КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Сродкі выразнасці ўрока мастацтва.У педагогіцы мастацтва існуе сістэма асобых метадычных сродкаў, якія забяспечваюць магчымасць уздзейнічаць на ўяўленні, эмоцыі і пачуцці вучняў, дапамагаюць арганізоўваць перажыванне вучняў на ўроке. Гэтыя метадычныя сродкі можна назваць сродкамі выразнасці ўрока мастацтва. 1) Метад мастацка-педагагічнай драматургіі, распрацаваны Ліяй Міхайлаўнай Прадцечанскай. Гэты метад аб’ядноўвае ў сабе законы развіцця дзеяння ў дынамічных відах мастацтва, перш за ўсё ў драматургіі, і законы пабудовы школьнага ўрока. Метад дапамагае кампазіцыйна пабудаваць урок мастацтва як адзінае мастацка-педагагічнае цэлае. Выдзяляюцца некалькі этапаў, якія вызначаюць адзіную лінію ўрока: нараджэнне (экспазіцыя, завязка, стварэнне праблемнай сітуацыі), развіццё (распрацоўка праблемы), вяршына (кульмінацыя), зпад (развязка). Аднак развязкай дзеянне ўрока не завяршаецца, паколькі ўрок павінен застацца ў думках вучняў, працягнуцца ў іх разважаннях і ўчынках – гэты важны этап урока называецца “паслядзеяннем”. Выкарыстанне дадзенага метада дае магчымасць аб’яднаць падзеі ўрока з перажываннямі вучняў, стварыць спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення зносін паміж трыма партнёрамі ўрока мастацтва, а таксама цэласнасць уражанняў вучняў ад мастацкай з’явы, якой прысвечаны ўрок: у свядомасці ствараецца і захоўваецца яе вобраз, які крануў пачуцці і эмоцыі і мае асабісты сэнс. 2) Творчыя заданні – могуць прысутнічаць на любым этапе ўрока. На ўроках мастацкай культуры заданні на “калі б” маюць мэту стварэння сітуацыі ўяўляемага пагружэння ў пэўныя прапанаваныя абставіны: жыцця аўтара ці героя твора, рэальнай сустрэчы з творам мастацтва ў музеі, тэатры, канцэртнай зале і г.д. Яны заклікаюць вучняў да працы ўяўлення, веры ў прапанаваныя абставіны, што садзейнічае развіццю эмацыянальнай і пачуццёвай сферы. Важнае значэнне мастацкага суперажывання заключаецца ў здольнасці выконваць ролю аўтара, героя твора, перажываць іх пачуцці. 3) Прыёмы арганізацыі “выказвання” мастацтва. Зносіны на ўроку патрабуюць абавязковага ўдзелу кожнага ў сумесным дыялоге, што выяўляецца ў выказваннях кожнага. “Выказваннем” настаўніка з’яўляецца пабудова ўрока і яго тэкст. Настаўнік павінен быць здольным да натхнённага апавядання, вобразнага выказвання, павінен умець выкарыстоўваць ў сваёй мове выяўленча-выразныя сродкі мастацтва слова, валодаць асновамі акцёрскага майстэрства, якія прызваныя надаць яго мове інтанацыйную выразнасць, а яго паводзінам – артыстызм. Пры арганізацыі ўспрымання вучнямі твораў мастацтва настаўнік дае слова мастацтву.
|