Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Методыка арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.




Сучаснае жыццё ставіць чалавека ў надзвычайна зменлівыя ўмовы, патрабуе ад яго рашэння ўсё новых і новых задач. Эфектыўнае вырашэнне гэтых задач немагчыма без вызначанага вопыта дзейнасці па пошуку падыходаў да праблемы, праігрывання розных вырашэнняў сітуацыі, прагназіраванню вынікаў тых ці іншых дзеянняў, правядзенню аналізу вынікаў, пошукаў новых падыходаў. Адным са спосабаў дасягнення гэтых мэт можа з’яўляцца сістэматычная арганізацыя даследчай дзейнасці.

Вучэбнае даследаванне –дзейнасць, накіраваная на стварэнне якасна новых каштоўнасцей, важных для развіцця асобы, на аснове самастойнага набыцця вучнямі суб’ектыўна новых, неабходных для ніх ведаў.

Мэта даследчай дзейнасці – не толькі канчатковы вынік (веды), але і сам працэс, пад час якога развіваюцца даследчыя здольнасці вучняў за лік набыцця імі новых ведаў, уменняў і навыкаў, пашырэння далягляду, зменаў сваёй матывацыі і становішча ў маладзёжнай супольнасці.

Задачы вучэбна-даследчай дзейнасці:

· фарміраванне цікаўнасці да пазнаваўчай, творчай, эксперыментальна-даследчай дзейнасці;

· стварэнне ўмоў для сацыяльнага і прафесійнага самавызначэння школьнікаў;

· удасканаленне даследчых уменняў вучняў, засваенне алгарытму навуковага даследавання;

· развіццё творчых здольнасцей і асабістых якасцей вучняў;

· пашырэнне далягляду ў прадметных вобласцях;

· арыентацыя на далейшы працяг адукацыі ў вузе.

Асноўная функцыя вучэбна-даследчай дзейнасці: ініцыіраванне вучняў да пазнання свету, сябе, і сябе ў гэтым свеце.

Вучэбна-даследчая дзейнасць –творчы працэс сумеснай дзейнасці двух суб’ектаў (настаўніка і вучня) па пошуку невядомага, у ходзе якога адбываецца трансляцыя паміж імі культурных каштоўнасцей, вынікам якой з’яўляецца фарміраванне светапогляду.

Вучэбна-даследчая дзейнасць у вобласці культуралагічных дысцыплін – такая форма арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы, якая звязана з рашэннем вучнямі творчай, даследчай задачы з раней невядомым вынікам у розных сферах культуры; якая прадугледжвае наяўнасць асноўных этапаў, характэрных для навуковага даследавання, атрыманне аб’ектыўна ці суб’ектыўна новага выніка ці спосаба дзейнасці, што ўзбагачае сістэму ведаў вучняў; якая характарызуецца высокай ступенню самастойнасці.

Эфектыўным метадам даследчай дзейнасці з’яўляецца гісторыка-параўнальны метад, накіраваны на супастаўленне з’яў, якія адбываюцца ў розных прасторава-часовых арэалах: адначасова ў розных частках свету, розных краінах і розных рэгіёнах ці ў адным і тым жа месцы ў розны час, на ўстанаўленне падабенства і адрозненняў. Н-д, параўнаўчы аналіз культур: еўрапейскіх (хрысціянскіх) і ўсходніх (мусульманскай, будыскай) дазваляе ўстанавіць шмат агульнага ў сакральных адносінах да свету, маральна-этычных каштоўнасцей, ладу жыцця, а таксама выявіць адрозненні.

Фарміраванню ўменняў, неабходных для эфектыўнай даследчай дзейнасці вучняў садзейнічае правядзенне такіх форм, як лабараторныя заняткі.

Лабараторны занятак – форма вучэбнага занятка, на якім арганізуецца самастойнае вывучэнне школьнікамі новага матэрыяла ці вырашэнне пастаўленай праблемы настаўнікам перад вучнямі пры дапамозе падручніка ці першакрыніцы.

Мэты лабараторнага занятка з выкарыстаннем гісторыка-параўнальнага метада:

· фарміраваць яркае цэласнае ўяўленне пра культурныя факты і мастацкія з’явы, іх інтэрпрэтацыю аўтарамі дакументаў, садзейнічаць рэканструкцыі асабістага эмацыянальна афарбаванага вобраза, вучыць фармуліраваць і аргументаваць асабістыя ацэначныя суджэнні;

· развіваць і ўдасканальваць уменні аналізаваць матэрыял, раздзяляючы аб’ектыўныя гістарычныя факты і іх аўтарскую інтэрпрэтацыю; параўноўваць гістарычныя і культуралагічныя звесты, якія змяшчаюцца ў розных дакументах, падручніках; супастаўляць розныя тлумачэнні гістарычных і культурных фактаў; размяжоўваць працэс пазнання грамадскіх рэалій і працэс іх маральнай ацэнкі; фармуліраваць уласныя вынікі; аргуменціраваць свой пункт гледжання; разумець верагоднасць і матывы існавання іншых поглядаў і падыходаў да фактаў, якія вывучаюцца.

Задачы:

· адукацыйная: сістэматызацыя і пашырэнне, замацаванне і ўдасканаленне атрыманых ведаў;

· развіваючая: развіццё даследчых уменняў вучняў, навыкаў даследчай дзейнасці;

· выхаваўчая: фарміраванне цікаўнасці да айчыннай і сусветнай культуры, да мінулага сваёй краіны пры дапамозе яркіх прыкладаў, цікавага дадатковага і нагляднага матэрыяла; выхаванне пачуцця патрыятызма, грамадзянскасці, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, павагі да гістарычнай і культурнай спадчыны народаў свету.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 250; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты