Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Творчы шлях В.Казько.Трагедыя Колькі Лецечкі с аповесці “Суд у Слабадзе”.




Казько Віктар Апанасавіч (н. 23.4.1940, г. Калінкавічы Гомельскай вобл), празаік. Член СП Беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсэмола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі 'імя Я.Коласа (1982, за аповесць «Суд у слабадзе»). Піша на беларускай і рускай мовах.

3 сям'і рабочага. У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Выхоўваўся В.Казько ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. В.Казько адзін з вядучых беларускіх празаікаў сярэдняга пакалення. Друкавацца пачаў у газеце «Красная Шормя» (апавяданне «Халімон», нарысы, карэспандэнцыі не выяўлены). У беларускім друку выступае з 1971. Творчасць В.Казыср мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Ён адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці («Суд у Слабадзе»). Значную ўваіу В.Казько ўдзяляе экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Гібель прыроды, варварскія адносіны да яе знішчаюць нешта чалавечае ў самім чалавеку («Цвіце на Палессі груша», «Неруш»).

Вопыт ваеннага дзяцінства, які пачаў рэалізоўвацца ў першых творах В. Казько, у найбольш дасканалай форме ўвасобіўся ў яго этапным творы — першай беларускамоўнай аповесці «Суд у Слабадзе» (1978). У Лецечкі, цэнтральнага персанажа аповесці, лёс шмат у чым адрозны ад аўтарскага; ён, па сведчанні самога В. Казько, спалучыў у сабе рысы некалькіх сяброў па дзетдому. Аўтар надзяліў персанажа рысамі «ўнутранага» біяграфізму: «комплексам віны», гранічнай шчырасцю, маральнай чуйнасцю, болевым успрыняццем быцця. Ён, дзетдомавец з мястэчка Слабада (якое вельмі нагадвае Калінкавічы), не раз будзе задаваць сабе пытанні, у якіх, поруч з наіўна-дзіцячым «чаму»? — дарослыя трывога і клопат: «Адкуль ён такі — як ёсць, і яшчэ — навошта, дзеля чаго? Парадзіла яго на свет маці. А што гэта такое — маці? Цішыня, пустэча была яму за гэтым словам, якісьці туман: бацька, матка... 3 чаго гэта толькі ён сам?»

Пытанні гэтыя зусім не рытарычныя, бо Лецечка напраўду не памятае ані свайго ранняга дзяцінства, ані абставін, якія непазнавальным чынам змянілі яго лёс. Перадумова да вырашэння гэтых пытанняў — успышка памяці, памяць-выбух, успамін пра страшныя дні, праведзеныя ў «кіндэрхайме». Сапраўды, існавалі на акупаваных немцамі землях «дзіцячыя дамы», дзе ў маленькіх вязняў забіралі кроў для фашысцкіх вайскоўцаў. Азарэнне памяці Лецечкі — былога донара з «кіндэрхайма» — абумовіла кампазіцыйны цэнтр аповесці, яе кульмінацыю, сэнсавае ды эмацыйнае ядро маральнага пошуку.

Перад вачыма Колькі Лецечкі паўстаюць вобразы, пазначаныя выразнымі прыкметамі адчужэння. Фарбы неба, барва сонечнага захаду, бель аблокаў у варунках гэтай адчужанасці падвяргаюцца злавеснай трансфармацыі: «Свет пафарбаваны ў два колеры: сіні і чырвоны. Ёсць яшчэ трэці ў ім колер, колер туману, бела-малочны. Але гэта не колер жыцця, гэта правал, гэта бездань, у якую ён (Лецечка — П. В.) трапіў і якая паглынула яго, пачала жэрці яго з той хвіліны, як ён стукнуўся аб кузаў машыны. Дзень патух, забяліўся малаком, зацерусіўся імжой, яго зжэр гэты малочны колер. Малочная шэрань туману паплыла, агарнула яго, зжэрла яго рукі, ногі, цела».

Эфект адчужэння ўзмацняецца праз асаблівасці дзіцячага ўспрыняцця (часткі «падвойнага бачання»), якая адштурхоўвае, выводзіць па-за межы звыклага погляду, міфалагізуе ваенныя рэаліі.

Чалавек у чорным, з косткамі і чэрапам на кукардзе пілоткі вырывае з рук маці немаўлятка — як быццам садоўнік зрывае з дрэва плод. Чалавек у белым трымае ў руках шпрыц лекар-нелюдзь, які па кроплях адбірае дзіцячае жыццё. Нарэшце, апісваецца вусцішнае падарожжа хлопчыка па шляху, усланаму чалавечымі целамі. Канцэнтрацыя жахаў у апошнім эпізодзе настолькі высокая, што давала нагоду крытыкам папракнуць аўтара ў перабольшванні, у антыэстэтызме. Між тым гэты эпізод, паводле сведчання аўтара, меў дакументальную аснову. На падставе дакументальных звестак апісваецца і судовы працэс над ваеннымі злачынцамі, які складае скразное дзеянне аповесці. Гэтак, ужо ў адкрытай сюжэтнай форме разгортваецца матыў маральнага суда, што не замінае канцэптуальнаму пашырэнню гэтага матыву, яго універсалізму і метафарычнасці.

Лецечка прыходзіць на суд разам з вартаўніком Захарыем — чалавекам, у якога вайна адабрала сям'ю, дзяцей, які прагне крывавай помсты над карнікамі. Камень, які Захарыя прыносіць пад крысом адзення, — сімвал такога пакарання.

У адрозненне ад Захарыі Лецечку гэты суд прыцягвае не магчымасцю адплаты. Ён прыходзіць сюды як жывы сведка жахлівых падзей, як чалавек, які ў адказ на хлуслівае «не было» выгукне на ўсю залу: «Было!»

Змрочныя афекты, з якіх складаецца памяць пра вайну, праходзяць у гэтай сцэне праз катарсіс — ачышчэнне праўдай, непадробнай і бязлітаснай. Разам з тым пакаранне карнікаў — не той прысуд, якога дамагаецца Лецечка. Ён можа задаволіць Заха-рыю, але ў Лецечкі смяротны прысуд над карнікамі не выклікае ўнутранае палёгкі. Яму ўвогуле не ўласціва жадаць смерці каму-небудзь.

Біблейскія рэмінісцэнцыі, якімі насычаны твор (матыў суда, выкуплення, прароцгвы, характары-архетыпы), дапаўняюцца дзвюма пазіцыямі, што вынікаюць з этычнай праблематыкі аповесці, старазапаветнай і евангельскай. Першую адстойвае Захарыя, гэта пазіцыя адэкватнага пакарання («вока за вока, зуб за зуб»), як не раз сцвярджаюць жорсткія маральныя нормы «Старога Запавету». Другая пазіцыя — Лецечкі — адпавядае хрысціянскай сістэме каштоўнасцей, згодна з якімі неабходна не суровае пакаранне, але выкупленне віны.

Тая рэшта чалавечага ліха, якая не выкупляецца смяротным пакараннем злачынцаў, кладзецца нязносным цяжарам на плечы жывых людзей. Цяжар гэтай віны напоўніцу адчувае сам Лецечка, хаця яго менш за ўсіх можна абвінаваціць у тых жахах, якія яму давялося перажыць. Герой мусіць пераадольваць у сабе прагу помсты, азлаблення, крыўды на ўвесь свет. Ён не можа стаць такім, як Захарыя, што помсціць не толькі злачынцам, але і сваёй сястры Зосі, якую вінаваціць у тым, што чалавек, з якім яна звязала свой лёс, аказаўся забойцам. Крыж пакут і памяці, які мусіў узяць на сябе герой-падлетак, аказаўся для яго невыносным.Яму сталася не пад сілу жыць у свеце, куды раптам уварвалася вайна, разбурыўшы ў ім гармонію і раўнавагу. Перад смерцю Лецечка дорыць сябрам-дзетдомаўцам свае «скарбы», мірыць Захарыю з сястрой, апошнім намаганнем волі перамагае ў сабе крыўду і нянавісць. Але на тое, каб жыць у вечным змаганні далей, яму бракуе чалавечых сіл. Персанажы Казько з цяжкасцю адаптуюцца да пасляваеннай рэчаіснасці; герою апошняй аповесці, Лецечку, такая адаптацыя становіцца не пад сілў. Яму мроіцца інакшы свет — ідылічны, дзе чалавек напоўніцу адчувае сваю знітаванасць з прыродай, які кампенсаваў бы непапраўныя маральныя страты, нанесеныя дзіцячай душы.

Калі сплывае, пераадольваецца хваля нянавісці да карнікаў, якіх Лецечка пабачыў на працэсе, ён у нейкім паўсне, мроі ўявіў сябе раптам рыбінай, што плавае ў цёплай рэчцы, быццам у сырадоі, і возіць на спіне месяц.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 892; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты