Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Схема аналізу ўрока.




1. Дата правядзення.

2. Клас.

3. Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка.

4. Тэма ўрока, яе месца ў сістэме ўрокаў па дадзенай тэме раздзела.

5. Форма арганізацыі навучання (урок, семінар, лекцыя, практычны занятак, лабараторны занятак; канцэрт, конкурс, КВЗ, спектакль, фестываль, суд, цырымонія, маскарад, гульнёвая праграма, віктарына, спаборніцтва, турнір знаўцаў, аукцыён, алімпіяда, адкрыты мікрафон, пазнаваўчая эстафета, інтэлектуальнае і забаўляльнае шоў, падарожжа, забаўляльны калейдаскоп, выстава, вусны часопіс, акцыя, аперацыя, кірмаш, прэс-канферэнцыя, экскурсія).

6. Тып урока (урок авалодвання новымі ведамі; урок замацавання ведаў, фарміравання ўменняў і навыкаў; паўтаральна-абагульняючы ўрок; урок кантролю і праверкі ведаў, уменняў, навыкаў; камбініраваны ўрок).

7. Педагагічныя мэты і задачы ўрока (запісваюцца ў такім выглядзе, у якім яны былі сфармуляваны настаўнікам на ўроке)

8. Выкарыстанае абсталяванне.

9. Характарыстыка кожнага этапа ўрока (пастаўленыя мэты і іх дасягненне, метады і прыёмы работы).

10. Характарыстыка арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў: стварэнне рабочай атмасферы, разнастайнасць форм работы і відаў дзейнасці, арганізацыя самастойнай працы, індывідуальны падыход да вучняў, размеркаванне вучэбнага часу, актывізацыя пазнаваўчай дзейнасці навучэнцаў, улік настаўнікам узроўня актуальнага развіцця вучняў і зоны бліжэйшага іх развіцця, падыходы да павышэння ў вучняў станоўчай матывацыі навучання.

11. Характарыстыка якасных паказчыкаў урока

a. паказчык паспяховасці:

· правільныя і няправільныя адказы вучняў;

· ацэньванне адказаў настаўнікам;

б. паказчык цікаўнасці:

v колькасць пытанняў, якія былі зададзены настаўніку;

v характар адказаў настаўніка;

v дысцыпліна на ўроке;

в. паказчык самастойнасці:

§ колькасць вучняў, якія прымалі ўдзел у абмеркаванні пытанняў;

§ колькасць вучняў, якія дапаўнялі адказы іншых;

§ праблемныя пытанні;

г. паказчык негатыўнасці:

¾ колькасць вучняў, якія парушалі дысцыпліну;

¾ колькасць заўваг, якія не выконваліся вучнямі;

д. інфарматыўнасць урока і ступень складанасці вучэбнага матэрыялу;

е. канкрэтная накіраванасць;

ж. эмацыянальнасць і дынаміка ўрока;

з. праблемнасць.

12. Аналіз кампазіцыйнай пабудовы ўрока.

13. Характарыстыка дыдактычных мэт урока, супастаўленне іх з дасягнутым вынікам і якасцю ведаў, атрыманых вучнямі. Абгрунтаванне выбару метадаў і прыёмаў, выкарыстаных для дасягнення мэтаў урока.

14. Характарыстыка стылю зносіннастаўніка з вучнямі, прафесійная, педагагічная, псіхалагічная падрыхтаванасць настаўніка.

15. Найбольш удалыя і няўдалыя моманты ўрока, недахопы і спосабы іх выкаранення.

 

Падрыхтоўка да ўрока прадугледжвае вялікую папярэднюю працу, звязаную з распрацоўкай і напісаннем канспекта ўрока. Вельмі важна падабраць задачы пэўнага ўрока, абраць найболей эфектыўныя сродкі і метады для рашэння пастаўленых задач. Падчас педагагічнага назірання неабходна выканаць шэраг дзеянняў.

1. Праверыць наяўнасць плана-канспекта, яго адпаведнасць працоўнаму плану, правільнае афармленне і знешні выгляд, пісьменнасць і акуратнасць.

2. Ацаніць задачы ўрока, іх рознабаковасць і адпаведнасць праграмным патрабаванням (забеспячэнне ўсебаковага і гарманічнага развіцця), канкрэтнасць, адпаведнасць узроўню вучняў.

3. Ацаніць змест канспекта ў падборы сродкаў і метадаў навучання, іх шматстатнасць і адпаведнасць прызначэнню кожнага этапу ўрока, а таксама мэтам і задачам урока і стадыі навучання, улік псіхафізіялагічных, педагагічных заканамернасцяў навучання, узроўня развіцця і падрыхтаванасці вучняў.

4. Ацаніць змястоўнасць і арганізацыйную выразнасць урока.

Арганізацыя ўрока прадугледжвае аналіз непасрэднай падрыхтоўкі да занятку, звязанай з матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем заняткаў, арганізацыі настаўнікам навучэнцаў. Пры гэтым неабходна звярнуць увагу на наступныя моманты:

­ падрыхтаванасць класнага памяшкання, тэхнічнага абсталявання, нагляднасці;

­ знешні выгляд настаўніка і навучэнцаў;

­ рацыянальнасць размеркавання часу на ўроке па яго этапам, мэтазгоднасць выкарыстання пляцоўкі класа;

­ мэтазгоднасць выкарыстаных метадаў арганізацыі працы на кожным этапе ўрока (франтальны, групавы, індывідуальны, струменевы), іх адпаведнасць зместу і задачам урока, узросту навучэнцаў, шчыльнасць урока, выхаваўчая вартасць і інш.;

­ рацыянальнасць выкарыстання метадаў навучання, ацэнка якасці ўжывання метадаў і прыёмаў;

­ кантроль і ацэнка педагогам працы вучняў;

­ характарыстыка сродкаў, выкарыстаных на ўроке;

­ аналіз агульнай культуры мовы педагога (пісьменнасць мовы, яе багацце, выразнасць, эмацыянальнасць і г.д.);

­ уменне карыстацца нагляднымі метадамі, выкарыстанне метадычных прыёмаў, якія ўзмацняюць дзеянне дэманстрацыі, якасць і выразнасць метаду;

­ ацэнка зместу выхаваўчай работы педагога (фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў, імкненні да самаўдасканалення, уменне ацаніць дзеянні навучэнцаў, фарміраванне навыкаў культурных паводзін, пачуцця сяброўства і таварыства, падахвочванне навучэнцаў да самастойных дзеянняў, стварэнне на ўроке праблемных і пошукавых сітуацый, удзел школьнікаў у назіранні, выпраўленні памылак, арганізацыя ўзаеманавучання, уменне педагога валодаць класам, фарміраваць свядомае стаўленне, забяспечваць зацікаўленасць навучэнцаў).

5.Высновы і прапановы.

А). Адукацыйная вартасць урока.

Б). Выхаваўчая вартасць урока.

В). Станоўчыя бакі дзейнасці выкладчыка.

Г). Асноўныя недахопы ўрока і пэўныя практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленню педагагічнага майстэрства.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 392; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.009 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты