Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Драматургія




Старое пакаленне: М.Матукоўскі(1929-2007), Алесь Петрашкевіч(1930), А.Дзялендзік(1934), Леў Караічаў. Маладое пакаленне(пасляваен.):А.Дудараў, А.Папова(на руск.мове), Г.Марчук, У.Бутрамееў, М.Арахоўскі, С.Кавалёў, А.Курэйчак. Звярталіся і пісьм-кі, што зарэкамендавалі сябе ў інш.родах літ-ры. У 80-90гг.шмат п'ес у Чыгрынава(спачатку інсцэніроўка апав.,потым арыгінальныя драмат.творы: зб."Звон не малітва"). Ю.Станкевіч – зб.п'ес "Армагедон-1985"; каля 10 п'ес у Шамякіна і ў Н.Гілевіча. Выступілі з п'есамі: Р.Баравікова, Л.Рублеўская, В.Іпатава, А.Асташонак, А.Федарэнка, У.Ягоўдзік, П.Васючэнка, Адамчык. З сяр.80-х нов.твораў нямала, але толькі адзінкам удалося трапіць на сцэну. 1940-80г.- тэма ВАВ не займала такога месца, якое ў яе было ў прозе. У апошн.10-годзі(сяр.80-х і да н.ч.)да гэтай тэмы звярт.не часта(Дудараў "Радавыя", А.Кудраўцаў 84г. "Іван і Мадонна"). Да падзей вайны рэтраспектыўна звярт.многія драмат-гі. Падзеі згадваюцца ў лёсах герояў(Дудараў "Вечар", А.Петрашкевіч "Дагарыць свечачка"). 80-90-я г. – з'яв.п'есы,дзе ажылі падзеі нядаўняй гісторыі(што замоўчвалася ці мала даследавалася). Чыгрынаў 89г."Ігракі"(дыпламат.змаганне паміж урадамі СССР і Германіі перад ВАВ, амаль усе героі – рэальныя гіст.асобы, што выклік.цяжкасці ў іх абмалёўцы, асэнсоўвае падзеі даваен.пары, калі чал-к, увогуле ўвесь тагач.народ сталі заложнікамі сталінізму, палітыкі непрымірымасці і нянавісці), У.Бутрамееў "Страсці па Аўдзею"("Крык на Хутары": падзеі калектывізацыі; вылучаецца твор новым падыходам да вядомых падзей і цікав.маст.хар-рам). Гэты твор звязв.з мадэрнісцкім прачытаннем суч.пісьм-мі гісторыі. А.Дудараў – новы падыход да гіст. Ён змяняе істотна гіст.падзеі,даты і вобразы.Сяргей Кавалёў(1963, Магілёў) – выст.як даследчык(стар.перыяд), крытык,паэт,драматург; 85г.-філфак БДУ, аспірантура, выкладаў у БДУ; к.80-х – п'есы для дзяцей("Драўляны рыцар"89г.).П'есы: "Звар'яцелы Альберт", "Трыстан ды Ізольда","Люстэрка Брандоі","Францужанка або Навука кахання","Тарас на Парнасе","Стомлены д'ябл". Аўтар тлумачыць, што п'есы, загалоўкі якіх нагадв.інш.творы,нарадз.як імкненне перакласці творы мінулых эпох на мову суч.драмат-гіі,актуалізаваць літ-рную спадчыну,арыгінальна інтэрпрэтаваць яе. Лаўшук адносіць іх да рэмейкаў – і не жанр,і не тып творчасці, а тэхналогія адаптацыі, пераробак,прыстасаванне. "Стомлены д'ябл"(аўтар вызначае жанр як фантасмагорыя ў 2-х дзеях з жыцця і літ-ры беларусаў): герой хоча вешацца(Яська), д'ябл не можа вынайсці зла,якога б не прыдумалі людзі. Хоча ў рай. Яська выпрабоўваецца па-розн.:1)адпр.у рай – скацерць –самабранка і закрытая міска ім нельга адчыніць – жонка адчыняе яе;2)праседзець на лаўцы цэлы дзень(суседзі бяруць грошы піць,суседка заляцаецца) – устае;3)маўчаць(незнаёмы дае кніжку, вяскоўцы дапытв.хто/што даў,яго б'юць) – ён гаворыць. Заклад – на зямлю вернецца Рай. Карчмар падгаворвае Яську забіць д'ябла;ён яго забівае і трапляе чорт у рай(як нявінна забіты).

Аднак працэс развіцця драмат.слова і тэатра замарудз., пачаў у 80-я гг. дасяг.крытычнай сітуацыі: бел.п'еса выцяснялася на тэатр.задворкі, перавага аддавалася рускамоўнай драматургіі, спыніўся прыход маладых талентаў, адсутн.магчымасць аперат.друкав.твораў і да т. п. Прычынаю запав.руху драматургіі, збедненасці яе на новыя таленты ў 80-я гг. у знач.ступені стала тагач.грам.сітуацыя, якая вызнач.мэтаскіраванай палітыкай дэнацыяналізацыі, а таксама няўхільна вяла да затухання канфліктнасці ў рэальным жыцці і літ-ры, да занядбання сатыр.дзейснасці слова.3 2 пал.80-х на ніве бел. драм-гіі і тэатра азначылася прыкм.ажыўленнеСён.дзень— час перамен і абнаўлення. Пачынае шырэй адрадж.бел.тэатр, папаўняецца яго арыг.рэпертуар. Бел.драма 90-х паўстае у зусім інш.абліччы. У бел.драматургіі з'яв.рэчы эксперымент., мадэрнісцкага хар-ру. П'есу М. Арахоўскага «Ку-ку» сучасная крытыка залічвае «да абсурдысцкай плыні ў драматургіі, вызначае яе як псіхадраму, у якой дзейсным з'яўл.толькі плынь свядомасці і падсвядомасць. Сутнасць абсурдысцкай п'есы — у цесным псіхалаг.перапляценні рэальнага і выдуманага, несумяшч-ці здаровага сэнсу і таго, што дзеецца на нашых вачах. У драме абсурду пануюць метамарфозы і парадаксальнасць, гульня думкі, тут важнае значэнне маюць падтэкст, сімвалічнасць вобразаў і дзеяння.У драм-гіі канца 80-х і 90-х гг. назіраецца прыкметны ўздым гістар.драмы.Аднак, калі раней у драм-гіі дамінав.героіка-рэвалюц.тэматыка, то ў нашы дні мастацка-выяўл.абсягі пашыр-ца:А. Петрашкевіча «Прарок для Айчыны», I. Чыгрынава «Звон — не малітва», «Следчая справа Вашчылы», «Прымак», «Осцей — Альгердаў унук», Р. Баравіковай «Барбара Радзівіл», В. Адамчыка «Раіна Грамычына», А. Дударава «Купала», У. Рудава «Брат мой, Сымон», Л. Рублеўскай «Пасля цэзара» і інш.У суч.п'есе ёсць пэўн.набыткі ў жанры драмы:драмы М. Матукоўскага «Бездань» (1992), А. Дударава «Адцуранне» (1994), В. Ткачова «Блакада ў Кругліцы» (1994).Праблемы дух-сці, маральнасці суч.быцця знах.ў цэнтры драм.твораў А. Петрашкевіча, I. Шамякіна, А. Дударава.Тэмы: пра вёску, зломную сталінскую эпоху, вайну, жыццё моладзі. Усе іх аб'ядн.тэма чал.лёсу, праблема чал. Праўда суч.драматургіі нярэдка бракуе псіхалаг., інтэлект.твораў.Жанр камедыі:у камедыях М. Матукоўскага «Мудрамер» (1987), У. Сауліча «Сабака з залатым зубам» (1994), Г. Марчука «Блудны муж і Варвара» (1997), А. Федарэнкі «Жаніх па перапісцы» (1993), «Багаты кватарант» (1997) і інш.Алесь Петрашкевіч (нар. у 1930 г.)А. Петрашкевіч — адзін з вяд.суч.бел.драм-гаў, аўтар п'ес "Адкуль грэх», «Трывога», «Укралі кодэкс», «Злыдзень», «Соль», «Напісанае застаецца», «3лавеснае рэха», «У спадчыну — жыццё», «Мост упоперак ракі», «Прарок для Айчыны» і інш.«Трывога» (1974)п'еса выкрывае вялікае сац.зло—п'янства.«Соль» (1981)—узаемаадн.чал.і прыроды ва ўмовах суч.гаспад-ня(калійная вытв-ць у Салігорску працуе ў экалаг.небясп.рэжыме, наносіць прыродзе і людзям вял.і непапр.шкоду- трывогай за родную зямлю, яе будучыню).«Напісанае застаецца» (1978), «Прарок для Айчыны» (1990)- гістар.драмы(пра Ф. Скарыну). Мікола Матукоўскі (нар. у 1929 г.):«Амністыя», «Наследны прынц», «Апошняя інстанцыя», «Мудрамер», «Бездань», «Калізей» і інш.«Бездань» (1992) — п'еса вострага маральна-публіц.гучання. У ёй драматург праз асабістую трагедыю Аляксея Траяна раскрывае праўду пра вялікую бяду грамадства і ўсяго нашага народа ў век Чарнобыля, сапр.экалаг.катастрофы на Бел.Пры родах памірае жонка і дзіця Траяна, якія, як высвятляецца пазней, сталі ахвярамі жудаснага экалаг.эксперыменту. Хто ж яго віноўнікі? Усяўладныя кіраўнікі тыпу Антона Пятровіча Чумака, першага сакратара ЦК рэсп.кампартыі, якія заўсёды больш турбаваліся пра ўласную пасаду, чым пра праблемы чал.і жыцця. Немалая віна ў тым, што мы «ляцім у бяздонне», і самога Аляксея Траяна, рэдактара рэспубл.газеты. Бо журналісты таксама стаялі на варце камандна-адміністр.сістэмы. Драматург добра паказвае псіх.стан свайго героя, перад якім раскрылася бездань нашага сац.і маральнага падзення.

Уладзімір Бутрамееў (нар. у 1953 г.) пачынаў як празаік.П'еса «Страсці па Аўдзею»— нар.драма, у як.паказана драм.праўда часу калектывізацыі. У лёсе Аўдзея і яго сям'і ўвасоблена траг.доля нашай вёскі і сялянства. Драматург стварыў яркі тыповы хар-р беларуса-працаўніка, на плячах якога трымаецца спрадвечны традыцыйны ўклад жыцця. Ён ведае: не пашкадуй поту — і зямля аддзячыць за гэтую ахвярнасць і клопат. Працуе ён, не шкадуючы сябе. У яго хаце жыве культ працы, шануецца бацька як галава роду, такія святыні, як зямля, хата, сям'я.Аўтар не ідэалізуе свайго героя, паказвае яго як жывога чал.са сваімі вартасцямі і недахопамі. Сімвалічна-трагедыйна гучыць закл.сцэна: раздаюцца стрэлы — і гіне адвечная ўпарадкаванасць свету, нішчацца асновы асноў сялянскага і нацыянальнага быцця.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 527; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты