КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Методыка арганізацыі лабараторнага занятка па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.Вучэбна-даследчая дзейнасць –творчы працэс сумеснай дзейнасці двух суб’ектаў (настаўніка і вучня) па пошуку невядомага, у ходзе якога адбываецца трансляцыя паміж імі культурных каштоўнасцей, вынікам якой з’яўляецца фарміраванне светапогляду. Вучэбна-даследчая дзейнасць у вобласці культуралагічных дысцыплін – такая форма арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы, якая звязана з рашэннем вучнямі творчай, даследчай задачы з раней невядомым вынікам у розных сферах культуры; якая прадугледжвае наяўнасць асноўных этапаў, характэрных для навуковага даследавання, атрыманне аб’ектыўна ці суб’ектыўна новага выніка ці спосаба дзейнасці, што ўзбагачае сістэму ведаў вучняў; якая характарызуецца высокай ступенню самастойнасці. Эфектыўным метадам даследчай дзейнасці з’яўляецца гісторыка-параўнальны метад, накіраваны на супастаўленне з’яў, якія адбываюцца ў розных прасторава-часовых арэалах: адначасова ў розных частках свету, розных краінах і розных рэгіёнах ці ў адным і тым жа месцы ў розны час, на ўстанаўленне падабенства і адрозненняў. Н-д, параўнаўчы аналіз культур: еўрапейскіх (хрысціянскіх) і ўсходніх (мусульманскай, будыскай) дазваляе ўстанавіць шмат агульнага ў сакральных адносінах да свету, маральна-этычных каштоўнасцей, ладу жыцця, а таксама выявіць адрозненні. Фарміраванню ўменняў, неабходных для эфектыўнай даследчай дзейнасці вучняў садзейнічае правядзенне такіх форм, як лабараторныя заняткі. Лабараторны занятак – форма вучэбнага занятка, на якім арганізуецца самастойнае вывучэнне школьнікамі новага матэрыяла ці вырашэнне пастаўленай праблемы настаўнікам перад вучнямі пры дапамозе падручніка ці першакрыніцы. Мэты лабараторнага занятка з выкарыстаннем гісторыка-параўнальнага метада: · фарміраваць яркае цэласнае ўяўленне пра культурныя факты і мастацкія з’явы, іх інтэрпрэтацыю аўтарамі дакументаў, садзейнічаць рэканструкцыі асабістага эмацыянальна афарбаванага вобраза, вучыць фармуліраваць і аргументаваць асабістыя ацэначныя суджэнні; · развіваць і ўдасканальваць уменні аналізаваць матэрыял, раздзяляючы аб’ектыўныя гістарычныя факты і іх аўтарскую інтэрпрэтацыю; параўноўваць гістарычныя і культуралагічныя звесты, якія змяшчаюцца ў розных дакументах, падручніках; супастаўляць розныя тлумачэнні гістарычных і культурных фактаў; размяжоўваць працэс пазнання грамадскіх рэалій і працэс іх маральнай ацэнкі; фармуліраваць уласныя вынікі; аргуменціраваць свой пункт гледжання; разумець верагоднасць і матывы існавання іншых поглядаў і падыходаў да фактаў, якія вывучаюцца. Задачы: · адукацыйная: сістэматызацыя і пашырэнне, замацаванне і ўдасканаленне атрыманых ведаў; · развіваючая: развіццё даследчых уменняў вучняў, навыкаў даследчай дзейнасці; · выхаваўчая: фарміраванне цікаўнасці да айчыннай і сусветнай культуры, да мінулага сваёй краіны пры дапамозе яркіх прыкладаў, цікавага дадатковага і нагляднага матэрыяла; выхаванне пачуцця патрыятызма, грамадзянскасці, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, павагі да гістарычнай і культурнай спадчыны народаў свету.
|