КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Як функцыя менеджментуВызначэнне паняццяў “планаванне работы”, “план работы бібліятэкі”. Сістэма планаў работы бібліятэкі. Віды планаў бібліятэкі: па змесце, па тэрмінах выканання, па аб’ёме плануемай работы. Канцэпцыя і пасылкі з’яўлення стратэгічнага менеджменту. Месца і значэнне стратэгічнага менеджменту ў кіраванні сучаснай бібліятэкай. Сутнасць стратэгічнага менеджменту. Этапы стратэгічнага кіравання. Вызначэнне місіі бібліятэкі. Роля місіі ў яе жыццядзейнасці. Стратэгічнае планаванне ў бібліятэцы: вызначэнне і значэнне. Гарызонт планавання: ад стратэгіі да тактыкі; доўгатэрміновыя, сярэднетэрміновыя і бягучыя планы, іх асаблівасці, сістэма паказчыкаў, іх узаемасувязь. Стратэгічны план як метад перспектыўнага: агульныя рысы і іх адрозненне. Аператыўнае планаванне, яго асаблівасці; сфера выкарыстання. Разлік кантрольных паказчыкаў плана, бюджэту працоўнага часу бібліятэкі. Вызначэнне паняццяў “фонд працоўнага часу”, “расход працоўнага часу”. Спосабы іх вымярэння.
6. Бібліятэчная статыстыка. Улік і справаздачнасць Прадмет і задачы бібліятэчнай статыстыкі, яе роля ў кіраванні бібліятэчнай справай. Раздзелы бібліятэчнай статыстыкі: статыстыка бібліятэчнага фонду, статыстыка бібліятэчнага абслугоўвання, статыстыка бібліятэчнай сеткі, статыстыка бібліятэчных кадраў. Арганізацыя статыстычнай работы ў бібліятэцы. Статыстычнае даследаванне, яго этапы. Першы этап статыстычнага даследавання: статыстычнае назіранне, яго віды і спосабы. Улік у бібліятэцы, віды, формы, метады. Справаздачнасць як форма статыстычнага назірання, яго асаблівасці. Другі этап статыстычнага даследавання ў бібліятэцы: зводка і групоўка статыстычных матэрыялаў: праверка, сістэматызацыя, апрацоўка і падлік даных, атрыманых на першым этапе. Статыстычныя табліцы. Графічнае адлюстраванне статыстычных даных. Аналіз даных – заключны этап статыстычнага даследавання. Яго задачы і асаблівасці. Правілы правядзення статыстычнага аналізу. Паказчыкі бібліятэчнай статыстыкі: абсалютныя, адносныя, сярэднія. Сучасныя праблемы і перспектывы ўдасканалення статыстыкі.
7. Інавацыйна-метадычная дзейнасць бібліятэк Метадычнае забеспячэнне бібліятэчнай дзейнасці, яго сутнасць, задачы, прынцыпы. Асноўныя кірункі метадычнага забеспячэння: кансультацыйна-метадычная дапамога бібліятэкам, інавацыйная дзейнасць, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Функцыі метадычнага забеспячэння. Дыскусійныя пытанні метадычнага забеспячэння дзейнасці бібліятэк. Метадычны маніторынг – сістэма назірання за змяненнямі ў бібліятэчнай справе. Яго аб’екты і крыніцы інфармацыі. Інфармацыйна-пошукавы апарат метадычнага маніторынгу. Методыка абследавання бібліятэк і аналізу бібліятэчнай практыкі. Методыка састаўлення агляду дзейнасці бібліятэк. Выкарыстанне вынікаў аналітычнай дзейнасці ў метадычным забеспячэнні работы бібліятэк. Інавацыйная дзейнасць у бібліятэках, яе значэнне і змест. Асноўныя этапы інавацыйных працэсаў у бібліятэцы. Навацыі, іх выяўленне і абагульненне. Прапаганда навацый і іх распаўсюджвання ў бібліятэках. Кіраванне новаўвядзеннямі ў бібліятэках: стварэнне навацый з дапамогай эксперыментальных метадаў, іх выкарыстанне і дапамога бібліятэкам у засваенні.
8. Кіраванне персаналам як кірунак менеджменту Функцыі кіравання персаналам у сучасных умовах. Канцэпцыя “персанал – стратэгіі”. Склад функцыянальных блокаў па кіраванні персаналам бібліятэкі. Планаванне патрэбнасці ў персанале. Маркетынг персаналу, асноўныя прынцыпы, віды дзейнасці, этапы. Падбор кандыдатаў і адбор персаналу: арганізацыя і працэдуры. Прафесіяграмы і персанаграмы. Вызначэнне спосабаў падбору работнікаў. Адбор кандыдатаў, метады і працэдуры. Прафесіянальныя выпрабаванні. Гутарка. Кіраванне працоўным патэнцыялам бібліятэкі. Расстаноўка персаналу. Сацыяльная і прафесійная адаптацыя персаналу. Працоўныя перамяшчэнні: віды, формы. Распаўсюджванне гібкіх формаў занятасці (няпоўная занятасць, часовае працаўладкаванне). Ратацыя работнікаў. Арганізацыйная культура бібліятэкі. Матывацыя працоўнай дзейнасці. Асноўныя паняцці: матыў, патрэбы, інтарэс, устаноўка, структура матываў працоўных паводзін. Сучасныя тэорыі матывацыі. Формы і метады стымулявання працоўнай дзейнасці. Эканамічная і сацыяльная эфектыўнасць матывацыі. Раздзел ІІ ДЫСЦЫПЛІНЫ СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЙ Бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей і юнацтва 1. Асаблівасці фарміравання фондаў дзіцячых бібліятэк Значэнне дзіцячай бібліятэкі ў сацыялізацыі асобы школьніка. Рэформа агульнаадукацыйнай школы і задачы дзіцячых бібліятэк. Роля кнігі ў культурным і духоўным развіцці асобы школьніка, фарміраванні чытацкай і інфармацыйнай культуры. Кніжнае ядро фонду дзіцячай бібліятэкі, яго характарыстыка. Роля кніжнага ядра ў фарміраванні фонду дзіцячай бібліятэкі мастацкай літаратурай, навукова-пазнавальнымі, даведачнымі выданнямі. Значэнне фонду дзіцячай бібліятэкі ў рэалізацыі яе педагагічнай функцыі. Фарміраванне фонду дзіцячай бібліятэкі ў дапамогу вучэбнаму і выхаваўчаму працэсу. Асаблівасці фарміравання краязнаўчага фонду ў дзіцячай бібліятэцы.
2. Характарыстыка табліц ББК для дзіцячых і школьных бібліятэк “Библиотечно-библиографическая классификация” (ББК) для дзіцячых і школьных бібліятэк. Яе прынцыповыя асновы. Структура ББК: асноўныя табліцы, сістэма тыпавых дзяленняў, алфавітна-прадметны паказальнік (АПП). Дадаткі. Індэксацыя. Удасканаленне табліцы, некаторыя змяненні ў адпаведных раздзелах з улікам спецыфікі дзіцячых і школьных бібліятэк і адпаведныя метадычныя рашэнні. Перавыданні. Выкарыстанне табліцы ў бібліятэках Беларусі.
3. Методыка сістэматызацыі дзіцячай літаратуры Агульная методыка сістэматызацыі літаратуры для дзяцей. Асаблівасці сістэматызацыі галіновай літаратуры ў дзіцячых бібліятэках. Улік асаблівасцей чытачоў-дзяцей розных узроставых груп. Сістэматызацыя літаратуры па асобных праблемах. Асаблівасці сістэматызацыі метадычнай, вучэбнай, навукова-пазнавальнай літаратуры і кніг аб самадзейнай творчасці дзяцей. Сістэматызацыя літаратуры універсальнай тэматыкі: энцыклапедый, слоўнікаў, даведнікаў, серыйных і перыядычных выданняў. Выкарыстанне агульных, тэрытарыяльных і спецыяльных тыпавых дзяленняў, дадаткаў да табліц. 4. Сістэматычны каталог для чытачоў-дзяцей Значэнне і функцыі сістэматычнага каталога бібліятэк, якія абслугоўваюць дзяцей і падлеткаў. Асаблівасці рэалізацыі прынцыпу даступнасці пры вядзенні сістэматычнага каталога ў сувязі з узроставымі асаблівасцямі дзяцей. Асаблівасці структуры, зместу і афармлення сістэматычнага каталога для дзяцей розных узроставых груп. Алфавітна-прадметны паказальнік – неад’емная частка сістэматычнага каталога для чытачоў-дзяцей.
5. Арганізацыя, вядзенне і выкарыстанне электроннага каталога (ЭК) у дзіцячых бібліятэках Арганізацыя, вядзенне і выкарыстанне ЭК у дзіцячых бібліятэках. Інфармацыйнае і лінгвістычнае забеспячэнне ЭК дзіцячых бібліятэк. Выкарыстанне “Библиотечно-библиографической классификации: таблицы для детских и школьных библиотек” (М., 1998) у якасці інфармацыйна-пошукавай мовы ЭК. Праграмнае забеспячэнне ЭК. АРМ апрацоўкі дакументаў. Рэдагаванне слоўнікаў ЭК; вядзенне і выкарыстанне ЭК; памятка чытачам па выкарыстанні ЭК. 6. Чытацкае развіццё асобы дзіцяці ва ўмовах бібліятэкі Характарыстыка айчынных і замежных даследаванняў, прысвечаных вывучэнню дзіцячага чытання. Уплыў бібліятэкі на чытацкае развіццё асобы дзіцяці. Асаблівасці гэтага ўплыву ў залежнасці ад узросту чытацкага кантынгенту. Стварэнне псіхолага-педагагічнага маніторынгу (бесперапыннага вывучэння, мадэліравання і фарміравання) чытацкага развіцця асобы ва ўмовах бібліятэкі. Тыпалогія дзіцячага чытача. Тэорыя М.А.Рубакіна. Падыходы да тыпалогіі дзіцячага чытача сучасных педагогаў і псіхолагаў.
|