КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Да патэнтнага фондуСтруктура ДПА да патэнтнага фонду. Віды каталогаў і картатэк, электронных БД. Цэнтралізаваны і спецыялізаваны ДПА і яго структура. Асаблівасці арганізацыі ДПА ў розных тыпах бібліятэк. Электронныя элементы ДПА і іх выкарыстанне пры правядзенні патэнтнага пошуку.
8. Міжнародная патэнтная класіфікацыя (МПК) Гісторыя ўзнікнення і развіцця МПК. Яе структура, характэрныя рысы, рэдакцыі. Методыка індэксавання дакументаў з дапамогай МПК. Перспектывы яе развіцця. Гібрыдныя схемы ў МПК. 9. Асаблівасці фарміравання патэнтных фондаў у Беларусі Нарматыўная база для фарміравання патэнтных фондаў у Беларусі. Уплыў міжнародных пагадненняў на параметры патэнтных фондаў. Арганізацыйная структура патэнтных фондаў у краіне. Асаблівасці відавога, храналагічнага і іншага саставу патэнтных фондаў розных узроўняў. Роля РНТБ і Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у фарміраванні патэнтных фондаў. Спецыфіка камплектавання патэнтных фондаў. Асаблівасці іх расстаноўкі і захавання.
10. Асаблівасці фарміравання фондаў тэхнічных нарматыўна-прававых актаў (ТНПА) у галіне стандартызацыі Метадычнае забеспячэнне фарміравання фондаў тэхнічных нарматыўна-прававых актаў. Арганізацыйная структура фондаў. Асаблівасці фарміравання фондаў ТНПА розных узроўняў: РНТБ, БелДІСС, бібліятэк ВНУ, прадпрыемстваў, арганізацый і інш. Састаў фондаў па відах дакументаў, тэматыцы, носьбітах інфармацыі. Юрыдычны статус ТНПА і яго ўплыў на фарміраванне фондаў. Крыніцы камплектавання ТНПА. Парадак захавання, размяшчэння фонду. Актуалізацыя фонду і праца з інфармацыйнымі выданнямі БелДІСС.
11. Методыка стварэння асобных відаў фірменных дакументаў Агульная характарыстыка фірменных дакументаў і іх спецыфічныя рысы. Асноўныя этапы падрыхтоўкі рэкламнага паведамлення. Выбар тону і стылю рэкламнага паведамлення.Структура таварнага паведамлення. Асаблівасці падрыхтоўкі прэс-рэлізаў, прэстыж-рэкламы, модульных рэкламных паведамленняў, прамысловых каталогаў, камерцыйных пісьмаў-зваротаў і інш. 12. Інфармацыйныя паслугі для спецыялістаў НТіМК Задачы інфармацыйнага абслугоўвання спецыялістаў НТіМК. Улік інфармацыйных патрэбнасцей як умова рацыянальнага інфармацыйнага абслугоўвання. Вывучэнне рынку паслуг у галіне навукова-вытворчага комплексу. Сегментацыя рынку карыстальнікаў. Арганізацыя сістэмы інфармацыйнага абслугоўвання. Інфармацыйнае забеспячэнне асноўных этапаў навукова-даследчых работ і вопытна-канструктарскіх распрацовак. Інфармацыйнае абслугоўванне вытворчай дзейнасці, рацыяналізатарскай, вынаходніцкай і інавацыйнай дзейнасці. Патрабаванні карыстальнікаў да якасці інфармацыйных тавараў і паслуг. Класіфікацыя інфармацыйных прадуктаў і паслуг. Віды інфармацыйных паслуг бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў (дакументныя, даведачныя, навін, арыентацыйныя, даследчыцкія). Масавыя і групавыя формы інфармавання спецыялістаў. Аналітычныя паслугі бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне.
Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства 1. Бібліятэчнае краязнаўства Азначэнне паняцця “бібліятэчнае краязнаўства”. Метасістэмная дваістасць бібліятэчнага краязнаўства. Бібліятэчнае краязнаўства як сістэма, якая ўключае практычную краязнаўчую дзейнасць і вытворныя ад яе інфраструктурныя віды дзейнасці: навукова-даследчую (бібліятэказнаўчае краязнаўства), вучэбна-выхаваўчую і арганізацыйна-кіраўніцкую. Паняцці “край”, “рэгіён” у бібліятэчным краязнаўстве, іх узаемасувязь і спецыфіка. Дыферэнцыяцыя бібліятэчнага краязнаўства ў залежнасці ад аспекту вывучэння, тэматыкі (па зместавай прымеце) і аб'екта дзейнасці.
2. Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк “Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь” (28 снежня 1993 г.) аб асноўных кірунках дзейнасці бібліятэк па краязнаўстве. Абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі як рэгіянальныя цэнтры краязнаўчай дзейнасці. Краязнаўчыя аддзелы абласных бібліятэк і іх функцыянальныя абавязкі. Дзейнасць па краязнаўстве асноўных структурных падраздзяленняў ЦБС. Узаемадзеянне бібліятэк з іншымі ўстановамі, арганізацыямі ў працэсе стварэння і выкарыстання бібліятэчна-бібліяграфічных рэсурсаў. Роля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навукова-метадычным забеспячэнні бібліятэчнага краязнаўства. 3. Карыстальнікі бібліятэкі як суб’екты і аб’екты краязнаўчай дзейнасці Тыпалогія карыстальнікаў бібліятэк у залежнасці ад іх дзейнасці, звязанай з краем: 1) дзейнасць карыстальніка ў краі (кіраўнічая, навуковая, вучэбная, грамадская і інш.); 2) краязнаўчая дзейнасць карыстальніка па даследаванні краю; 3) дзейнасць карыстальніка па арганічным “уключэнні” ў прыроднае, сацыяльнае, культурнае, гістарычнае асяроддзе краю. Структура краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў. Дзелавыя, аматарскія і сацыякультурныя патрэбнасці і іх спецыфіка. Групы карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі і асаблівасці іх інфармацыйных патрэбнасцей: работнікі мясцовых органаў улады, спецыялісты профільных для краю галін і сфер дзейнасці, работнікі сферы адукацыі, супрацоўнікі архіваў, музеяў, інфармацыйных цэнтраў і інш.
4. Тэарэтычныя пытанні фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі Тэрміналагічныя асновы фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Структура рэгіянальных інфармацыйных патрэб карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі. Азначэнне зыходных паняццяў “край”, “рэгіён”, “краязнаўчы дакумент”, “мясцовы дакумент”, “рэгіянальны дакумент”, “змястоўная краязнаўчая экстэрыёрыка”, “аўтарская краязнаўчая экстэрыёрыка”, “дзеячы і ўраджэнцы рэгіёна”, “краязнаўчы фонд”, “падфонд краязнаўчых дакументаў”, “фонд мясцовых дакументаў”, ”адзіны краязнаўчы фонд”.
5. Структура, асаблівасці, уласцівасці краязнаўчага фонду бібліятэкі Спецыфіка краязнаўчага фонду бібліятэкі. Структура, асаблівасці, уласцівасці краязнаўчага фонду бібліятэкі: тэматычны, тыпалагічны, відавы, храналагічны, моўны склад краязнаўчага фонду. Асноўныя групы дакументаў, якія складаюць краязнаўчы фонд. Падфонд краязнаўчых дакументаў. Падфонд мясцовых дакументаў. Падфонд дакументаў, якія прысвечаны дзеячам краю і выхадцам з рэгіёна. Падфонд дакументаў, якія прысвечаны тэорыі, методыцы і арганізацыі краязнаўства як галіны навуковай і практычнай дзейнасці. 6. Асаблівасці фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэк рознага тыпу Сістэма краязнаўчых фондаў бібліятэк. Адзіны краязнаўчы фонд бібліятэк. Краязнаўчы фонд бібліятэк рэгіёна як сістэма. Краязнаўчы фонд як падсістэма агульнабібліятэчнага фонду. Краязнаўчы фонд універсальных навуковых бібліятэк. Краязнаўчы фонд універсальных масавых бібліятэк. Краязнаўчы фонд дзіцячых і школьных бібліятэк. Краязнаўчы фонд спецыяльных бібліятэк. Каардынацыя камплектавання краязнаўчых фондаў.
7. Камплектаванне краязнаўчага фонду бібліятэкі Мадэляванне краязнаўчага фонду бібліятэкі. Асаблівасці камплектавання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Віды камплектавання фондаў краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі (бягучае, рэтраспектыўнае, рэкамплектаванне). Адбор краязнаўчых дакументаў. Краязнаўчая каштоўнасць дакумента як крытэрый яго адбору ў краязнаўчы фонд. Крыніцы, спосабы, формы забеспячэння бібліятэк краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі. Роля мясцовага абавязковага экземпляра друкаваных выданняў у фарміраванні краязнаўчага фонду бібліятэкі. Змястоўная краязнаўчая экстэрыёрыка і аўтарская краязнаўчая экстэрыёрыка. Дакамплектаванне краязнаўчага фонду бібліятэкі. Каардынацыя камплектавання краязнаўчых фондаў.
8. Арганізацыя краязнаўчага фонду бібліятэкі Улік і апрацоўка краязнаўчага фонду бібліятэкі. Спецыфіка сумарнага (інтэграванага) і індывідуальнага (дыферэнцыраванага) уліку краязнаўчых і мясцовых дакументаў. Праверка краязнаўчага фонду бібліятэкі. Навуковая і тэхнічная апрацоўка краязнаўчых і мясцовых дакументаў. Расстаноўка і размяшчэнне краязнаўчага фонду бібліятэкі. Спецыфіка арганізацыйнай структуры краязнаўчага фонду. Фонд мясцовых дакументаў. Арганізацыя дэпазітарнага фонду краязнаўчых і мясцовых дакументаў. Спосабы размяшчэння і расстаноўкі краязнаўчага фонду бібліятэкі. Расстаноўка семантычнага (змястоўнага) і фармальнага тыпу. Структураванне фонду па яго сувязях з падсістэмамі бібліятэкі. Захаванне краязнаўчага фонду бібліятэкі.Спецыфіка краязнаўчых і мясцовых дакументаў і патрабаванні да іх захавання. Роля і значнасць захаванасці краязнаўчага фонду бібліятэк. Фактары захаванасці краязнаўчага фонду (сацыяльны, тэхналагічны). Каардынацыя дзейнасці бібліятэк па захаванасці сукупнага дэпазітарнага фонду краязнаўчых і мясцовых дакументаў.
9. Краязнаўчая каштоўнасць дакумента як крытэрый яго адбору ў краязнаўчы фонд Азначэнне паняццяў “краязнаўчая каштоўнасць дакумента”, “эталонны краязнаўчы дакумент”, “ступень краязнаўчай каштоўнасці дакумента”. Крытэрыі адбору дакументаў у краязнаўчы фонд бібліятэкі. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Характарыстыка ўдакладняючых прымет краязнаўчай каштоўнасці дакумента: шырокае сацыяльнае прызначэнне дакумента; функцыянальнае прызначэнне для вывучэння краю; мясцовае паходжанне і выданне (выраб); комплексны характар яго зместу; гуманітарны сэнс інфармацыі, якая складае яго змест, аўтарства; мова; час стварэння і выдання дакумента. Методыка вызначэння і ўліку прымет краязнаўчай каштоўнасці дакументаў. 10. Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў па краязнаўстве Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ў бібліятэках розных тыпаў і відаў. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве. Крытэрыі вывучэння яго эфектыўнасці. Каардынацыя і карпаратыўнасць дзейнасці бібліятэк з іншымі сацыяльнымі інстытутамі па задавальненні краязнаўчых патрэб насельніцтва. 11. Індывідуальнае абслугоўванне карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі Мэта, задачы індывідуальнага абслугоўвання карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі. Вызначэнне абанентаў бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве ў бібліятэках розных тыпаў. Вывучэнне інфармацыйных патрэб абанентаў. Ажыццяўленне індывідуальнага падыходу да абанентаў з улікам іх узроўню пазнання краю. Формы індывідуальнага бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве. Крыніцы і тэхналогія выканання бібліяграфічных даведак. Асноўныя тыпы бібліяграфічнага пошуку. Бібліятэчныя паслугі па задавальненні краязнаўчых запытаў. Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.
12. Групавое і масавае абслугоўванне карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі Мэта, задачы групавога і масавага абслугоўвання карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі. Вызначэнне абанентаў бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве бібліятэк розных тыпаў. Асноўныя формы работы з групавымі і масавымі абанентамі. Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.
13. Прафесійныя патрабаванні да бібліятэкараў-бібліёграфаў-краязнаўцаў Асобасныя і прафесійныя якасці спецыяліста, дзейнасць якога звязана з краязнаўчым бібліятэчна-бібліяграфічным абслугоўваннем карыстальнікаў. Прафесійныя і агульнаадукацыйныя патрабаванні да бібліятэкараў-бібліёграфаў-краязнаўцаў. Маральныя якасці бібліятэчных супрацоўнікаў. Выкананне этычных і маральных нормаў пры абслугоўванні розных груп чытачоў краязнаўчымі дакументамі.
Дзейнасць бібліятэк па арганізацыі вольнага часу
1. Спецыфіка прафесійных зносін бібліятэкара аддзела абслугоўвання Паняцце “бібліятэчныя зносіны” і яго генезіс. Падыходы да вызначэння дадзенага паняцця ў сучасным бібліятэказнаўстве. Спецыфіка бібліятэчных зносін у параўнанні з іншымі відамі зносін (у педагогіцы, сферы культуры, СМІ, бытавой сферы). Структура зносін, іх перцэпцыйны, камунікатыўны і інтэрактыўны аспекты. Праявы кожнага з аспектаў у бібліятэчных зносінах. Камунікатыўная прырода чытання, роля зносін у яго арганізацыі і забеспячэнні на розных этапах: у перадкамунікатыўнай, камунікатыўнай і посткамунікатыўнай фазах. Віды і формы бібліятэчных зносін, іх сацыяльна-псіхалагічныя асаблівасці. Непасрэдныя і апасродкаваныя бібліятэчныя зносіны. Рытуальныя, маніпулятыўныя і гуманістычныя зносіны, іх месца ў абслугоўванні карыстальнікаў. Суб’ект-суб’ектныя і суб’ект-аб’ектныя зносіны паміж бібліятэкарам і чытачом. Змястоўныя і згорнутыя зносіны. Індывідуальныя, групавыя і масавыя зносіны. Сацыяльна-педагагічныя аспекты бібліятэчных зносін.
2. Бібліятэкар і чытач як партнёры ў зносінах, успрыманне імі адно аднаго Роля ўзаемнага ўспрымання партнёраў у бібліятэчных зносінах. Выбіральнасць, глабальнасць і праектыўнасць успрымання, іх праявы ў бібліятэчных зносінах. Заканамернасці ўспрымання. Канстанты ўспрымання. Вытокі самаўспрымання і ўспрымання партнёра па зносінах. Аналітычны, эмацыйны, асацыятыўны і сацыяльна-тыпалагічны спосабы ўспрымання і інтэрпрэтацыі знешняга выгляду партнёра-суразмоўніка. Сувязь фарміравання ўяўленняў аб іншым чалавеку з узроўнем уласнай самасвядомасці. Тыповыя памылкі ўспрымання. Эфекты ўспрымання, іх роля ў зносінах і фарміраванні ўзаемаадносін бібліятэкара з чытачом. Паняцце атрыбуцыі. Законы атрыбуцыі і іх праявы ў бібліятэчных зносінах. Памылкі атрыбуцыі і спосабы іх пераадолення. Роля і месца міжасобаснай атракцыі ў бібліятэчных зносінах. Фактары, якія вызначаюць міжасобасную атракцыю, і іх спецыфіка ва ўмовах бібліятэчных зносін. Прыёмы фарміравання атракцыі і межы яе ўжывання ў бібліятэчных зносінах. 3. Праблемы камунікатыўнага ўзаемадзеяння бібліятэкара з чытачом у працэсе абслугоўвання Гутарка як форма камунікатыўнага ўзаемадзеяння бібліятэкара з чытачом у працэсе абслугоўвання. Дзелавая размова як асноўная форма бібліятэчных зносін. Этапы дзелавой размовы: пачатак, абмен інфармацыяй, аргументацыя, нейтралізацыя заўваг суразмоўніка, завяршэнне размовы. Аналіз вынікаў размовы як перадумова эфектыўнасці наступных кантактаў. Прыёмы і спосабы камунікатыўных паводзін у пачатку размовы. Пераадоленне псіхалагічных бар’ераў, этапы і спосабы. Тыпы чытачоў-суразмоўнікаў і асаблівасці ўзаемадзеяння з імі ва ўмовах абслугоўвання. Асаблівасці ўзаемадзеяння з чытачамі інтравертнага і экстравертнага тыпаў. Рыгідныя і мабільныя чытачы ў зносінах з бібліятэкарам. Дамінантныя і недамінантныя чытачы і зносіны з імі бібліятэкара ў абслугоўванні. Умовы каардынацыі і сінхранізацыі суразмоўнікаў розных тыпаў. Выкарыстанне ў бібліятэчных зносінах заканамернасцей успрымання інфармацыі.
4. Камунікатыўная культура бібліятэкара, яе значэнне і шляхі фарміравання Змест паняцця “камунікатыўная культура бібліятэкара”. Кампетэнтнасць у зносінах і камунікатыўная культура. Роля і месца камунікатыўных якасцей у прафесіяграме бібліятэкара аддзела абслугоўвання. Аптымальнае спалучэнне асобасных і прафесійных якасцей бібліятэкара аддзела абслугоўвання. Шляхі і спосабы фарміравання і ўдасканалення камунікатыўнай культуры бібліятэкара. Метады вывучэння бібліятэчных зносін. Роля вынікаў даследавання зносін у фарміраванні камунікатыўных якасцей бібліятэкара. Псіхалагічная карэкцыя бібліятэчных зносін. Сацыяльна-псіхалагічныя трэнінгі як сродак павышэння камунікатыўнай культуры. Дзелавыя і ролевыя гульні ў карэкцыі бібліятэчных зносін. Бібліятэчная этыка аб камунікатыўнай культуры бібліятэкара. Этычныя правілы прафесійных паводзін і камунікатыўная культура бібліятэкара.
5. Сацыялагічныя даследаванні чытання: гісторыя і сучаснасць Сацыялогія чытання: этапы станаўлення і развіцця. Першыя даследаванні чытання ў Расійскай імперыі. Уклад Л.М.Талстога, М.А.Корфа, А.П.Мічурына, В.І.Арлова, А.С.Пругавіна, Л.І.Шахоўскага ў вывучэнне чытача-селяніна. Роля Х.Д.Алчэўскай у развіцці методыкі вывучэння чытання жанчын-работніц. Праца “Што чытаць народу?”, яе значэнне. Уклад М.А.Рубакіна ў развіццё тэорыі і практыкі вывучэння чытання. Вывучэнне чытання як дзяржаўная задача ў першыя гады Савецкай улады. Уклад Н.К.Крупскай, М.А.Смушковай, Л.Н.Трапоўскага, Б.В.Банка, Л.Я.Віленкіна, Я.М.Шафіра, А.М.Топарава, В.М.Сахарава і іншых у вывучэнне чытача 1920-х гадоў. Распрацоўка тэарэтычных і метадычных асноў сацыялогіі чытання ў 1930-я гады. Працы Д.А.Балікі, С.А.Вальдгарта, Л.Я.Віленкіна, А.А.Гайвароўскага, П.І.Гурава, А.А.Пакроўскага, Я.М.Шафіра і інш. Характэрныя рысы даследаванняў чытання ў 1960-я гады. Праект “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага грамадства”: роля ў развіцці тэорыі і методыкі вывучэння чытання. Даследаванні “Кніга ў жыцці рабочай моладзі”, “Чытацкія інтарэсы ленінградскай рабочай моладзі”, “Бібліятэка і навукова-тэхнічная інфармацыя”, “Дынаміка чытання і чытацкага попыту ў масавых бібліятэках”. Даследаванні расійскіх бібліятэк у канцы ХХ – пачатку ХХ1 стагоддзя “Чытанне ў вашым жыцці”, “Чытанне ў Расіі”. Міжнародныя даследаванні чытання.
6. Сацыялагічныя даследаванні чытання ў Беларусі Вывучэнне чытання ў Беларусі ў рамках агульнасаюзных даследаванняў. Роля Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І.Леніна ў развіцці сацыялогіі чытання ў Беларусі. Даследаванні пад кіраўніцтвам К.С.Санько: “Роля кнігі і бібліятэкі ў жыцці сучаснай беларускай вёскі”, “Кніга і чытанне ў жыцці рабочых ударных камсамольскіх будоўляў на Беларусі”. Правядзенне самастойных сацыялагічных даследаванняў у 1990-я гады: “Чытач масавых публічных бібліятэк”, “Кніга і чытанне ў жыцці нацыянальных меншасцяў”, “Роля бібліятэкі ў абслугоўванні маланаселеных пунктаў”, “Чытач навуковай бібліятэкі і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”, “Структура і дынаміка дзіцячага чытання на Беларусі”. Лакальныя даследаванні: “Студэнты малодшых курсаў – чытачы Нацыянальнай бібліятэкі”, “Даследаванне чытачоў, не аднавіўшых сваю рэгістрацыю”. Маркетынгавы падыход да даследаванняў чытача і чытання. Даследаванне “Публічная бібліятэка ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна”. Маніторынгавы характар даследавання карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі. Развіццё маркетынгавых даследаванняў у бібліятэках краіны: праблемы і кірункі. Вынікі сацыялагічных даследаванняў чытання на старонках прафесійнага друку і ў дысертацыйных даследаваннях.
7. Методыка вывучэння карыстальніка ва ўмовах бібліятэкі. Метадалагічны раздзел праграмы сацыялагічнага даследавання Этапы станаўлення даследавання чытання ў Беларусі. Агульныя і прыватныя метады даследавання. Сацыялагічныя, псіхалагічныя і педагагічныя метады ў даследаваннях чытання. Аналіз дакументаў, назіранне і апытанне як асноўныя метады збору першаснай сацыялагічнай інфармацыі аб чытанні і паводзінах чатачоў. Праграма сацыялагічнага даследавання чытання як асноўны метадычны дакумент. Метадалагічны і працэдурны раздзелы праграмы. Вызначэнне праблемы і праблемнай сітуацыі як падставы для правядзення даследавання. Аб’ект, прадмет, мэта і задачы ў сацыялагічным даследаванні чытання. Інтэрпрэтацыя і аперацыяналізацыя ключавых паняццяў і іх роля ў распрацоўцы метадалагічнага раздзела праграмы даследавання. Рабочыя гіпотэзы ў даследаванні чытання: віды і значэнне.
8. Працэдура сацыялагічнага даследавання чытання Распрацоўка працэдурнага раздзела праграмы даследавання. Генеральная і выбарачная сукупнасці, прынцыпы выбаркі і іх ужыванне ў сацыялагічных даследаваннях чытання ў Беларусі. Выпадковая і квотная выбаркі: магчымасці выкарыстання ва ўмовах бібліятэкі. Шкалы вымярэння сацыяльных паказчыкаў і межы іх ужывання ў даследаванні чытання. Намінальная, рангавая і інтэрвальная шкалы вымярэння. Стварэнне інструментарыя даследавання. Структура анкеты і правілы яе складання. Зварот да карыстальніка. Фармуліроўка пытанняў і правілы іх размяшчэння ў анкеце. Паспартычка. Правядзенне пілатажнага даследавання. Арганізацыя палявога даследавання. Колькасны аналіз вынікаў даследавання. Простае лінейнае размеркаванне вынікаў і яго магчымасці. Пабудова табліц суадносін колькасных паказчыкаў. Афармленне вынікаў даследавання і справаздача. Рэкамендацыі па выніках даследавання і іх укараненне ў практыку абслугоўвання.
|