Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Адметнасць паэтычнага голасу Нiла Гiлевiча. Адраджэнскя матывы у творах пісьменнка 1940-70гг.




Зборнік : "Неспакой", "Бальшак", "Перазовы", "Актавы", "У добрай згодзе", "Повязь", "Жыта, сосны і валуны", "На высокім алтары".

Лірыка моцна прывязана да Лагойшчыны - радзімы пісьм. Раннія в. - словы любові, адданасці роднай зямлі. Тэма малой радзімы - скразная у тв-сці Н.Г., раскр-ца яна шматаспектна, рознабакова. У в. "Зямля бацькоў, Лагойшчына мая..." (1958) гаворка пра нядаўняе мінулае, ВАВ. Лір. герой твора ганарыцца: родная зямля не скарылася ворагу, узнялася на бітву з фашызмам. Лір. герой удзячны роднай зямлі, што яна аберагала яго, давала сілу, моц. Услаўл. патрыятызм, гераізм народа, гавор. пра трагічны бок вайны, пра чалавечыя ахвяры, пакуты.

Адметнасць паэт. голасу - выхад да філасоф. абаг-ня на аснове жывой жыццёвай канкрэтыкі. В. "Ах, якая над Гайнай купальская ноч!.." (1970) - уздым-ца праблема пераемнасці народных традыцый, пачын-ца паэт. апісаннем летняй чэрвеньскай ночы над ракой дзяцінства. Аднак свята Купалы сучаснікам забыта. Заклікае моладзь "паліць Купалля агні". Народныя святы, звычаі, песні, казкі для яго не ёсць вяртанне ў мінулае, а падмурак для пабудовы будучыні. Аўт. закл. не адмаўляцца ад спадчыны, што вякам збіралася народам.

З гадам Н.Г. больш цікавіць гіст. лёс Бацькаўшчыны, яе драмат. шлях. Знаёмства з чужым гарадам наводзіць л р. героя в. "Лёс песня" (1983) на горкі роздум: чужынцы разбуралі нашу прыгажосць. Паэт захапляецца настойлівасцю, цярплівасцю народа: калі мінала бяда, аднаўляў разбуранае, знішчанае.

У мн. в. Н.Г. стварае прыгожы, паэт. вобраз роднага краю ("Край мой беларускі, край!..", 1966). Прыродныя з'явы адухаўляюцца. Выказ-ца сыноўн. любоў да роднай зямлі, гучыць замоўніцкая, малітоўная інтанацыя.

Шмат пейз. в., у якіх выя л-ца любоў паэта да роднага краю, раскрываецца яго светаадчуванне, уменне бачыць, захапляцца прыгажосцю звычайнага ("Белыя сыплюцца долу крышталікі...", 1965). Шматраз. паўт-не эпітэта "белы" працуе ў вершы на стварэнне зрокавага вобраза-карціны заснежанага, сцішанага, казачна-прыгожага роднага краю.

В. "Родная мова" (1947) у зб-к 50 70-х гадоў не ўключаўся. Праблемы нацыян. адраджэння звязвае з роднай мовай. Нядаўна выйшла кн. "Любоў прасветлая: Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове" - прадаўжае дыялог з чытачом аб мове, яе ролі ў жыцці чалавека, грамадства (в. "Родная мова", "Роднае слова", "Слова", "Мова майго народа", "Мара Скарыны", "Спадчына"). Памяць вайны, якая не адпускае паэта ўсё жыццё, - тэма паэмы "Гарыць, гарыць мая Лагойшчына", шматлікіх вершаў ("Ты кажаш, я не ведаю вайны", "Сто вузлоў памяці"). Паэт вітае мір, не хоча паўтарэння жудасных ваенных гадоў.

Асн. змест сённяшняй паэзіі - лёс беларускай мовы, культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. В. тэматыкі змагання за волю роднага слова склал больш. ч-ку зб-ка паэта 80 90-х гадоў ("Жыта, сосны, валуны", "Адраджэнне", "Талісман", "На высокім алтары"). У в. пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам, нейкай унутранай віны, адначасова пакаяння. У в. пра сучасн. вёску сцвярджае, што спрадвеку вёска была, застаецца захавальніцай маральнай, моўнай чысціні народа. Паэт уздымае голас супраць бездухоўнасц абыякавага стаўлення да нацыянальнай культуры, выступае за маральную чысціню сучасніка. Публіцыстычнасцю, бескампраміснасцю, прамоўніцкай інтанацыяй, яде і унутранай засяроджанасцю, медытатыўнасцю характарызуюцца вершы "Трывайма, браты!", "Мэта", "Здарэнне", "Што я думаў...", "Як доўга?". У вершы "I ўсё-такі дойдзем!.." паэт з упэўненасцю сцвярджае, што беларусы, нягледзячы на нейкае пракляцце, змогуць пазбавіцца пачуцця сваёй другараднасці, прыслухацца адзін да другога, аб'яднацца, дайсці да беларускасці, чалавечнасці, людскасці.

Адрасат мн. в. - моладзь. У в. "Парада маладым чытачам" сцвярджае мудрыя жыццёвыя ісціны: трэба чытаць казкі, бо "навукі мудрай там край непачаты!"

У паэзіі Н.Г. спал-ца грамадз. мужнасць, устурбаванасць сённяшнім днём, мяккі лірызм, гарачае захапленне прыгажосцю, непрыняцце заганных з'яў, роздум над складанасцю, неадназначнасцю жыцця, дыдактызм, павучальнасць.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 233; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты