Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Сацыяльная роля, мэты




і задачы абслугоўвання карыстальнікаў

Разуменне мэты і задач абслугоўвання карыстальнікаў на розных этапах развіцця грамадства. Вызначэнне мэты абслугоўвання карыстальнікаў прадстаўнікамі разнастайных школ і кірункаў бібліятэказнаўчай думкі (В.А.Барадзіной, М.Я.Дворкінай, І.А.Мейжыс, Ю.П.Меленцевай і інш.). Паняцце “місія бібліятэкі”. Місія бібліятэкі і абслугоўванне карыстальнікаў як стратэгічная мэта.

Задачы абслугоўвання карыстальнікаў, вызначаныя ў “Законе аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Вызначэнне задач абслугоўвання ў працах беларускіх навукоўцаў (Л.А.Дзямешкі, Л.Г.Кірухінай, С.А.Паўлавай і інш.).

Сацыяльныя функцыі абслугоўвання карыстальнікаў, вызначаныя ў “Законе аб бібліятэчнай справе ў РБ”. Сацыяльныя, псіхалагічныя і педагагічныя функцыі абслугоўвання і іх рэалізацыя ва ўмовах бібліятэк рознага тыпу.

 


2.Канцэпцыі і прынцыпы абслугоўвання

карыстальнікаў бібліятэк

Абслугоўванне карыстальнікаў як найважнейшая функцыя бібліятэкі. Абслугоўванне карыстальнікаў як сацыяльны, тэхналагічны працэс і як цэласная з’ява. Уплыў на канцэпцыі абслугоўвання адпаведных канцэпцый чытання: кансерватыўна-ахоўваючай, ліберальнай, рэвалюцыйна-радыкальнай і камерцыйнай. Сутнасць і шляхі развіцця канцэпцый чытання і іх уплыў на характар і змест абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк. Асноўныя канцэпцыі бібліятэчнага абслугоўвання на сучасным этапе развіцця: ідэалагічная, педагагічная, асветніцкая, сацыялізуючая, інфармацыйная. Рэалізацыя канцэпцый абслугоўвання ў бібліятэках рознага тыпу.

Залежнасць прынцыпаў абслугоўвання ад пануючай канцэпцыі абслугоўвання. Трактоўка прынцыпаў абслугоўвання рознымі расійскімі і беларускімі аўтарамі. Эвалюцыя ўяўленняў аб прынцыпах абслугоўвання. Сістэматызацыя прынцыпаў па групах: мэтазгоднасці, развіцця, дэмакратызацыі, камфортнасці. Прынцыпы абслугоўвання карыстальні­каў і фундаментальныя законы, сфармуляваныя Ш.Ранганата­нам, Н.А.Рубакіным, Дж.Шырай і інш.

 

3. Кніга і чытанне як фактары сацыялізацыі асобы.

Роля бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі

Абслугоўванне карыстальнікаў як сацыякультурны працэс. Сацыялізацыя асобы як спосаб уваходу ў чалавечую супольнасць і адаптацыі ў грамадстве. Ступені і сродкі сацыялізацыі. Адрозненне сацыялізацыі ад выхавання і фарміравання асобы. Роля інфармацыі ў працэсе сацыялізацыі. Кніга і чытанне, іх роля ў працэсе сацыялізацыі. Уплыў чытання на розных этапах сацыялізацыі асобы. Месца бібліятэкі сярод грамадскіх інстытутаў, што спрыяюць сацыялізацыі.

Роля бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі асобы карыстальніка. Сацыялізуючая канцэпцыя абслугоўвання карыстальнікаў. Абслугоўванне карыстальнікаў як дзейнасць, якая спрыяе сацыялізацыі асобы. Дапамога асобе ў працэсе сацыялізацыі, яе ўзмацненне за кошт авалодання ведамі, інфармацыяй па важнейшых праблемах сацыялізацыі: фармі­раванне светапогляду, выбар прафесіі, прафесійная адап­тацыя і прафесійнае ўдасканаленне, стварэнне сям’і і выра­шэнне сямейных праблем, адыходу на заслужаны адпачынак і інш. Сувязь сацыялізуючай канцэпцыі з іншымі канцэпцыямі бібліятэчнага абслугоўвання: ідэалагічнай, педагагічнай, асветніцкай і інфармацыйнай.

 

4. Вывучэнне чытача і чытання:

гісторыя, сучасны стан, методыка

Вывучэнне чытача – аснова бібліятэчнага абслугоўвання. Вывучэнне чытача і чытання на розных этапах станаўлення сістэмы інфармацыйна-дакументных камунікацый. Значэнне вынікаў даследаванняў чытання расійскімі вучонымі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Работы Х.Д.Ал­чэўскай, М.А.Корфа, М.А.Рубакіна, Л.М.Талстога і інш. Развіццё тэорыі і практыкі вывучэння чытачоў у 20–30-я гады ХХ стагоддзя. Уплыў на змест і характар вывучэння чытачоў сацыяльна-палітычных фактараў. Сацыялагічныя даследаванні чытання ў СССР у другой палове ХХ стагоддзя. Даследчы праект “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага грамадства”, ступені яго рэалізацыі, адметныя рысы.

Этапы станаўлення сацыялогіі чытання ў Беларусі: удзел у агульнасаюзных праграмах, рэалізацыя ўласных даследчых праектаў. Роля Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь у арганізацыі даследаванняў чытання. Характарыстыка даследаванняў: “Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання сельскіх маланаселеных пунктаў”, “Чытач публічнай біб­ліятэкі”, “Чытач навуковых бібліятэк г.Мінска і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”, “Структура і дынаміка дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь”, “Публічная бібліятэка ў сацыякультурным асяроддзі”.

 

5. Бібліятэкар і карыстальнік бібліятэкі:

узаемаадносіны ў працэсе абслугоўвання

Эвалюцыя поглядаў на ўзаемаадносіны бібліятэкара і карыстальніка ў працэсе абслугоўвання. Бібліятэчная педагогіка і бібліятэчная псіхалогія аб узаемаадносінах бібліятэ­кара і чытача. Феномен бібліятэчных зносін і яго роля ва ўдасканаленні інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж біблія­тэкарам і чытачом. Непасрэдныя і апасродкаваныя зносіны бібліятэкара з чытачом. Структура зносін, праявы іх перцэпцыйнага, камунікатыўнага і інтэрактыўнага бакоў у абслугоў­ванні. Рытуальны, маніпулятыўны і гуманістычны характар зносін бібліятэкара з карыстальнікам. Суб’ект-суб’ектныя і суб’ект-аб’ектныя ўзаемаадносіны паміж біблія­тэкарам і чытачом. Спецыфіка бібліятэчных зносін у адро­зненне ад іншых відаў зносін. Канфліктныя зносіны. Падставы для канфліктаў у абслугоўванні. Прадухіленне і вырашэнне канфліктаў.

Фарміраванне прывабнага вобраза бібліятэкара як перад­умова гарманічных узаемаадносін з карыстальнікам. Фактары, якія вызначаюць прывабнасць, іх актуалізацыя ў працэсе абслугоўвання.

Зносіны бібліятэкара з чытачом ва ўмовах інфарма­тызацыі. Арганізацыя чытацкіх зносін у бібліятэцы.

 

6. Сістэма і структура абслугоўвання карыстальнікаў

сучасных бібліятэк

Паняцце сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання, яго змест і структура. Элементы сістэмы абслугоўвання карыстальнікаў у бібліятэках рознага тыпу. Асноўныя патрабаванні да сістэмы абслугоўвання. Рабочае месца супрацоўніка аддзела абслугоўвання і яго абсталяванне.

Арганізацыйна-функцыянальная структура сістэмы абслу­гоўван­ня. Задачы функцыянальных падраздзяленняў (аддзе­лаў, сектараў) абслугоўвання. Стандартызацыя абслу­гоў­вання. Чытальныя залы, даведачна-інфармацыйныя служ­бы, абанементы, сістэма пазастацыянарнага абслугоў­вання, рэкрэацыйныя куткі ў бібліятэцы. Улікова-тэхналагічная даку­ментацыя абслугоўвання.

Узаемадзеянне функцыянальных элементаў сістэмы абслугоўвання ў электронным асяроддзі.

Кіраванне бібліятэчным абслугоўваннем як працэс прагназавання, планавання, арганізацыі, каардынацыі, уліку і кантролю. Задачы і ўзроўні кіравання. Спецыялізацыя і дыферэнцыяцыя абслугоўвання.

 

7. Групавое і франтальнае абслугоўванне

карыстальнікаў бібліятэк

Сутнасць і значэнне формаў групавога і франтальнага абслугоўвання, іх роля ў фарміраванні іміджу бібліятэкі. Класіфікацыя сродкаў бібліятэчнага абслугоўвання па спосабе перадачы інфармацыі, па колькасці абслугоўваемых карыстальнікаў.

Першасна-дакументны ўзровень групавога і франтальнага абслугоўвання. Формы нагляднага інфармавання і аўдыё­візуальнай рэкламы дакументаў. Кніжныя выставы і іх класі­фікацыя па асноўных прыметах. Тэхналогія падрыхтоўкі выставы. Адкрытыя прагляды дакументаў, методыка аргані­зацыі. Плакаты. Аўдыёвізуальная рэклама дакументаў.

Формы другасна-дакументнага ўзроўню групавога і франтальнага абслугоўвання карыстальнікаў.

Камунікатыўны ўзровень групавога і франтальнага абслугоўвання карыстальнікаў.

Методыка падрыхтоўкі і правядзення масавага мерапрыемства.

Аматарскія аб’яднанні пры бібліятэках. Методыка стварэння і арганізацыі працы.

Групавое і франтальнае абслугоўванне карыстальнікаў у межах мэтавых комплексных бібліятэчных праграм.

 

8. Індывідуальнае абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк

Індывідуальнае абслугоўванне карыстальнікаў, задачы і прынцыпы. Тэхналогія індывідуальнага абслугоўвання ў традыцыйным і аўтаматызаваным рэжымах.

Формы адраснага распаўсюджвання інфармацыі з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій. Гутарка і кансультацыя як асноўныя формы індывідуальнай работы з карыстальнікамі. Разнавіднасці, методыкі.

Укараненне сацыяльна-педагагічных тэхналогій у індыві­дуальнае абслугоўванне карыстальнікаў. Дыферэнцыраваны падыход у індывідуальным абслугоўванні.

Улік вынікаў індывідуаль­нага абслугоўвання. Вывучэнне карыстальнікаў у працэсе індывідуальнага абслугоўвання.

 


Аўтаматызаваныя бібліятэчна-інфармацыйныя

сістэмы і сеткі

 

1. Аўтаматызацыя бібліятэк і АБІС

Паняцце аўтаматызацыі бібліятэк.

Мэты, задачы і змест аўтаматызацыі бібліятэк. Маштабнасць аўтаматызацыі: комплексная, частковая, мінімальная.

Стан аўтаматызацыі бібліятэк у Беларусі і іншых краінах свету: параўнальны аналіз. Суадносіны паняццяў “інфарма­цыйная сістэма” (ІС), “аўтаматызаваная сістэма” (АС), “аўта­ма­тызаваная інфармацыйная сістэма” (АІС), “аўтаматыза­ваная бібліятэчна-інфармацыйная сістэма” (АБІС).

АБІС як вынік аўтаматызацыі бібліятэкі. Вызначэнне АБІС як разнастайнасці АІС.

АБІС як складаны арганізацыйна-тэхналагічны комплекс.

Класіфікацыя АБІС.

 

2. Асноўныя кірункі абследавання бібліятэкі

як аб’екта аўтаматызацыі

Мэты абследавання бібліятэкі як аб’екта аўтаматызацыі.

Арганізацыйны, тэхналагічны і эканамічны аналіз работы бібліятэкі.

Абследаванне карыстальнікаў распрацоўваемай сістэмы.

Абследаванне аўтаматызаваных сістэм утрымальнікаў знешніх баз даных.

Арганізацыя перадпраектнага абследавання.

 

3. Прынцыпы пабудовы АБІС

Аналіз існуючых поглядаў на прынцыпы пабудовы аўтаматызаваных сістэм. Базавыя прынцыпы распрацоўкі новых, удасканаленне функцыянуемых ці ўкаранення ўжо існуючых АБІС.

Прынцып ідэнтычнасці і яго рэалізацыя ў тыпізацыі праектных рашэнняў.

Прынцып пераймальнасці. Адкрытасць АБІС.

Прынцып інтэграванасці і яго праяўленне ў аднаразовай апрацоўцы інфармацыі, карпаратыўнасці і сеткавай інтэграцыі.

Прынцып сумяшчальнасці. Апаратная (тэхнічная), інфармацыйная і праграмная сумяшчальнасць у АБІС.

Прынцып адаптыўнасці. Пашырэнні, маштабнасць і мабільнасць (гнуткасць) АБІС.

Прынцып кіравання і маніторынгу.

 

4. Арганізацыйна-функцыянальная структура АБІС

Паняцці арганізацыйна-функцыянальнай структуры і архітэктуры АБІС, іх узаемасувязь.

Функцыянальная структура АБІС.

Функцыянальныя задачы: службовыя, сістэмныя і карыстальніцкія.

Аўтаматызаваныя рабочыя месцы (АРМ) як асноўны спосаб рэалізацыі функцыянальных падсістэм і аўтаматызацыі працы бібліятэкара і бібліёграфа.

АРМы і праграмныя модулі, іх суадносіны. Віды праграмных модуляў.

Крытэрыі распрацоўкі АРМаў. Класіфікацыі АРМаў па функцыянальным прызначэнні і месцы выкарыстання.

Тэхналагічныя магчымасці найбольш распаўсюджаных АРМаў: “Камплектатар”, “Чытач”, “Кнігавыдача”, “Адміні­стратар”.

 

5. Сродкі забеспячэння АБІС: агульная характарыстыка

Агульная характарыстыка сродкаў забеспячэння АБІС.

Сродкі інфармацыйнага забеспячэння.

Сродкі лінгвістычнага забеспячэння.

Сродкі праграмнага забеспячэння.

Сродкі тэхнічнага забеспячэння.

Арганізацыйна-тэхналагічнае забеспячэнне.

 

6. Жыццёвы цыкл АБІС

Паняцце “жыццёвы цыкл” аўтаматызаваных сістэм. Комплекс дзяржаўных стандартаў на аўтаматызаваныя сістэмы.

Стадыі і этапы стварэння і ўкаранення АБІС.

Праектаванне АБІС. Увод АБІС у дзеянне. Суправаджэнне АБІС. Адміністраванне АБІС. Санкцыяніраванне доступу і абарона інфармацыі ў сістэме. Змена пакаленняў АБІС у бібліятэцы.

7. Рынак праграмнага забеспячэння АБІС

Рынак праграмнага забеспячэння (ПЗ) як сегмент інфар­мацыйнага рынку. Структура рынку АБІС. Пастаўшчыкі сістэм. Пасрэднікі. Умовы паставак. Цанавая палітыка.

Рынак ПЗ АБІС эканамічна развітых краін свету. Праграмнае забеспячэнне АБІС дзяржаў СНД. Рынак ПЗ АБІС Беларусі.

Праблема выбару прыкладнога праграмнага забеспячэння АБІС. Методыка вывучэння рынку ПЗ АБІС. Працэдура выбару сістэмы. Фарміраванне пераліку патрабаванняў да АБІС. Ацэнка рэальных патрэб і магчымасцей бібліятэкі.

Ацэнка якасці і выбар праграмных сродкаў і абсталявання. Формы даследавання якасці ПЗ АБІС: назіранне ў дзеянні ў іншых бібліятэках, кансультацыі са спецыялістамі і распрацоўшчыкамі, арганізацыя прэзентацый сістэмы, вывучэнне дэманстрацыйнай версіі і інш.

Вывучэнне “жыццяздольнасці” распрацоўшчыка (пастаўшчыка) сістэмы, гарантыі.

Карпаратыўнае набыццё ПЗ АБІС.

 

8. Лакальныя бібліятэчныя камп’ютэрныя сеткі

Паняцце і віды сеткавых тэхналогій АБІС, патрабаванні да іх.

Прызначэнне і асаблівасці лакальных АБІС. Кампаненты лакальных бібліятэчных камп’ютэрных сетак (ЛБКС). Інфармацыйныя працэсы, якія ажыццяўляюцца ў ЛБКС.

Тэхналогія функцыянавання ЛБКС.

Асноўныя падыходы да класіфікацыі ЛБКС. Класіфікацыя ЛБКС па архітэктуры пабудовы: файл-сервер, кліент-сервер, аднарангавыя, віртуальныя, іх асаблівасці. Класіфікацыя ЛБКС па тыпалогіі (канфігурацыі) сеткавых спалучэнняў: “шына”, “кальцо”, “зорка”, “дрэва”.

Сеткі тыпу Internet.

 

 


Бібліятэчны маркетынг

 

1.Сутнасць і сацыяльныя асновы маркетынгу.

Змест і напрамкі бібліятэчнага маркетынгу

Маркетынг, змест паняцця. Сацыяльныя асновы маркетынгу: мэты, задачы, сферы прымянення.

Фарміраванне і развіццё маркетынгу ў бібліятэчна-інфармацыйнай сферы.

Асноўныя паняцці маркетынгу; "патрэба", "патрэбнасць", "запыт", "тавар", "рынак", "паслуга" ў кантэксце бібліятэчнай дзейнасці.

Змест і напрамкі маркетынгавай дзейнасці бібліятэк. Функцыі і прынцыпы бібліятэчнага маркетынгу. Бібліятэка ў сістэме некамерцыйнага маркетынгу. Элементы комплексу маркетынгу ў кантэксце бібліятэчнай дзейнасці. Дабрачынная рэсурсная падтрымка бібліятэкі. Спонсарская дапамога ў кантэксце некамерцыйнай дзейнасці бібліятэкі. Мэты и задачы бібліятэчнага фандрэйзінгу.

Сацыяльна-арыентаваны маркетынг як далейшае развіццё маркетынгавых ідэй у сучасных умовах.

 

2. Сфера паслуг як аб’ект маркетынгу

Інфармацыйна-бібліятэчныя паслугі як спецыфічны від тавару. Класіфікацыя бібліятэчных паслуг. Асаблівасці інфармацыйных прадуктаў / паслуг. Ацэнка якасці біблія­тэчнай прадукцыі / паслугі.

Жыццёвы цыкл тавару/паслугі. Этапы жыццёвага цыкла: распрацоўка і ўкараненне, рост, насычанасць, спад. Распрацоўка маркетынгавай стратэгіі на кожным этапе. Кіраванне жыццёвым цыклам тавару: стварэнне інавацыйных прадуктаў / паслуг, стварэнне новых паслуг / прадуктаў, мадыфікацыя, мадэрні­зацыя, дыверсіфікацыя. Сацыяльная, тэхнічная, эканамічная эфектыўнасць інфармацыйных прадуктаў / паслуг.

 

 

3. Маркетынгавыя даследаванні ў бібліятэцы

Маркетынгавыя службы бібліятэк і арганізацыя іх працы. Асноўныя кірункі і функцыі маркетынгавай ра­бо­ты бібліятэк на сучасным этапе.

Сутнасць маркетынгавага даследавання ў бібліятэцы. Арганізацыя, методыка, тэхналогія маркетынгавага даследавання ў бібліятэцы.

Характарыстыка першасных і другасных крыніц марке­тынгавай інфармацыі. Метады збору маркетынгавай інфар­мацыі ў бібліятэцы. Метады даследаванняў у залежнасці ад спосабу сувязі з аўдыторыяй. Кіраванне попытам і прапановамі на бібліятэчна-інфармацыйным рынку з дапамогай маркетынгавых даследаванняў.

 

4. Цанавая палітыка бібліятэкі

Сутнасць маркетынгавага падыходу да цанавой палітыкі ў бібліятэчнай справе. Распрацоўка цанавой палітыкі – устанаўленне парадку цэнаўтварэння і рыначнага кошту на платную дадатковую бібліятэчна-бібліяграфічную, інфарма­цыйную прадукцыю і сервіснае абслугоўванне.

Асноўныя віды цэн. Структура цаны. Знешнія і ўнутраныя фактары, якія ўплываюць на працэс цэнаўтварэння ў бібліятэцы.

Задачы цанавой палітыкі і шляхі іх вырашэння. Этапы працэсу цэнаўтварэння: пастаноўка мэт цэнаўтварэння, аналіз затрат, аналіз попыту, аналіз цэн канкурэнтаў, выбар метаду цэнаўтварэння і ўстанаўленне цаны. Тактыка выкарыстання цэн.

Асноўныя метады фарміравання цаны.

Гібкая цанавая пазіцыя: цэнаўтварэнне са скідкамі, дыскрымінацыйнае цэнаўтварэнне і інш. Падыходы да цэнаўтварэння на паслугі і прадукцыю бібліятэчна-інфарма­цыйных устаноў.

Платныя паслугі ў кантэксце ініцыятыўнай фінансава-эканамічнай дзейнасці бібліятэк.

 

5. Камунікацыйная палітыка бібліятэкі

Палітыка камунікацыі ў бібліятэцы: сутнасць, мэты. Інструменты камунікацыйнай палітыкі: рэклама, стымуляванне збыту, сувязі з грамадскасцю.

Рэклама ў комплексе маркетынгавых камунікацый. Характарыстыка сучаснага рэкламнага працэсу і яго базавыя тэхналогіі. Агульная характарыстыка і віды рэкламы: інфар­мацыйная, пераканальная, параўнальная, напамінальная. Сродкі рэкламы: акустычныя, графічныя, візуальна-відо­вішчныя, прадметныя, дэкаратыўныя і інш. Каналы распаўсюджвання рэкламы. Адаптацыя розных відаў рэкламы да дзейнасці бібліятэк. Фактары, якія абумоўліваюць іх выбар: спецыфіка мэтавай аўдыторыі, змест рэкламнага звароту, аб’ём фінансавання.

Планаванне рэкламнай дзейнасці ў бібліятэцы. Выбар сродкаў распаўсюджвання рэкламы. Ацэнка эфектыўнасці рэкламнай дзейнасці.

Мерапрыемствы па сувязях з грамадскасцю (паблік рылейшнз): задачы, напрамкі. Фарміраванне спрыяльнай грамадскай думкі як асноўная мэта бібліятэкі пры рэалізацыі паблік рылейшнз.

Стымуляванне збыту: мэты, задачы, асноўныя характарыстыкі. Сродкі стымулявання збыту бібліятэчна-інфарма­цыйных паслуг, прадуктаў. Персанальны продаж.

Бібліятэчны менеджмент

 

1. Эвалюцыя менеджменту і фарміраванне канцэпцыі

бібліятэчнага менеджменту

Тэарэтычныя канцэпцыі вядучых заходніх школ у кіраванні.

Змест, значэнне працэснага, сістэмнага і сітуацыйнага падыходаў да кіравання бібліятэкай.

90-я гады ХХ стагоддзя – пачатак фарміравання канцэпцыі бібліятэчнага менеджменту. Тыпалогія кіравання ў сучаснай навуцы. Вызначэнне паняцця. Падыходы да тыпалагічнага аналізу менеджменту. Крытэрыі тыпалагічнага аналізу бібліятэчнага менеджменту: роля знешняга асяроддзя ў здзяйсненні кіравання; ступень арганізацыйнай фармалізацыі і статычнасці кіравання; размеркаванне паўна­моцтваў; асобасны фактар у кіраванні і роля менеджэра; прыярытэты ў арганізацыі кіравання. Найбольш важныя тыпы кіравання бібліятэкай у сучасных умовах, вылучаныя адпаведна крытэрыям.

 

2. Прававое забеспячэнне дзейнасці бібліятэк Беларусі

Прававое забеспячэнне дзейнасці бібліятэк, яго сутнасць і структура.

Прававое забеспячэнне дзейнасці бібліятэк Беларусі з пазіцый сістэмнага падыходу: бібліятэка як суб’ект прававога рэгулявання; прававая база дзейнасці бібліятэк; інстытуты ўлады і грамадска-прафесійныя інстытуты, якія забяспечваюць распрацоўку прававой базы дзейнасці бібліятэк і кантралююць іх выкананне.

Характарыстыка законаў Рэспублікі Беларусь (Закон аб культуры, Закон аб бібліятэчнай справе ў Рэпубліцы Беларусь) як асноўных дакументаў.

Рэкамендацыйныя дакументы па бібліятэчнай справе (кодэксы, маніфесты, заявы і інш.) прафесійных арганізацый і аб’яднанняў.

Фарміраванне і развіццё бібліятэчнага права як інстытута інфармацыйнага права.

 

3. Бібліятэка ў сістэме сацыяльна-культурнага

праграміравання

Сацыяльна-культурнае праграміраванне: сучасныя канцэпцыі і арганізацыйныя прынцыпы. Значэнне сацыяльна-культурнага праграміравання ў рэспубліканскай палітыцы. Асноўныя этапы ў распрацоўцы праграм: структураванае апісанне рашаемай праблемы, выпрацоўка мэт і прыярытэтных кірункаў праграмы; разгорнутае апісанне стратэгіі рашэння праблемы; выбар формаў і парадку арганізацыі стратэгіі; ацэнка эфектыўнасці і кантроль за рэалізацыяй праграмы.

Класы праграм у сацыяльна-культурнай сферы: іх характарыстыка і значэнне ў арганізацыі культурнага асяроддзя. Мегапраекты як мэтавыя праграмы развіцця бібліятэк на абласным і раённым узроўнях. Мультыпраекты як мэтавыя комплексныя праграмы на ўзроўні горада. Монапраекты ў бібліятэках.

 

4. Сістэма і структура кіравання бібліятэчнай справай

Сацыяльна-культурная сістэма “бібліятэчная справа” як сукупнасць узаемазвязаных падсістэм і элементаў, якія ствараюць цэласнасць.

Характарыстыка, мэты і задачы сістэмы “бібліятэчная справа”, яе падсістэм.

Характарыстыка законаў і асаблівасці развіцця біблія­тэчнай справы.

Дзяржаўна-грамадскае кіраванне бібліятэчнай справай. Роля і функцыі дзяржаўных і мясцовых заканадаўчых органаў у кіраванні бібліятэчнай справай. Выканаўчыя дзяржаўныя і мясцовыя органы кіравання бібліятэчнай справай, іх функцыі. Кіраванне сеткамі і сістэмамі бібліятэк ведамстваў і грамадскіх арганізацый. Грамадскае кіраванне бібліятэчнай справай. Бібліятэчныя грамадствы і асацыяцыі, іх роля і функцыі ў кіраванні бібліятэчнай справай.

Кіраўнічая функцыя арганізацыі ў сучасным кіраванні бібліятэкай. Задачы і сутнасць арганізацыйных структур кіравання.

Бюракратычныя арганізацыйныя структуры ў бібліятэцы: лінейная, лінейна-штабная, лінейна-функцыянальная, іх характарыстыка.

Адаптыўныя арганізацыйныя структуры: праграмна-мэ­тавая (праектная), матрычная; сфера прымянення, значэнне.

Цэнтралізаваныя і дэцэнтралізаваныя арганізацыі, станоўчыя бакі і недахопы. Рэалізацыя цэнтралізаванай структурнай арганізацыі ў дзейнасці ЦБС.

 

5. Планаванне бібліятэчнай дзейнасці


Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 195; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты