Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Вандроўка па-за люк




 

Нават праз гады Гары, слаба разумеў, як у яго, з галавой напалову занятай штохвілінным чаканнем таго, што ў класу ўварвецца Вальдэморт, атрымалася здаць іспыты. Але дні бяглі за днямі, а за зачыненымі дзвярыма забароненага калідора ўсё яшчэ сядзеў жывы і здаровы Флуфі.

У вялізных класах, дзе яны здавалі пісьмовыя іспыты панавала надзвычайная спёка, а працаваць прыйшлося спецыяльнымі пёрамі на якія былі накладзена супрацьшпаргальная замова.

Пасля пісьмовых іспытаў ішлі практычныя. Прафесар Флітвік вызываў вучняў па аднаму і загадваў прымусіць ананас біць на стале чачотку. Прафесарка МакГонагал запатрабавала ператварыць мыш на табакерку – яна дадавала балы, калі табакерка атрымлівалася прыгожай і здымала іх, калі ў яе заставаліся вусы. А Снэйп прымусіў усіх моцна нервавацца, стояны ў іх над каркам, пакуль вучань спрабаваў прыпомніць, як выгатоўваць зелле забыцця.

Гары рабіў усё што толькі мог, каб не звяртаць увагу на колычы боль у ілбе, які пераследваў яго ажно з самай вандроўкі ў лес. Нэвіл, заўважыўшы, што Гары амаль не спіць начамі, вырашыў, што той празмерна нервуецца з-за іспытаў, але насамрэч Гары ўвесь час прачынаўся з-за свайго старога кашмару. Толькі цяпер ён быў яшчэ больш жахлівым, бо цяпер у постаці, што забівала яго бацькоў з-пад каптура крапала срэбная кроў.

Магчыма з-за таго, што ані Рон, ані Герміёна не бачылі таго, што бачыў у Лесе Гары, а можа з-за таго, што яны ня мелі на ілбе пякучага шнара, але гарыны сябры турбаваліся пра Камень значна меньш чым ён сам. Канечне адна толькі думка аб Вальдэморце вельмі іх палохала, але ён не прыходзіў да Рона з Герміёнай у кашмарах і яны настолькі моцна паглыбіліся ў падрыхтоўку да чарговых іспытаў, што ў іх было замала часу на клопаты аб тым, што Снэйп ці хтось іншы можа Камень скрасці.

Нарэшце пачаўся іх апошні іспыт – гісторыя магіі. На працягу гадзіны яны пісалі ў сваіх пергаментах аб старых дурнаватых чарадзеях, якія стваралі самамяшальныя катлы. Пасля іспыту вучні былі вольнымі ажно цэлы тыдзень, пакуль атрымаюць вынікі. Нарэшце, прывід-прафесар Бінс сказаў дзецям, каб яны склалі свае пёры і скруцілі пергаменты. Гары разам з астатнімі вучнямі не мог не загаласіць ад радасці.

- Усё было прасцей чым я думала,- заявіла Герміёна, калі тройца далучылася да астатніх вучняў, што запоўнілі пакрытыя сонцам лугавіны перад школай.- Нават ня спатрэбілася вучыць аб кодэксе паводзінаў ваўкалакаў ад 1637 года і паўстанні Эльфрыка Палкага.

Герміёна, як заўжды прапанавала спраўдзіць ці ўсё яны правільна напісалі, але Рон заявіў, што яму ўжо дрэнна, таму тройца падаліся на бераг возера, дзе плюхнуліся ў цяньку пад дрэвамі. Непадалёк блізняты Візлі і Лі Джордан бавіліся тым, што казыталі шчупальцы гіганцкага кальмара, што грэўся на водмелі.

- Аніякіх больш падрыхтовак і паўтарэнняў,- шчасліва ўздыхнуўшы прамовіў Рон, расцягнуўшыся на траўцы.- Гары, у нас цэлы тыдзень цяпер вольны, перш чым мы даведаемся, як шмат мы нарабілі памылак, так што кідай турбавацца.

Гары пацёр лоб.

- Хацеў бы я ведаць што адбываецца!- раззлавана выпаліў ён.- Шнар і дагэтуль баліць... гэта і раней было, але не так часта як зараз.

- Схадзі да мадам Помфры,- прапанавала Герміёна.

- Я не хворы.- адказаў ёй Гары.- Думаю гэта папярэджанне... небяспека набліжаецца...

Рон не разнерваваўся толькі таму што разамлеў ад спёкі.

- Гары, расслабся, Герміёна мае рацыю, пакуль Дамблдор тут Камень ў бяспецы. Тым больш мы ня маем аніякіх доказаў таго, што Снэйп ведае, як прамінуць Флуфі. Аднойчы яму ўжо ледзь не адарвалі нагу і ён не надта спяшаецца паспрабаваць зноў. Тым больш, хутчэй Нэвіла абяруць гуляць за Зборную Англіі па квідытчу, чым Хагрыд падвядзе Дамблдора.

Гары кіўнуў, але ён не мог адкараскацца ад няяснага адчування, што яны забылі зрабіць нешта важнае. Калі ён паспрабаваў сказаць аб гэтым сябрам, Герміёна заўважыла на гэта:

- Слухай, гэта як з іспытамі. Аднойчы я прачнулася сярод ночы і была ўжо збіралася пераглядзець свае нататкі па ператварэнні, калі прыпомніла, што мы іх ўжо здалі.

Але Гары быў упэўнены, што яго пачуццё аніяк не было звязана з вучобай. Ён убачыў як праз блакітнае неба ў бок школы няслася сава з лістом ў клюве. Хагрыд быў адзіны, хто дасылаў Гары лісты. Хагрыд ніколі не здрадзіць Дамблдору. Хагрыд анікому не раскажа, як прайсці праз Флуфі... ніколі... хаця...

Раптам Гары ўскочыў на ногі.

- Ты што робіш?- сонна спытаўся ў яго Рон.

- Мне ў галаву прыйшла адна думка.- моцна збляднеўшы, адказаў Гары.- Мы павінны зараз жа ўбачыцца з Хагрыдам.

- Што такое?- спыталася Герміёна, яна моцна запыхалася, намагаючыся не адстаць.

- А ці вам не здаецца трохі дзіўным адна рэч,- узбіраючыся на травяністы ўзгорак спытаўся ён,- усе ведалі, што Хагрыд наймоцна хоча мець дракона і тут на яго шляху аб’яўляецца незнаёмец з драконавым яйкам у кішэні? Ці шмат людзей, валэндаюцца паўсюль з забароненым чарадзейскімі законамі яйкамі ў кішэнях? І каб пры гэтым мець шчасце сустрэцца з Хагрыдам? Як я раней гэтага не зразумеў?

- Не разумею пра што ты?- спытаўся Рон, але яны ўжо наблізіліся да ўскрайку Забароненага леса і Гары нічога яму не адказаў.

Хагрыд сядзеў на ганку ў вялізнай фатэлі і, падкасаўшы калашыны і рукавы, лузаў гарох у вязізную місу.

- Прывтанне,- усміхаючыся прамовіў ён.- Ну што здлі спыты? Як након гарбаткі?

- З задавальненнем,- сказаў Рон, але Гары адштурхнуў яго.

- Дзякуй, Хагрыд, але мы спяшаемся. Я хацеў у цябе спытаць. Ці ты памятаеш тую ноч, калі выйграў Норберта? Ты разгледзіў таго незнаёмца з якім гуляў у карты?

- Не,- абыякава адказаў Хагрыд.- Ён не здымаў сваго плашча.

Пабачыўшы ашаломленасць на тварах сяброў, ён здзіўлена падняў бровы.

- Тут няма аньчога незычайнага. У “Вепрчынай галаве”, пабе на скрайку вёсц збірацца шмат дзіўнаг люду. Мож гэта быў гндляр драконмі, ці хто шчэ. Я не бач го твару, ён хваў го за каптром.

Гары прысеў побач з місай у якую Хагрыд лузаў гарох.

Хагрыд, ты аб нечым размаўляў з ім? Напрыклад, аб Хогвартсе?

- Мабць,- раздражнённа і пахмурна прамовіў волат, спрабуючы прыпомніць размову.- Так... Ён апытаўся чым я замаюся, я дказаў му, што я тутшні пальсоўшчык... Потым ён сптаўся ці не цькавяць мне розны стоты... я дказаў яму... я дказаў, што зажды хцеў мець дракона... потым... Я дрэн памьтаю, бо ён весь час купляў мне выпць... Так даце адумаць... Ён скзаў што мае яйка дракона і клі я хачу мы маглі б згляць на го ў карты... Але ён хцеў пэўніцца, што я змгу з ім зладзць, ён не хцеў ддаваць яйка аб каму... Я скзаў му, што псля Флуфі, з драконам зладж даволь лёгка...

- І ён... ён цікавіўся ў цябе пра Флуфі?- спрабуючы размаўляць спакойным голасам спытаўся Гары.

- Ну... так... ці ты бач шмат трогалов сабак, нат тут у Хогвартсе? Я скзаў му, што Флуфі лёкг спакоіць, клі ведаш як. Як тольк заграе музыка, той дразу заснае...

Раптам Хагрыд напалохана паглядзеў на іх.

- Я вам гэтга не гаврыў!- выпаліў ён.- Забуцеся пра то што зарз ачулі! Гэй, вы кды?

Гары, Рон і Герміёна не размаўлялі адно з адным, ажно пакуль не апынуліся ў вестыбюле. Пасля цёплых лужкоў знадворку ён здаваўся вельмі халодным і змрочным.

- Мы павінны пайсці да Дамблдора,- прамовіў Гары.- Хагрыд расказаў незнаёмцу, як абыйсці Флуфі, пад плашчом хаваўся альбо Снэйп, альбо ВальдэмортГэта не цяжка было зрабіць, калі Хагрыд напіўся. Я спадзяюся Дамблдор нам паверыць. Нас можа падтрымаць Фірэнц, калі Бэйн яго не супыніць. Дзе кабінэт дырэктара?

Яны азірнуліся, быццам спадзяваліся ўбачыць недзе шыльду, якая б накіравала іх ў адпаведным кірунку. Раней яны ніколі не цікавіліся дзе жыве Дамблдор і ня ведалі ў каго можна спытацца.

- Нам неабходна...- пачаў было Гары, але раптам яго перапыніў голас, як адчуўся з іншага боку вестыбюля.

- Вы троя, што вы робіце ў замку?

Гэта была прафесарка МакГонагал, якая несла кудысці вялікі стос кніг.

- Нам неабходна бачыць прафесара Дамблдора,- сказала Герміёна, якая знайшлася хутчэй за Гары і Рона.

- Бачыць дырэктара?- паўтарыла МакГонагал, быццам іх просьба была чымсьці надзвычай дзіўным.- Навошта?

Гары ліхаманкава зглынуў... ён ня ведаўз што цяпер рабіць.

- Гэта свайго роду сакрэт,- прамовіў ён і адразу аб гэтым пашкадаваў, бо ноздры прафесаркі МакГонагал пачалі шалёна ўздымацца.

- Прафесар Дамблдор, сыйшоў дзесяць хвілін таму.- халодна паведаміла яна.- Да яго даслалі тэрміновую саву з Міністэрства магіі і ён адразу ж адляцеў да Лондана.

- Адляцеў?- у адчаі пераспытаўся Гары.- ЦЯПЕР?

- Прафесар Дамблдор – вельмі магутны чарадзей, Потэр, яго ўвесь час патрабуюць...

- Але гэта важна.

- Важней за Міністэрства магіі, Потэр?

- Так,- забыўшыся пра асцярожнасць адказаў Гары.- Мадам прафесар... гэта датычыцца Філасофскага каменя...

Прафесарка чакала чаго заўгодна, але не гэтага адказа. Кнігі, якія яна несла паваліліся на падлогу і яна нават не стала іх падымаць.

- Адкуль вы ведаеце..?- пралапатала яна.

- Гэта не важліва, мадам Прафесар... мы ведаем... што Сн... што нехта спрабуе выкрасці Камень. Мне трэба паразмаўляць з прафесарам Дамблдорам.

Вочы МакГонагал напоўніліся сумясью збянтэжанасці і падазрону.

- Прафесар вернецца заўтра.- прамовіла яна.- Ня разумею адкуль, як вы даведаліся пра Камень. Але запэўніваю вас, ён вельмі добра абаронены.

- Але, мадам прафесар...

- Потэр, я ведаю аб чым кажу,- выпаліла прафесарка, потым нахілілася і падабрала кнігі з падлогі.- Я настойліва прапаную вам вярнуцца надворак і насалоджванцца там сонейка.’

Але яны нікуды не пайшлі.

- Сёння.- упэўніўшыся, што прафесарка дастаткова далёка, каб іх не чуць прамовіў Гары.- Снэйп паспрабуе прайсці праз люк сёння. Ён даведаўся аб усім што яму трэба і прыбраў Дамблдора з дарогі. Мяркую гэта ён паслаў яму пергамент. Вось здзівяцца ў Міністэрстве, калі Дамблдор аб’явіцца.

- Але што мы можам...

Герміёна войкнула, кажучы на нешта за спіной у хлопцаў. Гары і Рон развярнуліся.

За іх спінамі стаяў Снэйп.

- Дзень добры,- павольна прамовіў ён.

Яны стаялі на месцы вытарапіўшыся на яго.

- Вы не павінны знаходзіцца ў замку ў гэткі лагодны дзень.- з дзіўна скрыўленай усмешкай дадаў ён.

- Мы,- пачаў Гары, ня маючы аніякага ўяўлення пра што казаць.

- Вам трэба быць больш асцярожнымі.- пацягваў Снэйп.- Трымацца паасобку ад усіх, вось так як вы. Людзі могуць вырашыць, што вы нешта задумалі. А Грыфіндору ня можа больш траціць балы.

Гары пачырванеў. Сябры ўжо збіраліся ісці надорак, калі Снэйп паклікаў іх назад.

- Потэр... асцерагайся начных падарожжаў, я думаю гэта ты і задумаў. Жадаю поспехаў.

Прафесар развярнуўся і пакрочыў у бок настаўніцкай.

Калі яго крокі сціхлі, Гары павярнуўся да Рона і Герміёны.

- Так, гэта мы і плануем зрабіць,- хутка прашапатаў ён.- Трэба, каб хтось з нас сачыў за Снэйпам... а астатнія прабяруцца ў калідор на чацвёртым паверсе. Герміёна, лепей, каб гэта была ты.

- Чаму я?

- Гэта ж відавочна.- адказаў Рон.- Ты можаш сказаць, што чакаеш прафесара Флітвіка.- ён перайшоў на высокі голас.- Ах, прафесар Флітвік, я непакоюся, ці правільна я адказала на пытанне 14б...

- Заткніся,- прамовіла Герміёна, але пагадзілася прасачыць за Снэйпам.

- А нам лепей пайсці слядзіць за калідорам на чацвёртым паверсе.- сказаў Гары Рону.- Хадзем.

Але іх план не спрацаваў. Як толькі яны падыйшлі да дзвярэй за якімі хаваўся Флуфі, зноў аб’явілася прафесарка МакГонагал і на гэты раз яна страціла самавалоданне.

- Мыркую, вы лічыце, што вас прасці будзе цяжэй, чым шэраг найскладанейшых чараў!- выбухнула яна.- Годзе гэтага глупства! Калі я яшчэ раз убачу вас тут, я зноўку здыму з Грыфіндора 50 балаў. Так, Візлі, з уласнага Дома!

Гары з Ронам вярнуліся ў гасцёўню.

- Ва ўсялякім выпадку, Герміёна на хвасце ў Снэйпа,- толькі паспеў прамовіць Гары, як адтуліна за партрэтам Тлустай Пані адчынілася і ў гасцёўню завітала Герміёна.

- Гары, мне так шкада!- уз’енчыла яна.- Снэйп адчыніў мне дзверы настаўніцкай, я сказала, што хачу пачакаць прафесара Флітвіка. Тады Снэйп схадзіў за прафесарам Флітвікам, я зараз ад яго прыйшла. А дзе Снэйп, я ня ведаю.

- Ну тады мне ўсё зразумела,- прамовіў Гары.

Рон з Герміёнаю ўтаропіліся на яго. Гары зблядней, а яго вочы блішчэлі.

- Я пайду туды ноччу сам і паспрабую дабрацца да Каменя першым.

- Ты з глузду з’ехаў!- сказаў яму Рон.

- Табе нельга гэтага рабіць!- дадала Герміёна.- Ці ты памятаеш, што сказалі МакГонагал і Снэйп? Цябе ж выганяць са школы!

- І ШТО ЦЯПЕР?- пралямантаваў Гары.- Няўжо вы не разумееце? Калі Снэйп завалодае Каменем, Вальдэморт вернецца! Хіба вам не прыйшло да галавы, што будзе, калі ён захопіць уладу? Ня будзе ўжо аніякага Хогвартсу, адкуль вас могуць выключыць! Ён альбо зруйнуе замак, альбо ператварыць на Школу па вывучэнню цёмных мастацтваў! Якой сэнс мае страта балаў? Няўжо ён пакіне ў супакоі вас і вашыя сем’і, калі Грыфіндор выйграе Кубак Дамоў? Калі мяне зловяць раней, чым я дабяруся да Філасофскага каменя, ну што ж, вярнуся да Дурслі і буду чакаць, пакуль Вальдэморт знойдзе мяне там. Гэта толькі адцягне момант маёй смерці, таму што я ніколі не перайду на цёмны бок! Я пайду праз люк сёння ноччу і вы сваімі размовамі не спыніце мяне! Бо калі вы памятаеце Вальдэморт забіў маіх бацькоў!

Гары пільна паглядзеў на сяброў.

- Так, ты маеш рацыю, Гары!- ціхім голасам прамовіла Герміёна.

- Я скарыстаюся мантыяй-невідзімкай,- сказаў Гары.- Як добра, што я атрымаў яе назад.

- Але ці ўкрые яна нас траіх?- спытаўся Рон.

- Нас... навошта ёй ўкрываць нас усіх?

- Ой, не кажы ерунды, ці ты думаеш мы адпусцім цябе аднаго?

- Канечне не,- імгненна дадала Герміёна.- Няўжо ты спадзяешся атрымаць Камень без нашай дапамогі? Так, пайду перагляджу свае кнігі, мабыць знайду там штось карыснае...

- Але ж калі нас зловяць, вас таксама выключаць са школы.

- Ані, калі будзеце слухаць мяне.- сурова прамовіла дзяўчынка.- Флітвік па сакрэту сказаў мне, што я атрымала па яго прадмеце сто дванаццаць балаў. Мяне ніколі не выключаць.

*

Пасля вячэры тройца села ў грыфіндорскай гасцёўне знервавана паглядаючы адно на аднаго. Ніхто іх не турбаваў, тым больш што астатнія грыфіндорцы працягвалі не размаўляць з Гары і гэта была першая ноч, калі хлопчык ня быў гэтым засмучаны. Герміёна хутка пераглядала свае нататкі, спрабуючы адшукаць сярод іх чары, якія магчыма трэба будзе зламаць. Гары і Рон таксама не размаўлялі. Абодва хлопца разважалі аб тым, што ім трэба будзе зрабіць.

Патроху гасцёўня спусцела, бо вучні разыйшліся па сваіх ложках.

- Думаю ўжо час прынесці мантыю,- прамармытаў Рон, калі нарэшце пацягваючыся і паціхаючы з гасцёўні сыйшоў Лі Джордан. Гары па вінтавых сходах пабег да цёмнай спальні. Ён выцягнуў з валізы мантыю-невідзімку і тут яго вочы супыніліся на флейце, якую Хагрыд падараваў яму на Каляды. Гары запхнуў флейту ў кішэню. Яе можна будзе скарыстаць супраць Флуфі... тым больш, што спяваць яму не надта хацелася.

Подскакам Гары вярнуўся ў гасцёўню.

- Лепей апранем мантыю тут, каб пераканацца, што яна ўкрые нас траіх... уяўляю што будзе, калі Філч заўважыць самотна блукаючую па школе нагу...

- Чым вы тут займаецеся?- адчуўся з кутку пакоя нечый голас.

З фатэлі, што стаяла да сяброў спіной, падняўся Нэвіл. У руках ён шчыльна трымаў свайго рапуху Трэвара, які здавалася увесь час спрабаваў вырвацца на свабоду.

- Нічога, Нэвіл,- паспешна хаваючы мантыю за спіну, сказаў Гары,- зусім нічога.

Нэвіл пільна вытарапіўся на іх вінаватыя твары.

- Вы зноўку нешта намышляеце,- прамовіў ён.

- Не, не, не,- дадала Герміёна,- анічога. Чаму б табе не пайсці спаць?

Гары зірнуў на старажытны гадзіннік, што стаяў ля дзвярэй. Яны больш не могуць дазволіць сябе марнаваць час. Снэйп магчыма ўжо ўсыпіў Флуфі.

- Вам нельга выходзіць,- не супакойваўся Нэвіл.- Вс зноўку зловяць і ў Грыфіндора будзе яшчэ большыя непрыемнасці.

- Ты не разумееш,- прамовіў Гары.- Гэта вельмі важна.

Але Нэвіл выдавочна маў цвёрды намер зрабіць нешта адчайна вар’яцкае.

- Я вам не дазволю,- кінуўшыся да адтуліну, каб закрыць яе сваёй спіной, крыкнуў Нэвіл.- Я... я буду біцца з вамі!

- НЭВІЛ,- выбухнуў Рон.- ідзі прэч ад адтуліны і не будзь ёлупам...

- Не называй мяне ёлупам!- прамовіў Нэвіл.- мяркую, вы не павінны больш парушаць правілы! І калі памятаеш, ты сам вучыў мяне супрацьстаяць іншым!

- Так, але ж не нам самім.- у адчаі ўсклікнуў Рон.- Нэвіл, ты ня ведаеш, што робіш?

Ён зрабіў крок наперад. З нэвілавых рук саскочыў пакінуты без увагі Трэвар.

- Давай, паспрабуй ударыць мяне!- падняўшы кулакі заявіў Нэвіл.- Я гатовы біцца!

Гары павярнуў галаву да Герміёны.

- Зрабі што небудзь,- у адчаі ўзмаліўся ён.

Герміёна рушыла наперад.

- Нэвіл,- прамовіла яна,- мне сапраўды вельмі вельмі шкада.

Дзяўчынка выцягнула палачку і накіравала яе на Нэвіла.

- ПЕРТЫФІКУС ТАТАЛУС!- ускрыкнула Герміёна.

Нэвілавы рукі выцягнуліся па швах. Ногі зліпліся адна з адной. Цела зрабілася нягнуткім, ён пахіснуўся і тварам на перад, як тое палена паваліўся на падлогу.

Герміёна падбегла да яго і перагарнула тварам угору. Сківіцы Нэвіла былі сціснуты між сабой і ён не мог размаўляць. Рухаліся толькі яго вочы і ў іх быў невымоўны жах.

- Што ты з ім зрабіла?- прашапатаў Гары.

- Поўны целазвяз,- маркотна прамовіла Герміёна.- Вох, Нэвіл, мне сапраўды так шкада.

- Мы павінны былі гэта зрабіць, - дадаў Гары.- У нас зусім няма часу на тлумачэнні.

- Пазней, Нэвіл, ты сам усё зразумееш,- заявіў Рон, тройца прамінула Нэвіла і апранула на сябе мантыю-невідзімку.

Аднак, пакінуты на падлозе нерухомы Нэвіл быў не надта добрым знакам. Сябры зрабіліся вельмі занепакоеннымі, кожны цень ад статуі рабіўся ў іх уяўленні на Філча, а кожны павеў ветра ператвараўся на напад Піўза.

Падыйшоўшы да першых сходаў, яны заўважылі Місіс Норыс, што схавалася на верхняй прыступке.

- Ці можна я штурхну яе, ну адзін раз,- прашапатаў Рона на вуха Гары, але той толькі пахістаў галавой. Вельмі асцярожна сябры падняліся па сходах і абмінулі котку. Тая павярнула да іх свае лямпападобныя вочы, але засталася на месцы.

Яны ішлі моўчкі, пакуль не дасягнулі лесвіцы, што вяла на чацвёрты паверх. Па сярэдзіне лесвіцы яны ўбачылі полтэргейста, ён камячыў дыван, каб той хто збіраўся па ім прайсціся, спатыкнуўся.

- Хто тут?- нечакана прамовіў Піўз, калі сябры наблізіліся да яго. Полтэргейст звузіў свае чорныя злыя вочкі.- Я ня бачу цябе, але ведаю што ты тут. Ты альбо упірчык, альбо прывідзік, альбо маненечкі школьны вырадак?

Ён падняўся ў паветра і паляцеў, касавурачы ў іх бок.

- Паклічу Філча, я павінен гэта зрабіць, калі па школе караскаецца нешта нябачнае.

Раптам ў гарыну галаву прыйшла ідэя.

- Піўз,- хрыплым шэптам вымавіў ён,- у Крывавага Барона ёсць свае прычыны заставацца нябачным.

Піўз ледзь не паляцеў на падлогу. Але ён сваечасова ачуняў і завіс у фуце над лесвіцай.

- Аёйку, прашу прабачэння, ваша крыважэрскасць, містэр Барон, сэр,- саладжава прамовіў полтэргейст.- Мая памылка... мая вельмі вялікая памылка... я вас не бачыў, тым больш бы і так невідзімка... прабачце старому Піўзу яго дурны жарцік, сэр.

- Я маю тут адну справу, Піўз,- прахрыпеў Гары.- Так што сёння трымайся падалей.

- Я так, сэр, безумоўна ўжо лячу, сэр,- сказаў Піўз, падымаючыся ў паветра. Спадзяюся вам пашансуе з вашай справай, Барон, не буду вас больш турбаваць.

Полтэргейст стрымгалоў кінуўся прэч.

- Шыкоўна, Гары!- прашапатаў Рон.

Праз колькі секунд яны ўжо былі ля калідора на чацвёртым паверсе... дзверы былі прыадчынены.

- Ну вось, спазніліся,- ціха прамовіў Гары,- Снэйп ўжо прамінуў Флуфі.

Погляд на дзверы, здавалася адразу паказаў сябрам, што іх чакае наперадзе. Гары развярнуўся пад матныяй да сяброў.

- Калі вы зараз пажадаеце вярнуцца, я не буду вас ані ў чым вінаваціць,- сказаў ён.- Вы можаце ўзяць мантыю-невідзімку.

- Не дуры,- адказаў Рон.

- Мы пойдзем далей,- дадала Герміёна.

Гары штурхнуў дзверы і адчыніў іх да канца.

Рыпнулі дзверы і да іх вушэй данеслася нізкія нутраныя рыкі. Усе тры галавы развярнуліся ў бок і шалёна нюхалі паветра. Нават цяпер, калі сабака ня мог іх бачыць.

- Што у яго пад лапай?- прашапатала Герміёна.

- Нагадвае арфу,- адказаў Рон.- напэўна яе пакінуў Снэйп.

- Напэўна ён прачнуўся, калі арфа скончыла граць,- заўважыў Гары.- Ну, пайшлі...

Ён прыклаў да вуснаў хагрыдаву флейту і падзьмуў. Гэта не надта нагадвала музыку, але як толькі пачуліся першыя ноты, сабака заплюшчыў вочы. Гары крыху аддыхаўся. Паволі, сабака прыпыніў свой рык... яго лапы захісталіся. Ён апусціўся на калені, потым паваліўся на бок і моцна заснуў.

- Працягвай граць,- папярэдзіў Гары Рон. Яны крадком рушалі да люка. На іх падзмула гарачым, смярдзючым дыханнем сабакі.

- Думаю мы можам яго адчыніць,- прамовіў, Рон, гледзячы на спіну сабакі.- Ці не хочаш быць першай, Герміёна?

- Дзякуй, ані!

- Ну добра,- скрозь зубы сказаў Рон і пераступіў праз сабакаву лапу. Ён ўзяўся за кальцо і рвануў люк.

- Ты там штось бачыш?- занепакоена спыталася дзяўчынка.

- Ані... толькі цемру... і не зразумела як спускацца, нам прыйдзецца пайсці назад.

- Гары, які працягваў граць на флейце, памахаў рукой, каб прыцягнуць увагу Рона.

- Хочаш ісці першым?- прамовіў той.- Упэўнены? Я ня ведаю наколькі тут глыбока. Добра, тады аддай флейту Герміёне, каб сабака працягваў спаць.

Гары аддаў флейту дзяўчынцы. Колькі секунд панавала цішыня, але гэтага хапіла, каб сабака тузануўся і загыркаў. Аднак, толькі Герміёна зайграла, той зноўку глыбока заснуў.

Гары пералез праз яго лапу і зазірнуў у люк. Анішто не казала аб тым ці ёсць там дно.

Завіснуўшы на кончыках пальцаў, Гары апусціўся ў адтуліну. Потым павярнуў галаву да Рона і сказаў:

- Калі са мной штось здарыцца, за мной не ідзіце. Адразу бяжыце ў савярню і дашліце Хэдвіг да Дамблдора. Згода?

- Добра,- адказаў Рон.

- Пабачымся праз хвіліну, я спадзяюся на гэта...

Гары разжаў пальцы. Халоднае вільготнае паветра струмянілася міма яго пакуль ён ляцеў ніжэй, ніжэй, ніжэй і...

БУХ. З дзіўным прыглушаным стукам, гары прызямліўся на нешта мягкае. Ён сеў і аглядзеўся, але яго вочы яшчэ не прызвычаліся да цемры. Ён адчуваў, што сядзіць на нейкай расліне.

- Са мной ўсё добра!- гледзячы на кавалачак святла памерам з паштовую марку, крыкнуў хлопчык.- Дно мягкае, можаце прыгаць!

Рон адразу ж так і зрабіў. Паваліўшыся, ён расцягнуўся побач з Гары.

- На чым гэта мы сядзім?- былі яго першыя словы.

- Ня ведаю, расліна нейкая. Я думаю яна тут, каб змягчыць падзенне. Герміёна, давай!

Музыка ў аддаленні сціхла. Потым раздаўся гучны брэх сабакі, але дзяўчынка ўжо паспела прыгнуць. Яна павалілася на зямлю з іншага боку.

- Напэўна мы на шмат міль пад школай,- сказала яна.

- Як добра, што хтосьці пакінуў тут гэтую расліну,- заявіў Рон.

- ДОБРА!- віскнула Герміёна.- паглядзіце на сябе!

Яна хутка ўскочыла і пабегла да пакрытай вільгаццю сцяны. І ёй прышлося моцна пазмагацца, бо як толькі яна прызямлілася, расліна пачала змяіцца вакол яе ладыжак. Што датычыцца Гары і Рона, яны нават не заўважылі, як расліна шчыльна апавіла іх ногі.

Герміёна вызвалілася сваечасова і расліна не паспела ўзяць яе пад свой кантроль. Цяпер яна з жахам назірала за намаганням Гары і Рона, атрымаць свабоду. Аднак, чым мацней яны змагаліся, тым хутчэй і мацней расліна апавівала іх.

- Не варушыцеся!- загадала ім дзяўчынка.- Я ведаю што гэта – гэта дзяблава сіло!

- Ооо, я вельмі ўзрадаваны, што цяпер даведаўся яе назву, але чым гэта можа нам дапамагчы,- гыркнуў Рон і моцна хістнуў галавой, паспрабаваўшы асвабадзіць да сіла сваю шыю.

- Заткніся!- адказала Герміёна.- я спрабую прыпомніць як яго забіць.

- Добра, толькі паспяшай, мне ўжо цяжка дыхаць!- з цяжкасцю сказаў Гары, расліна моцна абкруціла яго грудзі.

- Дзяблава сіло... дзяблава сіло... што там пра яго казала прафесарка Спроўт? Яно любіць цемру і вільгаць...

- Дык запалі вогнішча!- задыхаючыся прахрыпеў Гары..

- Так... вядома... але дзе мне ўзяць дровы!- заламваючы рукі, лямантавала Герміёна.

- ЦІ ТЫ ШТО, ЗДУРНЕЛА?- загаласіў Рон.- ТЫ ВЯДЗЬМАРКА ЦІ НЕ?

- Ой, сапраўды!- прамовіла дзяўчынка. Яна выцягнула палачку, нешта прамармытала, з кончыку яе палачкі стрэліла бруя полымя званочкавага колеру, якое яна аднойчы ўжо выкарыстоўвала супраць прафесара Снэйпа. Мінула колькі секунд і хлопцы адчулі, як сіло паслабіла сваю хватку і пачала скурчвацца ад святла і цяплыні. Выгінаючыся, яно само звалілася з целаў хлопчыкаў і яны нарэшце асвабадзіліся.

- Герміёна, добра, што ты была ўважлівай падчас зёлазнаўства,- заявіў Гары, далучаючыся да яе ў сцяны і выціраючы свой ўзапрэлы твар.

- Так,- дадаў Рон.- І як добра, што Гары не згубіў галавы ў цяжкі час... “няма дроваў”...

- Нам сюды,- сказаў Гары і паказаў на праход у каменнай сцяне.

Акрамя шуму ўласных крокаў, яны чулі далікатныя гукі сцякаючых па сценя кропель вады. Крыху нахілены ўніз праход нагадаў Гары Грынгатс. Яго сэрца непрыемна закалацілася, калі Гары аб драконах, якія па чутках ахоўваюць чарадзейскія банкі. Сустрэць дарослага дракона... большага за Норберта было сапраўднай непрыемнасцю...

- Ці вы што-небудзь чуеце?- спытаўся Рон.

Гары прыслухаўся. Недзе наперадзе адчуваўся мягкі шолак і мелагучнае дзвяканне.

- Думаеш гэта прывід?

- Ані, ня ведаю... больш нагадвае шум крылля.

- Там наперадзе святло... і там нешта варушыцца.

Яны дасягнулі канца каменнага калідора і патрапілі ў яскрава асветленую залу з дугападобнай столлю. Яна была перапоўнена маленькімі, бліскучымі, як каштоўнае каменне птушачкамі, якія махаючы сваімі крылцамі пыхалі па ўсёй зале. З процілеглага боку меліся цяжкія драўляныя дзверы.

- Ці ты думаеш яны нападуць на нас, калі мы будзем прамінаць пакой?- спытаўся Рон.

- Магчыма,- адказаў Гары.- Яны не выглядаюць такімі ўжо злымі, але калі яны вырашаць напасці адразу... ну, ўсё адно няма што рабіць... я пабег.

Ён ўздыхнуў глыбей, затуліў твар рукамі і пабег да дзвярэй. Ён чакаў у любое імгненне адчуць на сваёй скуры вострыя дзюбкі і кіпцюркі, але ані нічога не здарылася. Некранутым ён дасягнуў канца залы. Ён пацягнуў за ручку, але дзверы былі зачынены.

Рон з Герміёнай падбеглі да яго. Яны штурхалі дзверы, цягнулі іх на сябе, але тыя не варухнуліся, нават калі Герміёна скарысталася замовай “Алагамора”.

- І што цяпер?- спытаўся Рон.

- Птушкі... гэтыя птушкі... яны тут не так сабе.- прамовіла Герміёна.

Яны зірнулі на птушак, што пырхалі панад іхнымі галовамі і блішчэлі... БЛІШЧЭЛІ?

- Гэта не птушкі!- раптам сказаў Гары.- Гэта ключы! Крылатыя ключы... паглядзіце ўважліва. Гэта значыць...- Гары ўважліва аглядзеў залу, пакуль Рон з Герміёнаю наўскось пазіралі на зграю ключэй...- Так... глядзіце! Мётлы! Нам трэба злавіць ключ ад дзвярэй!

- Але ж іх тут сотні!

Рон уважліва паглядзеў на замок.

- Нам патрэбен толькі адзін, вялізны, старажытны... магчыма срэбны, як ручка.

Яны схапілі мётлы і ўзляцелі, наўпрост ў воблака ключэй. Кожны намагаўся схапіць хоць які ключ, але тыя былі захуткімі і ў іх анічога не атрымалася.

Але гары нездарма быў самым маладым паляўнічым за стагоддзе. Ён быў заспрытным і валодаў майстэрствам хапання. Хвіліну-другую блукаючы ў віхуры пёраў усіх колераў вясёлкі, Гары заўважыў вялізны срэбны ключ. У таго было памята адно крыло, быццам нехта яго ўжо лавіў і з сілай запіхваў ў замочную свірдлавіну.

- Вось ён!- крыкнуў ён Рону і Герміёне.- Вялізны... там... не... вось той... з бліскучым блакітным пер’ем... у яго адно крыло пакалечанае.

Рон паляцеў у той бок, куды паказаў Гары, але ўрэзаўся ў столю і ледзь не зваліўся на падлогу.

- Мы павінны не даць яму ўляцець!- не адрываючы вачэй ад ключа з паламаным крылом крыкнуў Гары.- Рон, падлятай да яго знізу, Герміёна, не дай яму ўцячы ўгору... а я паспрабую злавіць яго. Гатовы, ПАЧАЛІ!

Рон паднырнуў пад ключ, Герміёна перакрыла яму шлях наверх. Ключ пачаў мітусіцца між імі і вось тады Гары кінуўся на яго, нахіліўся і з брыдкім храбусценнем прыціснуў яго да каменнай сцяны. Па зале пранесліся радасныя воклічы Рона і Герміёны.

Яны прызямліліся, Гары, заціснуўшы ў руке, працягваючы вырывацца ключ, падбег да дзвярэй, запхнуў яго ў свірдлавіну, павярнуў... замок пстрыкнуў. Як толькі замок адчыніўся, ключ зноўку імгненна ўцёк. Цяпер, калі яго лавілі ўжо два разы, ключ выглядаў моцна патрапаным.

- Гатовы?- спытаўся Гары, ўзяўшыся за дзвярную ручку. Рон з Герміёнаю кіўнулі. Хлопчык націснуў на ручку і дзверы расчыніліся.

У наступным пакоі панавала непраглядная цемра, але як толькі тройца ўвайша ўсярэдзіну імгненна запалілася святло. Перад іх вачыма паўстала дзіўнае відовішча.

Яны стаялі на вялізнай шахматнай дошцы, ззаду ад чорных фігур, якія былі значна вышэй за іх памерам і здавалася былі зыразаны з нейкага чорнага каменя. Насупраць іх з іншага боку залы стаялі белыя фігуры. Аднаго погляду на белыя фігуры хапіла сябрам, каб трохі ўздрыгануцца... у іх ані не было твараў.

- І што цяпер рабіць?- спытаўся Гары.

- Гэта ж відавочна,- заявіў Рон.- Каб патрапіць на іншы бок, мы павінны згуляць.

І самраўды, за спінамі ў белых фігур меліся іншыя дзверы.

- Але яе?- занепакоена спыталася Герміёна.

- Думаю,- адказаў Рон,- мы павінны заняць месца фігураў.

Ён падыйшоў да чорнага вершніка і, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго каня. Каменная фігура імгненна ажыла. Конь затупаў на месцы, а вершнік павярнуўшы схаваную пад шлема галаву, зірнуў на Рона.

- Прабачце... эээ... каб прайсці па дошцы, мы павінны далучыцца да вас?

Вершнік кіўнуў у адказ. Рон развярнуўся да сяброў.

- Думаю...- прамовіў ён.- Думаю мы павінны заняць месцы трох фігураў...

Гары і Генрміёна моўчкі стаялі і глядзелі на тое, як разважаў Рон.

- Не крыўдуйцеся на мяне,- нарэшце, сказаў ён.- але ў шахматы вы гуляць ня ўмееце...

- Мы не крыўдуемся,- хутка адказаў Гары.- Толькі скажы, што нам цяпер рабіць?

- Ну... так, Гары займі месца афіцэра, а ты Герміёна будзеш замест вежы.

- А ты?

- А я буду вершнікам,- адказаў хлопчык.

Фігуры, здавалася, таксама яго чулі, таму што апасля яго слоў, вершнік, афіцэр і вежа сыйшлі з дошкі, пакінуўшы тры пустых клеткі. Гары, Рон і Герміёна занялі іх месцы.

- Белыя заўжды пачынаюць першымі,- аглядзеўшы дошку сказаў Рон.- Так... глядзіце...

І сапраўды, на другім баку дошкі ажыў белы латнік і рушыў на дзве кленкі наперад.

Рон распачаў кіраваць чорнымі фігурамі. Яны моўчкі рушылі ў названым хлопчыкам напрамку. У Гары пачалі калаціцца каленкі. А што як яны прайграюць?

- Гары... ідзі па дыяганалі ў правы бок, на чатыры клеткі.

Іх атрымалі свой першы сапраўдны шок, алі белы візыр пабіў іх другога вершніка. Візір паваліў вершніка на падлогу і сцягнуўшы з дошкі, пакінуў небараку ляжаць уніз тварам.

- Прыйшлося ім ахвяраваць,- выглядаючы ашаломленым прамовіў Рон.- Герміёна, цяпер ты можаш лёгка ўзяць таго афіцэра. Давай.

Што раз калі сябры страчвалі фігуры, белыя забываліся аб якой-небудзь літасці. Хутка ўздоўж сцяны ляжала безліч параненых чорных фігур. Двойчы, Рон, толькі цудам сваечасова заўважаў, як Гары і Герміёна траплялі пад небяспеку. Ён сам кідаўся па дошцы перапоўненай белымі фігурамі, паколькі амаль усе чорныя былі страчаны.

- Мы амаль што дайлі.- раптам прамармытаў Рон.- Дайце падумаць... дайце падумаць...

Белы візір павярнуў у яго бок свой пусты твар.

- Так...- павольна сказаў хлопчык.- Гэта адзінае выйсце... Я павінен ахвяраваць сабой.

- НЕ!- разам загаласілі Гары і Герміёна.

- Гэта ж шахматы!- адгыркнуўся Рон.- Тут непазбежны ахвяры! Так, я раблю свой ход, тады візір паб’е мяне... і ты Гары, зможаш спакойна зрабіць мат каралю!

- Але...

- Ты хочаш спыніць Снэйпа?

- Рон...

- Калі вы не паспяшаеце, Філасофскі камень атрымае ён!

Гары і Герміёне заставалася толькі прамаўчаць у адказ.

- Гатовы?- усклікнуў Рон, яго твар быў бледным, але на ім ўсё адно чыталася рашучасць.- Мой ход... калі выйграеце, не марнуйце час дарма.

Рон рушыў наперад і на яго імгненна накінуўся візір. Ён моцна сунула яго па галаве сваёй каменнай рукой і хлопчык паваліўся на падлогу... Герміёна ўзвіскнула, але засталася на месцы... візір за ногу сцягнуў Рона з дошкі. Здавалася той быў у накаўце.

Гары ўсяго калаціла, тым ня меньш ён рушыў тры клеткі наперад.

Белы кароль сцягнуў з сябе карону і кінуў яе да гарыных ног. Яны перамаглі. Фігуры расступіліся, пакланіліся і далі ім дарогу. У апошні раз зірнуўшы на Рона, Гары з Герміёнаю адчынілі дзверы і ўвайшлі ў наступнуы калідор.

- А што калі ён..?

- Не хвалюйся,- адказаў Гары, адначасова спрабуючы пераканаць сябе самога,- з ім ўсё будзе добра. Як думаеш, што там далей?

- Так, дзяблава сіло, яўна пакінула прафесарка Спроўт... Флітвік, напэўна, зачараваў ключы... Шахматы ажывіла МакГонагал... засталіся пасткі ад Квірэла і Снэйпа...

Яны дайшлі да наступных дзвярэй.

- Як ты?- шэптам спытаўся Гары.

- Усё добра, адчыняй.

Гары штурхнуў дзверы.

Іх ноздры напоўніліся брыдотным пахам, так што ім прыйшлося заціснуць насы поламі сваіх мантый. Іх вочы заслязіліся, тым ня меньш яны ўбачылі вялізнага троля, нават большага за таго, якога яны ў свой час перамаглі. Троль нерухома ляжаў на падлозе, на галаве ў яго ляжала агромістая пакрытая крывёю глыба.

- Добра, што нам не прыйшлося з ім змагацца,- пераступаючы праз вялізарныя ногі прамовіў Гары.- Пайшлі хутчэй, я не магу дыхаць.

Ён штурхнуў наступныя дзверы, не жадаючы нават глядзець на тое, што там знаходзіцца... але анічога жудаснага там не ўбачыў. У пакоі толькі стаяў невялічкі столік, на якім ў шэрах размясціліся сем бутэлечак рознага памеру і формы.

- А гэта ўжо загадка ад самога Снэйпа,- прамовіў Гары.- І што нам трэба рабіць?

Яны ступілі ўсярэдзіну і за іх спінамі імгненна ўзнікла вогнішча, незвычайнага фіялетавага колеру. У той жа момант, чорнае полымя запалілася ля супрацлеглых дзвярэй.

- Глядзі!- Герміёна кінулася наперад і схапіла са стала ляжалы там скрутак паперы. Нахіліўшыся праз яе плячо, Гары прачытаў:

 

“Пакінуў за спіною ты бяспеку, чалавеча,

І вось цяпер мы ў семярых перад табою сведчым,

Што паспяшалі двое з нас табе на дапамогу:

Адзін наперад кажа шлях, другі дамоў дарогу.

Зазнаеш, небарака, ы смяротныя пакуты,

Як пакаштуеш з трох, бо ў іх наймоцная атрута;

У двух крапіўнае віно. Аднак, мы маем ласку,

Каб ты загадку разгадаў, дадзім табе падказкі.

Атрута, як бы хітра не хавалася яна,

Заўсёды будзе злева ад крапіўнага віна;

Другое, маюць розны змест бутэлечкі з бакоў

І ў іх суседачках табе не адшукаць сяброў;

Яшчэ падказка, кожны з нас памер уласны мае

Аднак малеча і гігант загубы не хаваюць;

Ну і нарэшце, памятай, з бакоў другія пляшкі

Хай не падобныя, але па сутнасці блізняшкі.”

 

Герміёна цягуча выдыхнула і Гары са дзіўленнем заўважыў, што дзяўчынка ўсміхаецца. Гэта было апошняя, што мажліва было рабіць у гэткім становішчы.

- СУПЭР!- усклікнула Герміёна.- Гэта нават не магія... гэта задачка на логіку... як пазл. Шмат хто з чараўнікоў, з тых што ня маюць ані кроплі логікі засталіся б тут назаўсёды.

- Але ж мы гэткі і ёсць.

- Вядома ж не,- прамовіла дзяўчынка.- Усё што нам трэба ведаць, ёсць тут на гэтай паперы. Сем бутэлечак - у трох атрута, у двух віно, адна дапаможа прайсці праз чорнае полымя, другая праз фіялетавае.

- Але, як мы даведаемся якая з іх якая?

- Адну хвілінку.

Герміёна колькі разоў перачытала верш. Потым прайшлася вачыма сюды-туды уздоўж бутэлечак, мармычучы сабе пад нос і кажучы на бутэлечкі пальцам. Нарэшце, яна пляснула ладкамі.

- Так,- сказала яна.- У маленькай бутэлечке тое, што правядзе праз чорнае полымя.

Гары зірнуў на дробненькую пляшачку.

- Тут толькі на аднаго з нас,- прамовіў ён.- Тут і адзін глыток ледзь будзе.

Дзеці перазірнуліся.

- А якая дапаможа прайсці праз фіялетавае полымя?- спытаўся Гары.

Герміёна паказала на круглявую бутэльку скрайнюю з правага боку.

- Гэта вып’еш ты,- прамовіў хлопчык.- І нават не спрачайся... вяртайся назад да Рона. З пакою з лятучымі ключамі вазьміце мётлы, яны дапамогуць вам прайсці праз люк, не натрапіўшы на Флуфі... і куляй бяжыце ў савярню, каб даслаць Хэдвіг з лістом да Дамблдора, без яго тут не абыйсціся. Я паспрабую на нейкі час затрымаць Снэйпа, хаця шчыра кажучы, я яму не раўня.

- Але Гары... што калі там, разам з ім Сам-Ведаеш-Хто?

- Ну... аднойчы мне ўжо пашансавала пад час сустрэчы з ім,- кажучы на свой шнар сказаў Гары.- Можа пашансуе яшчэ раз.

У Герміёны затрэсліся губы. Раптам яна кінулася Гары на шыю і абняла яго.

- ГЕРМІЁНА!

- Гары, ведай... ты вялікі чарадзей.

- Я нават не такі добры як ты,- прамовіў хлопчык, ён выглядаў вельмі збянтэжаным, калі Герміёна яго адпусціла.

- А што я!- заявіла Герміёна.- Я маю кнігі! Ну яшчэ розум! Але ёсць рэчы, больш важлівыя за іх... сяброўства, мужнасць і... аёечку, Гары... будзь там асцярожней!

- Пі першая,- сказаў Гары.- Ты ўпэўнена што разгадала ўсё правільна?

- Безумоўна,- прамовіла дзяўчынка ў адказ. Яна зрабіла вялікі глыток з круглай бутэлькі і ўздрыганулася.

- Гэта не атрута?- занепакоенна спатаўся хлопчык.

- Ані... але яно быццам лёд.

- Хутчэй ідзі, пакуль дзеянне зелля не скончылася.

- Поспехаў, Гары... беражы сябе...

- ІДЗІ ЎЖО!

Герміёна развярнулася і спакойна прайшла скрозь фіялетавае вогнішча.

Гары глыбока ўздыхнуў і ўзяў маленечкую пляшку. Ён павярнуўся да чорнага полымя.

- А цяпер мая чарга!- прмовіў ён і выпіў усё адным глытком.

Яго цела сапраўды быццам бы налілося ільдом. Ён паставіў бутэлечку на столік і рушыў наперад. Хлопчык напружыўся ўбачыўшы як языкі чорнага полымя ліжуць яго, але анічога не адчуў... імгненне-другое, ён не бачыў анічога акрамя вогнішча... але нарэшце ён апынуўся на другім яго баку ў апошняй зале.

Усярэдзіне залы стаяў чалавек... але гэта быў не Снэйп. І нават не Вальдэморт.

 

— РАЗДЗЕЛ XVIІ—

 

Чалавек а двух тварах

 

Гэта быў Квірэл.

- ВЫ!- вохнуў Гары.

Квірэл усміхнуўся. Яго твар больш не торгаўся.

- Я,- спакойна адказаў ён.- А мяне як раз надта цікавіла, ці мы з табой тут сустрэнемся?

- Але... але я думаў гэта... Снэйп...

- Северус?- Квірэл засмяяўся, але цяпер яго смех ня быў высокім і дрыготкім, гэта быў халодны і рэзкі рогат.- Так, Северус з выгляду той яшчэ зладзюга. Заўсёды вельмі карысна, калі паблізу ад цябе валэндаецца гэты кажан-пераростак. Хто пры гэткім суседстве будзе падазраваць б-б-беднага з-з-заік-катага п-п-прафесара Квірэла?

У Гары гэта ў галаву ня лезла. Гэта немагчыма... немагчыма.

- Але Снэйп спрабаваў мяне забіць!

- Не, не, не. Гэта я хацеў цябе забіць. І калі б не твая сяброўка міс Грэйнджэр, якая неслася да Снэйпа, каб падпаліць яго і на сваім шляху нечакана мяне перакуліла. Я згубіў зрокавы кантак з табой. Яшчэ колькі секунд і ты б паваліўся з мятлы. І я б гэта нават раней зрабіў, калі б не Снэйп, які ўвесь час мармытаў сябе пад нос супрацьпраклёны.

- Снэйп жадаў мяне выратаваць?

- Зразумела ж,- халодна адказаў Квірэл.- Чаму ты думаеш ён вызваўся судзіць наступны матч? Спрабаваў пераканацца, што я не зраблю гэта зноў. Смяхоцце, на самой справе... яму не трэба было гэдак турбавацца. Я не збіраўся анічога рабіць на вачах у Дамблдора. А ўсе астатнія настаўнікі палічылі, што ён вырашыў перашкодзіць Грыфіндору перамагчы, ён сам зрабіў сябе больш чым не папулярным... і ўсё дарма, бо сёння я збіраюся цябе забіць.

Квірэл пстрыкнуў пальцамі. Аднекуль з паветра аб’явіліся вяроўкі і шчыльна абматаліся вакол Гары.

- Ты, Потэр, занадта дапытлівы, каб застацца жывым. Падчас Хэлоўіна валэндаўся па школе. Я ведаю, што ты заўважыў мяне, калі я ішоў, каб паглядзець на тое, як ахоўваецца Камень.

- Дык гэта вы выпусцілі троля?

- А як жа ж. Кіраванне тролямі – мой асаблівы талент... ты вядома заўважыў, што я зрабіў з тым, што быў у адной з суседніх залаў? Нажаль, пакуль усе астатнія бегалі і шукалі троля, Снэйп, які ўжо пачаў мяне падазраваць, адразу кінуўся на чацвёрты паверх, каб мне перашкодзіць... Нажаль ня толькі ў майго троля не атрымалася забіць цябе, гэты трохгаловы сабака таксама ня змог добра кусіць Снэйпа за нагу.

- А цяпер пачакай спакойна, Потэр. Мне трэба даследаваць гэта цікавае люстэрка.

Толькі тут Гары заўважыў, што стаяла ў Квірэла за спіной. Гэта было Люстэрка Урам.

- Гэта люстэрка, ключ да Філасофскага каменя.- пастукваючы па раме, мармытаў Квірэл.- Сапраўды, толькі Дамблдор здольны быў выдумаць нешта падобнае... але цяпер ён у Лондане... і калі ён вернецца я буду ўжо далёка...

Адзінае што прыйшло Гары да галавы, трэба прымусіць Квірэла працягваць гаварыць, каб адцягнуць яго ўвагу ад люстэрка.

- А я бачыў, як вы і Снэйп сустракаліся ў Забароненым лесе...- выпаліў ён.

- Так,- прамовіў Квірэл, склаўшы рукі ён абыйшоў люстэрка ззаду.- У той час ён ужо здагадаўся пра то хто я ёсць, але жадаў ведаць як далёка я зайшоў. Падазраваў мяне ўвесь час. Нават напалохаць спрабаваў... але што б ён мог зрабіць, калі на маім баку сам Лорд Вальдэморт...

Квірэл зноў павярнуўся да люстэрка і прагна ўпіўся ў яго вачыма.

- Я бачу камень... я аддаю яго майму гаспадару... але дзе ён насамрэч?

Гары змагаўся з вяроўкамі, што аблытлі яго цела, але карысці гэта не прынесла. Ён павінен... павінен адцягнуць увагу Квірэла ад люстэрка.

- А яшчэ мне заўсёды здавалася, што Снэйп люта мяне ненавідзіць.

- Так, сапраўды,- абывякава прамовіў Квірэл, і, прысягаю нябёсамі, яшчэ як. Ён разам з тваім бацькам разам вучыўся ў Хогвартсе, ня ведаў? І яны ненавідзілі адно аднаго. Аднак, забіваць цябе ён не збіраўся.

- Але колькі дзён таму, я чуў як вы плакалі. Я думаў Снэйп пагражае вам...

І тут першы раз за ўсю размову па твары Квірэла слізганулі сутарагі жаху.

- Часам,- адказаў ён,- мне вельмі цяжка слухацца майго гаспадара... ён вялікі чараўнік, а я такі слабы...

- Няўжо гэта ён быў тады з вамі ў класе?- вохнуў Гары.

- Ён заўжды са мною,- ціха прамовіў настаўнік.- Я пазнаёміўся з ім, калі вандраваў. Я быў дурным юнаком перапоўнены недарэчнымі ўяўленнямі аб дабры і зле. Лорд Вальдэморт паказаў мне, як жа я памыляўся. Няма ані дабра, ані зла, ёсць толькі ўлада і тыя хто занямоглыя, каб шукаць яе... І з тых часоў я аддана служу майму гаспадару, хаця і шмат разоў падводзіў яго. Яму прыйшлося са мной вельмі цяжка,- раптам Квірэла закалаціла,- і ён не так лёгка даруе памылкі. Калі ў мяне не атрымаўся напад на Грынгатс, ён быў даволі моцна мной не задаволены. І ён пакараў мяне... ён вырашыў, што зручнее будзе трымацца, як мага бліжэй да мяне...

Квірэл зноў замаўчаў. Гары прыпомніў сваю паездку на Дыягон Алею... якім ён тады быў дурным? Ён бычыў Квірэла ў той дзень у Дзіравым катле і нават паціснуў яму руку.

Квірэл вылаяўся.

- Я нічога не разумею... Камень што, усярэдзіне люстэрка? Можа разбіць яго?

Гары пачаў разважаць з шалёнай хуткасцю.

Больш за ўсё ў свеце яму хацелася знайсці Філасофскі камень раней за Квірэла. Гары вырашыў, што калі ён зазірне ў Люстэрка, ён убачыць, як знаходзіць Камень і будзе ведаць дзе ён схаваны. Але якім чынам туды зазірнуць, каб Квірэл гэтага не заўважыў?

Ён нахіліў галаву ў левы бок, каб пабачыць хоць кавалачак Люстэрка Урам, не быўшы заўважаным Квірэлам, але вяроўкі што абплыталі яго ладыжкі былі занадта тугімі. Гары не ўтрымаў раўнавагі і паваліўся на падлогу. Але Квірэл гэтага нават не заўважыў. Ён працягваў размаўляць сам з сабой.

- Што гэта за люстэрка? Як яно працуе? Гаспадар, дапамажыце мне!

І да вялікага жаху, Квірэлу адказаў голас. Голас, які здавалася ішоў з самога прафесара.

- Скарыстайся хлопцам... скарыстайся ім...

Квірэл развярнуўся да Гары.

- Так... Потэр... хадзі да мяне.

Ён пляснуў далонямі і вяроўкі што звязвалі Гары, зніклі. Хлопчык паволі падняўся.

- Хадзі сюды,- паўтарыў Квірэл.- Паглядзі ў люстэрка, што ты там бачыш?

Гары ўстаў побач.

- Я павінен схлусіць,- у адчаі падумаў ён.- Я павінен казаць зусім не аб тым, што бачу.

Квірэл ўстаў за яго спіною. Гарыны ноздры напоўніліся дзіўным пахам, што ішоў з-пад прафесарскага турбана. Устаўшы перад Люстэркам, хлопчык заплюшчыў вочы, а потым зноўку іх адкрыў.

Ён убачыў сваё адлюстраванне. На першы погляд яно здавалася бледнымі і напалоханым. Аднак праз імгненне адлюстраванне ўсміхнулася яму. Яно паклала руку ў кішэню і выцягнула адтуль крывава-чырвоны камень. Адлюстраванне зноўку яму ўсміхнулася і паклала камень назад у кішэню... і тут, Гары адчуў як ў яго кішэню апусцілася нешта цяжкое. Нейкім... хаця і неверагодным чынам... ЁН АТРЫМАЎ КАМЕНЬ.

- Ну?- раздражнённа спытаўся Квірэл.- Што ты там бачыш?

Гары набраўся адвагі.

- Я бачу, як Дамблдор паціскае мне руку.- знайшоўся ён.- І... і я выйграў для Грыфіндора Кубак Дамоў.

Квірэл зноўку вылаяўся.

- Ідзі вэк,- сказаў ён. Гары адыйшоў, Філасофскі камень стукаў па яго назе. Ён разважаў, ці не паспрабаваць яму ўцячы?

Не паспеў ён адыйсці і пяці крокаў, як адчуўся нечый высокі голас, хаця вусны Квірэла не варушыліся.

- Ён хлусіць... ён салгаў цябе...

- Потэр, а ну вярніся!- ўскрыкнуў Квірэл.- Скажы мне праўду! Скажы, што ты бачыш?

Высокі голас зноўку загаварыў.

- Дам МНЕ паразмаўляць з ім... сам насам...

- Гаспадар, вам не хопіць дзеля гэтага сілаў!

- Дзеля гэтага... у мяне дастаткова сілаў...

Гары адчуў сябе, як быццам яго зноў спавіло дзяблавым сілом. Ён не мог паварушыць ані адным мускулам. Скамянела ён назіраў, як Квірэл прыняўся развязваць свой турбан. Што ён сабраўся рабіць? Рэшткі турбана паваліліся на зямлю. Без яго галава прафесара выглядала празмерна маленькай. І тут ён павольна развярнуўся да Гары спіной.

Гары закрычаў бы, але не мог вымавіць ані гуку. Там дзе павінна была быць патыліца ён убачыў твар, самы жахлівы твар у свеце. Ён быў крэйдава-белы, з брыдкімі чырвонымі вачыма, а замест ноздраў меў вузкія шчыліны, як ў змяі.

- Гары Потэр...- прашапатаў твар.

Гары паспрабаваў зрабіць крок назад, але ногі не слухаліся яго.

- Паглядзі, што я цяпер ўяўляю сабой?- працягваў твар.- Звычайны цень, хімера... Я вымушаны завалодваць целам кагось іншага, каб мець хоць нейкую форму... добра, што жадаючых пусціць мяне ў свае сэрцы і розумы, заўсёды хапае... А цяпер, апошнія колькі тыдняў я ўзмацніў сябе кроўю аднарога... ты бачыў, як мой верны Квірэл піў яе дзеля мене там, у лесе... А цяпер, калі ў мяне будзе элексір жыцця я аднаўлю ўласнае цела... Дык чаму б цябе не аддаць мне Камень, што ляжыць у тваёй кішэні?

Раптам, магчымасць варушыцца зноў вярнулася да Гары. Ён спатыкнуўся.

- І не будзь дурням,- гыркнуў твар.- Лепей захавай сваё жыццё і прысягні мне... ці скончыш так, як твае бацькі... яны паміралі, просячы ў мяне літасці...

- ТЫ ІЛЖЭШ!- пракрычаў Гары.

Квірэл ішоў на яго спіной наперад, так што хлопчык працягваў бачыць вальдэмортаў твар. Цяпер ён злосна ўсміхаўся.

- Як хвалююча...- сыкаў ён.- Я заўжды шанаваў мужнасць... Так, хлопча, твае бацькі былі мужнымі... Першым я забіў твайго бацьку, які вельмі мужна змагаўся са мной... Твая маці была мне не патрэбна, я не хацеў забіваць яе... але яна загінула абараняючы цябе... Аддай мне камень, каб яе смерць не была дарэмнай.

- НІКОЛІ!

Гары падскочыў да палымяных дзвярэй.

- СХАПІЦЬ ЯГО!- крыкнуў Вальдэморт і ў наступную секунду Гары адчуў як квірэлава рука схапіла яго за запясце. Бостры боль працяў яго шнар, быццам гарына галава спрабавала разваліцца на дзве часткі, Гары загаласіў, змагаючыся з прафесарам з ўсяе моцы іна яго здзіўленне Квірэл адпусціў яго, а боль сціх. Гары ашалелымі вачыма азірнуўся на тое места дзе стаяў Квірэл і ўбачыў, як той сагнуўся ад болю, гледзячы на сваю, на вачах пакрываючуюся пухірамі, далонь.

- Схапі! СХАПІ ЯГО!- зноўку правішчаў Вальдэморт. Квірэл кінуўся на хлопца і спрэс збіў яго з ног, сеў на яго зверху і абхапіў за шыю дзвюма рукамі... Гары амаль аслеп ад болю ў шнары, аднак пачуў як Квірэл пакутліва завыў.

- Гаспадар, я не магу схаціць яго... мае рукі... МАЕ РУКІ!

Квірэл, усё яшчэ працягваючы прыціскаць Гары, каленямі да зямлі, адпусціў яго шыю і ў разгубленасці глядзеў на свае далоні, тыя былі ўшчэнт абпаленыя, ня мелі скуры і былі чырвонымі і бліскучымі.

- Тады забі яго, ёлуп, і годзе!- вішчаў Вальдэморт.

Квірэл падняў рукі і збіраўся ўжо прамовіць смяротны праклён, але Гары інстынктыўна выцягнуў рукі і схапіў яго за твар...

- ААААААА!

Квірэл адкаціўся ад хлопца, яго твар быў ушчэнт пакрыты пухірамі. Гары зразумеў, Квірэл не ў стане дакрануцца да яго голай скурай не зведаўшы найпакутлівейшага болю... і адзіны шанец спыніць яго – як мага далей трымаць яго ў гэтым балючым стане, каб не даць прафесару праклясці сябе.

Гары ўскочыў на ногі і падбегшы да Квірэла схапіў яго руку і як мага шчыльней усапіўся за яе. Квірэл залямантаваў і паспрабаваў скінуць хлопца... яго галаву сціснуў невыносны боль... ён анічога не бачыў... ён толькі чуў як жахліва енчыць Квірэл

- ЗАБІ! ЗАБІ ЯГО!- працягваў вішчаць Вальдэморт, а Гары чуў, як недзе, быццам у яго галаве нехта крычыць:

- Гары! Гары!

Ён адчуў, як Квірэл нарэшце вырваў сваю руку, Гары ведаў што гэта канец, ён падаў у цемру, ніжэй... ніжэй... ніжэй...

*

Перад яго тварам бліснула нешта залатое. Сніч? Гары паспрабаваў схапіць яго, але рукі былі быццам наліты волавам.

Хлопчык міргнуў. Не, гэта быў не сніч, гэта былі акуляры. Тварылася нешта дзіўнае.

Ён зноўку міргнуў. Перад яго вачыма лунаў усміхаючыйся твар прафесара Дамблдора.

- Дабрыдзень, Гары!- павітаўся дырэктар.

Гары ўтаропіўся на яго. І тут ён усё прыпомніў.

- Сэр! Камень! Квірэл! Камень у яго! Сэр, паспяшайце...

- Супакойся, мой любы, твае звесткі крыху састарэлі,- адказаў Дамблдор.- У Квірэла няма Каменя.

- А у каго? Сэр, я...

- Гары, адпачывай калі ласка ці мадам Помфры выкіне мяне адсюль.

Гары зглынуў і азірнуўся. Ён зразумеў, што напэўна зараз ён знаходзіцца ў шпітальным крыле. Ён ляжаў у ложку пазасцеленым белымі прасцінамі, а ля ложка стаяў столік, на якога здаецца паклалі змесціва з паловы кандытарскай.

- Гэта падарункі ад тваіх сяброў і прыхільнікаў,- ззяючы прамовіў Дамблдор.- Тое, што адбылося ў падзямеллі паміж табой і прафесарам Квірэлам, страшэнная таямніца, таму, натуральна, пра яе ведае ўся школа. Твае сябры Фрэд і Джордж Візлі нават адправілі цябе вечка з бліжэйшай прыбіральні. Яны палічылі, што гэта крыху пазабавіць цябе. Але мадам Помфры вырашыла, што падобны падарунак будзе не надта гігіенічным, таму канфіскавала яго.

- А ці даўно я тут?

- Ужо тры дні. Містэр Рональд Візлі і міс Грэйнджэр будут надта ўсцешаны, даведаўшыся, што ты апрытомеў, яны так непакоіліся пра цябе.

- Сэр, а Філасофскі камень..?

- Бачу тваю ўвагу вельмі цяжка адцягнуць. З Каменем усё добра. У прафесара Квірэла не атрымалася забраць яго ў цябе. Я сваечасов а прыбыў табе на дапамогу, хаця ты і сам рабіў усё вельмі добра.

- Вы былі там? Вы атрымалі саву ад Герміёны?

- Мы напэўна размінуліся. Насамрэч, не паспеў я дабрацца да Лондана, як зразумеў, што я больш патрэбны ў тым месцы, якое толькі што пакінуў. І я аб’явіўся дастаткова сваечастова, каб дапамагчы цябе зладзіць з Квірэлам...

- Гэта былі ВЫ?

- Я вельмі баяўся, што аб’яўлюся запозна.

- Амаль так і было. Я ўжо не мог стрымліваць прафесара Квірэла...

- Я турбаваўся не за Камень, мой хлопчык... намаганні, якія ты затраціў на змаганне, ледзь цябе не забілі. У адзін найжудаснейшы момант, я вырашыў, што так яно і сталася. А Камень? Камень быў знішчаны.

- Знішчаны?- бездапаможна спытаўся Гары.- А як жа ваш сябра... Нікалас Фламель..?

- Ах, ты і пра Нікаласа ведаеш?- спытаўся Дамблдор, яго голас быў вельмі задаволеным.- Бачу ты ўсё высветліў самым надзейным чынам? Ну, я пагаманіў з ім крыху і мы пагадзіліся, што так будзе лепш за ўсё.

- Але гэта значыць, што ён і яго жонка памруць?

- Ну, яны маюць дастаткова эліксіра жыцця, дзеля таго каб уладкаваць ўсе свае справы, а потым... так, яны памруць.

Дырэктар усміхнуўся пабачыўшы здзіўленне на гарыным твары.

- Для юнака, такога як ты, гэта, упэўнены з’яўляецца нечым неверагодным, але для Німаласа і Перэнэль, смерць будзе нечым накшталт доўгачаканага адпачынку пасля доўгага, доўгага дня. Больш таго, для добра арганізаванага розуму, смерць – гэта ўсяго толькі чарговая неверагодная прыгода. А яшчэ, ведаеш, насамрэч, Філасофскі камень не такая ўжо і добрая рэч. Так ён прынясе цябе шмат грошаў і столькі гадоў жыцця, колькі ты сам пажадаеш! А грошы і доўгае жыццё – дзве рэчы якія абралі бы дзеля сябе большасць людзей... аднак, уся бяда ў тым, што людзі маюць неверагодную здольнасць, абіраць дзеля сябе тое, што будзе для іх самым горшым.

Гары ляжаў, ня ведаючы, што і адказаць. Дамблдор праваркатаў сабе нешта пад нос і ўсміхнуўся ў столю.

- Сэр?- раптам спытаўся хлопчык.- Я тут падумаў... Сэр... нават цяпер, калі Камень знішчаны, Валь... ой, я меў на ўвазе Самі-Ведаеце-Хто...

- Называй яго Вальдэмортам. Заўсёды называй рэчы сваімі імёнамі. Жах перад імем тролькі ўзмацняе наш жах, перад ягог носьбітам.

- Добра, сэр. Я хацеў казаць, што Вальэморт паспрабуе цяпер паўстаць іншым спосабам? Так? То бок, ён усё ткі не памёр?

- Ані, Гары, нажаль не. Ён дагэтуль недзе хаваецца, можа шукае таго, хто дасі яму новае цела... Таго, хто не з’яўляецца па-сапраўднаму жывым, немагчыма забіць. Ён пакінуў Квірэла паміраць, паказаўшы, што мае да сваіх паплечнікаў ня больш міласэрнасці чым да сваіх ворагаў. І ўсё што мы можам, як мага далей адцягваць яго вяртанне да ўлады. Аднак ён можа знайсці таго, хто чарговы раз пагадзіцца біцца за яго ў чарговай, магчыма безнадзейнай бойке... а калі зноў і зноў будзем адцягваць яго канчатковае вяртанне, можа ён і не атрымае яе ніколі.

Гары паспрабаваў кіўнуць, але супыніўся на поўдарогі, бо ў яго пачала балець галава.

- Сэр,- прамовіў ён, ёсць яшчэ сёе-тое, што мне хацелася ведаць, ці вы не можаце мне расказаць іх... мне хацелася б ведаць праўду аб...

- Праўда...- ўздыхнуў Дамблдор.- Праўда – найвыдатнейшая, але і найжахлівейшая рэч у свеце, таму да яе трэба адносіцца з асцярогай. Тым ня меньш, я гатовы адказаць на твае пытанні, калі не знайду важкай прычыны не рабіць гэтага, таму, адразу прашу твайго прабачэння. Але вядома ж, хлусіць я не буду.

- Ну... Вальдэморт сказаў мне, што забіў маю маці, толькі таму, што яна хацела абараніць мяне. Але навошта ён увогуле хацеў мяне забіць?

Дырэктар чарговы раз глыбока ўздыхнуў.

- Нажаль, на першае ж тваё пытання я адказаць цябе не змагу. Не цяпер. Не сёння. Але калі небудзь абавязкова... я запомніў аб сваім абяцанні, Гары. Калі ты будзеш крышачку старэйшым... ведаю, цябе будзе ненавісны падобны адказ... я распавяду цябе аб усім, калі ты будзеш для гэтага гатовы.

Гары разумеў, што спарчацца было бескарысна.

- Але чаму Квірэл не мог дакрануцца да мяне?

- Твая маці загінула ратуючы цябе. Ёсць толькі адна рэч, якую ніколі не зразумець Вальдэморту – каханне. Ён не зразумеў, што яе каханне было такім магутным, што яна пакінула на цябе свой знак. І гэта не шнар, гэты знак немагчыма ўбачыць... аднак, нават калі, чалавек які кахае нас настолькі глыбока, памірае, яго пачуццё назаўжды дае нам некаторую абарону. Яно ў самой тваёй скуры. Квірэл перапоўніўся нянавісцю, прагі ўлады і амбіцый, бо падзяліў сваю душу з Вальдэмортам і таму не мог дакрануцца да цябе. Ён адчуваў пякельныя пакуты, дакранаючыся да чагосьці пазначанага гэткім дабром, як у цябе.

Дамблдор вельмі зацікавіўся птушкай, што сядзела на падваконніку, што дало час гары наплакацца. Калі яго вочы высахлі і да яго вярнуўся голас, Гары спытаўся:

- А мантыя-невідзімка? Вы ведаеце хто мне яе паслаў?

- Ааа... так сталася, што твой бацька пакінуў яе ў мяне дзеля адной справы і я палічыў, што ты б хацеў яе мець,- вочы Дамблдора бліснулі.- Гэта вельмі патрэбная рэч... твой бацька, калі яшчэ вучыўся ў школе, карыстаўся ёй, каб употай з кухні ежу цягаць.

- Я хацеў спытаць яшчэ аб немым...

- Валі!

- Квірэл сказаў, што Снэйп...

- Прафесар Снэйп, Гары...

- Добра... Квірэл сказаў, што ён ненавідзіць мяне, таму што ненавідзіў майго бацьку.

Так, яны даволі моцна не любілі адно аднаго. І гэта мала чым адрознівалася ад тваіх стасункаў з містэрам Малфоем. А яшчэ твой бацька зрабіў нешта, што Снэйп дагэтуль ня можа яму дараваць.

- Што?

- Твой бацька выратавал яго жыццё.

- ШТО?

- Так...- абыякава прамовіў дырэктар.- Дзіўная рэч – чалавечыц розум, ці нетак? Для прафесара Снэйпа была невыносна адна толькі думка пра тое, што ён абавязаны твайму бацьку... Думаю, ён з гэткай апантанасцю абараняў цябе ўвесь год, таму што вырашыў, што такім чынам разлічыцца з тваім бацькам. І зможа зноўку у супакоі працягваць яго ненавідзіць...

Гары паспрабаваў зразумець пачутае, але ў яго пачала балець галава.

- Сэр, можна яшчэ адно пытанне...

- Толькі адно?

- Як ў мяне атрымалася забраць Філасофскі камень з Люстэрка?

- Ооо, я вельмі рад, што ты спытаўся ў мяне аб гэтым. Гэта было маёй чарговай бліскучай ідэяй, але толькі між намі, гэта аб нечым і кажа. Справа ў тым, што ты быў адзіным хто жадаў знайсці Камень... знайсці, а не выкарыстаць... таму і атрымаў яго... іншыя, маглі б толькі ўбацыць у Люстэрку, як яны вырабляюць золата ці п’юць элексір жыцця. Мой розум часам падае нешта, што з’яўляецца сурпрызам для мяне самога... Добра, хопіць на сёння пытанняў. Прапаную цябе пачаставацца ласункамі. Ах! Цукеркі на любы смак ад Берці Бот! Колісь у маладосці мне вельмі не пашансавала... мне патрапілася цукерка з густам ванітаў і з гэтых пор, баюся, я страціў сваю прыязнасць да іх... аднак спадзяюся вось гэтая вось будзе смачнай. Ты не супраць?

Ён усміхнуўся і сунуў у рот залаціста-карычневую цукерку. Дамблдор папярхнуўся.

- Як не шкада, але гэта вушная сера!- паведаміў ён.

*

Мадам Помфры – галоўная лекарка школы, была добрай, але вельмі строгай жанчынай.

- Ну толькі пяць хвіліначак,- папрасіў Гары.

- Катэгарычна не.

- А прафесару Дамблдору вы дазволілі...

- Гэта іншая справа, ён дырэктар. А табе трэба адпачываць.

- Ну я ж адпачываю. Вось глядзіце, я ж ляжу. Ну, мадам Помфры...

- Ай, ну добра,- адказала яна.- Але толькі пяць хвілінаў.

Мадам Помфры пусціла ў гарыну палату Рона і Герміёну.

- ГАРЫ!

Ад радасці Герміёна была гатова, як тады ў падзямеллі, кінуцца яму на шыю, але стрымалася і Гары быў ёй вельмі ўдзячны за гэта. Бо ў яго нясцерпна балела галава.

- Вох, Гары, мы ўжо вырашылі што... Дамблдор так за цябе турбаваўся...

- Уся школа гамоніць пра гэта,- паведаміў Рон.- А што там адбылося насамрэч?

Гэта быў адзін з тых рэдкіх выпадкаў, калі рэальны расказ, нашмат больш дзіўны і захапляльны за самыя дзікія чуткі. Гары распавёў ім пра ўсё – пра Квірэла, пра Люстэрка, пра Філасофскі камень і пра Вальдэморта. Рон з Герміёнаю былі самымі ўдзячнымі слухачамі, нават вохалі ў патрэбных месцах. А калі Гары распавёў аб тым, што хавалася ў Квірэла пад турбаном Герміёна моцна ўскрыкнула.

- І што, цяпер Камень знішчаны?- падсумаваў Рон.- А Фламель папросту памрэ?

- Я казаў пра гэта Дамблдору, але ён лічыць... як там... “Для добра арганізаванага розуму, смерць – гэта ўсяго толькі чарговая неверагодная прыгода”.

- А я заўжды казаў, што ён шаленец,- заявіў Рон, ён быў вельмі ўражаны тым, што яго герой – вар’ят.

- А што было з вамі двума?- спытаўся Гары.

- Ну, я паспяхова вярнулася назад,- адказала Герміёна,- апрытоміла Рона... на гэта спатрэбілася колькі часу... і мы ўдваіх пабеглі да савярні і ў вестыбюле сутыкнуліся з Дамблдорам. Ён напэўна ўжо ўсё ведаў. Ён толькі спытаўся: “Гары пайшоў за ім следам, так?” і адразу ж кінуўся на чацвёрты паверх.

- Ці думаеш, ён хацеў, каб гэта зрабіў ты?- спытаўся Рон.- Ну гэта ж ён даслаў табе бацькаву мантыю і гэдак далей?

- ШТО?- выбухнула Гарміёна.- Ён не мог... то бок... гэта было б жудасна... ты ж мог загінуць.

- Не мог,- задумліва прамовіў Гары.- Дамблдор – ён дзіўны чалавек. Думаю, ён хацеў даць мне шанец ці накшталт таго. Здаецца ён з большага ведаў пра ўсё што тут адбывалася... вы ведаеце пра што я. З яго боку было вельмі добра, што ён не спыніў нас, а даў адшукаць усё то, што нам магло дапамагчы. Не думаю, што ён выпадкова даў мне магчымаць зразумець то, ка працуе Люстэрка Урам. Мяркую ён палічыў, што калі ў мяне ўсё аптрымаецца, я буду мець права сутыкнуцца з Вальдэмортам сам насам...

- Так, я меў рацыю, Дамблдор бзікануўся.- з гонарам прамовіў Рон.- Слухай, табе неабходна заўтра аб’явіцца на банкеце з нагоды заканчэння года. Канечне найбышэйшы бал у слізэрынцаў, а на апошнім квідычным матчы мы без цябе прайгралі Рэйвенкло... зато ежа будзе добрай.

Тут у палату ўварвалася мадам Помфры.

- Вы прасядзелі тут цэлых пятнаццаць хвілін,- заявіла яна.- А цяпер, ПСІК.

*

Прачнуўшыся наступным ранкам, гары адчуў, што амаль прыйшоў у норму.

- Я хачу пайсці сёння на банкет,- сказаў ён мадам Помфры, калі тая папраўляла на яго стале шматлікія скрынкі з ласункамі.- Можна?

- Прафесар Дамблдор лічыць, што так,- сапучы носам, быццам на яе думку Дамблор не разумеў, наколькі гэта можа быць рызыковым, адказала лекарка.- І да цябе наведнік.

- Ооо, супэр,- адказаў Гары.- А хто?

У той жа момант у палату праціснуўся Хагрыд. Ён як і звычайна выглядаў занадта агромістым для звычайнага пакою. Хагрыд сеў ля гарынага ложку і расплакаўся.

- Ува... усім... вінавата... мая... дурасць!- схаваўшы ў руках твар, загаласіў волат.- Гэт я асказаў таму злом мярзоціку як прасці Ф ліфі! Я асказаў! Ты мог бы пмерці! А сё з-за драконяга яйка! Ніколь больне буд піць! Мне трэба выгнаць з прац і прымусь жыць па магласкі!

- Хагрыд!- узрушана пазіраючы на тое, як волат дрыжыць ад гора і раскаяння і як па яго барадзе цякуць слёзы.- Хагрыд, ён ўсё роўна аб усім даведаўся. Вальдэморт даведаўся бы, як гэта зрабіць, нават калі б ты яму не расказаў.

- Ты мог пмерці!- працягваў енчыць брамнік.- І не назвай го імя!

- ВАЛЬДЭМОРТ!- пракрычаў Гары, Хагрыд ад ашаломленасці нават перастаў плакаць.- Хагрыд я сустракаўся з ім і цяпер смела называю яго па імі. І падбадзёрся, калі ласка. Мы выратавалі Камень, а цяпер ён знішчаны і Вальдэморту да яго не дабрацца. На, вазьмі шакаладную жабку, у мяне іх шмат...

Хагрыд ты


Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 113; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.014 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты