Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Суч.бел.паэзія




— з'ява поліфанічная і шматгранная. У сваім развіцці яна дасяг.значн.эстэт.вышыняў. Творчасць суч.паэтаў дае нам адказы на сутнасныя пытанні быцця, раскрывае хвалюючыя думкі, складаныя перажыванні чал.ў сён.свеце болю, трывог і надзей. Праблемна-тэматычны дыяпазон сучаснай паэзіі надзвычай шырокі, бо яна — крыніца няспыннага маст-га светапазнання. На працягу ап.10-годз.бел.паэзія прайшла складаную дух.і эстэт.эвалюцыю. Аднак суч.бел.паэзія зазнала ў сваім развіцці і адмоўныя маст-кія тэндэнцыі ды пралікі. Ідэалагічны дурман нядаўняй паліт.сістэмы спарадзіў мноства казённай рыторыкі, пустазвонных заклікаў, голай публіцыстыкі і рыфмавання. Паслужлівая, кан'юнктурная ліра ўсхваляла партыю, Леніна, сацыялізм, заўзята выкрывала капіталізм і ворагаў камунізму. Вершы і паэмы ідэйна-паліт.тэматыкі ўзводзіліся ў ранг узорных, высокамаст., хоць на самай справе ў гэтых творах дэклараваліся агульнавяд.лозунгі і абстрактныя ідэі, пераважала, як правіла, маст.кволасць, аднатыпнасць і легкаважкасць думкі. Паэт.ніва суч.літ-ры багатая на самабытныя творчыя індыв-сці: тв-сць М. Танка, П. Панчанкі, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча, У. Караткевіча, А. Грачанікава, А. Разанава, П. Макаля, В. Зуёнка, Я. Сіпакова, Я. Янішчыц, Г. Бураўкіна і інш.майстроў слова сведчыць пра высокі маст.ўзровень суч.нац.паэзіі, яе глыб.дух.і інтэлек.змястоўнасць, стылёва-выяўленчую разнапланавасць.Вельмі актыўна развів.суч.лірыка. Для яе хар-рна разнаст.кірункаў светапазнання, багацце сродкаў выразнасці, універсальнасць тэмат.зместу і інш.Адметнае ў суч.паэзіі рэчышча філасоф.лірыкі:зб.М. Танка «За маім сталом», «Збор калосся», «Мой каўчэг», А. Пысіна «Да людзей ідучы», «Ёсць на свеце мой алень», М. Стральцова «Цень ад вясла», «Мой свеце ясны», П. Макаля «Дотык да зямлі», «Асенняя пошта лістоты», «Азбука любві», «Твар і душа», А. Разанава «Каардынаты быцця», «Шлях — 360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў райскай даліне», Л. Дранько-Майсюка «Вандроўнік»| «Над пляцам», «Тут» -напоўнены глыб.роздумам пра вечныя праблемы (жыццё і смерць, дабро і зло, прызначэнне чал.на зямлі, чал.і прырода і інш.), у іх паэт.думка скіравана да самапазнання, самапаглыблення. Суч.філасоф.паэзія выяўляе «каардынаты быцця» ў часе і прасторы, у сён.свеце кантрастаў і суп-сцяў, яна шукае Боскае ў чал.і на зямлі: тв-сць А. Куляшова, С. Дзяргая, А. Наўроцкага, А. Разанава(пашырыў яе жанравыя межы (версэты, пункціры, квантэмы і інш.), істотна ўзняў інтэлект.і асацыятыўны ўзровень паэт.думкі).

Суч.паэзія ўспрымае склад.адносіны чал.з прыродай як праблему нац.і агульначал.значнасці. Лірычныя пачуцці паэтаў раскрываюць нам боль і адказнасць за навак.свет: кветку, дрэва, птушку, раку, неба.Узрастае грамадзянскае гучанне пейзажна-экалаг.паэзіі, яе пафас скіраваны супраць бяздумнага разбурэння прыроды, адвечных сувязяў са светам: зб.П. Пан- чанкі «Крык сойкі», «Лясныя воблакі», «I вера, і вернасць, і вечнасць".Ад узаемаадносінаў чал., грамадства з прыродай залеж.наша будучыня. 3 вял.пакутным болем гаворыць суч.паэзія пра чарнобыльскую яву. Чарнобыль зрабіўся адным з гал.вобразаў паэт.светаадлюстравання(Р. Барадулін).Важнае месца ў суч.бел.паэзіі належ. грамадзянска-публіц.і патрыят.лірыцы: тв-сць П. Панчанкі, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, С. Гаўрусёва, А. Лойкі і інш. Запаветныя думкі сваёй нацыі і народа выказ.ў кнігах Н. Гілевіча «Жыта, сосны і валуны», «Незалежнасьць», «На высокім алтары», Д. Бічэль- Загнетавай «А на Палессі», паэтаў маладзейшага пакалення А. Сыса «Пан Лес», В. Шніпа «Шляхам ветру», «На рэштках Храма» і інш. Д. Бічэль-Загнетава, як і многія сён.творцы, дэманструе актыўнае эмац.самавыяўленне, імкнецца да сац.і псіх.-напружанай завостранасці слова(верш «Малітва часу»). У лепш.творах паэтэсы адраджэнскага кшталту радок асвечаны адкрытым лір.хваляваннем: мы добра адчуваем яе нац.-патрыят.настроі, палкую збуджальную энергію верша, душэўнае тамленне, успрыманне грамадска-значнага як свайго асабістага. Паэтэса раскрывае перад намі шлях да самаахвярнага патрыятызму, працы і змагання дзеля будучыні. Яна востра адчувае неабходнасць будзіцельскага, грамадзянскага гарэння паэзіі, таму звяртаецца да страсных, прачулых інтанацый, скірав.да людской свядомасці. У самыя адказныя і склад.часы паэзія не можа не апеляваць да душы народнай.Асобную трагедыйную старонку займае сёння так званая «лагерная» паэзія. Памяць паэтаў С. Грахоўскага, А. Звонака, В. Супруна, С. Новіка-Пеюна, П. Пруднікава і інш.вязняў сталінскіх Гулагаў вяртае нас да горкай, сумнай праўды пра мінулае, у іхняй душы жывуць развярэджана-балючыя пачуцці незаслужана пакараных і пакрыўджаных людзей(зб.паэзіі А. Звонака «Светлацені»- матывы перажытага пекла, матывы спавядальніцкага болю і гаркоты.Памяць пра крывавы генацыд, як усхвалявана даводзіць А. Звонак, патрэбна не толькі ахвярам таго часу, але і для маральнай праўды і ачышчэння грамадства, для таго, каб падобнае не паўтарылася ў будучым(«Літургія»).Інтымная лірыка:вершы У. Караткевіча, Р. Барадуліна, Я. Сіпакова, Г. Бураўкіна, У. Някляева, Л. Дранько-Майсюка, Л. Галубовіча і інш.паэтаў кранаюць глыбінёй вобразаў, шчырасцю і перажытасцю пачуццяў. Пра душ.інтымнае жыццё надзвычай прачула і спавядальна гаворыць паэзія кахання бел.паэтэс. У жанры люб.лірыкі ўражліва, кранальна гучыць слова Я. Янішчыц (зб.«Пара любові і жалю», «Каліна зімы»), Д. Бічэль-Загнетавай (кнігі «Ты — гэта ты», «Браткі», «Дзе ходзяць басанож»), Р. Баравіковай (зб.«Такое кароткае лета», «Каханне», «Люстэрка для самотнай»), Т. Бондар, В. Коўтун, В. Вярбы, Г. Каржа- неўскай, Н. Тулупавай, В. Аксак, 3. Дудзюк і інш. Бел.сатыр.паэзія: ананімная паэма «Сказ пра Лысую гару».Аўтар паэмы, які выступае пад псеўд.Вядзьмак Лысагорскі, здолеў не проста расказаць выдуманую смешную гісторыю з жыцця пісьменнікаў, але і намаляваў трапнымі сатыр.фарбамі норавы жыцця нашага нядаўняга грамадства.Свой уклад у развіццё сатыр.паэзіі ўнеслі байкапісцы Э. Валасевіч, У. Корбан, М. Скрыпка, паэты-сатырыкі Н. Гілевіч, Р. Барадуліп, М. Чарняўскі і інш.У бел.літ-ры 70 —90-хгг. прыкметна развів.і працягв.развів.паэт.эпас.Суч.бел.паэма — жанр сінтэтычны, яна разнаст.сваімі формамі і жанравымі адгалінаваннямі: лірыка-эпічная, драматычная, лірыка-публіцыст., філасофская: А. Куляшоў («Варшаўскі шлях», «Хамуціус»), В. Зуёнак («Сяліба», «Маўчанне травы», «Падарожжа вакол двара»), Н. Гілевіч («Родныя дзеці»), М. Арочка («Курганне», «Крэва», «Судны дзень Скарыны»), А. Лойка («У шэсць гадзін вечара пасля вайны», «Заўтра — вяселле»), Ю. Голуб («Знакі»), А. Разанаў («Паэма калодзежа», «Паэма сланечніка», «Паэма выніку», «Паэма чырвоных вяровак» і інш.), С. Сокалаў-Воюш («Пац»), Г. Пашкоў, Я. Янішчыц, А. Вярцінскі і інш. 3 арыг.паэмамі ў прозе выступіў Я. Сіпакоў («Хата», «Ахвярны двор», «Одзіум»). Лера-паэма —«Самота паломніцтва» Р. Барадуліна. Сталі падзеяй у літ.жыцці паэмы пра чарнобыльскую трагедыю У. Някляева «Зона» і С. Законнікава «Чорная быль». У 90-я філасофскія асновы паэт.эпасу прыкметна заглыбілі А. Разанаў («Гліна», «Усяслаў Чарадзей»), У. Някляеў («Прошча», «Саракавіны», «Індьія»). Адметнасцю сён.паэт.эпасу бачыцца зварот да гістар.тэматыкі: паэмы М. Арочкі «Судны дзень Скарыны» і Р. Барадуліна «Самота паломніцтва», у якіх асэнсоўваецца дух.свет Ф.Скарыны — асветніка і гуманіста, а таксама творы Р. Баравіковай «Барбара Радзівіл», У. Дзюбы «Доктар Русель» і інш. Суч.эпічная паэзія шырока, змястоўна выяўляе жыццёвыя варункі, перыпетыі чал.лёсу на шляхах суч.і гістар.быцця, яна ўсё больш робіцца жанрава разнаст., па-філасофску праніклівай і аналітычнай.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 250; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты