Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Оўныя праблемы дойлідства Беларусі апошняй чвэрці ХХ – пачатку ХХІ ст.




Наспеўшая праблема эстэтызацыі гарадскога асяроддзя атрымала рознае тлумачэнне ў літаратурных крыніцах, аднак яе неабходнасць тлумачыцца ў шматлікі даследаваннях. Як адзначае Л. Патапаў, “ неабходнасць павышэння эстэтычнага ўзроўню забудовы 1970-х гг. Перарастае ў дзяржаўную задачу”. Гэтую ж думку падкрэсліваюць А. Ткачук, Я. Ліневіч, Я. Заслаўскі, Л. Тамкоў, Л. Маскалевіч, С. Чарніцкі і інш., якія гавораць пра неабходнасць павышэння мастацкай выразнасці і эсэтычнага асэнсавання гарадскога асяроддзя.

Праблема павышэння эстэтычных якасцей “ тыпавой” архіт-ры закранула разнастайныя яе сферы – горадабудаўніцтва, грамадскае і жыллёвае дойлідства. У галіне горадабудаўніцтва яна, у цесным перапляценні з пытаннем манатоннасці, аднастайнасці збудовы раёнаў, выкліканай масавым індустрыяльным будаўніцтвам, паўстала як задача забяспячэння архет-рнай выразнасці не асобных будынкаў, а гарадскіх раёнаў у цэлым. Таму большасць даследаванняў гэтага перыяду прысвячаецца менавіта вобразнай выразнасці,якая ў першую чаргу знайшла адлюстраванне ў планіроўцы і забудове новых жылых раёнаў.

З сяр. 1980-х гг. Абвастраецца і ўскладняецца шэраг пытанняў, звязаных з пошукам мастацка-вобразнай выразнасці,намячаюцца шляхі іх вырашэння. Асобная ўвага надаецца гарадскім плошчам,магістральным вуліцам,уздоўж якіх фарміруецца забудова,а таксама грамадскім цэнтрам. Пры гэтым немалаважную ролю набывае пытанне стварэння цікавых сілуэтных кампазіцый, якое вырашаецца шляхам прыцягнення разнастайных тыпаў будынкаў у адной каипазицыи. Павышанай увагай адзначаецца пытанне прасторавых вырашэннящ горадабудащничых комплексащ. Праблема прасторавай арганизацыі кампазіцый нярэдка звязваецца з пытаннем добраўпарадкаванай тэрыторыі, стварэннем сістэм азелянення.

Значнасць аб’ёмна-прасторавых вырашэнняў для стварэння выразных архет-ных кампазіцый знайшла адлюстраванне ў архе-ры будынкаў. Гэту думку падкрэслівае Г.Зосімаў, які сцвярджае, што найбольш важнай для дойліда на сучасным этапе з’яўляецца задача выяўлення і асэнсавання элементаў, што ўдзельнічаюць у працэсссе архе-рна-прасторавай арганізацыі. З такім сцвярджэннем сцвярджаюцца і іншыя даследчыкі ( А. Гайдучэня, Н.Лазоўская, С. Нікіцкі і інш.). З’яўленне ў др.палове 20 ст.новых будаўнічых матэрыялаў адкрыла новыя магчымасці мадэліравання мастацкіх вобразаў архе-ры. Пашырыўся спектар канструкцыйных прыёмаў, звязаны з выкарыстаннем новых матэрыялаў, што дазволіла зрабіць разнастайнай забудову гарадскіх раёнаў. Даследаванні 1970-1980-х гг. Нярэдка сталі прысвячацца вызначэнню ролі, значнасці матэрыялаў, новых тэхнічных магчымасцей у мастацкай будове формы. Як адзначаюць даследчыкі, ролю мастацка-эстэтычных фактараў узялі на сябе функцыянальныя і каструкцыйныя элементы – балконы, лоджыі, галерэі, эркеры, вокны і г.д., якім пачала надавацца разнастайная прасторавая канфігурацыя і форма( Б. Рубаненка, Д. Кузняцоў, Я. Гляцэвіч, Г. Сысоеў, Л. Кліцунава і інш.).

Не засталося без увагі даследчыкаў пытанне дэкаратыўнага аздаблення фасадаў, якое перакрыжоўваецца з пытаннем сінтэзу мастацтва. Пластычныя кампазіцыі фасадаў, на дуіку тэарэтыку архет-ры, можа дасягацца не толькі за кошт ужывання разнастайных канструкцыі і матэрыялаў, не толькі за кошт выкарыстанне ў пабудове пэўных архет-ных элементаў і дэталей, але дзякуючы іх скульптурнай прапрацоўцы, а таксама шляхам разнастайнага фактурнага аздаблення вонкавых сцен ( Ф. Райфнер, В. Валошын, Г. Сысоеў, Н. Цюшко і інш.).

У вырашэнні праблем эстэтычнага аблічча бел-кага горада даследчыкі не пакідаюць без увагі фактар эмацыянальнага уздзеяння архет-ных аб’ектаў. Пацвярджэннем гэтага могуць служыць даследаванні, звязаныя з пытаннем тэорыі і практыкі архет-ры і горадабудаўніцтва. Сярод пытанняў, звязаных з якасцю забудовы гарадоў, як падкрэслівае В. Белякоў, важнымі застаюцца тыя, што звязаны з архетыктурна-мастацкай выразнасцю. Колер і фактура, як выдома, валодаюць шэрагам магчымасцей павышэння дэкаратышнай якасці ў аздабленні фасадаў пабудоў, прычым вынік у многім залежыць ад паліхроміі матэрыялаў аздаблення. “ Але пры выбары колеравай палітры, - працягвае думку тэарэтык, - неабходна улічваць шэраг фактараў,сярод якіх больш значнае месца займаюць прыродна-кліматычныя ўмовы ( светлавы клімат, характар пейзажнага наваколля і г.д.), узровень будаўнічай тэхнікі, гістарычныя і нац-ныя асаблівасці ўжывання колеру ў дойлідстве.

Асобнае месца сярод тэарэтычных праблем горадабудаўніцтва заняло пытанне прасторавай арганізацыі гарадоў Бел-сі 1970-1980-х гг. характэрызуецца рухам ад закрытых, замкнутых структур да адкрытых для далейшага развіцця структуры. Арганізацыя прасторы гарадоў ідзе ад замкнутасці і адасобленасці да складаных сувязей, якія адлючтроўваюць уласцівасці такой іерархічнай сістэмы, якой з’яўляецца горад. Развіццё формы накіроўваецца да заваёвы трохмернай прасторы, да асваення яе не толькі простым ростам уверх, але і да узнікнення сувязей, якія выходзяць за межы гарызантальная плоскасці. Разам з трыма вымярэннямі прасторы асвойваецца чацвертае- час, які уваходзіць у задуму архітэктара як адзін з параметраў вобраза.

Лоўным арганізацыйным элементам горада, як сцвярджае Э. Васеніна, заўсёды былі і застаюцца вуліцы,уздоўж якіх фарміруецца забудова. Пераўтварэнне прасторавага асяродзя гарадоў вызначыла падзел вуліц на транспартныя і пешахадныя.

Змены патрабаванняў грамадства, яго матэрыяльных і тэхнічных магчымасцей вядуць да пастаяннага ўдасканалення, абнаўлення, а часам-да з’яўлення новых тыпаў будынкаў і збудаванняў. Шырэй пачало выкарыстоўвацца тэхнічнае абсталяванне, узмацнілася індустрыяльная база будаўніцтва, узбуйніўся маштаб пабудоў. У практыцы праектвання і ўзвядзення пабудоў пачалі ўжывацца жылыя дамы овай планіровачнай структуры. Архет-ную выразнасць ствараў рытм розных па вышыні, канфігурацыі і працягласці жылых дамоў.

З сяр. 1980-х гг. у Бел-сіпобач з узвядзеннем буйнапанэльных дамоў актыўна вядзецца будаўніцтва жылых дамоў у канструкцыях з маналітнага бетону; архітэктара звяртаюцца да традыцыйнага будаўнічага матэрыялу – цэглы.

Ужо ў кан. 1980-х гг. вызначыліся характэрныя рысы стылю высакай тэхналогій; выкарыстанне метал-нага каркаса, навясных агароджаў-панэлей, храміраваных эоементаў канструкцыі, заклёпак, выяўленне у кампазіцыі тэхнічных камунікацый, багацце шкляной паверхні, якія павінны былі падкрэсліць “ тэхнічнасць” вобраза. Мастацкія вобразыпабудоў у стыле хай-тэк фарміравале ранастайныя спалучэнні металу ( сталі, алюмінія, медзі і інш.) і шкла. Метал дазволіў узводзіць любыя па форме прасторывыя пакрыцці, арганічна уключае новыя яб’екты у ткініну горада, структураваць прастору, у спалучэнні са шклом забяспечваць “ перацяканне прасторы” у знешняе асяроддзе. Выкарыстанне шкла ў архет-ры дзякуюцы яго уласцівасцям адлюстравання сватла і навакольнага свету спрыяла дасягненню гармоніі з асяроддзем. У пча. 2000-х гг. архітэкраты Бел-сі сінтэзавалі назапашаны вопыт заходніх дойлідаў, стварыўшы свій варыянт хай-тэку, больш стрыманым па мастацка-кампазіцыйным вырашэнні. Прыярытэтным кірункам хай-тэку ў Бел-сі стаў слік-тэк.

У дойлідстве Б-сі пач. 2000-х-пач.2010-х гг.укаранілася тэндэнцыя да ўзвелічэння канструкцыі ў ранг асноўнага сродку маст-кай выразнасці. Для вызначэння адметных асаблівасцей найноўшай архе-ры Б-сі ў крытыце з’явіліся тэрміны “легкая архет-ра”, “ шкляная архет-ра”, “ светла-празрыстая архет-ра”.

У пераўтварэнні мастацка-вобразнай сістэмы архет-ры Б-сі апош.чвэрці 20- пач.21 ст.вялікае значэнне мела пераасэнаванне канцэптуальных установак і авангардных ідэй сусветнай архет-ры 1910-1930-х гг. абагульняючы папярэдні вопыт рацыяналістаў з улікам патрабаванням часу , архет-ра ў 1970-я – пач. 2010-х гг.развівалі новыя стылявыя кірункі – неарацыяналізм, неамадэрнізм ( дэканструктывізм), постмадэрн, хай-тэк. У гэтым сэнасе можна пагадзіцца з выказваннем франц-кага тэарэтыкамархет-ры А. Калькун аб тым , што “ гісторыя з’яўляецца асноўным рухавіком сучаснасці”.

У фарміраванні маст-кіх вобразаў сучаснай архет-ры пануючае месца занялі пытанні ўліку гістарычнага асяроддзя, ландшафту; формаўтварэння на аснове новых тэхналогій, канструкцый і матэрыялаў; прасторавай арганізацыі і маўтабу пабудоў; дэкаратыўнага аздаблення, у якім вылучыліся такія сродкі выразнасці, як колер і святло. У рамках мастацка-эстэтычных канцэпцый архет-ры неарацыяналізму, постмадэрну, неамадэрнізму і хай-тэку, а таксама ў творчасці дойлідаў, што выходзіць за межы пануючых мастацка-стылявых кірункаў апошняй чвэрці 20- пач. 21 ст., вылучыўся шэраг глабальных канцэптуальных пазіцый, уключаючы у адзіную мастацка-вобразную сістэму сучаснай архет-ры, і лакальных, што характэрызуюць адметнае, але няўстойлівае, недаўгавечнае. Шматузроўневая дыферэнцыяцыя мастацкіх вобразаў архет-ры дае магчымасць раскрыцця іх канцэптуальнай сутнасці, асэнсавання шляхоў развіцця сучаснага айчыннага дойлідства.



Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 83; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты