Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Тэатральнае мастацтва




 

Дзеячы культуры Уклад у развіццё тэатра
Я. Міровіч     Першы заслужаны артыст БССР, рэжысёр БДТ-1, драма «Кастусь Каліноўскі», спектаклі «Паўлінка» і «Тутэйшыя» па п'есах Я. Купалы, «На купалле» М. Чарота
У. Галубок Кіраўнік Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатра (1926–1932). Першы народны артыст БССР, рэжысёр БДТ-3
Г. Глебаў Акцёр БДТ-1, народны артыст СССР, на працягу 27 гадоў іграў адну з галоўных роляў у камедыі «Хто смяецца апошнім», удастоены Сталінскай прэміі
С. Станюта Актрыса БДТ-2
М. Чуркін Кампазітар, аўтар оперы «Вызваленне працы»
А. Багатыроў Кампазітар, аўтар оперы «У пушчах Палесся»
Я. Цікоцкі Кампазітар, аўтар оперы «Міхась Падгорны»
М. Крошнер Кампазітар, аўтар балета «Салавей» (па аднай-меннай аповесці З. Бядулі)

 

Кінамастацтва

 

Рэжысёр Назвы фільмаў
Ю. Тарыч «Лясная быль» (паводле аповесці М. Чарота «Сві-напас»)
У. Корш-Саблін Асістэнт Ю. Тарыча, першая работа «У агні наро- джаная», прысвечаная 10-годдзю Савецкай Беларусі

Жывапіс

 

Прозвішча мастака мастака Назвы карцін
М. Філіповіч «Бітва на Нямізе»,«Ноч на Івана Купалу», «Паўстанне Кастуся Каліноўскага»

Заканчэнне

 

В. Волкаў   «Кастусь Каліноўскі», «Партызаны», «Малатабоец», «Плытагоны»
І. Ахрэмчык «Падпісанне Маніфеста аб утварэнні БССР», «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск»
В. Бялыніцкі-Біруля Жывапісец-пейзажыст, карціны на тэму вясны  

Архітэктура і скульптура

 

Архітэктар Назвы помнікаў
  І. Лангбард У Мінску – Дом Урада, Дом Чырвонай Арміі, галоўны корпус Акадэміі навук БССР, Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. У Магілёве – Дом Саветаў
Г. Лаўроў Беларускі політэхнічны інстытут
З. Азгур Скульптар, помнік У. Леніну побач з Домам Урада ў Мінску

 

Першыя ў Беларусі

Першы прэзідэнт АН БССР – У. Ігнатоўскі.

Першы рэктар БДУ – У. Пічэта.

Першы беларускі прафесар геаграфіі – А. Смоліч.

Першы заслужаны артыст БССР – Я. Міровіч.

Першы народны артыст БССР – У. Галубок.

Першая беларуская савецкая опера «Вызваленне працы» – кампазітар М. Чуркін (1924 г.).

Першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера (па аднайменнай аповесці З. Бядулі).

Першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» – рэжысёр Ю. Тарыч.

 

Цікавыя факты

1. Першым рэктарам БДУ быў У. Пічэта. Даволі хутка ён авалодаў беларускай мовай і карыстаўся ёю. У 1926 г. яму надалі ганаровае званне заслужанага прафесара БССР. Але на жыццёвым шляху з’яві-ліся перашкоды. Спачатку ён быў вызвалены ад пасады рэктара, потым арыштаваны і на 5 год адпраўлены ў ссылку ў Вятку. Пасля працаваў у Варонежы, Маскве, быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У. Пічэта быў таленавітым даследчыкам, выдатным вучоным, гісто-рыкам-славістам, мудрым педагогам, умелым арганізатарам. Сам ён пісаў: «Я аддаў свае сілы і сваю энергію працоўным масам Беларусі».

(Беларускі гістарычны часопіс, 2004. № 4. С.74.).

2. Напярэдадні прыхода Гітлера да ўлады вялікі фізік А. Эйнштэйн (лаўрэат Нобелеўскай прэміі, аўтар тэорыі адноснасці) звярнуўся да афіцыйных улад БССР з прапановай звязаць свой лёс з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Беларускія вучоныя прынялі гэта з задавальненнем. Першы сакратар ЦК КПБ(б) М. Гікала сам не мог самастойна прыняць рашэнне і тэрмінова звязаўся з Масквою. Сталін адказаў фразай, якая перарасла ў анекдот: «Пусть этот сионист продолжает играть на скрипке у себя дома».

Атрымаўшы адказ, А. Эйнштэйн пераехаў у Амерыку, дзе прадоўжыў сваю працу. Пазней ад імя Акадэміі навук БССР вучонаму было прапанавана выбраць яго ганаровым акадэмікам. Тэкст пісьма быў накіраваны ў ЦК ЦПБ(б). Рашэння па гэтаму пытанню не знойдзена. Так Эйнштэйн мог стаць беларускім акадэмікам двойчы.

(Комсомольская правда, 2004. 29 октября. С. 14.).

3. Рэпрэсіі супраць так званага нацыянал-дэмакратызма прывялі да вялікіх ахвяр. За 1917–1939 гг. у Акадэміі навук БССР было арыш-тавана 57 чалавек. У акадэмічным інстытуце эканомікі ў азначаны пе-рыяд з 44 тэм надрукавана 24, з якіх забаронена 17. У інстытуце гісто-рыі з запланаваных 97 навуковых работ выдадзена 10, з якіх 7 – кан-фіскавана. Масавым рэпрэсіям падвергнуліся М. Гарэцкі, А. Аляксанд-ровіч, С. Грахоўскі, У. Галубок і інш.

(Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т.4. Мінск: БелЭн, 1997. С. 168).

Гістарычны дакумент

1. Распараджэнне ЦВК БССР (люты 1921 г.):

«Наркамасветы (Народнаму камісарыяту асветы) зрабіць захады да ўзмацнення працы на мове пераважнай большасці працоўнага сялянства Беларусі – мове беларускай. Наркамасветы павінен у сваёй працы зыходзіць з няўхільнай перспектывы планамернага і паступова-га пераходу ўстаноў, у якіх навучаюцца і выхоўваюцца дзеці-белару-сы, на іх матчыну беларускую мову выкладання».

(Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мінск, 1993. С.349).

2. Жыццё закон нязломны мае:

ніколі праўда не ўмірае.

Адно хоць зернетка малое

ды застанецца пра былое.

Цудоўны скарб у творчасці народнай

для нас сабраны мудрымі дзядамі.

Яго адкінуць – значыць без пашаны

паставіцца да продкаў працавітых.

(У. Дубоўка. «Ніколі праўда не ўмірае»).

3. – Адкуль сіла такая ў дуба? – пытаецца чароціна.

Ясны волат-дуб адказвае:

– Ты баішся жыцця, затым ты і слабая. Ты выбіраеш мяккі грунт, каб няцяжка было бараздзіць зямлю сваім караннём. Усім ты хочаш унаравіць, ка ўсякаму ты падыходзіш хітрасцю, і змалку ты прывыкла гнуцца. А калі хто гнецца, тым ён паказвае сваю слабасць і поўнае непаважанне к сабе. А хто не паважае сябе, таго і другія не паважаюць, папіхваюць ім, як хочуць. Ты прывыкла да лёгкага жыцця і ўсю надзею кладзеш на іншых. А хто не надзеецца на сябе, той цягам бывае слабым. А я змалку надзеяўся толькі на сябе і на сілы зямлі і сонца. Змалку навучыўся сам памагаць сабе. Нікому я не гнуўся. Лепей зламацца зусім, чым гнуцца ўсякай сіле. Мы, дубы, так і робім: або ломімся або выжываем.

(Я. Колас «Дуб і чароціна»).

Пытанні

1. Якія матывы пераважалі ў творчасці У. Дубоўкі ў 20-я гады ХХ ст. і чаму?

2. У чым сутнасць коласаўскага разумення чалавечай мары (на прыкладзе апавядання «Дуб і чароціна»)?

 

Прыкладныя тэмы паведамленняў

1. Нацдэмы і іх лёс.

2. Дзмітрый Жылуновіч – кіраўнік, паэт, грамадзянін.

 

(Дз. Жылуновіч (Цішка Гартны) –

паэт, пісьменнік)

 

(У. Пічэта – гісторык, першы рэктар БДУ)

 

(У. Галубок – заснавальнік 1-га беларускага

вандроўнага тэатра)

 

(Дом Урада ў Мінску (архітэктар І. Лангбард))

 

 

(Беларускі тэатр оперы і балета (архітэктар І. Лангбард))

6. асноўныя дасягненні беларускай савецкай культуры ў другой палове 40-х – 80-я гг. хх ст.

План для самастойнай падрыхтоўкі

 

1. Развіццё адукацыі і навукі ў БССР.

2. Беларуская літаратура.

3. Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.

 

Паняцці і тэрміны

Дэсталінізацыя – працэс пераадолення культу асобы І. Сталіна, звязаны з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця і рэабіліта-цыяй нявінна пацярпелых ад палітычных рэпрэсій.

Прынцып партыйнасці – патрабаванне да дзеячаў культуры прытрымлівацца ідэалогіі, якую праводзіць камуністычная партыя, зыходзіць з патрабаванняў і прадвызначэнняў гэтай ідэалогіі.

Савецкі народ– новая гістарычная супольнасць людзей, аб узнікненні якой было заяўлена на ХХIV з’едзе КПСС у 1971 г.

Храналогія

 

1945 г., 30 чэрвеня– СНК СССР прымае рашэнне аб аднаўленні дзейнасці Беларускага сельскагаспадарчага інстытута ў Горках.

1946 г. – пастанова ЦК ВКП(Б) «Аб часопісах «Звязда» і «Ленінград»». Па ініцыятыве I. Сталіна М. Зошчанка і Г. Ахматава былі абвінавачаны ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. У 1947 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) «Аб рабоце ЦК КП(б) Беларусі», у якой абвінавачваліся ў безыдэйнасці і буржуазным нацыяналізме некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты. Былі рэпрэсіраваны У. Дубоўка, С. Грахоўскі, А. Александровіч, А. Звонак і інш. Ад пісьменнікаў патрабавалася прытрымлівацца ў сваёй дзейнасці метаду сацыялістычнага рэалізму і прынцыпу партыйнасці.

Першая палова 50-х гг. – адкрыццё новых ВНУ: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, педагагічныя інстытуты ў Мінску, Брэсце, Мазыры і Полацку.

1951 г. – прыняцце новага Дзяржаўнага сцяга БССР.

1954 г. – узвядзенне манумента Перамогі ў Мінску.

1955 г. – зацвержаны Дзяржаўны гімн БССР – песня «Мы – беларусы» на словы М. Клімковіча і музыку Н. Сакалоўскага.

1959 г. – пераход да політэхнічнага навучання і працоўнага выхавання ў сістэме народнай адукацыі, увядзенне абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі ў БССР.

Пачатак 60-х гг. – пачатак стварэння прафесійна-тэхнічных ву-чылішчаў (ПТВ);

1961 г. – ХХII з’езд КПСС, прыняцце праграмы пабудовы каму-нізму ў СССР.

1969 г. – 1) адкрыццё мемарыяльнага архітэктурна-скульптурнага комплексу «Хатынь» (Лагойскі раён); 2) адкрыццё Кургана Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (Смалявіцкі раён).

1974 г. – Беларуская рэспубліканская студыя тэлебачання пачала трансліраваць каляровыя перадачы; адкрыццё Рэспубліканскага спар-тыўнага комплекса «Раўбічы».

1977 г. – увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі.

1977 г. – прыняцце новай Канстытуцыі СССР, у якой была зама-цавана кіруючая роля КПСС у грамадстве. Неафіцыйная назва – «Канстытуцыя развітога сацыялізму»; 1978 г.– прыняцце Канстытуцыі БССР.

Адраджэнне і развіццё адукацыі і навукі

ў пасляваенны перыяд

Адкрыццё новых ВНУ: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску, а таксама Брэсцкі, Мазырскі і Полацкі педагагічныя інстытуты.

У 1944 г. узнавіла сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР.

Рост адукацыі моладзі з'явіўся перадумовай паскарэння грамад-скага прагрэсу і ствараў рэальныя ўмовы для паспяховага станаўлення індустрыяльнага грамадства.

 

Дасягненні ў развіцці навукі

Беларуская навука развівалася як састаўная частка агульнасаюзнай. Па пэўных навуковых кірунках рэспубліка дасягнула вялікіх поспехаў у галіне матэматыкі, фізікі, электронна-вылічальнай тэхнікі, біялогіі, медыцыны.

У хімічнай навуцы найбольш важнымі былі дасягненні ў галіне палімераў, якія з’явіліся асновай для атрымання пластмасы і сінтэтыч-ных валокнаў. У біялогіі – адкрыцці ў галінах генетыкі і геннай інжынерыі, якія аказалі значную дапамогу ў вывядзенні новых гатункаў сельскагаспадарчых раслін і парод жывёл.


Дзеячы навукі

(другая палова 40-х –


Поделиться:

Дата добавления: 2015-01-05; просмотров: 281; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты