свободного падения.

4. Классификация спасательных плотов.

4.1. Техническая характеристика спасательных плотов.

4.2. Конструкция спасательных плотов.

5. Посадочные устройства.

6. Морские эвакуационные системы.

7. Посадочные штормтрапы.

8. Линеметательные устройства.

9. Использование спасательных шлюпок и плотов.

 

Литература:

1. Басанец Н.Г. «Безопасность жизнедеятельности» - Одесса: Изд. центр ОНМА, 2009, 310 стр.

2. Глотов Ю.Г., Семченко В.А., Сологуб Т.Н. и др. Безопасность жизнедеятельности человека на морских судах.-М:, Транспорт,2000,стр.141 – 237.

3. Колегаев М.А., Иванов Б.Н., Басанец Н.Г. «Безопасность жизнедеятельности и выживание на море».-КП «Одесская городская типогр.», 2007.

4. Конопелько Г.И., Кургузов С.С., Махин В.П. Охрана жизни на море.-М:,Транспорт,1990,стр.112 – 149.


Навчальне видання

 

 

Безпека життєдіяльності

 

 

Методичні вказівки до виконання лабораторних робіт

 

 

Укладачі Басанець Микола Григорович

 

Рос. мовою

 

Підп. до друку

Формат 60х84/16. Папір офсет. Ум.друк. арк.

Тираж пр. Зам. №

 

ОНМА, центр «Видавінформ»

65029, м. Одеса, Дідріхсона,8, корп.7

Свідоцтво ДК №1292 від 20.03.2003

Тел./факс:(0482)34-14-12

publish@ma/odessa.ua

 

Мецэнаты

Прозвішча Дзейнасць
  Астафій Валовіч Выдатны палітычны дзеяч эпохі Адраджэння, кальвініст. Адзін з лідэраў апазіцыі пры заклю-чэнні Люблінскай уніі 1569 г. Разам з іншымі маг-натамі –праціўнікамі аб’яднання ВКЛ з Поль- шчай –пакінуў Люблінскі сойм. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Статута ВКЛ 1566 г., высту-паў супраць заканадаўчага замацавання прыгону.

Заканчэнне

  Фінансаваў выдавецкую дзейнасць С. Буднага ў Нясвіжы, аказваў значную падтрымку гуманісту В. Цяпінскаму
  Мікалай Радзівіл Чорны Дзяржаўны і рэлігійны дзеяч, мецэнат навукі і культуры. Мікалаем Радзівілам былі заснаваны друкарні ў Берасці і Нясвіжы. Пад яго апекай тварылі славутыя царкоўныя дзеячы, пісьменікі, паэты, кампазітары
    Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка Дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат, пісь-меннік. Аўтар падарожнага дзённіка, напісанага ў час вандроўкі на Блізкі Усход у святыя месцы ў Іерусалім. «Хаджэнні» Сіроткі – першае ў Бела-русі навукова-папулярнае геаграфічнае выданне. Па яго загаду былі пабудаваны касцёлы ў Міры і Нясвіжы, перабудаваны палацава-замкавы комп-лекс у Нясвіжы. Заснаваў друкарню Віленскай езуіцкай акадэміі

Цікавыя факты

1. Асноўным стымулам у навучанні езуіты лічылі спаборніцтва. Кожны вучань меў свайго саперніка і вялікім гонарам лічылася пераўзысці ў ведах аднагодкаў. Пераможцы атрымлівалі ўзнага- роды, напрыклад, ганаровыя месцы ў класным пакоі. А вось тыя, хто адставаў у навучанні, нават насілі спецыяльны знак – «асліныя вушы».

(Белозорович, В.А. История Беларуси:втор. пол. XVI – кон. XVIII в.: учеб. пособие / В.А. Белозорович, И.И. Крень, Н.Н. Ганущенко. Минск: Изд. центр БГУ, 2010. С. 108 – 109).

2. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) уключыла ў каляндар міжнародных дат імёны вялікіх дзеячаў славянскай культуры: Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, Я. Купалы, Я. Коласа і М. Багдановіча.

(Голубеў, В.Ф. Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В.Ф. Го-лубеў, У.П. Крук, П.А. Лойка. Мінск: Народная асвета, 1995. С.65).

3. На працягу свайго існавання Віленская духоўная акадэмія пры-своіла сваім выпускнікам з 1583 па 1781 г. 4076 навуковых ступеней, у т.л. па філасофіі – 3510, па праву – 149, тэалогіі – 417. Сярод вядомых выпускнікоў акадэміі С. Полацкі, М. Сматрыцкі, А. Каяловіч.

(Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т.4. Мінск: БелЭн, 1997. С.168).

4. Гэты чалавек ішоў наперадзе свайго часу і хацеў павесці за сабой грамадства. Жыццёвы дэвіз яго: «Не толькі я, але і жыццё маё належыць Айчыне». Адукацыю атрымаў спачатку пры Нясвіжскім двары Мікалая Чорнага, а затым у Лейпцыгскім універсітэце. Стэфан Баторый, уражаны яго эрудыцыяй, узяў яго сакратаром да сябе, а праз год прызначыў пісарам у вялікакняжацкую канцылярыю.

Прымаў удзел у стварэнні Трыбунала ВКЛ, узначальваў камісію па складанні зводу законаў ВКЛ. Хоць сам быў католікам, але абараняў праваслаўную веру. Праславіўся і як мецэнат. На свае сродкі пабудаваў 24 касцёлы, некалькі праваслаўных і уніяцкіх цэркваў. Людзі называлі яго «бацькам і збаўцам Айчыны». Імя яму – Леў Сапега.

(Беларускі гістарычны часопіс, 2004. № 4. С.74).

5. У Нясвіжы пад Фарным касцёлам ёсць крыпта – радавая ўсыпальніца князей Радзівілаў. Гэта трэцяя ўсыпальніца ў Еўропе пасля Людовікаў у Францыі і Габсбургаў у Аўстрыі. Для заснавання крыпты Мікалай Сіротка меў аўдыенцыю ў папы Рымскага. Улічваючы заслугі Сіроткі (ён шмат вандраваў па святых месцах Сірыі, Егіпта, Палесціны), папа даў Радзівілу прывілей на стварэнне ўсыпальніцы. Сіротка прывёз з Егіпта сакрэт бальзаміравання. Князь усталяваў і два правілы, якія не павінны былі парушацца: у крыпце павінны былі пакоіцца толькі Радзівілы; другое – усе Радзівілы хаваюцца ў простым адзенні.

Самае першае захаванне датуецца 1616 годам, а апошняе – 1999. Вядома нямала легенд аб усыпальніцы. Яшчэ ў польскай манаграфіі «Несвиж» гаворыцца аб тым, што ў крыпце стаяла 102 саркафагі, зараз жа толькі 70. Гавораць, што пад час вайны частка саркафагаў была вывезена ці разграблена. Але сапраўдныя маштабы крыпты і колькасць пахаваных у ёй – адна з загадак, адказу на якую няма.

(Советская Белоруссия, 2000. 8 апреля. С.13).

Гістарычны дакумент

1. Звери, ходящие в пустыне, знают ямы своя;

птицы, летающие по воздуху, ведают гнёзда своя;

рыбы, плавающие по морю и в реках, чуют виры своя;

пчёлы и тым подобная боронеть ульев своих.

Тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по Бозе,

к тому месту великую ласку имають.

(Ф. Скарына. Прадмова да кнігі «Юдзіф»)

 

2. Век залатым той названы па простай прычыне і дзяржаўца

Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна

ставіў багацце духоўнае – злата дзяржавы.

 

3. Кожны народ не без роду i племя

i мае летапiс свой i гiсторыi след на старонках.

(М. Гусоўскі «Песня пра зубра»)

4. Не чужой якой моваю, але

Сваёю ўласнай правы пісаныя маем

(Статут ВКЛ 1588 года, раздзел IV, арт. 1)

Пытанні

1. Якія галоўныя ідэі вызначаны ў прадстаўленых урыўках?

2. Якая эпоха прадстаўлена ў творчасці Ф. Скарыны, М. Гусоў-скага і як яна знайшла сваё адлюстраванне?

3. Чаму прысвечаны палажэнні Статута ВКЛ 1588 года?

Прыкладныя тэмы паведамленняў

1. Асаблівасці культавага дойлідства і іканапісу на беларускіх землях.

2. Духоўная спадчына Ф. Скарыны і сучаснасць.

3. Мірскі замак – помнік архітэктуры сусветнага значэння.

4. Нашы славутыя продкі: дзеячы культуры і асветы часоў ВКЛ (па ўзгадненні з выкладчыкам).

 

(Мірскі замак – узор беларускай готыкі XVI ст.)


(Друкарскі станок І. Гутэнберга, на якім працаваў Ф. Скарына) )

(«Библия руска» Ф. Скарыны)
(Медаль Ф. Скарыны, зацверджаная ў 1989 г.)


(Нясвіжскі замак – помнік беларускага дойлідства XVI ст.)




( М. Гусоўскі – заснавальнік новарэнесансавай паэзіі)

3. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці кУЛЬТУРы БЕЛАРУСІ

ў кантэксце эпохі Асветніцтва.

Роля і месца кУЛЬТУРы БЕЛАРУСІ ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII–XVIII стст.

 

План для самастойнай падрыхтоўкі

 

1. Адукацыя і навука.

2. Грамадска-палітычная думка і літаратура.

3. Помнікі архітэктуры.

Паняцці і тэрміны

Адукацыйная камісія –па сутнасці, першае ў Еўропе міністэрства адукацыі. Заснавана соймам Рэчы Паспалітай ў 1773 г.

Асветніцтва – эпоха пашырэння асветы, развіцця навук, што адзначалася ў еўрапейскіх краінах у XVII–XVIII стст. У Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове XVIII ст.

Барока –вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца XVI–сярэдзіны XVIII стст. Заснаваны на процівапастаўленні ідэальнага і пачуццёвага ў чалавеку, яго волі і розуму, ірацыянальнасці быцця.

Віленскае барока –архітэктурны стыль (канец XVII–пачатак XVIII ст,), у якім спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства. У гэтым стылі быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.

Габелен –1) насценны дыван ручной работы з вытканай карцінай, узорам; 2) шчыльная абівачная дэкаратыўная тканіна. Назва «габелен» паходзіць ад прозвішча французскага ткача.

«Газета Гродзеньска» (на польскай мове) –першая газета на беларускай зямлі выйшла ў свет у 1776 г.

Інтэрмедыя –невялікія драматычныя творы, ставіліся амаль ва ўсіх сярэдніх школах і калегіумах.

Класіцызм–стыль і напрамак у літаратуры і мастацтве XVII–пачатку XIX ст., заснаваны на перайманні антычных узораў. У канцы XVIII ст. у Гомелі ў гэтым стылі быў пабудаваны палацава-паркавы ансамбль П. Румянцава.

Мецэнацтва –апякунства навукі і мастацтва.

Мяшчанская слабада –месца ў Маскве, дзе сяліліся беларускія майстры (дойліды, мастакі, разьбяры). У другой палове XVII ст. яны будавалі і ўпрыгожвалі многія палацы і храмы ў Маскве і Падмаскоўі.

Прыгонны тэатр –тэатр у прыватным маёнтку. Спачатку прыгонныя тэатры дзейнічалі як аматарскія трупы, у якіх прымалі ўдзел акрамя прыгонных акцёраў члены сям'і гаспадара, прадстаўнікі шляхты і інш. Потым некаторыя з іх пераўтварыліся ў шырока- вядомыя, па сутнасці прафесійныя прыгонныя тэатры: Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Агінскіх у Слоніме, Сапегаў у Ружанах, Тызен-гаўзаў у Гродне, Тышкевічаў у Свіслачы.

Слуцкія паясы – вырабы ручнога шаўкаткацтва на Беларусі, назву атрымалі ад г. Слуцка, дзе вырабляліся з 40-х гг. ХVIII ст. да 1844 г. на Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў.

 

Храналогія

Другая палова XVII ст. – другая палова XVIII стст.– перыяд рэзкага пагаршэння ўмоў для развіцця беларускай культуры; сцвяр-джэнне пераважнасці польскай і лацінскай моў; заняпад беларускага кірылічнага кнігадрукавання.

1736 г. – заснаванне Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-01-05; просмотров: 317; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты