Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Лёс палескай зямлі ў раманах і аповесцях В.Казько “Неруш”, “Хроніка дзетдомаўскага саду”, “Выратуй і памілуй нас,чорны бусел”, “Бунт незапатрабаванага праху”.




Этычныя высновы аповесці «Цвіце на Палессі груша» месцамі падаюцца спрошчана, даведзенымі больш дыдактычным і разумовым, чымсьці эстэтычным шляхам. І ўсё ж гэты твор важны ў разуменні канцэпцыі пракаветнага і зруйнаванага Эдэму, якая высноўваецца ў «экалагічнай» прозе В. Казько і якая ў востра канфліктнай, экспрэсіўнай форме развіваецца ў першым яго рамане «Неруш» (1981).

Паводле жанравай і тэматычнай канвы «Неруш» становіцца ў кантэкст твораў сямідзесятых — васьмідзесятых гадоў, у якіх настойліва, часам у надзвычай эмацыянальнай форме даводзілася канфліктнасць узаемадачыненняў прыроды і чалавека ў эпоху НТР, недасканаласць этычных адносін у соцыуме, дэфіцыт духоўнасці на фоне дасягненняў навукі. Гэтая тэма дамінавала ў творах Чынгіза Айтматава («Белы параход»), Віктара Астаф'ева («Цар-рыба»), Валянціна Распуціна («Развітанне з Мацёрай»), ІонаДруцэ («Святая святых»), Віктара Карамазава («Пушча»).

В. Казько паспрабаваў вырашыць няпростую мастакоўскую задачу: пераасэнсаваць праявы і наступствы меліярацыі ў філасофскім плане, перавесці «вытворчыя» эпізоды ў жанравы дыяпазон прыпавесці. Умяшанне тэхнакратаў у спрадвечнае быццё Палесся мусіць успрымацца як аналаг першароднага граху, як. замах на Эдэм, парушэнне маральнай забароны («нерушы»). Каб забяспечыць гэты пераход, пісьменнік скарыстаў некаторыя біблейскія архетыпы: паводка, спакуса, пакаранне чалавека стыхійнымі бедствамі. Разам з тым некаторыя апісанні ў раздзелах «Выбар», «У зоне знішчэння» выглядаюць чыста тэхналагічнымі, перагружанымі спецыяльнай тэрміналогіяй, перыферыйнымі ў дачыненні да задумы твора.

Нязгода, прынцыповае разыходжанне паміж двума галоўнымі персанажамі рамана — старшынёй княжборскага калгаса Мацвеем Роўдам і міністэрскім функцыянерам Шахраем — праяўляюцца не як звыклы вытворчы канфлікт (як магло падацца з асобных эпізодаў твора), а як дзве адрозныя і канфліктныя формы экзістэнцыі, адрозныя спосабы духоўнага і маральнага існавання.

Шахрай — чалавек, які цалкам адмовіўся ад той маральнай нормы, што абумоўлівае сувязь чалавека з зямлёй, прыродай; ён, былы паляшук, адчувае агіду да таго, чым уяўляецца жывое і адметнае Палессе. «Гэта можна толькі ненавідзець», — грэбліва кажа Шахрай, калі за акном машыны разгортваецца адмысловы краявід яшчэ не кранутага меліярацыяй балота. Меліярацыю Шахрай апраўдвае неабходнасцю «карміць людзей», апраўдвае разбурэнне натуральнага біятопу вялікім «хлебам». Але ў вуснах чалавека, які страціў пачуццё крэўнасці, знітаванасці з зямлёй — калыскаю ўсяго жывога, — гэтыя словы гучаць як танная дэмагогія. Інстынктыўнае, амаль жывёльнае пачуццё крэўнасці з'яўляецца ў Шахрая адно тады, калі штось пагражае яго ўласнай асобе. Гэтак, чалавек, па чыйму цыркуляру быў вынішчаны вялізны абсяг Палесся, панічна баіцца закрануць лязом брытвы радзімку на ўласным твары. Загана Шахрая — не недахоп так званага «экалагічнага мыслення», яна палягае ў груба прагматычным, не суадносным з маральнасцю і духоўнасцю стаўленні да жыцця. І прыходзіць у супярэчнасць з маральным імператывам, афарыстычна абвешчаным у Евангеллі: «Не хлебам адзіным жыць будзе чалавек». Раман «Неруш», такім чынам, мае ў сабе элементы новага све-таадчування — трывогі за будучыню, прадчування катастроф. Эмацыйны «выбух» папярэдніх рэчаў В. Казько звязаны збольшага з мінулым; гэта творы-рэквіемы. У «Нерушы» горшае прадбачыцца ў будучыні. У асобных, надзвычай драматычных эпізодах твора праглядаюцца апакаліптычныя матывы, што дае падставу сцвярджаць пра новую з'яву ў беларускай раманістыцы — набліжэнне да жанру рамана-антыутопіі, надзеленага футуралагічнай, папераджальнай і прагнастычнай функцыямі.

«Хроніка дзетдомаўскага сада» (1986). раманны час, сканцэнтраваны вакол падзей XX ст. (рэвалюцыя і грамадзянская вайна, час калектывізацыі і рэпрэсій, другая сусветная вайна, пасляваенная разруха і нішчымніца, нарэшце, васьмідзесятыя гады), але рэтраспектыўны план твора сягае ў больш аддаленую мінуўшчыну, не толькі гістарычную, але і легендарную, міфалагічную. Пашыраны ў рамане прыём, ужываны і ў «Нерушы», — атаясамліванне сябе з прыродай, зліццё з ёю, сінкрэтызм светаадчування. Герой-апавядальнік, прыкладам, не раз уяўляе сябе ўсім, што ёсць у прыродзе, — «спакоем і цішынёю, сонцам і небам, краснапёркаю, рыбінаю, страказой, што празрыста планіравала над вадой».

I, наадварот, жывым істотам — звярам, птушкам, рыбам — надаюцца ўласцівасці чалавечага розуму. Так, у рамане «Хроніка дзетдомаўскага сада» з'яўляецца зубр Сноўдала, надзелены не толькі розумам філосафа, але і містычнай здольнасцю вандраваць праз час. Падуладны свайму інстынкту, адной яму вядомай мэце, Сноўдала прабягае лес, балоты, горад, чорны тунэль, апраметную. Праходзіць нязнанымі калідорамі часу, апынаецца ў розных эпохах. Поруч з зубрам паў-стае вобраз паляўнічага — Барталамеўса Шпаковіча, вядомага тым, што на пачатку стагоддзя забіў апошняга зубра ў Белавежы. Зубры зноў з'явіліся ў пушчы, але неўміручым стаўся і Шпаковіч, чыя прывідная постаць пераследуе Сноўдалу на яго шляху. Шпаковіч гатовы страляць яшчэ і яшчэ — і напрыканцы твора гэты стрэл прагучаў. Так мадэлюецца архетып адвечнага палявання, паводле якога свет выглядае палярызаваным: у адвечным процістаянні знаходзяцца ў ім забойцы і ахвяры, разбуральнікі і стваральнікі. Паўстае дылема, вядомая з «Эклезіяста»: будаваць або руйнаваць, раскідваць або збіраць камяні.

Аповесць «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» час дзеяння твора — пасля Чарнобыля, апо-весць не выглядае спробай маштабнага мастакоўскага спасціжэння агульнабеларускай трагедыі. Мікракатастрофа, якую апісвае В. Казько, — высячэнне ляснога масіву ў «зоне», — лакадьная па маштабе, не ідзе ні ў якое параўнанне ні з чарнобыльскай бядой, ні з сацыяльнымі катаклізмамі, якімі перапоўнена гістарычнае быццё нашага народа на працягу стагоддзя. Але аўтар надае гэтай падзеі трагічныя харакгарыстыкі Апакаліпсіса. Знішчэнне лесу сталася апошняй кропляй, якая ўзбурыла бясконца цярплівых і цягавітых палешукоў. Але ні іх бунт, ні спроба самога аўтара падсумаваць горкі плён гістарычных памылак і расчараванняў у гэтым творы няздатныя вывесці да нейкай канцэптуальнай яснасці са стану бязладдзя, сумбуру і хаосу. Пякучая плазма постчарнобыльскіх рэалій разам з рэшткамі, аскдепкамі ранейшых раскіданых сацыяльных міфалагем ствараюць гэты сумбур, які сам аўтар падкрэслівае ў публіцыстычных адступленнях. Аповесць эмацыйна «перагрэтая», перагружаная метафорыкай, публіцыстычнай і фантасмагарычнай фактурай. Але яе бясспрэчную каштоўнасць выяўляюць некалькі паляшуцкіх тыпажоў, якія нясуць у сваіх характарыстыках не толькі рэгіянальныя, але і многія сучасныя, глабальныя постчарнобыльскія рысы. Біблейскія інтанацыі твора стасуюцца з яго апакаліптычнымі матывамі. Паўтараецца скразны матыў шэрага твораў В. Казько — зруйнаванне Эдэму. На гэты раз тэма агульналюдскага граху раскрываецца ў прыпавесці пра чорнага бусла, якую распавядае сваёй унучцы стогадовая бабуля. Лёс бусла, які ў часы раю зямнога навучыўся лятаць, адарваўся ад матухны-зямлі і не сягнуў да неба, атаясамліваецца з трагічным і, магчыма, памылковым выбарам, які зрабіла чалавецтва, стварыўшы тэхнакратычную цывілізацыю.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 374; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты