Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Асноўныя канцэпцыі сучаснай архітэктуры. Стылявая канцэпцыя.




Стылявая канцэпцыя, якая атрымала распаўсюджванне з Новага часу, прадугледжвае устойлівасць прынцыпаў, норм, правіл, што трывала замацаваліся ў пэўных тыпах пабудоў. Для готыкі- гэты падкрэслінае імкненне ў вышыню, якое дасягаецца ўжываннем стральчатых малюнкаў арак і скляпенняў, востраканечнымі абрысамі франтонаў і шчытоў, расчлененасцю архет-ных мас, тонкай прафелеўкай дэталяў; для барокка- дынаміка форм і элементаў, кантрасты маштабаў і рытмаў, матэрыялаў і фактур, святлоценявыя эфекты, фвалісты характар лініі, пышнасць дэкаратыўнага аздаблення; для класіцызму-сіметрыя адносна цэнтральанай вертыкальнай восі, ураўнаважанасць элементаў кампазіцыі пры дамінаванні цэнтральнага, дакладнасць члянення прасторы, панаванне прамых ліній і г.д. Стылявая канцэпцыя ўлічвае шырокі спектар сродкаў мастацкай выразнасці архе-ры (аб’ём,сілуэт,прапорцыі, кампазіцыю,маштаб, рытм, тэктоніку, фактуру і колер матыр’ялаў, сістэму дэкаратыўнага аздаблення) і дае адносна поўную характарыстыку архет-ры пэўнага гістар-нага перыяду. У той жа час яна ігнаруе многія тыпы пабудоў і збудаванняў-масты,шляхаправоды, танэлі, часткова жылыя і гаспадарчыя пабудовы, архет-ру малых форм. Не улічваюцца ў ей і асаблівасці архет-ры перыяду першабытнага грамадства, часоў існавання старажытных цэвелізацый, Антычнасці, краін Усходу. Стылявая канцэпцыя ўжываецца ў адносінах да аналізу архет-ры Еўропы і Амерыкі з перыяду Сярэднявечча да сяр.20 ст.

У факталагічнай канстатацыі стылю неабходнай умовай з’яўляецца масавы хар-тар. Але ў такім выпадку ўнікальная архет-ныя пабудовы і збудаванні ігнаруюцца стылявой кацэпцыяй. Прыкладам могуць служыць пабудаваныя да сусветных выстаў у др.палове 19 ст. знакамітыя Эйфелева вежа у Парыжы і Крыштальны палац у Лондане, якія ў гісторыі архет-ры адносяцца да прыкладаў так званай “новай архет-ры 19 ст.”, што выходзіць па-за межы стылявой інтэрпрэтацыі. З другога боку, масавасць не заўседы з’яўляецца перадумовай вызначэння стылю. Так, масавы харак-р панельнага будаўніцтва 1970-1980-х гг. У Бел-сі, Расіі, Украіне не стаў асновай уліку гэтай з’явы стылявой канцэпцыяй. Таму стылявую канцэпцыю асуджаюць многія даследчыкі за яе непаўнату, недасканаласць і немагчымасць выкарыстання для усебаковага асэнсавання пытанняў суч-най архет-ры.Так, фран-кі даследчык П. Шабар сцвярджае, што выкарысітанне ў мастацтазнаўчым аналізе толькі стылявой характарыстыкі не дазваляе раскрыць сутнасці мастацкіх канцэпцый і выключае аналіз творчай дзейнасці буйных мастацкіх школ і арганізацый.



Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 215; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты