Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Тэхналогія правядзення вучэбных дыскусій. Дыялогавае ўзаемадзеянне ў навучанні.




Дыскусія – гэта метад абмеркавання і вырашэння спрэчных пытанняў. Яна з’яўляецца адной з важнейшых форм адукацыйнай дзейнасці, якія стымулююць ініцыятыўнасць вучняў, развіццё рэфлексіўнага мыслення. Дыскусія – гэта абмеркаванне-спрэчка, сутыкненне пунктаў гледжання, пазіцый і г.д. Аднак памылкова лічыць, што дыскусія – гэта мэтанакіраванае, эмацыянальнае адстойванне ўжо сфарміраваных пазіцый. Дыскусія на занятках па культьуры павінна быць роўнапраўным абмеркаваннем вучнямі і настаўнікам пытанняў культуры і мастацтва.

Мэта тэхналогіі правядзення вучэбных дыскусій: развіццё крытычнага мыслення школьнікаў, фарміраванне іх камунікатыўнай і дыскусійнай культуры. Да характэрных рысаў тэхналогіі вучэбнай дыскусіі адносяцца:

1. Вучэбная дыскусія дыялагічна па сваёй сутнасці – і як форма арганізацыі навучання, і як спосаб работы са зместам вучэбнага матэрыялу.

2. Выкарыстанне дыскусіі рэкамендуецца ў тым выпадку, калі вучні валодаюць значнай ступенню сталасці і самастойнасці ў набыцці ведаў і фармуляванні праблем, у падборы і дакладным прадстаўленні ўласных аргументаў, у прадметнай падрыхтоўцы да тэмы дыскусіі.

4. Узаемадзеянне ў вучэбнай дыскусіі будуецца не проста на пачарговых выказваннях, пытаннях і адказах, але і на змястоўна накіраванай самаарганізацыі ўдзельнікаў, г.зн. звяртанні вучняў адзін да аднаго для паглыбленага і рознабаковага абмеркавання саміх ідэй, пунктаў гледжання праблемы.

5. Сутнаснай рысай вучэбнай дыскусіі з’яўляецца дыялагічная пазіцыя педагога, якая рэалізуецца ў створаных ім спецыяльных арганізацыйных намаганнях, задае тон абмеркаванню, захаванню яго правіл усімі ўдзельнікамі.

Віды дыскусій:

1.Дэбаты. Гэта цудоўны метад, які прадугледжвае «барацьбу словамі», імкненне да перамогі. Мэтай гэтага метаду з’яўляецца пошук лепшых аргументаў у абарону сваёй пазіцыі, абвастрэнне і удакладненне сваёй пазіцыі, дэманстрацыя слабой абгрунтаванасці супрацьлеглай пазіцыі. Дэбаты могуць праходзіць як у вуснай, так і пісьмовай форме.

2.Перамовы. Дадзены від дыскусіі прымяняецца настаўнікам з мэтаю абмеркавання сітуацыі і пошуку рашэння, знаходжання кампрамісу, дасягнення кансэнсусу і наладжвання супрацоўніцтва паміж вучнямі; вучнем і настаўнікам.

3.«Круглы» стол. Размова, у якой навучэнцы прымаюць удзел на роўных умовах з мэтай абмену меркаваннямі, ідэямі.

4.Пасяджэнне экспертнай групы (панэльная дыскусія). Арганізацыя і правядзенне гэтага віду дыскусіі прадугледжвае два этапы. Першы этап – папярэдняя падрыхтоўка пяці-шасці вучняў з класа па абмеркаванні задуманай праблемы, у працэсе якой ідзе падбор матэрыялу і фарміраванне ўласнага погляду. На другім этапе яны пераказваюць сваю пазіцыю іншым навучэнцам класа. Пры гэтым іх выступленне не павінна перарастаць у маналог. У слухачоў ёсць магчымасць задаць пытанне і атрымаць на яго адказ.

5.Форум. Абмеркаванне пытанняў экспертнай групай, якая складаецца з навучэнцаў, з класа на ўроку.

6.Тэхніка акварыума. Асаблівы варыянт арганізацыі абмеркавання, пры якім, пасля кароткага групавога абмену поглядамі, па аднаму прадстаўніку ад каманды удзельнічаюць у публічнай дыскусіі. Члены каманды могуць дапамагаць свайму прадстаўніку парадамі, якія перадаюцца ў запісках ці ў час тайм-аута.

7.Сімпозіум. Шырока распаўсюджаны від абмеркавання, які дазваляе вучням выступіць з паведамленнямі, якія прэзентуюць іх пункты гледжання, а пасля адказаць на пытанні як настаўніка, так і сваіх аднакласнікаў.

8.Дыспут. Удзельнікі дыскусіі адразу жа вызначаюць два процілеглыя пункты гледжання па пытанні, якое абмяркоўваецца і дзеляцца на дзве групы – прыхільнікаў аднаго пункта погляду і прыхільнікаў іншай. Групы рассаджваюцца па розных канцах класа. Пасля гэтага на сярэдзіну выходзіць адзін з членаў першай групы і прыводзіць аргумент у абарону свайго пункта гледжання. Затым выходзіць прадстаўнік другой групы, аспрэчвае выказаны аргумент і прыводзіць свой довад. Далей зноў выходзіць чалавек з першай групы, аспрэчвае довады папярэдняга прамоўцы і выказвае новыя аргументы. Так адбываецца датуль, пакуль прыхільнікі якога-небудзь пункта гледжання не ўпэўняць прыхільнікаў іншай у сваёй праваце. Унутры групы удзельнікі дыскусіі могуць калектыўна абмяркоўваць довады іншай групы, могуць усталёўваць чаргу выхаду і выказванні аргументаў у абарону свайго пункта гледжання або даваць гэта права таму, у каго ёсць што сказаць. Калі хтосьці з групы ў выніку дыскусіі змяніў свой пункт гледжання, ён можа перайсці ў іншую групу. Скончыць дыспут можна некалькімі спосабамі. У выніку падрабязнага абмеркавання прыхільнікі абедзьвух пунктаў гледжання атрымоўваюць шмат новай інфармацыі. Разгледзеўшы пытанне з розных бакоў, яны могуць схіліцца да аднаго з меркаванняў. Адна з груп можа пераканаць іншых. У іншых выпадках можна запрасіць суддзяў - разумных і паважаных людзей, якія прытрымліваюцца нейтральнай пазіцыі. Яны прысуджаюць перамогу групе, чые аргументы былі больш пераканаўчыя.

9. У адукацыйным працэсе можа ўжывацца і такая форма дыскусіі як Ліберальны клуб. Ліберальны клуб – гэта больш вольная форма дыскусіі, якая выкарыстоўваецца як першае набліжэнне да тэмы. На Ліберальным клубе могуць выказацца ўсе жадаючыя. Для правядзення Ліберальнага клуба неабходны кіраўнік (гэтую ролю можа выконваць настаўнік або найбольш падрыхтаваны вучань), рэпарцёр, хранаметрыст, эксперты. Кіраўнік падае слова ўдзельнікам дыскусіі, экспертам, задае неабходныя пытанні, сочыць за тым, каб кожны жадаючы меў магчымасць выказацца, талерантна кіруе дыскусіяй, калі атмасфера напальваецца, падводзіць вынікі дыскусіі. Ролю рэпарцёра выконвае навучэнец, які вядзе запіс аргументаў на вялікіх лістах паперы, для таго, каб удзельнікі дыскусіі маглі звярнуцца да іх у патрэбны момант. У якасці экспертаў могуць быць запрошаныя людзі, якія больш, чым навучэнцы дасведчаныя ў дадзенай праблеме.

10. «Крыжаваная» дыскусія – для яе арганізацыі неабходна тэма, якая аб’ядноўвае супрацьлеглыя пункты гледжання. На першым этапе кожны вучань індывідуальна піша па тры-пяць аргументаў у падтрымку кожная думкі. Аргументы абагульняюцца ў мікрагрупах, і кожная з іх прадстаўляе спіс з пяці аргументаў у карысць аднаго пункта гледжання і пяці аргументаў у карысць другога пункта гледжання. Складаецца агульны спіс аргументаў. Пасля гэтага клас дзеліцца на дзве групы па прыняццю таго ці іншага пункта гледжання. Кожная група ранжыруе свае аргументы па ступені важнасці. Дыскусія паміж групамі адбываецца ў крыжаваным рэжыме: першая група выказвае свой першы аргумент – другая група яго адмаўляе – другая група выказвае свой першы аргумент – першая група яго адмаўляе і г.д.

Вучэбная дыскусія накіравана на рэалізацыю двух груп важных задач:

Задачы канкрэтна-змястоўныя:

­ асэнсаванне вучнямі супрацьлегласцяў і цяжкасцяў, звязаных з праблемай, якая абмярковаецца;

­ актуалізацыя раней атрыманых ведаў;

­ творчае пераасмысленне магчымасцяў выкарыстання ведаў і г.д.

Арганізацыйныя задачы:

· размеркаванне роляў у групах;

· захаванне правіл і працэдур сумеснага абмеркавання, выкананне прынятай ролі;

· выкананне калектыўнай задачы;

· узгодненасць у абмеркаванні праблемы і выпрацоўка агульнага, групавога падыхода і г.д.

Даследаванні па выкарыстанню дыскусіі ў розных умовах навучання сведчаць пра тое, што яна саступае прамому апавяданню па эфектыўнасці перадачы інфармацыі, але высокаэфектыўна для замацавання звестак, творчага асмыслення вывучанага матэрыяла і фарміравання каштоўнасных арыентацый.

У дыскусіі выдзяляюць тры этапа: падрыхтоўчы, асноўны і этап падвядзення вынікаў і аналізу.

І. Падрыхтоўчы этап пачынаецца за 7-10 дзён да правядзення дыскусіі. Для падрыхтоўкі і правядзення дыскусіі настаўнік фарміруе часовую групу (да пяці чалавек), задачамі якой з’яўляюцца:

­ падрыхтоўка агульнакласнай дыскусіі – выдзяленне ў тэме праблемных пытанняў, падбор матэрыяла для засваення вучнямі, праверка гатоўнасці класа да абмеркавання, вызначэнне кола дакладчыкаў ці экспертаў, падрыхтока памяшкання, інфармацыйных матэрыялаў, тэхнічных сродкаў;

­ выбар варыянта і формы вядзення дыскусіі і варыянта правядзення урока ў цэлым;

­ правядзенне «разумовай атакі»;

­ выпрацоўка правіл;

­ выяўленне і абмеркаванне разыходжанняў пунктаў гледжання;

­ забеспячэнне для ўдзельнікаў магчымасці даць выхад пачуццям, падзяліцца перажываннямі, якія ўзнікаюць у вучняў як рэакцыя на тое, што адбываецца.

ІІ. Асноўны этап – пачынаецца дыскусія з уступу вядучага (5-10 хвілін), дзе раскрываюцца асноўныя моманты тэмы і намячаюцца праблемы для абмеркавання. Асноўны этап падзяляецца на наступныя структурныя элементы: пастаноўка праблемы; разбіўка ўдзельнікаў на групы; абмеркаванне праблемы ў групах; прадстаўленне вынікаў перад усім класам; працяг абмеркавання і падвядзенне вынікаў.

Прыёмы ўвядзення ў дыскусію: пераказ праблемы ці апісанне канкрэтнага выпадку; дэманстрацыя матэрыяла (аб’екты, ілюстратыўны матэрыял, архіўныя матэрыялы, відэа і г.д.), запрашэнне экспертаў, інсцэніроўка, ралявое разыгрыванне якога-небудзь эпізода; стымулюючыя пытанні – «што?», «як?», «чаму?», і г.д.

У працэсе дыскусіі кожны з удзельнікаў выконвае вызначаную ролю і дзейнічае згодна прынятым абавязкам:

§ вядучы – вырашае ўсе задачы арганізацыі абмеркавання пытання, уключае ў абмеркаванне ўсіх членаў групы;

§ аналітык (крытык) – задае пытанні ўдзельнікам па ходу абмеркавання праблемы, падвяргае сумненню выказаныя прапановы, ідэі і думкі;

§ пратакаліст (сакратар) – фіксіруе ўсё, што адносіцца да рашэння праблемы, звычайна прадстаўляе думку групы для ўсяго класа;

§ назіральнік – ацэньвае ўдзел кожнага члена групы ў дыскусіі на падставе выдзеленых раней крытэрыяў;

§ захавальнік часу – захоўвае часавыя межы абмеркавання.

У правядзенні вучэбных дыскусій значнае месца належыць стварэнню атмасферы дабразычлівасці і ўвагі да кожнага. Так, безумоўным правілам з’яўляюцца агульныя зацікаўленыя адносіны да вучняў, калі яны адчуваюць, што настаўнік выслухоўвае кожнага з іх з роўнай увагай і павагай – як да асобы, так і да яго пункту гледжання.

ІІІ. Этап падвядзення вынікаў і аналізу дыскусіі – гэта не толькі вынік абмеркавання, колькі арыенцір у далейшых роздумах, магчымы адпраўны момант для пераходу да вывучэння новай наступнай тэмы. Вынік можа быць падведзены ў простай форме кароткага паўтарэння асноўных вынікаў, да якіх прыйшлі групы, і вызначэння перспектыў ці ў творчай форме – стварэння плаката, калажаў, вершаў, эсэ, мініяцюр, схем, кластараў і г.д.

Аналіз і ацэнка дыскусіі павышаюць яе педагагічную каштоўнасць і развіваюць камунікатыўныя навыкі вучняў. Аналізуюцца наступныя моманты: выкананне пастаўленых задач, дасягненне поспехаў, удзел кожнага ў абмеркаванні і г.д.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 250; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты